Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Панi Парыс (на белорусском языке)
Шрифт:

Потым яны асмялелi i, размаўляючы, прайшлi некалькi крокаў разам. Але вочы iх казалi ўжо безлiч патаемных, запаветных, салодкiх слоў, рэха якiх чуецца ў пяшчоце, ва ўзрушаным позiрку, слоў, ад якiх мацней б'ецца сэрца, таму што вочы лепш за прызнанне гавораць пра тое, што хаваецца ў душы.

Пасля ён узяў яе за руку i шапнуў тыя зразумелыя кожнай жанчыне словы, пра якiя яна даўно здагадваецца, хоць i робiць выгляд, што не чуе iх.

Яны дамовiлiся, што будуць любiць адно аднаго, але не пераступяць

мяжы цнатлiвасцi i сяброўства.

Яна б так нiколi i не пайшла далей гэтых пяшчотных адносiн, але ён, ён хацеў большага i штодня ўсё настойлiвей прагнуў яе i патрабаваў саступiць.

Яна не саступала, адмаўляла яму, здавалася непахiснай.

Зрэшты, аднаго вечара яна быццам незнарок сказала:

– Мой муж паехаў у Марсель. Ён там прабудзе чатыры днi.

Жан дэ Кармелен укленчыў каля яе ног, молячы сёння ж у адзiнаццаць вечара прыняць яго. Але яна i слухаць нi пра што не захацела i раззлаваная вярнулася дамоў.

Цэлы вечар камендант быў не ў гуморы. А на другi дзень ад самай ранiцы ён у лютасцi сноўдаўся па ўмацаваннях ад школы барабаншчыкаў да школы пехацiнцаў i караў спагнаннямi афiцэраў i салдатаў, быццам кiдаў каменнем у натоўп.

Але за снеданнем у канверце пад сурвэткай ён знайшоў тры словы: "Вечарам, у дзесяць". I без дай прычыны ён падарыў пяць франкаў афiцыянту.

Дзень здаваўся яму бясконцым. I ўвесь вольны час ён аддаў таму, каб добра адзецца i надушыцца парфумай.

Калi ён сядаў абедаць, яму перадалi другi канверт. У iм была тэлеграма: "Дарагая, справы скончаны. Вяртаюся цягнiком дзевятай.
– Парыс".

Камендант так вылаяўся, што афiцыянт выпусцiў супнiцу на паркет.

Што яму рабiць? Канечне, ён прагнуў яе, гэтым жа вечарам, любой цаной; i ён возьме яе. Ён гатовы на ўсё, ён пойдзе нават на тое, каб арыштаваць i пасадзiць мужа ў турму. Раптам вар'яцкая думка прабегла ў яго галаве. Ён папрасiў паперы i напiсаў:

"Панi,

Клянуся Вам, што гэтым вечарам ён не вернецца, а я буду ў Вас а дзесятай там, дзе вы ведаеце. Нiчога не бойцеся, я адказны за ўсё, зарукай - мая афiцэрская годнасць.

Жан дэ Кармелен".

Ён загадаў занесцi лiст i спакойна давячэраў. А восьмай ён паклiкаў свайго намеснiка капiтана Грыбуа i, качаючы мiж пальцаў скамечаную тэлеграму пана Парыса, сказаў:

– Капiтан, я атрымаў вельмi дзiўную тэлеграму, зместу якой не магу перадаць нават вам. Вы неадкладна замкняце i паставiце варту на ўсе гарадскiя брамы, каб нiводзiн чалавек, я паўтараю, нiхто не ўвайшоў i не выйшаў да шостай ранiцы. Накiруйце на вулiцы патрулi, жыхары павiнны быць у сваiх дамах не пазней за дзевятую. Спозненых прыводзiць дахаты пад прымусам. Калi вашы людзi спаткаюць мяне сёначы, яны павiнны адразу пайсцi прэч, быццам не пазнаўшы мяне. Вам усё зразумела?

