Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Джэк!
– закрычаў ён.
– Ты тут, Джэк?

Яму давялося паклiкаць Джэка некалькi разоў, перш чым нехта адказаў. Нарэшце ў акне з'явiлася мiсiс Бэртан i спытала, хто крычыць.

– Гэта Рой Мак-Нэйр, мiсiс Бэртан. Джэк дома?

Мiсiс Бэртан зрабiла яму знак праз двайное шкло, каб ён заходзiў. Ён вобмацкам зайшоў у цёмную кухню i чакаў, што нехта спусцiцца да яго; i зноў з'явiлася мiсiс Бэртан. У старым палiто на плячах, яна трымала ў руках газавую лямпу. Яна спынiлася на верхняй прыступцы лесвiцы, i Рой зразумеў, што яна баiцца спусцiцца, вiдаць, думае, што ён п'яны.

– Дзе Джэк, мiсiс Бэртан?

спытаў Рой.

– Ён пайшоў з рамонтнай камандай, - сказала яна.

– Яго няма?

– Яны каля Марлоў, ачышчаюць канавы, каб не затапiла дарогу, растлумачыла яна.

– Я толькi што вярнуўся ў горад, - сказаў Рой.
– У нашай хаце нехта чужы. Цi можна мне пераначаваць у вас на кухнi?

– Там няма на што легчы, Рой, - сказала яна.
– Вы можаце ўладкавацца ў другiм пакоi. Там ёсць канапа.

– Дзякуй вам, мiсiс Бэртан, - сказаў Рой i, пазiраючы ўгору на гэтую сцiплую цяжарную жанчыну, востра адчуў, што нават i ў гэтай хаце для яго няма нiчога: няма апiрышча ў здаровай упартасцi фермера Джэка. Джэк яму быў вельмi патрэбны зараз, i Рой засердаваў, што яго няма.
– Вы iдзiце спаць, - сказаў ён мiсiс Бэртан.
– Мне нiчога не трэба.

Яна сказала, што на канапе ёсць ватная коўдра i падушкi, i спытала, цi не дастаць яму яшчэ адну коўдру.

– Не. Iдзiце спаць, - стомлена паўтарыў ён.
– Мне нiчога не трэба.

Ён адразу ж заснуў, i змарыла яго не проста стома, а гора. Ранiцай ён склаў коўдру i пайшоў, калi яшчэ ўсе спалi. Яму не хацелася сустракацца з мiсiс Бэртан альбо з кiм-небудзь з яе пяцi дзяцей, якiя не стрымлiвалiся ў праяўленнi сваiх пачуццяў. Акрамя таго, яму трэба было схаваць у надзейным месцы сваю пушнiну; ён пайшоў у хлеў i ў цёмным кутку падцягнуў яе пад самую страху, скарыстаўшы вяроўку i блок, якiмi Джэк падымаў туды летам свiныя скуры.

Было яшчэ рана, i Рой пайшоў па полi да дарогi, так i не ведаючы, куды яму зараз iсцi. Сент-Элен быў для яго чужым горадам, пустым горадам, нават варожым горадам. Ён баяўся яго, зараз ён баяўся ўсяго; дэзерцiрства Сэма пазбавiла яго ўсялякай мужнасцi. Ён глядзеў на блiскучыя мокрыя валуны, што ўжо вылазiлi з-пад снегу, назiраў за першымi чародкамi шпакоў, за вераб'ямi, якiя мiтусiлiся па полi. Ён прайшоў мiма пратэстанцкай царквы, голага ашаляванага зруба; Джэк назваў гэта сама нягеглым збудаваннем ва ўсiм Сент-Элене. Зараз i ўвесь горад быў пануры. Ён стаяў мокры, панылы гэтым перадвясеннiм часам, i вада, якая збiралася з лесу i пагоркаў, была такая актыўная, што гатова была змыць яго дарэшты.

– Хэло, Рой!
– паклiкаў яго нехта з грузавiка, што ехаў па дарозе.

Рой памахаў рукой.

– Вас падвезцi?

Рой не помнiў гэтага юнака. Мо малады Джонсан, альбо старэйшы сын Лэкстана, альбо нехта iншы з гарадской моладзi. Рой не пазнаваў яго.

– Не, - сказаў ён.
– Мне недалёка.

Грузавiк паехаў, а Рой усё iшоў па дарозе, не ведаючы куды. Калi выйшаў за межы горада, ён трапiў на чорную бясконцую стужку шашы. Гэтая бясконцасць дарогi цягнула яго за сабой. Ён адчуў спакусу - iсцi, iсцi ўсё наперад i наперад, пакiдаючы тут усе цяжкасцi. Ён ведаў, што гэта прыкладна тое ж, што дванаццаць гадоў таму зрабiў Эндзi Эндрус: стаў на дарогу i пайшоў куды вочы глядзелi. А чаму i не? Рой усё iшоў, але ведаў, што iдзе нiкуды. Ён iшоў па дарозе, бо яму не было больш чаго рабiць, а калi сонца ўзышло i дарога стала дымiцца,

ён павярнуўся i пайшоў назад у Сент-Элен.

