Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ноч пры дарозе
Шрифт:

– А братачка ж... Уласка...

Улас усхвацiўся з пасцелi i падбег к Кузьме. Потым прайшоў па хаце, апусцiўшы рукi, i па выразу твару падобным стаў да рыжага. Ён яшчэ некалькi разоў прайшоў па хаце, зморшчыў лоб i тут раптам стаў на адным месцы, задзёр твар угору, падняў палец i застукаў iм сабе па носе.

– Ага, - сказаў ён нi то сумлiва, нi то весела, - ага!..

Усяго яго, як маланка, пранiзала думка, пакрыўшая сабою ўсё. I ён падышоў к Кузьме, хлопнуў яго па плячы i шапнуў:

– Бярэм манаткi i марш!

Яны

стукалi ботамi, абуваючыся, званiлi пiлою, бразгалi напiльнiкамi.

– Куды вы, браткi, чаго?!
– крыкнуў Мiкiтка, стаўшы на сваiм кажуху.

Было нешта такое ў яго голасе, што вызвала ў жабрака думку, што тут робiцца нешта надзвычайнае - стогнуць, бразгаюць сярод ночы, крычаць не па-людску... Ён зноў абярнуўся на хату вачыма i глянуў на вiсячую сярод хаты лямпу. Можа ён зноў лёг бы драмаць, але ўбачыў пiльшчыкаў, з клункамi за плячыма, гатовых у дарогу.

– А дзе ж цыганы?
– запытаў ён нясмела.

– Уга-а-а, - адказаў Мiкiтка, - тыя ўжо чорт ведае дзе, - першымi за ўсiх уцяклi.

Жабрак узняўся з пасцелi, а Мiкiтка загрукаў кулаком у дзверы, за якiмi спалi прыехаўшыя з iм.

"Тыя ўцяклi, гэтыя збiраюцца ўцякаць; усе ўцякаюць, - падумаў жабрак, нешта нейкае ёсць. А калi ўсе ўцякаюць, то значыць, i мне трэба ўцякаць".

I ён стаў паволi адзявацца.

"Выйду я апошнiм, - думаў ён далей, - калi часам i абвiнавацяць, дык не я першы".

А ў чым яго цi каго другога з начлежнiкаў маглi абвiнавацiць, ён не знаў, ды i не стараўся высветлiць сабе. Таксама не знаў ён, чаго ён збiраецца ўцякаць - усе ўцякаюць нечага, значыць, i мне трэба. I адчуваў ён сябе так, як бы быў у чым вiнават. Але i заўсёды ён сябе так адчуваў.

З адным вялiкiм жаданнем як можна скарэй выбрацца адгэтуль пiльшчыкi рушылi з хаты. На дварэ было ўсё звычайна, так як i ва ўсякую другую ноч. Свяцiлi зоры, было холадна, у вёсцы не было нiякiх зыкаў.

I пасля таго суму i жаху, якi найшоў быў на iх у хаце, яны зразу адчулi ў сабе прылiў вясёласцi.

"Усё тое" асталося там, у хаце, гаварылi ў iх усе пачуццi, а тут "нiчога гэтага" няма, усё звычайна.

Угледзеўшы, што малодшы нешта падкладае жанчыне пад галаву, Кузьма ў нейкiм дзiкiм захапленнi закрычаў весела i моцна:

– Эй, ты там, камсамол, давай там якую-небудзь раду!

I потым, засаромеўшыся гэтае свае выхадкi, вiнавата выскачыў за вароты. Там стаяў Улас i ўсё тупаў нагамi на адным месцы.

Скрыпнулi вароты, i на вулiцу выйшаў жабрак, шэры i незаметны ў змроку.

– Слухай, ты, - сказаў яму Кузьма, - чаго ўцякаеш, спаў бы сабе там.

Жабрак нiчога не адказаў, а крута павярнуўся i пайшоў хутка ў другi бок, не аглядаючыся.

I ўсё думаў: "Скарэй бы далей адысцi, а то яшчэ дагоняць ды абвiнавацяць.. Нешта нейкае робiцца - уцякаюць, крычаць, стогнуць... Добра, што хоць выбраўся адтуль".

