Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Па слядах Купалы і Коласа

Чыгрын Сяргей

Шрифт:

Дзякуючы цётцы Уладзі, для бібліятэкі прыслалі свае кнігі з аўтографамі Міхась Лынькоў, Аркадзь Куляшоў, Андрэй Макаёнак і многія іншыя вядомыя пісьменнікі.

У 1957 годзе бібліятэку наведалі Пятрусь Броўка, Янка Брыль і Іван Шамякін. Пятрусь Броўка падараваў бібліятэцы свой двухтомнік. На першым томе ён напісаў: “Бібліятэцы імя Янкі Купалы ў Вялікай Кракотцы. З вялікай пашанай да яе прыхільнікаў і актыўных чытачоў. Пятрусь Броўка. 29.5.1957 г.”. Свае аўтографы бібліятэцы тады пакінулі Янка Брыль і Іван Шамякін.

У 1961 годзе свой двухтомнік з аўтографам прыслаў з Мінска Янка Брыль: “Чытачам бібліятэкі імя Янкі Купалы ў Вялікай Кракотцы — з зямляцкай павагай і найлепшымі пажаданнямі Янка Брыль. Мінск, 6.01.61 г.”.

На святкаванне 30-годдзя бібліятэкі ў 1957

годзе ў Вялікую Кракотку прыехалі з Мінска Максім Лужанін, Рыгор Няхай, Пятро Прыходзька, супрацоўнікі музея Янкі Купалы, якія з сабою ў дар прывезлі каля 50 кніг з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў. “Кракоцкай бібліятэцы імя Янкі Купалы ў дзень яе слаўнага трыццацігоддзя ад аўтара Пятра Прыходзькі” — так напісаў на сваёй кнізе “Салдаты міру” паэт-франтавік.

У 1972 годзе Вялікакракоцкая бібліятэка адзначала 90-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы. У вялікім літаратурным вечары, які праходзіў у Вялікай Кракотцы, прымалі ўдзел Сяргей Грахоўскі, Алег Лойка, Анатоль Іверс, Янка Саламевіч і іншыя літаратары. Як памяць пра сустрэчу захоўвала бібліятэка іх кнігі з аўтографамі. Пакінуў аўтограф Сяргей Грахоўскі на кнізе “Тры вымярэнні”: “Чытачам бібліятэкі імя Янкі Купалы ў Вялікай Кракотцы. Жадаю жыць у шчасці, любіць і шанаваць ніву, засеяную Купалавай шчодрай рукою”.

Захоўваліся ў бібліятэцы і кнігі з аўтографамі Алеся Якімовіча, Міколы Аўрамчыка, Леаніда Прокшы, Івана Навуменкі, Сяргея Панізьніка і многіх іншых нашых творцаў. Але самая каштоўная рэліквія, якую захоўвала бібліятэка, — гэта аўтограф Якуба Коласа. У 1952 годзе з Мінска ён прыслаў бібліятэцы сваю кнігу “Адшчапенец”, выдадзеную ў 1950 годзе. На ёй чарнільнай ручкаю напісана: “Бібліятэцы імя Янкі Купалы вёскі Вялікая Кракотка. Якуб Колас. 2.8.1952 г.”. Цяпер кніга з аўтографам захоўваецца ў Слонімскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа.

Вялікакракоцкая сельская бібліятэка імя Янкі Купалы Слонімскага раёна за свой 80-гадовы шлях шмат разоў адзначалася ўзнагародамі. У 1960 і 1967 гадах гэтая ўстанова культуры за шматгадовую плённую працу была ўзнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры СССР. Дзве ганаровыя граматы і два дыпломы атрымала бібліятэка ад Міністэрства культуры і Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі.

У 2005 годзе бібліятэка ў Вялікай Кракотцы набыла новы статус і стала Бібліятэкай-музеем імя Янкі Купалы. А ў 2007 годзе яна адзначыла сваё 80-годдзе. Але гэта быў апошні юбілей бібліятэкі ў Кракотцы. У 2008 годзе яе закрылі, а каштоўныя кнігі і фотаздымкі перадалі ў іншыя бібліятэкі Слонімшчыны, а таксама ў Сялявіцкую сельскую бібліятэку. Усе акупацыі і войны перажыла слаўная Купалаўская бібліятэка, а вось сённяшні час перажыць не змагла. Шкада…

*** А хто там ідзе? А хто там ідзе?.. Беларусы ідуць да Беларусі.
Янка Купала на слонімскай сцэне

Народны паэт Беларусі Янка Купала быў і застаецца самым папулярным пісьменнікам на Слонімшчыне. Аб гэтым сведчыць і вышэй згаданы факт пра тое, што яшчэ ў 1927 годзе сяляне вёскі Вялікая Кракотка прысвоілі яго імя мясцовай бібліятэцы-чытальні. Гэта была першая ўстанова культуры ў Беларусі, якой было прысвоена імя Янкі Купалы.

Найбольш папулярнымі творамі нашага песняра ў першай палове ХХ стагоддзя былі яго драматычныя творы. Яшчэ ў 20-я гады ХХ стагоддзя на Слонімшчыне на самадзейнай сцэне вельмі часта ставіліся яго п’есы “Прымакі”, “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”, “На папасе”, “Сон на кургане”. Аб лепшых пастаноўках купалаўскіх п’ес часта пісалі беларускія газеты і часопісы. Вось напрыклад, што распавядала невялікая нататка “Паўлінка” на вёсцы”, якая была надрукавана ў віленскай “Нашай праўдзе” 23 ліпеня 1927 года: “У нядзелю 26 чэрвеня гуртком Таварыства Беларускай Школы (ТБШ) ў вёсцы Вялікая Кракотка Міжэвіцкай

воласьці Слонімскага павета быў наладжаны сьпектакль на карысьць бібліятэкі-чытальні. Згулялі п’есы: “Паўлінка” Янкі Купалы і “Заручыны Паўлінкі” Ф.Аляхновіча. Дзякуючы таму, што на гэты дзень быў у вёсцы фэст – народу сабралася як на рэдкасьць. За 10-15 вёрст прыходзілі, каб паглядзець на гульню кракоцкіх артыстаў-аматараў. На жаль, тэатральная зала не магла ўсіх зьмясціць, і шмат каму прыйшлося ісьці дамоў. Гулялі надта добра. Кожны артыст як бы перажываў сваю ролю і гэтае перажываньне пераходзіла на глядзельнікаў. Грыміроўка і касцюміроўка не мела жаднае заганы. Асабліва добра гуляла Зося Жыткевіч у ролі Паўлінкі. Яна дала поўны абраз маладое вясковае дзяўчыны, здольнае не толькі да каханьня, але і да ажыцьцяўленьня тых сьветлых ідэалаў, якія пакінуў у яе душы вучыцель-народнік Якім Сарока, а яе задушэўныя спевы, мастацкія па выкананьні, проста зачароўвалі глядзельнікаў. Васіль Трафімовіч сваёй гульнёю, як у ролі Быкоўскага, так і ў выкананьні папярэдніх роляў, паказаў, што мог бы гуляць і не абы як. Харавыя сьпевы (агульныя) у п’есах выйшлі вельмі добра. Відаць, што харавая секцыя пад кіраўніцтвам самавука-рэгента Васіля Трафімовіча стаіць на адпаведнай вышыні. Сьпектакль прайшоў з вялікім посьпехам. І хоць білеты былі не дарагія, ад 50 да 30 грошаў, збор вынес на 64 злотых”.