Было толькi адно месца, дзе ён мог з'явiцца, i ён пайшоў туды. Апоўднi Рой быў ужо такi п'яны, што не мог вылезцi з кутка бара. Ён разлёгся на ўвесь рост на палiцы з надпiсам: "Мука i бабовыя", - часам стагнаў, як ад зубнога болю, але часцей смяяўся над карцiнай на сцяне ў яго ў нагах, дзе быў намаляваны Сент-Элен. Карцiна была адной з рэклам Дзюкэна, дакладней, плакатам, якi заклiкаў да вольнага жыцця на прыродзе, усхваляў лясную рамантыку iхняга канадскага горада. Рой не мог зразумець сапраўдны сэнс карцiны, але агульнае ўражанне ў яго было, i галава паслужлiва дапаўняла дэталi, якiх не хапала.

– Моцна трымаецца за сваё, - паўтарыў ён.
– Моцна трымаецца стары гарадок.

– Чаму ты не iдзеш дамоў?
– пытаў у яго амерыканец Клем ужо ў другой палове дня.
– Iдзi, Рой. Iдзi дамоў.

– У мяне няма дома, - адказаў Рой.
– Няма ў мяне хаты.

– Дык iдзi да Джэка Бэртана.

– Джэк пайшоў!
– закрычаў ён.
– Джэк пайшоў ратаваць горад ад паводкi.

Амерыканец адчапiўся, i Рой усю ноч праспаў на палiцы. Ён прачнуўся толькi раз, разбуджаны непераадольнай патрэбай зараз жа ўстаць i iсцi да старой хаты Мак-Нэйраў, аднак нейкая iнстынктыўная абачлiвасць затрымала яго.

Ранкам Скоцi i Самсон знайшлi яго там: ягоны твар быў шэры, вочы чырвоныя. Ён сядзеў ля дзвярэй на кукiшках, падставiўшы галаву пад промнi яркага сакавiцкага сонца.

– Вось дзе ён, наш знакамiты звералоў!
– сказаў Самсон.

– Мы шукалi цябе, - сказаў Скоцi.
– Калi ты прыйшоў у горад?

Рой хацеў узяць сваю шапку, каб засланiць вочы, якiя ён падняў на Скоцi. Шапкi не было.

– Я вярнуўся нядаўна, - сказаў ён.

– Ну што ж, якраз своечасова, - сказаў Скоцi, стройны i чысценькi, у гарадскiм пiнжаку i свежаадпрасаваных габардзiнавых штанах.
– Нас усiх склiкае iнспектар.

– Каго склiкае?
– спытаў Рой i, нарэшце, устаў.

– Усю кампанiю, - патлумачыў Самсон. Ён таксама прыбраўся, барада i валасы былi падпраўлены, i ён стаяў выпрастаны на ўвесь свой вялiзны рост, i яго чырванашчокi здаровы твар ажно свяцiўся.
– Гэты iнспектар рыхтуе нам нейкую брыдоту.

– Прыяцель-iнспектар!
– сказаў Рой i насупiўся.
– Не хачу бачыць iнспектара! Прыяцеля-iнспектара!
– крычаў ён.
– Прыяцель-iнспектар!

– Пайшлi, Рой. Калi ты не прыйдзеш, ён можа нешта западозрыць.

– Што ён хоча?
– спытаў Рой.

– Не ведаю, - сказаў Скоцi, - ён выклiкаў сёння ўсiх трапераў Муск-о-гi. Нешта рыхтуецца. Так што табе лепш прыйсцi самому i паглядзець. Якi сэнс хавацца?

Рой узрадаваўся хоць нейкай пэўнасцi, нейкаму завяршэнню.

– Дзе мая шапка?
– сказаў ён.
– Дзе яна, Самсон?

Самсон знайшоў яе ў бары i нацягнуў Рою на галаву. Iшлi моўчкi. Рою не было што гаварыць, Скоцi быў надта засмучаны выглядам Роя i яго бедамi. Час ад часу Самсон пазiраў на Скоцi, круцiў галавой i некалькi разоў падтрымлiваў Роя, калi той спатыкаўся. Не даходзячы да канторы iнспектара, Рой спынiўся ля снежнай гурбы i пацёр мокрым снегам твар i рэдкiя валасы, вочы, шыю. Ён выцер твар шапкаю, высмаркаўся проста ў снег, ачысцiў з каленяў гразь, але, калi яны па высыпанай пяском сцежцы падыходзiлi да канторы, выгляд у яго быў дрэнны.

Поделиться:
Популярные книги

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Аргумент барона Бронина 4

Ковальчук Олег Валентинович
4. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 4

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Зубы Дракона

Синклер Эптон Билл
3. Ланни Бэдд
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Зубы Дракона

В осаде

Кетлинская Вера Казимировна
Проза:
военная проза
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
В осаде

От океана до степи

Стариков Антон
3. Игра в жизнь
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
От океана до степи

Игра со Зверем

Алексина Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Игра со Зверем

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Пулман Филип
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Полное собрание сочинений в 15 томах. Том 1. Дневники - 1939

Чернышевский Николай Гаврилович
Чернышевский, Николай Гаврилович. Полное собрание сочинений в 15 томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений в 15 томах. Том 1. Дневники - 1939

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II