Па другі бок ценю
Шрифт:
— Нежывы.
— Як нежывы? — Жаба спадзяваўся, што яго сябар жартуе, паспрабаваў злавіць яго позірк, але той быў сур’ёзны і глядзеў некуды ў бок лесу. — Ты ж ясі, як усе, размаўляеш, ездзіш на кані... Дарэчы, куды ты ўсё ездзіш? Каго палюеш? Раней ты любіў вайну, а зараз цябе і на аркане пад сцены крэпасці не зацягнеш. Што з табой, братка?
— Раней я бараніў жывых ад жывых, а зараз бараню жывых ад нябожчыкаў.
— А навошта нас бараніць ад нябожчыкаў? — дурнавата рагатнуў Барыс і тут жа асекся, бо ўрэшце ўбачыў пустыя вочы сябра і зразумеў, што той не жартуе. — Ад якіх нябожчыкаў?
— Ад Валенрода.
—
— Я яго бачу кожны дзень і зараз не я яго, а ён мяне шукае. Чакае, калі на небе канчаткова вырашаць ягоны лёс і я вызвалю яго спакутаваную душу, адпушчу яе на суд Божы.
— Навошта ж ён зараз забірае людскія жыцці?
— Некалі ён па сваёй волі пераблытаў паняцці дабра і зла, паставіў сябе на адну прыступку з Богам.
— Ты апраўдваеш яго дзеянні і ў той жа час хочаш забіць яго!
— Я не маю права ні асуджаць яго, ні апраўдваць. Я павінен выканаць рашэнне іншых і выратаваць яго ад яго ж самога, бо сто пяцьдзясят гадоў адлучэння — гэта ўжо занадта страшэннае пакаранне нават для такога грэшніка, як Валенрод. А ён жа некалі быў ратнікам Божым.
Сказаўшы гэта, Якуб з Залесся падхапіўся на ногі і накіраваўся да сваёй цярплівай кабылкі.
— Мяне Фрыдрых чакае, — замест развітання прагучалі яго словы.
4
У канцы месяца ўрэшце выглянула сонца і амаль у той жа дзень ліцвіны падпалілі сцяну крэпасці. «Прасіце літасці ў нашага караля», — крычалі яны праз вялізны пралом у сцяне маскавітам, аднак тыя не спяшаліся гэтага рабіць, чакалі падмогі ад свайго цара.
Баторый злаваўся. «Не хочаце па-добраму, будзе па-дрэннаму!» — вырашыў ён і загадаў безупынку, днём і ноччу, абстрэльваць замак. Ад распаленых ядраў загараліся вежы, і хутка высокія языкі полымя палыхалі ў розных кутках замка. Чужынцы ўжо не супраціўляліся, а іх ваяводы са сваім уладыкам епіскапам Кіпрыянам зачыніліся ў Сафійскім саборы, бо ведалі, што ліцвіны не адважацца апаганіць сцены храма смертазабойствам.
І ўсё ж раніцай трыццатага жніўня маскавіты не вытрымалі, выкінулі белую анучу ў знак капітуляцыі і паддаліся на каралеўскую ласку. Толькі ўладыку Кіпрыяна і некалькіх, найбольш палахлівых ваяводаў давялося сілай выцягваць з Сафіі, мабыць, так яны баяліся не Божай, а чалавечай кары за свае злачынствы перад палачанамі, таму і не выходзілі самі.
А вечарам кароль склікаў сваіх ваяводаў, каб пачуць ад іх пра страты і набытыя трафеі. Ён уважліва слухаў сваіх памочнікаў і дарадцаў, некаторыя лічбы ўдакладняў, задаволена чмокаў губамі. І яму было чаго радавацца — больш за трыццаць гармат, трыста гакаўніц, шэсцьсот ручніц-мушкетаў папоўнілі арсенал каралеўскага войска. Выслухаўшы звесткі аб людскіх стратах, Баторый спахмурнеў і загадаў адслужыць памінальныя службы ва ўсіх полацкіх цэрквах.
— А што будзем рабіць з палонам? — у канцы нарады пацікавіўся Радзівіл. — Ці, можа, даруем ім іх злачынствы?
— За злачынствы іх судзіць будзе пан Езус, а сапраўдны ваяр — літасцівы ваяр! — загадкава адказаў кароль і закончыў нараду.
