Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Панаванне жанчын (на белорусском языке)
Шрифт:

Але ўсе мае думкi былi паглынутыя сынавай хваробай. Тое, што, магчыма, я вар'яцею, я адкiнула, як дробязь, - што заўгодна, толькi б Джамшыд быў здаровы!

Машыну трасянула, але Джамшыд нават не адчуў гэтага. Ён моцна спаў у мяне на руках. Па звычцы я адразу прыслухалася да яго дыхання.

– Што?
– з трывогай спытаўся Сарвар.

– Спiць... Слабенькi...
– адгукнулася я.

Фатых, падбадзёрваючы, крануўся пляча Сарвара:

– Ад горнага паветра твой спадчыннiк паздаравее мiгам. Лепшае за любыя лекi гэтае паветра гор.

– Спачатку я не паверыў дактарам, - больш для сябе, як для нас з Фатыхам,

вымавiў Сарвар, не адрываючы позiрку ад дарогi.
– Малы цяжка перахварэў, а яны раяць везцi яго ў горы, дзе сцюдзёна па начах, ды i наогул халаднавата...

Фатых пачаў быў тлумачыць, у чым менавiта карыснасць для здароўя горнага паветра, але раптам радасна перарваў свой расказ, усклiкнуў:

– Пад'язджаем!

– Не абцяжарым мы твайго дзядзьку?
– спыталася я, адчуваючы няёмкасць.

– Не турбуйся, Шахноза, ён жа сам запрасiў вас, як толькi я расказаў яму пра хваробу Джамшыда.

Неўзабаве мы пад'ехалi да кiшлака. Дарога як бы ўлiлася ў яго, ператвараючыся ў галоўную вулiцу, уздоўж якой цягнулiся глiнабiтныя дувалы, былi бачны стрэхi дамоў i ўвiтыя вiнаградам двары. Кiшлак размясцiўся на самым беразе горнай ракi Угам, ад якой струменiла прахалода, я яе адчула, ледзь выйшла з машыны каля дома, дзе жыў дзядзька Максуд. А шум ракi, вясёлы, срабрысты, даў мне адчуванне ўпэўненасцi, што ўсё будзе добра.

Насустрач нам iшоў высокi плячысты мужчына. Iшоў лёгкiм спружынiстым крокам, i калi б Фатых не казаў мне, я нiколi б не паверыла, што яго дзядзьку ўжо за шэсцьдзесят, нагэтулькi молада ён выглядаў. Прыцiснуўшы далонi да грудзей, дзядзька Максуд ветлiва прывiтаў нас:

– Салам алейкум! Ласкава запрашаем, госцi дарагiя. Не стамiлiся ў дарозе?

Мы адказалi, што не надта. Тады гаспадар спынiў позiрк на Джамшыдзе, усмiхнуўся:

– Гэта i ёсць той малы, пра якога мне казаў Фатых?

– Але, - сказала я, адчуваючы, як кроў адлiвае ад твару.

Дзядзька Максуд заўважыў мой стан, вымавiў нягучна:

– Не перажывай, дачка. Вочкi ў малога жывыя, наша паветра яму на карысць пойдзе. Паздаравее твой волат... Праходзьце ў дом, чаго ж мы тут стаiм.

Мужчыны адразу замiтусiлiся, сталi выгружаць з машыны рэчы, заносiць у двор. Я iшла ўслед за iмi i раптам, у якi ўжо раз за час сынавай хваробы, адчула на сабе нечы погляд. Павярнулася хутка, але нiкога не ўбачыла. Мне сталася не па сабе, i я прыбавiла кроку.

Жыць нам з Джамшыдам належала ў невялiкiм, але ўтульным i чыстым пакоi, дзе я адразу i пачала размяшчацца. Расклаўшы рэчы, уладкавала сына на ложку, а калi ён заснуў, выйшла ў двор, каб праводзiць мужа, якi ад'язджаў.

Калi машына схавалася за выгiнам дарогi, да горла майго падступiлi рыданнi, на вочы навярнулiся слёзы. Я не хацела, каб хто-небудзь убачыў мяне такую, i я села каля дувала i задумалася. Аднак мой стан заўважыў гаспадар дома.

– Пагуляла б, дачка, - сказаў ён.
– Тут санаторый надалёка, вунь, бачыш, на тым беразе вялiкая брама... Схадзi з малым, прагуляйся - краса там незвычайная.

Прапанова прыйшлася мне па душы. Заставацца ў двары не хацелася, часу да абеду было шмат, i, усадзiўшы Джамшыда ў каляску, я пайшла да санаторыя... I тут зноў адбылося тое, праз што мне стала не па сабе.