I нейкая буйная радасць саўсiм ахвацiла iх. Яны на хвiлiну аж прыпынiлiся сярод двара, як бы разбiраючы, дзе яны i што

з iмi робiцца. I захацелася iм абодвум тады крычаць моцна або спяваць. I яны хутка пайшлi к варотам. Каля крайняга ад варот акна Кузьма прыпынiўся i глянуў скрозь асвечаную шыбу ў сярэдзiну хаты. Там, нагнуўшыся над жанчынай, стаялi ўжо ўсе трое - Мiкiтка i яго два спадарожвiкi.

I яшчэ хутчэй ён закiваўся па дарозе. А Ўлас i Кузьма пайшлi ў бок вёскi. Яны не аддавалi сабе адчоту, чаго яны ўцякаюць, ад чаго iм так весела. Хутка iшлi яны; мiнулi скора вёску i пайшлi палямi, самi не думаючы, куды - куды прывядзе дарога. Кузьма не думаў ужо нi аб гаспадарцы, нi аб спакойным жыццi дзе-небудзь у вёсцы. I было ў iх у абодвух такое пачуццё, хоць i зiмою цягацца па ўсякiх глухiх кутках, хоць вечна так вандраваць, абы быць далей ад усяго таго, што нават падобна да смерцi. Усё iншае не мае нiякае вартасцi, абы толькi жыць, жыць...

А ў той самы час у карчме было вось што: рыжы ўвайшоў у палавiну, дзе былi начлежнiкi.

– Паўцякалi, - сказаў ён дрыжачым голасам, агледзеўшы вакол хату. Паўцякалi, - яшчэ раз паўтарыў ён i, як бы ад слабасцi, сеў на лаўку каля парога i маўчаў.

– I гэтыя збiраюцца ўцякаць, - яшчэ сказаў ён, бачачы, што павятовыя нешта збiраюцца рабiць - тупаюць каля хворай i на хаду адзяюцца.

– Iдзi, Мiкiтка, запрагай, - сказаў старэйшы.

– Давай ключы, рыжы, - ухмыльнуўся Мiкiтка i пайшоў на двор.

А тыя два сталi гаварыць мiж сабою.

– Дык як жа мы яе паложым?..
– сказаў старэйшы.

– Возьмем у яго больш саломы, - кiўнуў галавою ў бок рыжага малодшы, усцелем воз i так павязём. А самi як-небудзь. Да ранiцы заедзем у горад, а там зразу ў больнiцу паложым.

На тварах iх таксама свяцiўся нi то нейкi страх, нi то нейкая непрыемнасць, але i нешта другое было ў рысах iх твараў.

Можна было, прыгледзеўшыся, угадаць iх настроi.

Чалавек павiнен перамагчы ўсё, што толькi ёсць на свеце; нават i тое, што палажыла свой страшны адбiтак у вочы кабеты.

I яны спакойна збiралiся ў дарогу.

– Браточкi ж мае, - загаварыў раптоўна рыжы, скочыўшы з лаўкi, - гэта ж вы яе з сабою заберацё. Я хоць пабягу вароты вам адчыню, а то адна фортка, лiха ёй, як нi круцi, усё роўна зачыняецца назад, i ў поўначы можна калясом учапiць.

I ён у звярыным захапленнi, без нiякай свядомасцi, забегаў па хаце, блытаючыся ў словах, няведама дзеля чаго расказаў, як у яго летась рабiлi вароты i адну фортку кепска зрабiлi, потым перавярнуў сваю гаворку на тое, што гэтай восенню ў яго падохла многа гусей. Не замячаючы ўсмешак на тварах слухачоў, ён пабег скоранька памагаць Мiкiтку запрагаць конi. Паадчыняў ён усе хлявы, шукаючы Мiкiткавых хамутоў, i нiяк не мог супакоiцца. Як праз туман бачыў ён, як тыя двое вынеслi жанчыну, палажылi на воз i сталi ўкрываць кажухамi. Ён радасна бегаў вакол воза i ўсё стараўся памагаць, але толькi замiнаў усiм...

Поделиться:
Популярные книги

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Тайны затерянных звезд. Том 2

Лекс Эл
2. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 2

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Боец с планеты Земля

Тимофеев Владимир
1. Потерявшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Боец с планеты Земля

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Неудержимый. Книга XXI

Боярский Андрей
21. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXI

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь