Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пачуццi (на белорусском языке)

Черный Кузьма

Шрифт:

Перад самым выездам зусiм амаль згладзiлася з думак i нават пачуццяў Нонна...

Горад спаткаў яго, вясёлага, прыняў яго здольным лёгка ўжо прапускаць праз сябе ўсё, не прымячаючы ў вялiкiм шуме вялiкай цiшынi. Гэта было першае поўнае здавальненне жыццём, незачэплепае расчараваннем.

Быў шосты дзень пасля таго вечара, калi ён засумаваў па цыганскай дзяўчыне.

VII

У

той сухi i ясны вечар, як у гарадскiм садзе з лiп i асiн ападалi апошнiя лiсты, балетмайстар музычнай камедыi Лiнскi ў дрэнным настроi iшоў з тэатра. Перад спектаклем дазнаўся ён, што жонка яго ездзiла ў суседнi горад зусiм не для тых спраў, аб якiх гаварыла, а ездзiла дзеля зусiм iншага, аб чым цяпер сведчыў перахвачаны iм выпадкова лiст да жонкi ад нейкага Аксютовiча. I хоць Лiнскi сам часта ездзiў у iншыя гарады не для тых спраў, аб якiх гаварыў жонцы, хоць спектаклi ў тэатры i не зацягвалiся да таго позняга часу, у якi Лiнскi прыходзiў кожную ноч дадому, але пакуль што жонцы яго нiякiх лiстоў перахвацiць не давялося, i загэтым Лiнскi лiчыў сябе пакрыўджаным жонкаю. I хоць балет у тэатры ў той вечар добра ўдаўся, не разагнаў усё роўна кепскага настрою Лiнскага. I пасля спектакля выйшаў ён першым, не пайшоў з артыстамi разам, а адзiн зайшоў у гарадскi сад. У глыбiнi свае душы ён быў нават рад таму, што выявiлася ў адносiнах жонкi да яго, бо будзе прычына, выгадная для яго, разысцiся хутчэй з ёю, але надворна было яму прыемна адчуваць сябе пакрыўджаным. Ён сеў на пустую лаўку ў садзе i стаў слухаць, як замоўклi раптам дрэвы i больш тады западалi лiсты на зямлю. Ад гэтага i ад вiднаты адчуў ён урачыстасць ночы i вялiкасць хараства. I патроху тады забыў ён пра сваю мiзэрную крыўду, i прыемна яму было сядзець тут. Раптам пашкадаваў ён, што спектаклi ўжо скончаны i што няма як ужо слухаць музыку i глядзець на хараство балета i жыць у тыя хвiлiны толькi пачуццямi. Ён сядзеў i маўчаў i сам таго не прымячаў, што моцна думаў аб многiм...

З асвечаных вокан кафэ сыпанулiся на яго сухiя кароткiя зыкi некай полькi, i трудна было разабраць яму, на чым гэта iгралi. Тады ён пайшоў туды, адкуль беглi зыкi, увесь ахвачаны жаданнем толькi слухаць, бачыць i

адчуваць...

У кафэ на нiзкай эстрадзе стаяў тоўсты прысадзiсты чалавек з гiтарай у руках i на заднiм плане яшчэ некалькi гiтарыстаў. Цяпер яны маўчалi.

– Нонна Алiна выканае польку, - заявiў тоўсты гiтарыст, i Лiнскi сеў за столiк з бяздумным чаканнем. Гiтарысты пачалi выбiваць на гiтарах такт, i Лiнскi ўбачыў Нонну Алiну. Пры вячэрнiм свеце твар яе здаваўся сумным i вясёласць штучнаю, i нейкаю надзвычайна далёкаю была яна ад усяго, што было вакол яе. Толькi прайшло ўсё гэта, як пачала яна скакаць, i раптам здавацца стала, што гэта не прымячае яна нiкога i скача сама для сябе.

Лiнскi адчуў радасць блiзасцi хараства i нейк нават у большай меры, чым у тэатры, здалося гэта самым важным i затоеным само ў сабе. Тады стала для яго мiзэрным усё тое, што ён кагадзе адчуваў; нязначным i лiст да жонкi, перахвачаны iм, i вялiкае адчуванне малое крыўды. I нейк як бы занудзеў ён, што нiхто не адчувае тут гэтага хараства, а пасля з'явiлася патрэбнасць у ўзвышэннi яго. Тады пайшоў ён блiзка да эстрады i нецярплiва чакаў, калi яна зыйдзе адтуль. Пасля доўга гаварыў з ёй у суседнiм пакоi. Вынiкам гэтай гаворкi было тое, што Нонна ад радаснай нервовасцi доўга не магла заснуць у тую ноч, а назаўтра Лiнскi зайшоў у брудны, праходны пакойчык, дзе жыла Нонна, i ўдваiх пайшлi яны ў тэатр на балетныя спробы. Цераз пяць жа дзён у афiшах да тэатральнай пастаноўкi было напiсана: "...Выступiць новая прыма-балерына, цыганка Нонна Алiна..."

Андрэй бачыў яе ў тэатры на сцэне. I зноў ахапiў быў яго сум па ёй, але цяпер iншы, чым тады - сум моцнага, якi можа ўзяць тое, па чым сумуе, ды разважаннi не дазволяць гэтага. Сум гэты насiў ён у сабе доўга, упэўнены, што пройдзе ён. I ён прайшоў, толькi пакiнуў па сабе след - упэўненасць у тым, што ва ўсiм ёсць смутак i ва ўсiм ёсць шчасце...

А ўсё ж стараўся ён не сустракаць Нонны i не бачыць яе.

1926

Каментары

Друкуецца па зборнiку "Пачуццi" /Менск, БДВ, 1926/, дзе змешчана ўпершыню. Датуецца 1926 годам.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

В поисках Оюты

Лунёва Мария
Оюта
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
В поисках Оюты

Мастер 9

Чащин Валерий
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 9

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Восход черной звезды

Звездная Елена
4. Катриона
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Восход черной звезды

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума

Господин следователь 6

Шалашов Евгений Васильевич
6. Господин следователь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Господин следователь 6

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Попаданка 3

Ахминеева Нина
3. Двойная звезда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка 3

Честное пионерское! 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Честное пионерское!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Честное пионерское! 2