Не пi густога чаю (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Не пi густога чаю (на белорусском языке)

Шрифт:

Кузьма Чорны

Не пi густога чаю

Загадчык рэгiстратуры выступаючых i ўступаючых папер у нейкай установе, Барыс Iванавiч Цэнтразыхер, выпiў два куфлi пiва i ўжо хацеў iсцi з пiўной, як раптам пачуў непадалёку недзе цiкавую гаворку. I самае галоўнае, дык гэта тое, што галасы былi як бы знаёмыя.

– У нашыя часы, Ферапонт Пятровiч, - чуўся недзе блiзка хрыпла-густы i нiзкi голас, - асоба ў гiсторыi нiякай ролi не грае, i больш нiчога я вам не кажу...

– З якiх гэта часоў пачалося?
– запытаў другi голас, скрыпуча-павольны i вялы, як тандэтная кiлбаса.

З якiх часоў гэта пачалося, точна вам указаць не магу, бо яшчэ пакуль што на занятках гуртка мы да гэтага не дайшлi, але даволi таго, што я канстатую факт, якi дамiнiруе над усiм, i загэтым тут нiякiм сiтуацыям думкi не павiнна быць месца.

– Значыць, наколькi я асмелюся думаць, тут iнструкцыя такая выйшла для няўхiльнага правядзення ў жыццё.

– Чаго не ведаю, таго не скажу.

– А пад якiм нумарам iнструкцыя была ў журнал заведзена?

– Пачцi што i не помню... Эй, гражданiн, давайце яшчэ па куфлi.

Барыс Iванавiч Цэнтразыхер, пачуўшы гаворку, высунуўся з-за стала, каб выгледзець, хто гэта ў пiўной вядзе такую сталую размову. Для гэтага яму прыйшлося агледзець некалькi блiжэйшых столiкаў.

– Чорт яго ведае, - сказаў сам сабе Цэнтразыхер, - вось i пазнай тут, хто гаворыць, калi за кожным столiкам усё такiя, вiдаць, людзi, якiя не могуць вырашаць такiя пытаннi.

Налева ад Цэнтразыхера, зусiм блiзка, сядзелi два рэпарцёры мясцовай газеты i трымалi ў руках нейкiя запiсачкi.

"Вось гэта яны, мусiць, i гавораць", - падумаў Барыс Iванавiч i прыгнуўся ў iх бок, каб слухаць.

– А я вам, таварыш Пастрочны, магу даказаць, - гаварыў нервова i рашуча адзiн рэпарцёр, махаючы рукамi перад носам другога, - што з гэтай вашай заметачкi больш не выйдзе, як дзесяць радкоў. Вы мне хоць кол на галаве чашэце, а я буду стаяць за сваё.

– Вы памыляецеся, таварыш Ганарарны, - апраўдваўся другi, - тут будзе сама менш пятнаццаць радкоў...

– А калi пусцiць яе на сем квадратаў, ды зрабiць чатыры абзацы, - не ўнiмаўся першы, - дык гэтая ваша заметка страцiць усякую цiкавасць...

"Ну, тут гавораць пра справы службовыя", - падумаў Барыс Iванавiч i перавёў вочы на другi столiк. Там цэлай кампанiяй вырашалася пытанне, дзе i як цяперашнiм светам трэба шукаць жонку, каб яна была самаю настаяшчаю жонкаю, а не лiха ведае чым.

"Ну, гэта народ дробны i адсталы, - падумаў Барыс Iванавiч, - яны аб ролi асобы ў гiсторыi гаварыць не будуць. Для iх гэта недаступна".

I, падумаўшы так, перавёў вочы i вушы зусiм направа. Там, пры самай сцяне, было цемнавата, i загэтым чалавечыя галовы злiвалiся з куфлямi пiва i трудна было ўгадаць - цi то гэта там на адну голаў прыходзiцца дзесяць куфляў, цi на адзiн куфель дзесяць галоў. Барыс Iванавiч прыслухаўся i, пачуўшы ўсяго некалькi галасоў, прыйшоў к пункту погляду, што там на аднаго чалавека прыходзiцца каля дзесяцi куфляў.

– У нашы часы, - чуўся адтуль голас, - рыфма ў вершах нiякай ролi не грае. Я неяк раз гаварыў з старшымi механiкамi па гэтай часцi, дык яны мне гэтае самае сказалi. Так што ты, калi гэта сур'ёзна задумаў узяцца сцiшкi сачыняць, дык звярнi на гэта ўвагу. Я табе раю як прыяцель, якi хоча табе дабра.

– Я гэта, братка, бачу, - пачуўся цiхi i нервовы

голас.

"Ну, - махнуў рукою i ўсмiхнуўся Барыс Iванавiч, - не з маiм становiшчам па службе слухаць такiя рэчы. Я чалавек практычны i сталы".

"Ну, значыць, так i не давядзецца, мусiць, даведацца, хто гэта пра гiстарычныя тэмы гаворку разводзiў, - падумаў далей Цэнтразыхер, - а цiкава было б пабачыць сталых людзей. Трэба было б пазнаёмiцца з iмi".

На ўсякi выпадак Барыс Iванавiч падняўся са свайго месца i акiнуў вокам столiкi далей. I раптам сеў, застыўшы на адным месцы. Проста перад iм, за другiм столiкам, сядзелi рэгiстратары папер у яго аддзеле - рэгiстратар уступаючых папер Ферапонт Пятровiч Чарнiлюк i рэгiстратар выступаючых папер Павал Крамiнадавiч Чыстапiс - абодва пажылыя i сталыя мужчыны з акуратна пастрыжанымi чыноўнiцкiмi бародкамi.

– От табе i раз, - сказаў сам сабе цiха Барыс Iванавiч, - вось з iмi-то мне якраз тут не хацелася б сустракацца. Нявыгаднае дзела, калi аба мне сярод служачых пойдзе гаворка, што i я п'ю. На маiм месцы трэба лепш усяго выяўляць сябе за чалавека сучасных поглядаў - за чалавека, якi не п'е, карт не ведае, у Бога не верыць i не любiць мяшчанства. А тут яны мяне якраз могуць за куфлямi ўгледзець, гэта проста, значыць, папаўся я перад людзьмi, якiя нiжэй мяне стаяць. У старыя часы, калi я служыў у казённай палаце, нi разу не пападаўся, а гэта якраз папаўся. I перад кiм, каб хто папытаў?! А тут, лiха на яго, i выйсцi няма як - якраз мiма iх столiка праходзiць прыйдзецца. Трэба чакаць, пакуль яны першымi выйдуць.

Барыс Iванавiч адсунуў ад сябе куфлi, падпёр твар рукамi i пачаў супакойвацца.

"Добра, што хоць тут нейкi цемнаваты куток", - з'явiлася ў яго радасная думка, i ўжо зусiм прапала ў яго цiкавасць да той асобы, якая "ў нашы часы ў гiсторыi ролi не грае".

– ...Але скажэце вы мне, Павал Крамiнадавiч, нашто для нашага брата гэтыя гурткi ўведзены?
– гарачыўся Ферапонт Пятровiч за куфлем пiва, як бы здаволены тым, што гаворка перайшла ў спрэчку.
– Ну для чаго, скажам, вы на гэтым самым гуртку вывучаеце, што ў нашы часы асоба ў гiсторыi ролi не грае?!. Ды я каму хочаце скажу, што для нас гэта не мае жаднае маралi... I я зараз вам цвёрдым агрумантам перагэтае думкi свае: ну, скажэце вы, Павал Крамiнадавiч, на мiласць - ад таго, што асоба ў гiсторыi пакiнула ролю граць, вы паперы запiсваеце ў журнал зверху ўнiз цi знiзу ўверх? Парадак той самы, а загэтым для нас, скажам, рэгiстратараў, гэтыя гурткi, з такiмi пытаннямi, маюць такую цану, як асоба ў гiсторыi цi гiсторыя ў асобе... Я гавару пра сябе, скажам...

Ад пiва галава ў Ферапонта Пятровiча звесiлася ўнiз, намокшыя вусы пераблыталiся з барадою, а вочы зрабiлiся як мокры попел. Павал жа Крамiнадавiч яшчэ не паддаваўся - усё абцiраў хустачкаю пад носам ды падпiраў леваю рукою бок.

– Што вы тут, Ферапонт Пятровiч, панiку наводзiце, - накiнуўся ён на Чарнiлюка, - з вас крытык усё роўна, як з нашага кур'ера марксiст. Нашто вам гаварыць аб тым, аб чым вы нiчога не ведаеце. Гурток патрэбен i должан быць!

– Але нашто?

– Аб гэтым можна i не пытаць. Брыдка пытаць аб гэтым у нашы часы. Патрэбен, дый усё тут!..

123
Комментарии:
Популярные книги

Демон

Парсиев Дмитрий
2. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Демон

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Треугольная шляпа. Пепита Хименес. Донья Перфекта. Кровь и песок.

Бласко Висенте Ибаньес
65. Библиотека всемирной литературы
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Треугольная шляпа.
Пепита Хименес.
Донья Перфекта.
Кровь и песок.

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Потусторонний. Книга 2

Погуляй Юрий Александрович
2. Господин Артемьев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Потусторонний. Книга 2

Совок 13

Агарев Вадим
13. Совок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Совок 13

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Воспитание бабочек

Карризи Донато
Детективы:
триллеры
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Воспитание бабочек