– Усё, мой камандзiр.

– Назначаю вас адказным

за спаўненне ўсiх маiх загадаў, дарагi капiтане.

– Добра, мой камандзiр.

– Цi не хочаце чарачку шартрэзу?

– З ахвотаю, мой камандзiр.

Яны чокнулiся, выпiлi залацiстага лiкёру, i капiтан Грыбуа пайшоў.

III

Марсельскi цягнiк прыбыў на вакзал роўна а дзевятай, высадзiў на перон двух пасажыраў i пайшоў далей - у Нiцу.

Адзiн з iх, высокi i худы, быў пан Сарыб - алейнiк, другi, маленькi i тоўсты - пан Парыс.

Узяўшы ў рукi сакваяжы, яны шпарка папраставалi ў горад, да якога было з кiламетр.

Але калi яны апынулiся перад партовай брамай, варта скрыжавала штыкi i загадала iм iсцi адсюль.

Разгубленыя, збянтэжаныя, аслупянелыя ад здзiўлення, яны адышлiся параiцца i, пашаптаўшыся, рахманыя вярнулiся, назвалiся i хацелi пачаць перамовы.

Але ў салдатаў, мусiць, былi жорсткiя загады, бо яны прыгразiлi стрэлiць, i ад перапуду, забыўшыся на свае занадта цяжкiя рэчы, падарожнiкi кiнулiся наўцёкi.

Яны абмiнулi ўмацаваннi i апынулiся перад Канскай брамай. Яна таксама была зачыненая i ахоўвалася грозным пастом. Паны Сарыб i Парыс, людзi асцярожныя, не рызыкнулi iсцi далей i вярнулiся пад вакзальны дах, бо начное блуканне вакол крэпасцi было небяспечнае.

Сонны служка здзiвiўся i дазволiў iм пераначаваць у зале пасажыраў.

У цемры яны леглi на абабiтую зялёным аксамiтам канапу, занадта напалоханыя, каб думаць пра сон. Ноч цягнулася бясконца.

А палове сёмай iм сказалi, што брамы расчынены i дарога ў Анцiбы, нарэшце, свабодная.

Яны зноў пайшлi ў горад, але не знайшлi на дарозе сваiх кiнутых сакваяжаў.

Калi яны, яшчэ неспакойныя, апынулiся за брамай, сам камендант Кармелен, з хiтрыкамi ў вачах i з закручанымi вусамi, выйшаў сустрэць i распытаць у iх.

Ён павiтаўся i папрасiў прабачэння, што iм выпала благая ноч. Але ён мусiў выконваць загад.

Анцiбы перапалохалiся. Адны казалi пра гвалтоўную вылазку iтальянцаў, другiя - пра высадку прынца-спадкаемца, трэцiя - пра арлеанiсцкую змову. Праўда раскрылася пазней, пасля таго, як каменданцкi батальён быў накiраваны вельмi далёка, а на пана дэ Кармелена накладзена жорсткае спагнанне.

IV

Пан Марцiнi скончыў. Панi Парыс вярталася з прагулкi. Яна праплыла блiзка ад мяне, не адводзячы вачэй ад ружовых пад апошнiмi сонечнымi промнямi альпiйскiх грабянёў.

Мне хацелася павiтацца з сумнай гаротнай жанчынай, якая, пэўна, заўсёды помнiла сваю, такую сёння далёкую ноч кахання, смелага мужчыну, якi за яе пацалунак асмелiўся абвясцiць у горадзе аблогу i закрэслiць сваю кар'еру.

А ён, ён, можа, забыўся на яе i, мусiць, дзе за чаркай хвалiцца сваiм смелым, смешным i палкiм учынкам.

123
Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Неудержимый. Книга XI

Боярский Андрей
11. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XI

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Ох уж этот Мин Джин Хо 4

Кронос Александр
4. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 4

Последнее желание

Сапковский Анджей
1. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Последнее желание