Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Астапенка Анатоль

Шрифт:

Лідэ Гандзі, падкрэсліваючы гэтыя думкі Андэрсана, ідзе далей, ён гаворыць аб тэлеалагічнай непазбежнасці сучаснай нацыянальнай дзяржавы. Апошняя выснова, фактычна, супадае з канцэпцыяй Г. Гегеля адносна наратывы «Розуму», «Мадэрнасці» і «Гісторыі» знаходзяць сваю ўласную «мэту» — канчатковую ісціну сваёй значнасці ў кансалідаванай форме нацыянальнай дзяржавы.

Такім чынам нацыянальная ідэя і нацыяналізм маюць глыбокую сувязь з хрысціянствам і знаходзіць у ім глыбокае апраўданне.

3.4.4. Рэлігійныя і нацыянальныя стасункі на прыкладзе беларускага

памежжа

Насельніцтва беларускага-польскага і беларуска-літоўскага памежжа вызначаецца неабходнасцю суіснавання ў гэтых рэгіёнах людзей розных нацый, сярод якіх найбольшую колькасць маюць беларусы, але маюць дастаткова значную дыяспару таксама палякі і літоўцы.

Беларускае памежжа характарызуецца стракатай палітрай рэлігійных канфесій самага рознага кшталту. Здаўна ў ім жылі побач праваслаўныя і католікі, ёсць і месцы кампактнага пражывання пратэстантаў — галоўным чынам баптыстаў і пяцідзесятнікаў. Вядома, што такая карціна ўлаціва Беларусі наогул, але менавіта на памежжы яна найбольш выразная.

Існуючая шматканфесійнасць не спрыяе кансалідацыі беларускага грамадства, а на памежжы яна ўносіць яшчэ адзін істотны элемент наступнага кшталту. Беларускія католікі, што жывуць у зоне мяжы з Польшчай імкнуцца быць бліжэй да Польшчы і іх нацыянальны менталітэт хутчэй польскі, чым беларускі — асаблівую ролю тут канешне адыгрывае розніца ў жыццёвым узроўні. Праваслаўныя наадварот — цягнуцца да Расіі, і гэтая палярызацыя беларусаў, заснаваная на прыналежнасці да розных канфесій, не спрыяе збліжэнню насельніцтва рэгіёна, як у палітычным, так і ў рэлігійным сэнсе.

У сувязі з гэтым настае пытанне аб будучыні гэтага складанага сімбіоза католікаў, праваслаўных і пратэстантаў беларускага памежжа. Гаворачы больш канкрэтна паўстае пытанне аб кансалідацыі, аб’яднанні насельніцтва на рэлігійнай глебе, для чаго і патрэбен экуменнізм. Шмат працы зрабіў для вырашэння праблемы экуменізму праваслаўя і каталіцызму наогул выдатны рускі філосаф Уладзімір Салаўёў. Ён верыў у адзіную рэлігію створаную шляхам аб’яднання каталіцызму і праваслаўя, напісаў шмат твораў на гэтую тэму, Але ў сапраўднасці нічога з гэтага не атрымалася і ён стаў чужым і католікам і праваслаўным.

Прычына паразы Салаўёва ляжыць хутчэй за ўсё ў тым, што за многія гады незалежнага існавання гэтых канфесій надта рознымі сталі як унутраныя асаблівасці каталіцызму і праваслаўя, так і знешні, абрадавы іх бок. І для Беларусі на сучасным этапе — этапе нясмелага адраджэння хрысціянства — пытанне аб экуменізме з’яўляецца заўчасным, калі наогул магчымым. Становішча беларускага памежжа ў рэлігійным сэнсе вельмі складанае: рэгіён знаходзіцца на мяжы двух культур — усходняй і заходняй, і двух рэлігій — каталіцызму і праваслаўя. Мы свядома не кранаем пратэстанцтва, бо яно не адлюстроўвае нацыянальнага беларускага менталітэту — той асаблівасці, што фармуецца стагоддзямі.

Адзначым важную акалічнасць, характэрную для насельніцтва беларускага сумежжа. У гэтым рэгіёне назіраецца цікавая з’ява звязаная з менталітэтам: беларусы-католікі і беларусы-праваслаўныя вельмі блізкія па свайму духоўнаму складу, характару мыслення, і гэтая блізасць большая, чым у беларусаў-католікоў і палякаў-католікоў. Гэта наводзіць на думку, што нацыянальнае адзінства для беларусаў значыць больш, чым адзінства ў веравызнанні. Такая пераарыентацыя ў асноўных жыццёвых

каштоўнасцях новая з’ява: да ХІХ стагоддзя гістарычны лёс народаў быў звязаны галоўным чынам з канфесійнай прыналежнасцю грамадзян краіны.

