Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Не, не ўсё роўна (на белорусском языке)
Шрифт:

Мы сталi жыць не горш ад людзей. I калi ўжо зусiм забылiся, што недзе побач дажывае свой век наш дзед, па вёсцы пранеслася чутка, што дзед наш застудзiў ногi, яны апухлi i ён не можа сам нават выйсцi на двор. Мо праз тыдзень пасля гэтага ў нашу хату ўбегла Каця, меншая Серадольшанкава дачка сам ён ужо даўно парыў косцi, памёр, небарака, у самую галадоўку - i, прысеўшы на ўслон, расказала, што дзеда нашага выгнала Тоця i што ён сядзiць на сваiх клунках на прызбе яе хаты i не ведае, дзе падзецца. Каця не любiла Тоцi, бо тая адцуралася свайго роднага бацькi, нават на пахаванне не прыйшла, а ўзяла да сябе ў хату зусiм чужога чалавека, маладая - старога. Цяпер Каця

з апошнiх слоў лаяла сястру:

– Падумаць толькi, якая падкалодная гадзiна!
– казала яна з гневам. Выцiснуць з чалавека апошнiя сокi, а тады, як тую непатрэбную анучу, выкiнуць. Гэтага трэба было ад яе чакаць. Яна ж, як жылi яшчэ з бацькам, пацiху ад усiх крала з кубла сала i прадавала, каб купiць сабе ўборы ды да хлопцаў збегаць...

Каця пакруцiлася яшчэ трохi ў нашай хаце i некуды пабегла - няйнакш панесла гэтую навiну ў другiя хаты: яна рада была выпадку збэсцiць сястру, бо тая ж надта зазналася.

Было ўсё гэта ў абед. Мацi толькi што прыйшла з фермы - даглядала ў калгасе свiней. Не скiдаючы ватоўкi, яна пасядзела на лаве, моўчкi выслухала Кацю, а калi тая выйшла з хаты, устала, нявесела абвяла вачыма нас з Саўкам i сказала зусiм спакойна да мяне:

– Я ведала, што гэтак будзе... Адзявайся, сынку, паедзем прывязём яго да сябе. Усё ж ён нам свой...

Пачуўшы матчыны словы, Саўка быў устаў з-за стала - ён рабiў урокi, хацеў нешта сказаць, але падумаў, махнуў рукою, сеў зноў на сваё месца i, узвалiўшыся ўсiмi грудзьмi на стол, пачаў нешта хутка-хутка пiсаць - аж зарыпела лава.

Я борзда злазiў на пясошнiк, дастаў саматужкi, i мы паехалi.

Тоця жыла поблiзу колiшняга нашага селiшча, i ехаць трэба было ледзь не праз усю вёску. Памятаю, што, хоць i стаяў яшчэ люты, той дзень выдаўся на дзiва цёплы, адлiжны, дзе-нiдзе нават капала са стрэх. У дварах зусiм па-вясноваму зычна i весела кукарэкалi пеўнi, склiкаючы да сябе курэй, а на вулiцы гулялi ў снежкi дзецi. Ля калодзежаў стаялi, падаткнуўшы пад фартухi рукi, купкамi бабы - абгаворвалi вясковыя навiны. Не-не дый, калi мы пад'язджалi блiжэй, паварочвала каторая твар да мацi i пыталася са шкадаваннем:

– Няўжо едзеш па яго?
– i, бачачы, што гэта так, ушчувала мацi.
– Ды я б на тваiм месцы, Насця, плюнула яму ў вочы. Хай бы падыхаў, як сабака, пад плотам. Ногi - гэта не галава, не шлунне. Ты ведаеш, колькi ён яшчэ праскрыпiць? Можа год, а можа i два. I табе мучыцца? За што?

– Хай яму будзе сорамна i... Тоцi, - нясмела баранiлася мацi.
– Усё ж ён нам свой. Каб жыў мой Iван...
– Мацi не дагаворвала, голас яе зрываўся, яна часта-часта пачынала клепаць вейкамi i - подбегам даганяла мяне.

Дзед не ўпарцiўся, не ўпiраўся, калi мы яго забiралi. Толькi здзiўлена, нiбы спалоханы, лыпаў вялiкiмi белазорымi вачыма, - iменна белазорымi, а не шэрымi, як здавалася мне некалi ў маленстве, - то на мяне, то на мацi.

Мо з тыдзень маўчаў ён, не кажучы нi слова, i ў нас дома. Ляжаў, застыла ўставiўшыся вачыма ў столь, i нешта думаў. Што?.. Ах, каб гэта можна было ведаць... Ды чужая душа - пацёмкi. Бывала, падыдзеш да яго, а ён нават не зварухнецца - ляжыць, сцяўшы губы, мярцвяк мерцвяком, аж не па сабе зробiцца, млосць па целе пойдзе, мурашкi халодныя скрабануць... Падумаеш мiжвольна: хiба памёр?

Але аднойчы, увечары, калi на комiнку гарэла лучына i мацi, нагнуўшыся над грэбнем, дзёрла лён, ён павярнуўся да яе тварам, доўга глядзеў, як хутка i спрытна аддзяляе яна кужаль ад патрэпак, i цiха, нiбы сам сабе, прамовiў:

– Век не думаў, што давядзецца памiраць на тваёй пасцелi.

Каб ведаў, нi за што б не рабiў так...

