Пакаранне золатам
Шрифт:
Яе муж падняўся, прачынiў дзверы ў калiдор, каб праверыць, цi не падслухоўвае хто, замкнуў iх, потым, вярнуўшыся, сеў i цiха сказаў мне:
– Я вам усё растлумачу. Мы ведаем, што вы чалавек стрыманы, i ахвотна выслухалi б вашу параду. Ёсць у мяне амерыканскi адвакат. Але вы мяне лепш зразумееце... Дык вось... Не ведаю, цi помнiце вы, што, як прыйшоў да ўлады Народны фронт, мы палiчылi небяспечным трымаць нашы залатыя злiткi ў французскiм банку. Нам удалося знайсцi спосаб пераправiць iх, надзейна i ўпотай, у Злучаныя Штаты. I, натуральная рэч, мы вырашылi там замацавацца. I
Я не стрымаўся i перабiў яго:
– Значыцца, каб не плацiць пяцьдзесят працэнтаў падатку, вы гатовы выкiнуць на вецер усе сто?
– Тут iншая прычына, - прамовiў ён таямнiчым голасам.
– Мы прадчувалi, што будзе вайна, а значыцца, рахункi ў банках могуць замарозiць, сейфы ачысцiць, тым болей, што мы не з'яўляемся амерыканскiмi грамадзянамi... I мы вырашылi трымаць нашы грошы заўсёды пры сабе.
– Пры сабе?
– аслупянеў я.
– Што вы такое гаворыце?.. Тут, у гатэлi?
Абое схiлiлi галовы з усмешкай, потым пераглянулiся, як хiтрыя змоўшчыкi.
– Так, - прамовiў ён ледзь чутна.
– Так, тут, у гатэлi. Мы ўсё - даляры i трошкi золата - паклалi ў дарожны чамадан. Ён там, у нашай спальнi.
Бурдак падняўся, адчынiў суседнiя дзверы i, узяўшы мяне за руку, паказаў мне на вялiзны чорны чамадан, самы звычайны на выгляд.
– Вось...
– прашаптаў ён, як святар перад алтаром, i зачынiў дзверы.
– А вы не баiцеся, - запытаў я, - што пра гэту гiсторыю са скарбам у чамадане дачуюцца? Якая спакуса для зладзеяў!
– Не, - адказаў ён.
– Нiхто гэтага не ведае, апрача нашага адваката... i вас, якому я поўнасцю давяраю... Усё прадугледжана, магу вас запэўнiць. Чамадан не прыцягвае ўвагi, як, скажам, куфар. Нiхто не падумае, што там столькi багацця. А галоўнае, мы заўсёды на варце, i ўдзень i ўночы, тут, у пакоi.
– Вы нiколi не выходзiце?
– Разам нiколi! У нас ёсць рэвальвер, у шуфлядзе ў столiку каля чамадана. I хто-небудзь з нас абавязкова дзяжурыць. Я хаджу снедаць у французскi рэстаран, дзе мы з вамi спаткалiся. Мая жонка там абедае. Так што чамадан без нагляду не бывае. Вы разумееце?
– Ну, шаноўны пане Бурдак, аднаго я не разумею, чаму вы асудзiлi сябе на такое iснаванне - мiзэрнае, самотнае, як у манастыры?.. Падаткi? А што вам да iх? У вас жа столькi сродкаў, што вы маглi б жыць у раскошы да канца сваiх дзён!
– Справа не ў гэтым, - нахмурыўся ён.
– Я не хачу аддаваць iм грошы, прыдбаныя мною ў вялiкiх пакутах.
Я паспрабаваў змянiць тэму гутаркi. Бурдак быў адукаваны, нядрэнна разбiраўся
– Ёсць адзiн чалавек, якога я ўсё ж баюся, - сказала яна прыглушаным голасам, - гэта наш метрдатэль, немец, што прыносiць нам падсняданак. Позiрк, якi ён кiдае часам на гэтыя дзверы, мне страшэнна не падабаецца. Але ранiцай мы дома абое. Я думаю, што ў гэты час няма нiякай пагрозы.
I яшчэ мелi клопат - сабаку. У iх быў прыгожы пудзель, на рэдкасць разумны, якi заўсёды ляжаў у кутку гасцiнай. Але ж тры разы на дзень яго трэба было выпускаць. I яны вадзiлi яго напераменку.
Я развiтаўся.
Мне было прыкра ад iх вар'яцкай манii, дурной упартасцi, i разам з тым нешта прыцягвала мяне да гэтых незвычайных людзей.
Пасля вiзiту да iх я часта знарок пачаў раней адрывацца ад работы, каб прыйсцi на абед у "Залатую змяю" роўна а сёмай гадзiне. Тады я мог сесцi за адзiн стол з панi Бурдак. Яна не была такой ваўкаватай, як яе муж, i даволi наiўна дзялiлася са мной сямейнымi трывогамi i праектамi.
– Эжэн, - аднойчы прызналася яна, - чалавек выключнай iнтуiцыi. Ён прадугледжвае ўсё. Сёння ўночы раптам у яго з'явiлася думка, што ўрад можа абвясцiць абмен грошай, каб выбраць iх з прыватных рук, i тады мы будзем вымушаны прад'явiць свае даляры.
– Вядома. I што ж тут дрэннага?
– Гэта вельмi сур'ёзна, - сказала яна.
– Мы нiчога не прад'яўлялi, калi Мiнiстэрства фiнансаў Злучаных Штатаў у 1943 годзе ўзяло на ўлiк маёмасць бежанцаў... На нас бы пасыпалiся непрыемнасцi... Але ў Эжэна ёсць новы план. Здаецца, у некаторых рэспублiках Паўднёвай Амерыкi падатак на прыбыткi не накладаецца. Калi б нам удалося туды перакiнуць наш капiтал...
– Як жа яго перакiнуць, не паказаўшы ў таможнi?
– Эжэн мяркуе, што трэба спачатку прыняць падданства тае дзяржавы, якую мы сабе выберам. Калi, напрыклад, мы станем уругвайцамi, перавод туды грошай будзе законны.
Гэта мне паказалася настолькi забаўным, што назаўтра я прыйшоў у рэстаран снедаць. Пан Бурдак, як заўсёды, сустрэў мяне з радасцю.
– О?
– заварушыўся ён.
– Гэта так добра, што вы якраз прыйшлi. Я хацеў у вас запытацца... Цi не ведаеце вы, якiя трэба выканаць фармальнасцi, каб стаць венесуэльцам?
– Не скажу, не ведаю.
– А калумбiйцам?
– Таксама не ведаю. Наконт гэтага вы звярнiцеся ў консульствы адпаведных краiн.
– У консульствы? Вы што, ашалелi? Каб прыцягнуць увагу!
Ён з агiдай адсунуў смажанае кураня i цяжка ўздыхнуў:
– Што за эпоха! Вось бы нарадзiцца ў 1830-м i пражыць увесь век без казначэйскага гвалту, без страху, што цябе абрабуюць! А цяпер кожная краiна разбойнiк з вялiкай дарогi... Нават Ангельшчына... Я там прыхаваў некалькi карцiн i габеленаў з разлiкам даставiць iх сюды. I ведаеце, што яны ад мяне патрабуюць? Стопрацэнтную пошлiну за вываз, што раўназначна канфiскацыi... Нас абкрадваюць, дарагi мой пане, як у цёмным лесе, як у цёмным лесе.