Я выкацiла калясачку на дарогу амаль зусiм побач збрамай санаторыя i, не паспеўшы нiчога ўцямiць, убачыла, што проста на нас iмчыцца вялiзны аўтамабiль. Я рванула каляску з сынам убок,

спатыкнулася аб камень i стала падаць, спрабуючы ўтрымацца сама i ўтрымаць каляску - побач быў абрыў, а ўнiзе шумела рака, i шум яе ўжо не здаваўся мне срабрысты i вясёлы. Не ведаю, што было б, не падтрымай мяне хтосьцi... Павярнуўшыся да свайго збаўцы, каб падзякаваць яму, я спалохана ўскрыкнула - побач нiкога не было. I не магло быць. Нiводны чалавек не мог бы застацца незаўважаным... Што са мной адбываецца, я зразумець не магла, бо выразна адчувала нават дыханне, што кранулася маёй шыi. Толькi поўнасцю ачуўшыся, я змагла зрабiць крок, потым другi. З вялiкай цяжкасцю дабралася да дома, пакармiла сына, спрабуючы саўладаць з думкамi, што шалёна скакалi, занялася нейкiмi справамi...

Увечары, седзячы каля ложка, на якiм раскiнуўся ў сне мой маленькi, я старалася пераканаць сябе, што нiчога страшнага не адбылося, што ўсё гэта мне прымроiлася... З задумлiвасцi мяне вывеў скрып крэсла. Я ўзняла галаву.

У крэсле сядзела незнаёмая жанчына. Сядзела зусiм спакойна. Сядзела i глядзела на мяне. А я нi варухнуцца не магла, нi ўскрыкнуць... З цяжкасцю, але стала прыходзiць яснасць - гэта сон, звычайны сон, заснула i бачу яго, сон занадта падобны на рэальнасць. Вочы сталi заўважаць дэталi: незнаёмку можна было б назваць красуняй, калi б не халодны i ганарысты выраз твару, быццам вытачанага з мармуру. Прамыя светлыя валасы сцягнутыя на патылiцы ў просты вузел, бровы прамыя, губы ледзь выгнутыя... У позiрку яе чыталася цiкаўнасць. З такiм выразам мы часам глядзiм, як мурашкi будуюць свой дом, як матылёк пырхае ад краскi да краскi, як...

– Вiтаю цябе, Шахноза, - павольна вымавiла жанчына, i голас ейны быў роўны, халодны, пазбаўлены эмацыянальнай афарбоўкi.

Я маўчала. Проста не ведала, што сказаць, бо гэта ж сон... Мой сон.

– Не, - сказала жанчына, - гэта не сон. Я такi ж чалавек, як i ты, але нарадзiлася на iншай планеце. Тут я па заданнi ўрада. Праводжу доследы. У мае планы не ўваходзiў кантакт з паддоследным экземплярам, аднак давялося паказацца - iнакш праз тваю празмерную ўражлiвасць мог сарвацца эксперымент.

– Экземпляр... гэта я?
– разгублена спыталася я, чамусьцi адразу паверыўшы госцi.

– Цябе выбралi з некалькiх тысяч, - паведамiла iншапланецянка.

Мне ад гэтага паведамлення лягчэй не стала. Спрабуючы стрымаць нервовыя дрыжыкi, я ўстала, зiрнула на Джамшыда, якi соладка спаў, падумала вяла, што i мой сын стаў паддоследным звярком. Услед за гэтай думкай прыйшла рашучасць нi ў якiм выпадку не дазволiць гэтага, уратаваць дзiця ад невядомай бяды. У вокамгненне я была каля яго, засланiла сабой i, зрабi iншапланецянка хоць бы крок да яго, я ўчапiлася б ёй у горла, як дзiкая кошка.

– Супакойся, - стрымана ўсмiхнулася яна.
– Шкоды нi табе, нi твайму сыну я не зраблю... Давай знаёмiцца - я Лiелаш.

Маё iмя яна ведала, таму я моўчкi чакала працягу. Дзiўна, але нiякiх сумненняў адносна праўдзiвасцi слоў гэтай жанчыны ў мяне не ўзнiкла - паверыла адразу ў ейнае паходжанне, у гэты невядомы эксперымент.

– Ты ў стане выслухаць мяне або адкладзём размову?
– спыталася госця.

Пацiкавiцца, адкуль прыляцела Лiелаш, якiм чынам вывучыла ўзбекскую мову, як знайшла мяне, мне нават не прыйшло ў галаву - усё гэта неяк можна было растлумачыць. Думкi былi заняты адным - што прынясе нам з сынам гэтая сустрэча з чужым розумам?

Поделиться:
Популярные книги

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Имя нам Легион. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 3

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Испытание Огня

Гаврилова Анна Сергеевна
3. Академия Стихий
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Испытание Огня

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Эволюционер из трущоб. Том 9

Панарин Антон
9. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 9

Правильный попаданец

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Мент
Фантастика:
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Правильный попаданец

Черный дембель. Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 1

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III