Менавіта падзел беларусаў на католікоў і праваслаўных у ХVI стагоддзі стаў прычынай заняпаду ВКЛ. Старажытную дзяржаву ВКЛ здаўна раздзіралі дзве сілы — адна з накірунам заходнім, другая — усходнім. Гэтая акалічнасць існуе і цяпер, і асабліва выразна бачна на памежжы.

Якая ж будучыня хрысціянства беларускага памежжа? Хучэй за ўсё, шлях хрысціянства ляжыць не ў перацягванні католікоў у праваслаўныя, ці наадварот, шлях і не ў стварэнні уніі і не ў імпарце пратэстанцтва з ЗША. Сапраўдны шлях — у ўмацавнні самой веры ў Хрыстову Царкву, у стварэнні моцных рэлігійных цэнтраў, у першую чаргу праваслаўных і каталіцкіх асяродкаў.

Раздзел IV

Сучаснасць і будучыня нацыянальнай ідэі ў Беларусі і свеце

4.1. Палітычныя працэсы на Беларусі

4.1.1. З гісторыі ўзнікнення палітычных ідэалогій на Беларусі

Сярэдняга беларуса канца ХХ стагоддзя характарызуе даволі слабая нацыянальная свядомасць, якая выражаецца ў ігнараванні большасцю грамадзян сваёй роднай мовы, адсутнасцю гонару за мінулае Беларусі (няведанне гісторыі) і іншыя фактары. Ці можна наогул у такіх абставінах гаварыць пра існаванне беларускага нацыяналізму?

На нашую думку, хаця нацыяналізм у Беларусі не сфармаваўся на ўзроўні дзяржаўнай ідэялогіі і як масавая свядомасць народа, ён мае перспектывы стаць такім у недалёкім будучым. У канцы ХХ ст. беларусы апынуліся ў становішчы французаў канца ХVIII ст., цi чэхаў пачатку ХХ ст. У наш час — эпоху развiтых нацыянальных дзяржаў — беларусы з’яўляюцца адным з нешматлікіх у свеце народаў, нацыянальная iдэнтыфiкацыя якiх яшчэ цалкам не сфармавалася. Асноўныя прыкметы нацыі — агульнасць мовы, тэрыторыі і наяўнасць нацыі-дзяржавы — у Рэспубліцы Беларусь выглядаюць не лепшым чынам. І нездарма пра беларусаў доўгі час гаварылі як пра этнас, а не нацыю. У адрозненне ад сваіх продкаў. што жылі ў Вялікім княстве Літоўскім і ўяўлялі магутны народ, не раз дававаўшы адпор і Маскве і крыжакам, беларусы «Северо-Западного края» Расіі былі насельніцтвам з слаба выяўленай нацыянальнай свядомасцю. Пасля Залатога веку ХVІ стагоддзя развіццё літаратурнай беларускай мовы, пачынаючы з забароны яе афіцыйнага выкарыстання ў Рэчы Паспалітай (1696 г.), амаль прыпынілася і пачало набіраць рост толькі з другой паловы ХІХ ст. Не было нават адзінай назвы беларускага народа. Гучалі назвы: «ліцвіны», «русіны», а найбольш — «тутэйшыя». А на Палессі казалі: «мы не людзі — мы паляшукі».

Сярод прычын такога нацыянальнага заняпаду адзначым наступныя:

а) Пераход вялікай часткі праваслаўнага насельніцтва ВКЛ ў каталіцызм. Падзел адзінага беларускага (старажытна-беларускага) этнасу на праваслаўных, католікоў і уніятаў унёс унутраную напружанасць і варожасць, даходзячую да фізічнага спосаба высвятлення адносін сярод грамадзян.

б) Атток у XVII–XVIII ст. найбольш актыўных і разумных людзей у Расію і паўднёвае казацтва па прычыне рэлігійнага і палітычнага пераследу.

Поделиться:
Популярные книги

Имя нам Легион. Том 10

Дорничев Дмитрий
10. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 10

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Измайлов Сергей
5. Граф Бестужев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Голодные игры

Коллинз Сьюзен
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.48
рейтинг книги
Голодные игры

Я князь. Книга XVIII

Дрейк Сириус
18. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я князь. Книга XVIII

Спасение 6-го

Уолш Хлоя
3. Парни из школы Томмен
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Спасение 6-го