Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Астапенка Анатоль

Шрифт:

2. Не закранаючы асноўнага, традыцыйнага працэса богаслужэння, у праваслаўных храмах можна ўводзіць паралельна служэнне на беларускай мове. Такім чынам, напрыклад, ужо некалькі год ідуць набажэнствы ў Мінскім Свята-Пятра-Паўлаўскім саборы. Неабходнасць такой формы царкоўнага жыцця выцякае з патрэб нацыянальна свядомых беларускамоўных грамадзян. Магчыма, такія крокі будуць і часовымі — з цягам увацаркаўлення веруючыя змогуць параўнаць (ужо свядома!) тую, ці іншую службу са служэннем на царкоўнаславянскай мове і, не выключана, што яны зменяць свой погляд на карысць тысячагадовай традыцыі.

Падагульняючы, хацелася б сказаць наступнае. Няма падстаў лічыць, што праваслаўнае богаслужэнне на царкоўнаславянскай мове

павінна змяніцца на служэнне на нацыянальных мовах. Нельга механічна пераносіць працэс нацыянальнага адраджэння на змену формы царкоўных служб. Больш важным, на нашую думку, з’яўляецца змена знешняй царкоўнай арганізацыі. Для Беларусі немалаважным з’яўляецца пытанне аб аўтакефаліі праваслаўнай Царквы і гэтае пытанне непарыўна звязана з пытаннем аб дзяржаўным суверэнітэце. Аднак аўтакефалія зусім не азначае пераходу на беларускую мову богаслужэння. Для уніятаў, якія прывабліваюць пэўнае кола грамадзян беларускамоўнымі службамі, традыцыйнай мовай богаслужэння лічыцца таксама царкоўнаславянская мова. І існуючую беларускамоўную практыку самі уніяцкія святары тлумачаць тым, што вернікі «не атрымалі ў дзяцінстве традыцыйнага выхавання і таму незнаёмыя з царкоўнаславянскай богаслужэбнай практыкай».

Сацыяльна-палітычная канцэпцыя каталіцкага Касцёла выкладзена паслядоўна ў працах як свецкіх аўтараў, так і ў энцыкліках рымскіх пап.

Пазіцыя рыма-каталіцкага Касцёла наступная: Касцёл ёсць цэнтралізаваная, іерархічная, сусветная арганізацыя. За ёй рашаючая роля ў міжнародным праве, якая палягае на найвышэйшай уладзе папы. Галоўная форма дактрынальных папскіх дакументаў — энцыклікі, якія пішуцца для духавенства і вернікаў, а таксама для ўсіх людзей добрай волі. Пачаткам сучаснай грамадскай дактрыны Касцёла ёсць энцыкліка папы Леона ХІІІ ад 1891 г. «Rerum novarum (Новая гаворка)». Упершыню ў гэтым дакуменце было ўведзена паслабленне для папскай улады, адступленне ад тэзы аб поўнай залежнасці свецкай улады ад касцёльнай іерархіі (да гэтага лічылася, што грамадства ёсць свецкі працяг Касцёлу). У пантыфікатах Яна ХХІІІ і Паўла VI былі ўлічаны працэсы ўтварэння новых нацый-дзяржаў і прыняты тэзіс аб аўтаноміі і ўзаемнай незалежнасці Касцёла і грамадства, адносіны паміж імі трактуюцца на прынцыпах супрацоўніцтва.

Ян Павел ІІ надаў папярэднім дакументам сваю, арыгінальную трактоўку Папа надаў каталіцкаму Касцёлу і яго дактрыне маральнасці статус адзінай сілы, якая ў стане праз свае дзеянні прыдаць сакральны сэнс жыццю людзей і ўсёй іх дзейнасці.

У грамадскіх справах Ян Павел ІІ кацэнтруе ўвагу на праблемах сітуацыі чалавека ў сучасным свеце. Папа рэвалюцыянізуе тэалогію праз замену тэацэнтрызму антропацэнтрызмам. Прымаючы ісціну, што Бог сам паказаў на сваю адзіную, сапраўдную Царкву, праз удзел у яе таінствах чалавек можа спадзявацца авалодаць блажэнным жыццём ужо тут на Зямлі.

Важным крокам для каталіцкай думкі стала ідэя паразумення паміж людзьмі розных канфесій, што атрымала назву «ідэя хрысціянскай садружнасці». Царква і дзяржава з’яўляюцца інстытутамі, прадпісанымі Богам для дабрабыту чалавека. Суадносіны паміж імі — шчыльнае супрацоўніцтва. Функцыя Царквы вучыць ісціне і кіраваць таінствамі. Функцыя дзяржавы — устанавіць парадак і справядлівасць у грамадстве. Па пытанням веры і маралі дзяржава звяртаецца да аўтарытэту Касцёла і дапамагае яму ў барацьбе з грахом. Царква, ў сваю чаргу, павінна звяртацца да аўтарытэту дзяржавы і вучыць людзей, якія не хочуць падпарадкавацца, ці выступаюць супраць устаноўленых законаў. Такая ідэалагія сучаснай каталіцкай Царквы вельмі блізкая да дактрыны праваслаўнай Царквы Візантыі, дзе ўпершыню была ажыццёўлена ідэя сімфоніі Царквы і дзяржавы.

