Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)
Шрифт:
За iм iшоў другi, амаль у два разы меншы ростам, i нёс край яго плашча. Напэўна, гэты быў хлопчык-паж. Ён быў не большы за Гулiвераў мезены палец.
Апошнiмi на памост узышлi два стралкi з нацягнутымi лукамi ў руках.
– Лангра дэгюль сан!
– тры разы пракрычаў чалавечак у плашчы i разгарнуў скрутак велiчынёй з бярозавы лiсток.
Зараз жа да Гулiвера падбеглi пяцьдзесят чалавечкаў i абрэзалi вяроўкi, прывязаныя да яго валасоў.
Гулiвер павярнуў галаву i пачаў слухаць, што чытае чалавечак
Ён здагадаўся, што перад iм нейкая важная асоба, вiдаць, каралеўскi пасол.
Перш за ўсё Гулiвер вырашыў папрасiць, каб яго накармiлi.
З таго часу, як ён пакiнуў карабель, у роце ў яго не было нi крошкi. Ён узняў палец i некалькi разоў паднёс яго да губ.
Напэўна, чалавечак у плашчы зразумеў гэты знак. Ён сышоў з памосту, i зараз жа да бакоў Гулiвера прыставiлi некалькi доўгiх лесвiц.
Не прайшло i чвэрцi гадзiны, як сотнi згорбленых насiльшчыкаў пацягнулi па гэтых лесвiцах кашы з ежай.
У кашах былi тысячы буханак хлеба велiчынёй з гарошыну, цэлыя кумпякi - з грэцкi арэх, смажаныя кураняты - меншыя за нашу муху.
Гулiвер зараз праглынуў два кумпякi з трыма буханкамi хлеба. Ён з'еў пяць смажаных быкоў, восем вяленых бараноў, дзевятнаццаць вэнджаных парасят i сотнi дзве куранят i гусей.
Кашы хутка апусцелi.
Тады чалавечкi падкацiлi да рукi Гулiвера дзве бочкi з вiном. Бочкi былi велiзарныя - кожная са шклянку.
Гулiвер выбiў дно з адной бочкi, выбiў з другой i некалькiмi глыткамi асушыў абедзве.
Чалавечкi пляснулi рукамi ад здзiўлення. Потым яны знакамi папрасiлi яго скiнуць на зямлю пустыя бочкi.
Гулiвер падкiнуў абедзве разам. Бочкi перакулiлiся ў паветры i з трэскам пакацiлiся ў розныя бакi.
Натоўп на лужку расступiўся, гучна закрычаўшы:
– Бора мевола! Бора мевола!
Пасля вiна Гулiверу адразу захацелася спаць. Скрозь сон ён чуў, як чалавечкi бегаюць па ўсiм яго целе ўдоўж i ўпоперак, скочваюцца з бакоў, быццам з гары, казычуць яго палкамi i коп'ямi, скачуць з пальца на палец.
Яму вельмi хацелася скiнуць з сябе дзесятак-другi гэтых маленькiх чалавечкаў, якiя не давалi яму спаць, але ён пашкадаваў iх. Як-нiяк, а чалавечкi толькi што гасцiнна накармiлi яго смачным, сытным абедам, i было б няўдзячнасцю папераламваць iм за гэта рукi i ногi. I зноў жа, Гулiвер не мог не дзiвiцца з незвычайнай храбрасцi гэтых малюсенькiх людзей, што бегалi ўзад i ўперад па грудзях велiкана, якi мог знiшчыць iх усiх адной пстрычкай.
Ён вырашыў не звяртаць на iх увагi i, ап'янелы ад выпiтага вiна, хутка заснуў.
Чалавечкi толькi гэтага i чакалi. Яны наўмысна падсыпалi ў бочкi з вiном соннага парашку, каб гэты велiзарны госць заснуў.
4
Краiна,
Самыя высокiя дрэвы ў Лiлiпуцii былi не вышэй, чым у нас куст парэчак, самыя вялiкiя дамы былi нiжэй за стол. Такога велiкана, як Гулiвер, у Лiлiпуцii нiхто нiколi не бачыў.
Iмператар загадаў прывезцi яго ў сталiцу. Для гэтага Гулiверу i падсыпалi соннага парашку.
Пяцьсот цесляроў па загаду iмператара змайстравалi велiзарныя калёсы на дваццацi двух колах.
Калёсы былi гатовы за некалькi гадзiн, але ўзвалiць на iх Гулiвера было не так проста.
I вось што выдумалi для гэтага лiлiпуцкiя iнжынеры.
Яны паставiлi калёсы побач з велiканам, ля самага яго боку. Потым убiлi ў зямлю восемдзесят слупкоў з блокамi наверсе i накiнулi на гэтыя блокi тоўстыя канаты з кручкамi на канцах. Канаты былi таўшчынёй са звычайную аборку.
Калi ўсё было гатова, лiлiпуты ўзялiся за работу. Яны абкруцiлi тулава, абедзве нагi i абедзве рукi Гулiвера моцнымi павязкамi i, падчапiўшы гэтыя павязкi кручкамi, пачалi цягнуць за канаты.
Дзевяцьсот самых дужых асiлкаў былi сабраны для гэтай работы з усiх канцоў Лiлiпуцii.
Яны ўпiралiся ў зямлю нагамi i, аблiваючыся потам, з усяе сiлы цягнулi за канаты.
Праз гадзiну iм удалося падняць Гулiвера з зямлi на паўпальца, праз дзве на палец, а праз тры - яны ўзвалiлi яго на калёсы.
Паўтары тысячы самых вялiкiх коней з прыдворных канюшань, кожны ростам з толькi што народжанае кацяня, былi запрэжаны ў калёсы па дзесяць у рад. Фурманы размахнулiся пугамi, i калёсы паволi паехалi па дарозе ў галоўны горад Лiлiпуцii - Мiльдэнда.
Гулiвер усё яшчэ спаў. Ён, напэўна, не прачнуўся б да канца дарогi, калi б яго выпадкова не разбудзiў адзiн з афiцэраў iмператарскай гвардыi.
Здарылася гэта так. З калёсаў зляцела кола. Каб уздзець яго, давялося спынiцца.
У час гэтага прыпынку некалькi маладых людзей захацелi паглядзець, якi твар у Гулiвера, калi ён спiць. Двое ўзлезлi на калёсы i цiхенька падкралiся да самага яго твару. А трэцi - гвардзейскi афiцэр, - не злазячы з каня, прыўстаў на страмёнах i паказытаў у левай наздрыне вастрыём сваёй пiкi.
Гулiвер мiжвольна зморшчыў нос i моцна чхнуў.
– Апчхi!
– паўтарыла рэха.
Смельчакоў быццам вецер здзьмухнуў.
А Гулiвер прачнуўся, пачуў, як шлёгаюць пугамi паганятыя, i зразумеў, што яго некуды вязуць.
Цэлы дзень узмыленыя конi цягнулi звязанага Гулiвера па дарогах Лiлiпуцii.
Толькi позна ўвечары калёсы спынiлiся, i коней выпраглi, каб накармiць i напаiць.
Усю ноч ля калёсаў стаяла на варце тысяча гвардзейцаў: пяцьсот - з факеламi, пяцьсот - з лукамi напагатове.