Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падзенне (на белорусском языке)
Шрифт:

О, прабачце, панi! Зрэшты, яна нiчога не зразумела. А як людна, га? I гэта нягледзячы на тое, што ўжо позна i некалькi дзён бесперастанку лье дождж. На шчасце, ёсць ядлаўцоўка, адзiны светлы праменьчык у гэтым змроку. Вы адчуваеце, як яна запальвае ў вас свой залацiста-жоўты агонь? Люблю вось так, вечарамi, хадзiць па горадзе i адчуваць, як ядлаўцоўка грэе мне кроў. Часам я магу хадзiць цэлую ноч i ўсё думаю, мару. Цi размаўляю сам з сабой. Вось як цяпер, ваша праўда. Але баюся, я вас ужо натамiў? Дзякуй, вы вельмi ласкавы. Я, ведаеце, увесь перапоўнены, досыць разявiць рот, i словы цякуць, цякуць... Бадай, мяне натхняе гэта краiна. Я люблю гэты люд, што кiшыць на ходнiках, зацiснуты ў вузкай прасторы памiж каналаў i дамоў, абложаны з усiх бакоў туманам, настылай зямлёй i морам, над якiм падымаецца пара, як над лугаванай вадой. Я люблю яго за тое, што ён таксама дваiсты. За тое, што ён тут i недзе вельмi-вельмi далёка.

Праўда-праўда! Не верыце? Вы, пэўна, бачыце, як важка яны ступаюць па гэтым брудным бруку, як грузна плiшчуцца мiж сваiх дробных крам, заваленых залачонымi селядцамi i

каштоўнасцямi колеру апалага лiсця, i думаеце, што ў гэты вечар яны тут? Значыць, вы - як усе. Вы прымаеце гэтых слаўных людзей за племя сiндыкаў i гандляроў, якiя лiчаць свае грошы, спадзеючыся на вечнае жыццё, i робяцца лiрыкамi адно тады, калi надзяюць капялюш з шырокiм брылём, каб крыху павучыцца анатомii. Але вы памыляецеся. Яны сапраўды праходзяць побач з намi, але зiрнiце, дзе iх галовы: яны там, у гэтай неонавай смузе, што пахне ядлоўцам i мятай, спускаючыся з чырвона-зялёных шыльд. Галандыя - гэта сон, пане, залацiсты, смужлiвы сон, больш залацiсты ўначы, болей смужлiвы ўдзень, але i ўдзень i ўначы ён населены Лаэнгрынамi - вось такiмi, як гэтыя, што летуценна коцяць на сваiх чорных роварах з высокiмi рулямi - бы на жалобных лебедзях, што безупынна кружаць па ўсёй краiне, уздоўж каналаў i марскiх берагоў. Яны мрояць, ахунутыя ў мядзяную смугу, дрымотна кружацца на месцы i шэпчуць свае малiтвы ў залатым туманным фiмiяме. Яны ўжо не тут. Яны за тысячы кiламетраў, на дарозе да далёкай выспы Явы. Яны моляцца гэтым вычварным iнданезiйскiм бажкам, якiмi ўпрыгожаны ўсе iх вiтрыны, гэтым бажкам, якiя лунаюць цяпер па-над намi, раней чым учэпяцца, нiбы раскошныя малпы, за нейкую шыльду цi ступеньчаты дах, каб нагадаць гэтым самотным каланiстам, што Галандыя - не толькi гандлёвая Эўропа, але i мора - мора, якое вядзе да Сiпанга i да тых выспаў, дзе людзi памiраюць звар'яцелыя ад шчасця.

Але я зноў даю сабе волю, бачыце - зноў пачынаю абараняць. Ужо прабачце, калi ласка. Што зробiш, прывычка, васпане, прызванне! I апроч таго, мне вельмi хочацца растлумачыць вам, у чым дух гэтага горада, у чым сутнасць рэчаў наогул! Бо гэтая сутнасць - тут, вакол нас. Вы заўважылi, што канцэнтрычныя каналы ў Амстэрдаме нагадваюць колы пекла? Буржуазнага пекла, вядома, населенага кепскiмi снамi. Калi падыходзiш да яго звонку i пачынаеш праходзiць колы адно за адным, то заўважаеш, як жыццё з яго зладзействамi паступова гусцее, змрачнее на вачах. Тут мы ў апошнiм коле. У коле тых, хто... Га! Дык вы ведаеце? Халера, вас сапраўды не так лёгка класiфiкаваць. Значыць, вы разумееце, чаму я кажу, што менавiта тут сканцэнтравана сутнасць усiх рэчаў, хоць мы на самым ускрайку кантынента. Чуллiвы чалавек разумее такiя дзiвацтвы. Ва ўсякiм выпадку чытачы газет i юрлiўцы не могуць пранiкнуць далей, iм гэта край. Яны сцякаюцца сюды з усiх куткоў Эўропы i спыняюцца на палiнялым пяску вакол гэтага марскога залiва. Яны прыслухоўваюцца да сiрэн, марна iмкнуцца ўбачыць абрысы караблёў у тумане i потым зноў брыдуць уздоўж каналаў, да сябе. Прамоклыя пад дажджом, здранцвелыя ад холаду, яны заходзяць у "Мехiка-Сiцi", каб на ўсiх мовах свету папрасiць шклянку ядлаўцоўкi. Тут я iх i чакаю.

Ну што ж, да заўтрага, мiлы пане i дарагi мой суайчыннiк. Не-не, цяпер вы лёгка знойдзеце дарогу, дазвольце развiтацца каля гэтага моста. Уначы я нiколi не хаджу па мастах. Такi ўжо даў зарок. Уявiце, што некаму раптам узбрыдзе кiнуцца ў ваду! Тут адно з двух: або вы кiдаецеся за iм - а пасля гэтага такой халоднай парой нiчога добрага чакаць не даводзiцца, - або праходзiце мiма, i тады ўспамiн пра ўсплёск над вадой выклiкае ў вас часам нейкую дзiўную ламоту ў спiне. Ну, дабранач! Што? Вас цiкавiць, што гэта там за кабеты за шыбамi? Гэта сон, пане, прыемны сон за невялiчкую ўзнагароду, вандроўка да Iндыi! Гэтыя паненкi пахнуць духмянымi прыправамi ўсходнiх краiн. Вы заходзiце, яны захiнаюць шторы, i плаванне пачынаецца. Багi сыходзяць да аголеных цел, мiма плывуць выспы, звар'яцелыя, увянчаныя раскудлачанымi на ветры пасмамi высачэзных пальм... Вы паспрабуйце.

Што такое суддзя-пакаяльнiк? Ага! Як бачу, я вас заiнтрыгаваў. Але паверце, я зрабiў гэта без нiякага злога намеру i гатовы цяпер жа ўсё растлумачыць. У пэўным сэнсе, гэта нават уваходзiць у мае абавязкi. Але спачатку - некалькi фактаў з майго жыцця, яны дапамогуць вам лепей зразумець мой расказ.

Некалькi год назад я быў адвакатам у Парыжы i, далiбог, даволi вядомым. Я, зразумела, не назваў вам свайго сапраўднага iмя. У мяне была тады спецыялiзацыя: высакародныя справы. Удовы i сiроткi, як гэта называюць, хоць я, напрыклад, не надта разумею - чаму? Бо ёсць такiя хiжыя ўдовы i злачынныя сiроткi, што другiх такiх пашукай. Але досыць мне было ўчуць, што ад падсуднага хоць крыху патыхае ахвярай, як рукавы самi ўзляталi над маёй галавой. Ды як! Божа, гэта была сапраўдная навальнiца! Здавалася, само маё сэрца трапеча ў гэтых рукавах, i багiня правасуддзя спiць са мной у адным ложку. Я ўпэўнены, што вас захапiла б дакладнасць маiх iнтанацый, шчырае хваляванне, пераканаўчасць, iмпэт i стрыманае абурэнне, якiя гучалi ў маiх абарончых прамовах. Прырода не абдзялiла мяне фiзiчна, i высакародныя манеры давалiся мне без намаганняў. Апроч таго, мяне заўсёды падтрымлiвалi два шчырыя пачуццi: задавальненне ад таго, што я змагаюся за справядлiвасць, i iнстынктыўная пагарда да суддзяў наогул. Пагарда гэтая, зрэшты, была, можа быць, не такая ўжо iнстынктыўная. Цяпер я ведаю, што ў яе былi свае падставы. Але збоку яе хутчэй можна было прыняць за падсвядомую страсць. Бо пакуль што, прынамсi, нельга сказаць, што суддзi ўжо непатрэбныя, праўда? I ўсё ж я не мог зразумець, як гэта чалавек можа выбраць сабе прафесiяй такi дзiўны

занятак. Я дапускаў гэта, бо бачыў, што такая рэальнасць, але дапускаў не болей, як iснаванне саранчы. З тою рознiцай, што набегi прастакрылых не прыносiлi мне нi шэлега, а спрэчкi з пагарджанымi мною людзьмi дазвалялi зарабiць на хлеб.

Дык вось, я абараняў справядлiвасць, i гэтага было досыць для майго душэўнага спакою. Усведамленне сваёй праўды, задавальненне тым, што ты маеш рацыю, i радасць, што можаш сябе паважаць, васпане, гэта тыя магутныя спружыны, якiя дазваляюць нам высока трымаць галаву i смела рушыць наперад. I наадварот, калi вы пазбавiце людзей гэтых пачуццяў, вы ператворыце iх у шалёных сабак. Колькi злачынстваў зроблена толькi праз тое, што чалавек быў болей няздольны вытрываць сваёй несправядлiвасцi! Некалi я ведаў аднаго прамыслоўца, у якога была цудоўная жонка. Усе захаплялiся ёю. А ён - ён здраджваў ёй. Гэты чалавек лiтаральна шалеў ад таго, што быў вiнаваты, ад таго, што не мог нi дастаць, нi хоць бы выдаць самому сабе пасведчанне ў сваёй дабрачыннасцi. I чым больш яго жонка выяўляла сваю бездакорнасць, тым больш ён шалеў. Нарэшце пачуццё сваёй вiны зрабiлася яму невыносным. I што ж, вы думаеце, ён зрабiў? Перастаў здраджваць? О не! Ён забiў яе. Менавiта праз гэта мы з iм i пазнаёмiлiся.

Але становiшча ў мяне было болей зайздроснае. Не толькi таму, што я не рызыкаваў прыстаць да лагеру злачынцаў (у мяне, напрыклад, не было нiякiх шанцаў забiць сваю жонку, бо я быў нежанаты), але i таму, што я станавiўся на iх абарону - з адною ўмовай, што яны мусiлi быць сапраўдныя забойцы, як бываюць, скажам, сапраўдныя дзiкуны. Сама манера, з якою я вёў такую абарону, прыносiла мне вялiкае задавальненне. У сваёй прафесiйнай дзейнасцi я быў абсалютна беззаганны. Я не толькi, што само сабой зразумела, нiколi не браў хабару, я нiколi не апускаўся нi да якiх махiнацый. I што здараецца яшчэ радзей, я нiколi не лiслiвiў нi перад журналiстамi, прыхiльнасць якiх магла б мне паспрыяць, нi перад чыноўнiкамi, дружба з якiмi была б мне карыснай. Двойчы цi тройчы мне выпадала шчаслiвая магчымасць дастаць ордэна Ганаровага Легiёна, але я кожны раз адмаўляўся са сцiплаю годнасцю, у якой бачыў сваю сапраўдную ўзнагароду. Нарэшце, я нiколi не браў грошай у бедных i нiколi не крычаў пра гэта ўсiм i ўсюды. Але не думайце, мiлы пане, што я кажу ўсё гэта, каб пахвалiцца. Тут маёй заслугi няма: мяне заўсёды смяшыла тая прагнасць да славы, якая замянiла ў нашым грамадстве пачуццё свайго гонару. Я цэлiў вышэй. I хутка вы ўбачыце, што ў дачыненнi да мяне гэта даволi трапны выраз.

