Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

«Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка

Юхо Язэп

Шрифт:

Бязладдзе дзяржаўных органаў улады

У Рэчы Паспалітай кароль быў без улады, Сойм без сілы, а іншых сталых органаў улады і кіравання для ўсёй канфедэрацыі не было. У другой палове XVІІІ стагоддзя яна перажывала крызіс грамадскага і палітычнага ладу. Нарастала незадаволенасць сялян сваім становішчам. Да сялянскіх паўстанняў і бунтаў дадавалася жорсткая барацьба розных групаў унутры панавальнага стану — шляхты, а таксама барацьба за свае правы праваслаўнага насельніцтва. Рэлігійнае пытанне ўвесь час імкнулася выкарыстаць Расейская імперыя для апраўдання ўмяшання ў нутраныя справы

суседзяў.

У гады юнацтва Тадэвуша Касцюшкі, г. зн. у сярэдзіне 60-х гадоў XVІІІ стагоддзя, была арганізаваная спроба дзяржаўных рэформаў у Рэчы Паспалітай. Прагрэсіўныя дзеячы імкнуліся прыстасаваць стары феадальны дзяржаўны апарат да новых эканамічных умоваў. У 1764 годзе яны паспрабавалі наладзіць работу Сойму і абмежаваць выкарыстанне дэпутатамі права «лібэрум вета». У 1767 годзе праваслаўная шляхта абвясціла хаўрус (гэтак званую канфедэрацыю) у Слуцку, а пратэстанцкая — у Торуні з патрабаваннем ураўноўвання ў правах праваслаўных і пратэстантаў з каталікамі. На патрабаванне расейскага пасла Рапніна ў лютым 1768 года ў Варшаве была падпісаная дамова з Расеяй, згодна з якой фармальна абвяшчалася роўнасць у правах праваслаўных з каталікамі.

У гэтым жа часе былі падрыхтаваныя гэтак званыя Кардынальныя правы Рэчы Паспалітай, якія абвяшчаліся непарушнымі пад гарантыяй Расеі. У іх замацоўваліся непахіснасць «лібэрум вета», шляхоцкія прывілеі і недапушчальнасць рэформаў дзяржаўнага ладу. Яшчэ ў сакавіку 1764 года Расея і Прусія дасягнулі дамоўленасці, каб не дапускаць сілаю зброі якіх-небудзь рэформаў дзяржаўнага ладу ў Рэчы Паспалітай. Гэтае пагадненне сталася перадумовай будучага падзелу. Кардынальнымі правамі амаль поўнасцю былі ліквідаваныя рэформы, праведзеныя ў 1764 годзе. Галоўным новаўвядзеннем у Кардынальных правах быў пункт XX, паводле якога ў Польшчы ўводзіўся ў дзеянне артыкул першы раздзела ХІІ Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года, дзе прадугледжвалася крымінальная адказнасць, аж да пакарання смерцю, шляхціча за забойства простага чалавека.

Супраць Варшаўскага пагаднення 1768 года аб ураўноўванні ў правах праваслаўных з каталікамі ў г. Бары (Заходняя Ўкраіна) была ўтвораная канфедэрацыя, якая заклікала да барацьбы за аднаўленне перавагаў каталіцкай рэлігіі, супраць умяшання замежных дзяржаваў, за захаванне ўсіх правоў і прывілеяў шляхты. Барская канфедэрацыя карысталася падтрымкай Францыі, якая падбухторыла Турэччыну на вайну з Расеяй. Прусія і Аўстрыя, скарыстаўшы тое, што Расея занятая вайной з Турэччынай, у 1770 годзе акупавалі частку польскіх земляў і прапанавалі Расеі ўзяць удзел у падзеле Рэчы Паспалітай. 5 жніўня 1772 года ў Пецярбурзе была падпісаная канвенцыя аб першым падзеле Рэчы Паспалітай. Да Аўстрыі, паводле канвенцыі, далучалася паўднёвая Польшча і частка Заходняй Украіны з гарадамі Перамышлем, Альбовам (старадаўні беларускі назоў места Львова), Галічам, да Прусіі — паўночна-заходняя частка Польшчы з гарадамі Быдгашч, Хелмно, да Расеі — Латгалія і ўсходняя частка Беларусі з гарадамі Полацкам, Віцебскам, Воршай, Магілевам, Рагачовам, Гомелем. (Толькі невялікая частка паслоў з Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку наваградскія, менскія і ваўкавыскія на чале з легендарным Тадэвушам Рэйтанам, спрабавалі ў Варшаве на «падзельным» сойме 1773 года сарваць зацверджанне падзелу. Але сіла была не на баку патрыётаў з Вялікага Княства. Адзін з іх, Самуль Корсак, браў потым чынны ўдзел у паўстанні 1794 года і загінуў пры абароне Варшавы.)