Нацыянальная ідэя ў каталіцкай дактрыне займае належнае месца. Яна не стаіць востра сярод развітых капіталістычных нацыянальных

дзяржаў, такіх як Італія ці Францыя, але ў посткаланіяльных і постсавецкіх дзяржавах, а таксама сярод этнасаў, якія не акрэслілі яшчэ сваю нацыянальную ідэю, не стварылі сваю нацыю, гэтая ідэя вельмі актуальная.

Яшчэ не так даўно вельмі імкліва развівалася нацыянальная думка ў каталіцкім асяродку Заходняй Беларусі (1921–1940). Узгадаем выдатных дзеячоў беларускага адраджэння таго перыяду. Гэта ксёнз Кастусь Стэповіч (псеўданім Казімір Сваяк), ксёнз Адам Станкевіч, Вінцэнт Гадлеўскі, Уладзіслаў Талочка і іншыя.

Найбольш выразна сфармуляваў нацыянальную ідэю і паняцце нацыі Адам Станкевіч. У кнізе «Хрысціянства і беларускі народ» ён пісаў: «Галоўныя прынцыпы хрысціянскай навукі гэта прызнаваць асаблівасць чалавека як першага і адзінага асяродку ў культуры». Далей А. Станкевіч засяроджваецца на праблеме нацыі ў хрысціянстве, якую ён бачыць як дылему іх адзінства. «…кожная нацыянальнасць у святле Хрыстовай навукі ёсць матэрыялам не для нішчэння яго, але для тварэння з яго культурных вартасцяў».

Пытанне аб мове Касцёла, як і для праваслаўнай Царквы, з’яўляецца надзённым. Доўгі час набажэнствы вяліся выключна на лацінскай мове. Як мы ўжо гаварылі, толькі на ІІ Ваціканскім Саборы было прынята рашэнне (Аджорнамэнтэ — асучасванне) аб дазволе праводзіць імшу на родных мовах. У Польшчы пераход на польскую мову не выклікаў ніякіх цяжкасцей і паспрыяў аўтарытэту Касцёла. На Беларусі, якая не мае да гэтага часу вызначанай нацыянальнай ідэі на дзяржаўным узроўні, імша праводзіцца на дзіўным спляценні беларускай, польскай і рускай моў, кожная з якіх дамінуе ў залежнасці ад рэгіёна, нацыянальнага складу вернікаў і палітычных прыхільнасцей зацікаўленых асоб.

Трэцяя асноўная плынь хрысціянства — пратэстанцтва. Для ўсіх шматлікіх рознавіднасцей пратэстанцтва не існуе адзінай сацыяльна-палітычнай канцэпцыі нацыі і дзяржавы, як прыведзеныя вышэй канцэпцыі праваслаўнай і каталіцкай Цэркваў, хаця некаторыя пратэстацкія адгалінаванні (прасветарыяне, квакеры і яшчэ некалькі менш значных) мелі характэр рэлігійна-палітычны. Некаторыя даследчыкі (напрыклад М. Вебер) лічаць, што дактрына і этыка пратэстантызму мелі значны ўплыў на развіццё капіталізму. Гэта было звязана з палітычным характарам рэфармацыі ў XVI стагоддзі, а таксама з тэндэнцыямі да арганізацыйных і дактрынальных падзелаў унутры самаго пратэстантызму, у выніку якога паўстала некалькі соцен незалежных пратэстанцкіх груповак, кожная з якіх мела асобную назву.

Важным быў той факт, што пратэстанты адкінулі каталіцкі тэзіс аб бязгрэшнасці папы рымскага, бо яны прызналі толькі аўтарытэт Бібліі. Спрашчэнне абрадаў і рацыяналізм хутка зрабілі пратэстанцтва самай масавай рэлігійнай канфесіяй у шэрагу краін свету. Гэта, у сваю чаргу, дало штуршок да развіцця свецкага нацыянальнага руху. Э. Сміт адзначае падабенства паміж рэфармізмам і раннім нацыяналізмам, які ўзнік у першы перыяд фармавання нацый (пасля 1789 г.). Пратэстанты «пайшлі ў народ», яны распаўсюдзілі свецкую адукацыю на небывалы да эпохі капіталізму ўзровень. Утварыўся адукаваны сярэдні пласт гараджан. Нацыянальныя эліты пашырыліся да сярэдняга і, нават, ніжэйшага класу. Свецкая адукацыя ў сваю чаргу забяспечыла нацыі здольнасць да самаўдасканалення і рухомасці.

Пратэстанты першымі за ўсіх хрысціян увялі служэнне на родных мовах, а таксама распрацавалі сістэму нацыянальнай адукацыі. Ня дзіва, што за кароткі час розныя адгалінаванні пратэстанцтва распаўсюдзіліся па ўсёй Зямлі, а ў некаторых краінах (Швецыя, Эстонія, Данія, ЗША і г.д.) сталі дамінуючымі веравызнаннямі. Дзякуючы пратэстантам і апостальскія Цэрквы — каталіцкая і праваслаўная — распачалі сваю сістэму нацыянальнай адукацыі. У католікаў у свой час набыў вялікую вядомасць ордэн іезуітаў, які даў сур’ёзную канкурэнцыю пратэстантам.

Поделиться:
Популярные книги

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Ни слова, господин министр!

Варварова Наталья
1. Директрисы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ни слова, господин министр!

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Адвокат вольного города 7

Кулабухов Тимофей
7. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 7

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Идеальный мир для Лекаря 28

Сапфир Олег
28. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 28

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи