Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Панаванне Жанчын
Шрифт:

Але ўсе мае думкi былi паглынутыя сынавай хваробай. Тое, што, магчыма, я вар'яцею, я адкiнула, як дробязь, — што заўгодна, толькi б Джамшыд быў здаровы!

Машыну трасянула, але Джамшыд нават не адчуў гэтага. Ён моцна спаў у мяне на руках. Па звычцы я адразу прыслухалася да яго дыхання.

— Што? — з трывогай спытаўся Сарвар.

— Спiць… Слабенькi… — адгукнулася я.

Фатых, падбадзёрваючы, крануўся пляча Сарвара:

— Ад горнага паветра твой спадчыннiк паздаравее мiгам. Лепшае за любыя лекi гэтае паветра гор.

— Спачатку я не паверыў дактарам, — больш для сябе, як для нас з Фатыхам, вымавiў Сарвар,

не адрываючы позiрку ад дарогi. — Малы цяжка перахварэў, а яны раяць везцi яго ў горы, дзе сцюдзёна па начах, ды i наогул халаднавата…

Фатых пачаў быў тлумачыць, у чым менавiта карыснасць для здароўя горнага паветра, але раптам радасна перарваў свой расказ, усклiкнуў:

— Пад'язджаем!

— Не абцяжарым мы твайго дзядзьку? — спыталася я, адчуваючы няёмкасць.

— Не турбуйся, Шахноза, ён жа сам запрасiў вас, як толькi я расказаў яму пра хваробу Джамшыда.

Неўзабаве мы пад'ехалi да кiшлака. Дарога як бы ўлiлася ў яго, ператвараючыся ў галоўную вулiцу, уздоўж якой цягнулiся глiнабiтныя дувалы, былi бачны стрэхi дамоў i ўвiтыя вiнаградам двары. Кiшлак размясцiўся на самым беразе горнай ракi Угам, ад якой струменiла прахалода, я яе адчула, ледзь выйшла з машыны каля дома, дзе жыў дзядзька Максуд. А шум ракi, вясёлы, срабрысты, даў мне адчуванне ўпэўненасцi, што ўсё будзе добра.

Насустрач нам iшоў высокi плячысты мужчына. Iшоў лёгкiм спружынiстым крокам, i калi б Фатых не казаў мне, я нiколi б не паверыла, што яго дзядзьку ўжо за шэсцьдзесят, нагэтулькi молада ён выглядаў. Прыцiснуўшы далонi да грудзей, дзядзька Максуд ветлiва прывiтаў нас:

— Салам алейкум! Ласкава запрашаем, госцi дарагiя. Не стамiлiся ў дарозе?

Мы адказалi, што не надта. Тады гаспадар спынiў позiрк на Джамшыдзе, усмiхнуўся:

— Гэта i ёсць той малы, пра якога мне казаў Фатых?

— Але, — сказала я, адчуваючы, як кроў адлiвае ад твару.

Дзядзька Максуд заўважыў мой стан, вымавiў нягучна:

— Не перажывай, дачка. Вочкi ў малога жывыя, наша паветра яму на карысць пойдзе. Паздаравее твой волат… Праходзьце ў дом, чаго ж мы тут стаiм.

Мужчыны адразу замiтусiлiся, сталi выгружаць з машыны рэчы, заносiць у двор. Я iшла ўслед за iмi i раптам, у якi ўжо раз за час сынавай хваробы, адчула на сабе нечы погляд. Павярнулася хутка, але нiкога не ўбачыла. Мне сталася не па сабе, i я прыбавiла кроку.

Жыць нам з Джамшыдам належала ў невялiкiм, але ўтульным i чыстым пакоi, дзе я адразу i пачала размяшчацца. Расклаўшы рэчы, уладкавала сына на ложку, а калi ён заснуў, выйшла ў двор, каб праводзiць мужа, якi ад'язджаў.

Калi машына схавалася за выгiнам дарогi, да горла майго падступiлi рыданнi, на вочы навярнулiся слёзы. Я не хацела, каб хто-небудзь убачыў мяне такую, i я села каля дувала i задумалася. Аднак мой стан заўважыў гаспадар дома.

— Пагуляла б, дачка, — сказаў ён. — Тут санаторый надалёка, вунь, бачыш, на тым беразе вялiкая брама… Схадзi з малым, прагуляйся — краса там незвычайная.

Прапанова прыйшлася мне па душы. Заставацца ў двары не хацелася, часу да абеду было шмат, i, усадзiўшы Джамшыда ў каляску, я пайшла да санаторыя… I тут зноў адбылося тое, праз што мне стала не па сабе.

Я выкацiла калясачку на дарогу амаль зусiм побач збрамай санаторыя i, не паспеўшы нiчога ўцямiць, убачыла, што проста на нас iмчыцца вялiзны аўтамабiль. Я рванула каляску з сынам убок, спатыкнулася

аб камень i стала падаць, спрабуючы ўтрымацца сама i ўтрымаць каляску — побач быў абрыў, а ўнiзе шумела рака, i шум яе ўжо не здаваўся мне срабрысты i вясёлы. Не ведаю, што было б, не падтрымай мяне хтосьцi… Павярнуўшыся да свайго збаўцы, каб падзякаваць яму, я спалохана ўскрыкнула — побач нiкога не было. I не магло быць. Нiводны чалавек не мог бы застацца незаўважаным… Што са мной адбываецца, я зразумець не магла, бо выразна адчувала нават дыханне, што кранулася маёй шыi. Толькi поўнасцю ачуўшыся, я змагла зрабiць крок, потым другi. З вялiкай цяжкасцю дабралася да дома, пакармiла сына, спрабуючы саўладаць з думкамi, што шалёна скакалi, занялася нейкiмi справамi…

Увечары, седзячы каля ложка, на якiм раскiнуўся ў сне мой маленькi, я старалася пераканаць сябе, што нiчога страшнага не адбылося, што ўсё гэта мне прымроiлася… З задумлiвасцi мяне вывеў скрып крэсла. Я ўзняла галаву.

У крэсле сядзела незнаёмая жанчына. Сядзела зусiм спакойна. Сядзела i глядзела на мяне. А я нi варухнуцца не магла, нi ўскрыкнуць… З цяжкасцю, але стала прыходзiць яснасць — гэта сон, звычайны сон, заснула i бачу яго, сон занадта падобны на рэальнасць. Вочы сталi заўважаць дэталi: незнаёмку можна было б назваць красуняй, калi б не халодны i ганарысты выраз твару, быццам вытачанага з мармуру. Прамыя светлыя валасы сцягнутыя на патылiцы ў просты вузел, бровы прамыя, губы ледзь выгнутыя… У позiрку яе чыталася цiкаўнасць. З такiм выразам мы часам глядзiм, як мурашкi будуюць свой дом, як матылёк пырхае ад краскi да краскi, як…

— Вiтаю цябе, Шахноза, — павольна вымавiла жанчына, i голас ейны быў роўны, халодны, пазбаўлены эмацыянальнай афарбоўкi.

Я маўчала. Проста не ведала, што сказаць, бо гэта ж сон… Мой сон.

— Не, — сказала жанчына, — гэта не сон. Я такi ж чалавек, як i ты, але нарадзiлася на iншай планеце. Тут я па заданнi ўрада. Праводжу доследы. У мае планы не ўваходзiў кантакт з паддоследным экземплярам, аднак давялося паказацца — iнакш праз тваю празмерную ўражлiвасць мог сарвацца эксперымент.

— Экземпляр… гэта я? — разгублена спыталася я, чамусьцi адразу паверыўшы госцi.

— Цябе выбралi з некалькiх тысяч, — паведамiла iншапланецянка.

Мне ад гэтага паведамлення лягчэй не стала. Спрабуючы стрымаць нервовыя дрыжыкi, я ўстала, зiрнула на Джамшыда, якi соладка спаў, падумала вяла, што i мой сын стаў паддоследным звярком. Услед за гэтай думкай прыйшла рашучасць нi ў якiм выпадку не дазволiць гэтага, уратаваць дзiця ад невядомай бяды. У вокамгненне я была каля яго, засланiла сабой i, зрабi iншапланецянка хоць бы крок да яго, я ўчапiлася б ёй у горла, як дзiкая кошка.

— Супакойся, — стрымана ўсмiхнулася яна. — Шкоды нi табе, нi твайму сыну я не зраблю… Давай знаёмiцца — я Лiелаш.

Маё iмя яна ведала, таму я моўчкi чакала працягу. Дзiўна, але нiякiх сумненняў адносна праўдзiвасцi слоў гэтай жанчыны ў мяне не ўзнiкла — паверыла адразу ў ейнае паходжанне, у гэты невядомы эксперымент.

— Ты ў стане выслухаць мяне або адкладзём размову? — спыталася госця.

Пацiкавiцца, адкуль прыляцела Лiелаш, якiм чынам вывучыла ўзбекскую мову, як знайшла мяне, мне нават не прыйшло ў галаву — усё гэта неяк можна было растлумачыць. Думкi былi заняты адным — што прынясе нам з сынам гэтая сустрэча з чужым розумам?

Поделиться:
Популярные книги

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Темный Лекарь 11

Токсик Саша
11. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 11

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Маршал Сталина. Красный блицкриг «попаданца»

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.46
рейтинг книги
Маршал Сталина. Красный блицкриг «попаданца»

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Право на месть

Ледова Анна
3. Академия Ровельхейм
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на месть

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Младший сын князя. Том 3

Ткачев Андрей Юрьевич
3. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 3

Нищенка в Королевской Академии магии. Зимняя практика 2

Майер Кристина
2. Нищенка а Академии
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Нищенка в Королевской Академии магии. Зимняя практика 2

Хозяин Теней 4

Петров Максим Николаевич
4. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 4

Эволюционер из трущоб. Том 2

Панарин Антон
2. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 2