Раніцай наступнага дня Баторый аб’явіў сваё рашэнне наконт палонных. Кароль быў занадта літасцівы да чужынцаў, дараваў усім ім волю і дазволіў кожнаму з іх, хто не жадае застацца ў Літве, узяць з сабой столькі асабістых рэчаў, колькі той зможа панесці на сабе. Што тут пачалося:
Радзівіл не зразумеў свайго валадара, аднак скарыўся каралеўскай волі.
Наступным днём палонных пасадзілі на калёсы і адправілі з Полацка ў Масковію.
Адышоўшы ад горада на даволі значную адлегласць, тыя канчаткова паверылі, што выратаваліся з Божай ласкі. Але чамусьці пачалі лаяць ліцвінаў, абражаць іх годнасць, мову і веру.
— Усё, хопіць, — першым не вытрымаў Барыс Жаба і падняў руку, патрабуючы ад падначаленых увагі. — Далей няхай едуць самі, — сказаў ён і рашуча павярнуў каня, паехаў назад да Полацка. За ім павярнулі ратнікі.
Узняўшыся на пагорак, Якуб дакрануўся да пляча свайго ротмістра і кіўнуў назад у бок чужынцаў:
— Ля лесу іх усіх чакае смерць.
— Смерць?.. — здзівіўся той. — І хто іх усмерціць?
— Валенрод.
— Адкуль ты ведаеш? — спытаў Жаба. Ён не мог паверыць у гэта, спалохана глядзеў на сябра: жартуе? Аднак твар Якуба быў цвёрды, ніводная жылка не пульсавала на ім, ніводная рыса не мянялася. Значыць, не жартуе.
— Прыслухайся і ўсё зразумееш.
Казацкі ротмістр з пагорка ўважліва агледзеў узлесак, да якога набліжаліся адпушчаныя палонныя, прыслухаўся, але акрамя тупату конскіх капытоў нічога не пачуў.
— Нічога падазронага я не пачуў і не ўбачыў.
— Лес маўчыць, — сказаў Якуб.
Восеньскі лес, які зусім нядаўна поўніўся птушынымі галасамі, і сапраўды падазрона маўчаў. Нават не было чутно варання, якое звычайна цэлымі зграямі суправаджала вялікія абозы, чакаючы спажывы.
— Так, маўчыць, — пагадзіўся ён. — Ну і што з гэтага?
— Птушкі адчулі смерць.
«А птушкі тут пры чым? Яны што, як і ты, памагатыя Валенрода?» — хацеў спытаць Жаба. Ён ужо раскрыў рот, аднак у гэты момант з лесу ўзнялася велізарная чорная птушка. Цяжка размахваючы крыламі, яна паляцела да калоны былых палонных. Птушка ляцела над самай зямлёй бязгучна, і тыя не адразу ўбачылі яе. А калі заўважылі, нема закрычалі. Іх жахлівы крык скалыхнуў цішыню і вусцішнае рэха, адбіўшыся ад неба, якое, здаецца, раптам стала цвёрдым, бы шкло, з неймавернай сілай абрынулася на зямлю, туды, дзе знаходзіўся абоз. І раптам перад ім птушка пераўтварылася ў ваяра, велізарны меч якога бліскавіцай мільгануў у паветры і са страшэннай сілай апусціўся на першую ахвяру.
Хутка ля лесу, дзе быў абоз, не засталося ніводнай жывой душы. Невялікая купка казакоў на чале з ротмістрам ашаломлена глядзела на ўсё гэта... Ваяр нібы праплыў у паветры над месцам пабоішча, укінуў меч у похвы і нетаропка накіраваўся ў бок лесу.
— Ну вось, здаецца, і ўсё! — сказаў Жаба. — Час і нам у лагер.
— Я застаюся, Барыс, — прагучаў побач голас Якуба.
Ротмістр чакаў гэтага ад сябра, таму і не адгаворваў яго. Ён зразумеў, што пасля смяротнага ранення ля Друі Якуб стаў іншым чалавекам і ўжо не чалавечыя абавязкі ўскладзены на яго плечы, і хто ўсклаў на яго гэтыя абавязкі, Барыс мог толькі здагадвацца.
Возвышение Меркурия
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Наследник
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
Перед бегущей
8. Легенды Вселенной
Фантастика:
научная фантастика
рейтинг книги