Першы падзел выявіў бязладдзе ў Рэчы Паспалітай і паказаў на неабходнасць рэформаў дзяржаўнага ладу. У 1775 годзе была зробленая спроба стварыць у гаспадарстве калегіяльны выканаўча-распарадчы орган, які б выконваў функцыі ўрада па найбольш важных пытаннях дзяржаўнага кіравання. З гэтаю мэтай была створаная Неадменная рада з 36 чалавек — 18 прадстаўнікоў Сената і 18 дэпутатаў ад шляхты. Аднак

яе дзейнасць знаходзілася пад уплывам невялікай групы магнатаў і расейскага пасла, у сувязі з чым гэтая рада, называная ў прагрэсіўных колах «радаю здрады», была не здольная кіраваць дзяржаўнымі справамі. Яе зліквідавалі ў 1789 годзе. Гэтыя падзеі паўплывалі на фармаванне дэмакратычнага светапогляду Т. Касцюшкі.

У корпусе кадэтаў

У 1764 годзе каралём Польшчы быў выбраны ўраджэнец Беларусі (маёнтак Воўчын Берасцейскага павета) Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, пляменнік канцлера Вялікага Княства Літоўскага Міхала Чартарыйскага. А паколькі сям'і Касцюшкі спрыяў прыхільнік Чартарыйскіх палявы пісар Вялікага Княства Літоўскага Язэп Сасноўскі, прызначаны крыху пазней ваяводам полацкім, то дзякуючы яго пратэкцыі Касцюшка 18 снежня 1765 года быў прыняты ў нанова створаны Варшаўскі кадэцкі корпус. Прыкладна ў тым часе ў корпусе кадэтаў вучыліся князі Казімір Сапега, Антон Радзівіл, Мацвей Ябланоўскі і магнаты Валовіч, Чацвярцінскі ды іншыя. Шэфам корпуса кадэтаў з'яўляўся сам кароль. Непасрэдным начальнікам быў князь Адам Казімір Чартарыйскі.

Усяго ў корпусе налічвалася 80 кадэтаў. Касцюшка быў у спісе 79-м. Крыху пазней колькасць кадэтаў скарацілі да 60 і падзялілі на брыгады па 20 чалавек. У кожнай брыгадзе былі брыгадзір і падбрыгадзір.

Кадэты займаліся шыхтавой падрыхтоўкай, фехтаваннем, вершніцтвам, вывучалі тактыку, літаратуру і гісторыю, мовы лацінскую, нямецкую, французскую, арыфметыку, геаметрыю і вышэйшую матэматыку, фізіку, палітычную эканомію, адным з асноўных прадметаў была артылерыя. У 1767/68 навучальным годзе з ліку кадэтаў была ўтвораная група, якая займалася вайскова-інжынернымі дысцыплінамі. У гэтую групу быў улучаны і Касцюшка. Асаблівая ўвага там аддавалася вывучэнню геаграфіі і трыганаметрыі.

Вольны час многія кадэты бавілі ў велікасвецкіх салонах. Тадэвуш Касцюшка часта ўхіляўся ад такіх забаваў, займаўся навукамі і за сваю ўпартасць у дасягненні мэты, дысцыплінаванасць і амаль спартанскі лад жыцця атрымаў ад калегаў мянушку «швед».

Выдатныя здольнасці і настойлівасць дазволілі Касцюшку стаць адным з найлепшых кадэтаў. 20 снежня 1766 года ён атрымаў званне харужага. Адначасова з працягам вучобы быў прызначаны на пасаду падбрыгадзіра з заробкам 72 залатоўкі на месяц. Пра далейшыя поспехі ў вучобе і службе сведчыць тое, што ў 1769 годзе ён атрымліваў ужо 200 залатовак на месяц.

Пачатак барацьбы

У Францыі

З мэтай удасканалення ведаў у навуках і асабліва ў вайсковым і цывільным будаўніцтве ў другой палове 1769 года Касцюшка выехаў на вучобу ў Францыю. Гэтая паездка была ажыццёўленая пры матэрыяльнай падтрымцы караля, а таксама князя Адама Чартарыйскага. У Парыжы Касцюшка наведваў заняткі ў Акадэміі жывапісу і скульптуры, браў урокі ваеннай архітэктуры, артылерыі і тактыкі. Акрамя таго, А. Чартарыйскі рэкамендаваў яму вывучаць будаўніцтва мастоў, шлюзаў, дарог, каналаў, плацін.

Напярэдадні Французскай рэвалюцыі

Амаль пяцігадовае знаходжанне Касцюшкі ў Францыі супала па часе з рэвалюцыйнай сітуацыяй, якая склалася там. Палітычная думка французскіх асветнікаў Вальтэра, Ш. Л. Мантэск'ё і асабліва Ж. Ж. Русо была накіраваная на крытыку аджылых феадальных парадкаў. Промні іх асветніцкай дзейнасці ўсё выразней высвечвалі шлях да ўсталявання больш справядлівага грамадства і дэмакратычнай дзяржавы.

Поделиться:
Популярные книги

Новый Рал 4

Северный Лис
4. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 4

Дорогой Солнца

Котов Сергей
1. Дорогой Солнца
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Дорогой Солнца

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

(Не) моя ДНК

Рымарь Диана
6. Сапфировые истории
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
(Не) моя ДНК

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Адвокат вольного города

Парсиев Дмитрий
1. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города

Орден Багровой бури. Книга 5

Ермоленков Алексей
5. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 5

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Баронесса. Эхо забытой цивилизации

Верескова Дарья
1. Проект «Фронтир Вита»
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Баронесса. Эхо забытой цивилизации

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле