Небеларуская мова ў беларускай лiтаратуры
Шрифт:
..."Наогул, нашым сучасным выданням бракуе пэўнай стылiстычнай апрацоўкi - рэдакцыi. Тут ясна, што сам аўтар не можа быць рэдактарам сваiх твораў. Думаецца, што пры
Дзе гэта ёсць, каб культурны пiсьменнiк дазволiў каму-небудзь правiць стыль i мову свайго твора? Стыль i мова - гэта ж выяўленчыя мастацкiя сродкi пiсьменнiка. Нiякiх жа стыляў тады не будзе, а будзе "наогул". I хоць шмат таго, што друкуецца ў некаторых нашых "тоўстых" часопiсах, пускаецца на ўзвей вецер, усё ж гэтая прапанова паказвае на ўзровень культурнасцi ў некаторых нашых iнстытуцыях, што падручылiся фармаваць вялiкую культуру гушчаў беларускiх сялян i рабочых. I як далёка яны асталiся ад гэтай культуры!
Пралетарскi змест i нацыянальная
Лiтаратурная мова павiнна быць моваю чыстаю, беларускаю. Карэннi яе - у мове народнай. Лiтаратары павiнны навучыцца моўна думаць па-беларуску. Яны павiнны абудзiць у сабе або пастарацца ўспрыняць (калi не давялося мець яе змалку) беларускую моўную стыхiю. Бо калi гэтага не будзе, яны будуць, як i цяпер, шкодзiць нацыянальнай форме культуры. Беларуская фразеалогiя ў беларускай лiтаратурнай мове будзе спрыяць вырашэнню праблемы беларускага стылю нашае паслякастрычнiцкай лiтаратуры.
1928
Каментары
Друкуецца па часопiсе "Узвышша", 1928, № 5, дзе апублiкаван ўпершыню. Дата напiсання пад тэкстам адсутнiчае.