Ды мяркуйце хоць бы па маёй задаволенасцi. Я быў зачараваны сваёю натурай, а ўсе мы ведаем, што якраз у гэтым i ёсць шчасце, хоць часам, дзеля ўзаемнага супакаення, мы ганiм гэтую ўцеху i называем яе эгаiзмам. Я ж упiваўся ёю, я быў зачараваны, прынамсi, тою часткай сваёй натуры, якая так спраўна, так безадмоўна i так чуллiва рэагавала на сiротак i ўдоў, што з цягам часу разраслася i запанавала над усiм маiм жыццём. Мне, напрыклад, было невыказна прыемна пераводзiць сляпых цераз вулiцу. Калi яшчэ здалёк я заўважаў нерашучы кiёк, якi вагаўся на беразе ходнiкаў, я кiдаўся наперад, абганяў усiх, часам усяго на нейкую секунду выпярэджваў ужо працягнутую спачувальную руку, каб мой сляпы не мог пакарыстацца нiчыёй iншаю спагадай, апроч маёй, i мяккай, але ўпэўненай рукою вёў яго па пераходзе, мiнаючы ўсе перашкоды руху, да цiхай гаванi другiх ходнiкаў, дзе мы расставалiся з узаемнай удзячнасцю i хваляваннем. Гэтаксама я любiў дагадзiць патрэбнаю даведкай незнаёмаму мiнаку на вулiцы, падаць запалкi, падвесцi цяжкую каляску цi падштурхнуць раптам заглухлы аўтамабiль, я заўжды купляў газеты ў сябраў Армii грамадскага ратунку цi кветкi ў старой гандляркi, хоць ведаў, што яна iх крадзе на Манпарнасаўскiх кладах. Я любiў - ах, гэта нават цяжка выказаць!
– як я любiў даваць мiласцiну! Адзiн мой прыяцель, сапраўдны хрысцiянiн, прызнаваўся, што першае пачуццё, якое ён адчувае, калi бачыць, як да яго дзвярэй iдзе жабрак, пачуццё прыкрасцi. У мяне ж было нешта горшае: я трыумфаваў! Але пакiнем гэта.

Пагаворым лепей пра маю далiкатнасць. Яна была агульна прызнаная i бясспрэчная. Мая ветласць, сапраўды, несла мне адны ўцехi. Калi ранкам мне шчасцiла саступiць сваё месца ў аўтобусе або ў метро таму, хто меў у гэтым патрэбу, калi я мог падняць аброненую старой кабетай рэч i вярнуць ёй яе з сваёй звычайнаю ўсмешкай цi проста - саступiць таксi таму, хто, можа быць, спяшаўся болей за мяне - увесь мой дзень асвячаўся гэтаю ўдачай. Трэба сказаць, мяне радавалi нават тыя днi, калi баставаў гарадскi транспарт, бо тады ў мяне ўзнiкала магчымасць падсадзiць у сваю машыну некалькi няшчасных суайчыннiкаў, якiя тлумiлiся на прыпынку, не ведаючы, як iм дабрацца дадому. Аддаць сваё крэсла ў тэатры, каб дазволiць каханаму сесцi побач з каханай, пакласцi ў вагоне валiзку маладзенькай дзяўчыны на палiцу, занадта высокую ёй, - усе гэтыя i падобныя подзвiгi я рабiў часцей за другiх, таму што пiльней лавiў кожны выпадак i таму што яны дарылi мне большую асалоду.

Мяне лiчылi за чалавека шчодрага i велiкадушнага, i я сапраўды быў такi. Я многа ахвяраваў як на грамадскiх пачатках, так i па прыватных матывах. I я нiколi не шкадаваў, калi мне трэба было расстацца з нейкаю рэччу або пэўнаю сумай грошай. Наадварот - я знаходзiў у гэтым трывалыя ўцехi, не сама меншай з якiх была лёгкая меланхолiя, што нараджалася ўва мне, калi я прадбачыў бясплённасць сваiх дароў i верагодную няўдзячнасць, якую яны напаткаюць. Я настолькi любiў даваць, што ненавiдзеў, калi гэта трэба было рабiць з нейкага абавязку. Педантычнасць, дакладнасць у справах, што маюць дачыненне да грошай, мяне заўжды прыгняталi, i я падпарадкоўваўся iм з вялiкаю прыкрасцю. Я хацеў адчуваць сябе адзiным гаспадаром сваёй дабрадзейнасцi.

Поделиться:
Популярные книги

Стратегия обмана. Трилогия

Ванина Антонина
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Стратегия обмана. Трилогия

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Пехотинец Системы

Poul ezh
1. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Пехотинец Системы

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Том 1. Солнце мертвых

Шмелев Иван Сергеевич
1. И. Шмелев. Собрание сочинений в 5 томах
Проза:
классическая проза
6.00
рейтинг книги
Том 1. Солнце мертвых

Шаг в бездну

Муравьёв Константин Николаевич
3. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
фэнтези
космическая фантастика
7.89
рейтинг книги
Шаг в бездну

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

ИФТФ им. Галушкевича. Трилогия

Кьяза
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
ИФТФ им. Галушкевича. Трилогия

Неправильный лекарь. Том 1

Измайлов Сергей
1. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1

Алые перья стрел

Крапивин Владислав Петрович
Детские:
детские приключения
8.58
рейтинг книги
Алые перья стрел

Сын Тишайшего 2

Яманов Александр
2. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 2