У 1928 годзе “Паўлінку” Янкі Купалы сябры гуртка Таварыства Беларускай Школы паставілі і ў вёсцы Касцяні. Пра касцянёўскіх артыстаў паведаміла 16 траўня 1928 года газета “Голас працы”. Яна пісала: “У аўторак 17 красавіка 1928 года ў вёсцы Касьцяні Чамерскай гміны Слонімскага павета была пастаўлена “Паўлінка”. Найлепш выканала ролю Паўлінкі Мар’я Легаць. Тут, можна сказаць, не было ніякіх заганаў, як з боку мастацкага, так і з іншага. Гэтая маладая дзяўчына сваім гарачым сэрцам зусім зразумела, зусім адчула настрой, перажываньне Паўлінкі. Яна дала характэрны абраз маладое вясковае дзяўчыны, у душы якой гарыць не толькі жаданьне каханьня, але і імкненьне да новага, лепшага жыцьця, якое (імгненне) у душы яе пакінуў вучыцель з новымі сьветлымі ідэаламі – Сарока. Таксама вельмі мастацка яна адпяяла песні, якія проста зачароўвалі прысутных. У будучым з яе можна было б спадзявацца добрай артыстычнай сілы. Далей надта добра была выканана роль Якіма Сарокі – Лаўрыном Якімчыкам. Ён зусім ясна прадставіў сабою тып маладога вучыцеля-народніка, які, пазнаўшы гора працоўнага люду, аддае ўсе свае сілы, усю энэргію на вызваленьне яго з путаў няволі. У яго далікатных абходах з Паўлінкаю не відаць было нічога згніўшага, старога панскага, а нешта простае, мілае, яснае.

Надзя Мароз сваім даволі мастацкім выкананьнем ролі Альжбеты дала прысутным прадстаўленьне старой шляхцянкі, якая абсалютна нічым не цікавіцца, а толькі “пільнуе сваю спадніцу і панчохі”. Трэба, аднак, зазначыць, што ў яе было замала рухаў. Гэта, наогул, у вясковых артыстаў вельмі часта заўважаецца.

Паміж іншымі ролямі заслугоўвае на ўвагу роль Быкоўскага, а таксама Крыніцкага. Гэтыя ролі былі згуляны таксама нішто сабе, але ўжо не так, як папярэднія. У Быкоўскага малавата было відаць “хвастаньня”, замала “агіды” да ўсяго “мужыцкага”. У Сцяпана Крыніцкага малавата відаць было “шляхоцкага гонару”. Не вельмі прымусовыя і страшныя звароты да дачкі. Замала “бацькавай волі”. Трошкі заціхая гутарка. Апрача таго, яму не варта было мець на сабе вопратку – “галіфэ”, бо, наогул, у той час, які адбівае “Паўлінка”, магчыма, што ўжо існавалі “галіфэ”, але старыя шляхтуны – праціўнікі ўсякіх навінаў, глядзелі на іх крывым вокам.

Рэшта артыстаў згулялі так сабе, сярэдне. Відаць, было мала падгатоўкі. Асабліва гэта заўважалася ў гасьцёх, з якіх хлапцы, дзякуючы няўвазе, сядзелі тварамі да дзяўчат, а плячыма да публікі. Гуляючы ж на сцэне, заўсёды трэба сачыць за тым, каб быць тварам да глядзельнікаў.

Таксама вельмі добрае ўражаньне ў прысутных пакінулі па сабе песьні, якія сустракаліся ў п’есе і якія былі выкананы артыстамі як найляпей. Песьняй “Ах ты, Нёман, рака” слухачы проста такі зачароўваліся, чуючы мілыя зыкі, ідучыя з маладых, здаровых грудзей сваіх паднявольных сыноў-змагароў.

Поделиться:
Популярные книги

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Сердце Дракона. Том 8

Клеванский Кирилл Сергеевич
8. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.53
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 8

Эволюция мага

Лисина Александра
2. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюция мага

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Метатель. Книга 5

Тарасов Ник
5. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 5

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

Вор (Журналист-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
4. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.06
рейтинг книги
Вор (Журналист-2)

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Империя Хоста 3

Дмитрий
3. Империя Хоста
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.50
рейтинг книги
Империя Хоста 3

Имперский Курьер. Том 5

Бо Вова
5. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 5