Мацi нiбы i не пачула дзедавых слоў - сагнуўшыся, яна дзёрла i дзёрла лён. Толькi калi абцягнула пасму, стомлена выпрасталася, паглядзела некуды ў куток i, цяжка ўздыхнуўшы, сказала:

– Ат, што ўспамiнаць тое, што было. Усё адно не вернеш...
– i, памаўчаўшы, дадала: - Дзеля Iвана, толькi дзеля Iвана цярплю я ўсё гэта, прасiў жа, як iшоў на фронт: "Глядзi бацьку, не дай памерцi на чужых людзях, калi што..."

– Не трэба, Насця, - папрасiў, упершыню назваўшы маю мацi па iмю, дзед. Я сам ведаю, што быў несправядлiвы да цябе, вельмi нават несправядлiвы... Не любiў я цябе i не мог дараваць сыну свайму, што ён, не спытаўшыся ў мяне, узяў цябе, круглую сiрату, у наш дом.

– А пры чым тут я, пры чым мае дзецi, якiх ты ненавiдзеў яшчэ болей, чым мяне?
– ужо са злосцю сказала мацi.

– Сам не ведаю. З таго дня, як запiсаўся ў калгас, я зненавiдзеў усё, нават самога сябе. Падумаю - колькi здароўя я згубiў, колькi сiл паклаў, каб узбiцца на гаспадарку... А што з таго?.. Усё кату пад хвост, як i не было... Як падумаю, сэрца так i зашчымiць, крывёю абальецца: у такую хвiлiну гатоў любога, самага блiзкага чалавека, зубамi рваць...

Уткнуўся тварам у падушку i гучна, наўзрыд заплакаў... Я, каб не чуць гэтай размовы далей, апрануўся i выйшаў на двор. Стаяла шарая зiмовая ноч, падаў, падоўгу кружачыся ў паветры, дробны, лёгкi, як гусiны пух, сняжок, i на небе не вiдаць было нiдзе нi зорачкi. Прыхiнуўшыся плечуком да сцяны, я стаяў ля самага ганка сянец i думаў. Памятаю, у тую хвiлiну я прыгадаў бацьку роднага, блiзкага мне чалавека, якога нават не ведаю, дзе пахавалi, дзе яго магiла... А прасiў жа некалi мацi, каб паставiла, як памрэ, з тых восей, што хаваў ад калгаса дзед, на яго магiле крыж - "жалезны, каб надаўга вiдно было, што пад iм ляжыць чалавек"... Прыгадаў, як некалi мы хадзiлi з Саўкам да дзеда, насiлi яму за поплаў на калгасны гарод есцi i як ён даў нам па палавiнцы гурка; прыгадаў, як крычаў ён на мацi ў акупацыю, калi тая прасiла волiка прывезцi з лесу дровы... Прыгадаў усё сваё бязрадаснае, зглумленае, згвалтаванае вайною дзяцiнства... I на душы ў мяне стала горка, горка...

Больш я не помню, каб хоць калi гаварылi пра што мацi з дзедам - часцей маўчалi.

У той вечар, перад тым як класцiся спаць, дзеду зрабiлася холадна, i ён папрасiў, каб перанеслi яго на печ. Мацi паставiла на прыпек кружку з вадою мерылася ўжо залiваць на комiнку лучыну - i, узяўшы дзеда пад пахi, памагла яму дабрацца да печы. Ён лёг жыватом на чарэн, аднак не сагрэўся, - усiм нам было чутна, як ад холаду стукаюць яго зубы.

– Можа доктара паклiкаць?
– нясмела спыталася мацi, пазiраючы то на мяне, то на Саўку - у вачах у яе былi разгубленасць i спалох.

– Не трэба, Настачка, гэта я, мусiць, прамёрз, лежачы на пасцелi... пачуўшы матчыны словы, адгукнуўся з печы дзед.
– Вось зараз адагрэюся, i ўсё будзе добра... Дзякуй табе i так за ўсё...

Мацi ўзяла з прыпека кружку i пачала залiваць лучыну. Але лучына нешта доўга не патухала - сiпела i праз хвiлiну зноў успыхвала чырвоным агнём - бы ўсё роўна ведала, што яе зноў трэба будзе неўзабаве палiць. Мацi давялося схадзiць да вядра i набраць яшчэ кружку вады. Толькi тады лучына мiргнула i згасла. Усю хату запаланiла цемра. Мы раздзелiся i ляглi спаць. Але ледзьве замгнулi вочы, адразу ж прачнулiся - з печы на нас адна за адной пачала падаць лучына. Мы здагадалiся, што кiдае яе дзед.

Поделиться:
Популярные книги

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3

Город Богов 2

Парсиев Дмитрий
2. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 2

Крутой маршрут

Гинзбург Евгения
Документальная литература:
биографии и мемуары
8.12
рейтинг книги
Крутой маршрут

Картошка есть? А если найду?

Дорничев Дмитрий
1. Моё пространственное убежище
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.50
рейтинг книги
Картошка есть? А если найду?

Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Маяковский Владимир Владимирович
13. Полное собрание сочинений в тринадцати томах
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Том 13. Письма, наброски и другие материалы

Пространство

Абрахам Дэниел
Пространство
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пространство

Том 4. Наша Маша. Из записных книжек

Пантелеев Леонид
4. Собрание сочинений в четырех томах
Проза:
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 4. Наша Маша. Из записных книжек

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Купец V ранга

Вяч Павел
5. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец V ранга

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Слабость Виктории Бергман (сборник)

Сунд Эрик Аксл
Лучший скандинавский триллер
Детективы:
триллеры
прочие детективы
6.25
рейтинг книги
Слабость Виктории Бергман (сборник)

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Луна как жерло пушки. Роман и повести

Шляху Самсон Григорьевич
Проза:
военная проза
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Луна как жерло пушки. Роман и повести