Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пайсці і не вярнуцца

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Задымілі, — сказаў Антон. — Мабыць, грубку раскачагарылі.

Не паспелі яны, аднак, наблізіцца да вусця рова, як аднекуль з кустоў насустрач выбег мітуслівы, чорненькі, бы вугалёк, сабачка, які са злым брэхам кінуўся на Антона. Антон спыніўся, прытупнуў нагой, але сабачка і не падумаў спалохацца, і толькі калі ён падхапіў з-пад ног камень, тады кінуўся назад у роў. Аднак адтуль па сцежцы насустрач ужо шкандыбаў няголены, у ватных штанах і нейкай самаробнай суконнай апранашцы пажылы чалавек з тоўста абвязанай шыяй. Ён глухавата адкашляўся,

хутка супакоіў сабачку. Антон уважна павітаўся:

— Здароў, Петракоў.

— Здароў, — глухім голасам адказаў чалавек, стоячы на абрыве. За ягонымі плячыма відаць былі дашчаныя дзверы зямлянкі, іржавы камінок над якой капціў клоччам шызага дыму.

Антон прапусціў Зоську наперад.

— Кажы пароль.

Яна і сама ведала, што трэба назваць пароль, але ці гэта трэба зрабіць цяпер, ці потым, яна забылася. Як заўжды, выручаў Антон.

— Прывет вам ад Міроныча, — сказала яна, з увагаю пазіраючы на худы, з шэрым шчаціннем твар Петракова. Той, ціха кашлянуўшы, прамовіў водзыў:

— Даўнавата з кумам не бачыліся.

Здаецца, усё было правільна, пароль і водзыў супалі. Зоська з палёгкай уздыхнула і тут жа надумала запытаць, як наконт пераправы, ды Петракоў павярнуўся на абрыве.

— Гэта… Сюды ідзіце. Ціш ты, шкварка! — крыкнуў ён на сабачку, які зноў паспрабаваў накінуцца на Антона. Зоську ён яўна ігнараваў увагай, увесь свой гнеў кіруючы на яе спадарожніка.

— Гэта… Прайдзіце пакуль што… Во сюды, — адчыніў Петракоў падвешаныя на скуратах дзверы зямлянкі, з якой прыемна дыхнула на іх цеплынёй і дымам.

Зоська і Антон, прыгнуўшыся, улезлі ў цесненысую, выкапаную ў рове зямляначку з абломкам шкла ў дзвярах замест акенца, лаўкай і добра напаленай печкай, дым з якой упарта не хацеў лезці ў комін і раз-пораз кідаўся ўсярэдзіну. Петракоў працёр далонню слязлівыя вочы і ўзяў з долу бот, за якім пацягнулася доўгая нітка дратвы.

— Зашыць трэба… А вы гэта, сядайце, — кіўнуў ён на лаўку, сядаючы сам каля печкі. — Пакуль Барматухін лодку прыгоніць.

Яны селі. Зоська бліжэй да печкі, Антон — ля самых дзвярэй. Антон беглым позіркам акінуў зямлянку.

— А дзе ж начальнік твой?

— А няма начальніка, — сказаў Петракоў, з натугай круцячы шылам дзірку ў задніку.

— Як? Быў жа сяржант гэты. З дэсантнікаў. Петракоў адкашляўся, плюнуў у кут за печкай.

— Быў. Папаўся сяржант. Цяпер я во.

— А, гэтак…

— Так во. А вы туды? — падняў ён на Зоську нейкі спакутаваны позірк счырванелых, мусіць, ад дыму, вачэй.

— Туды, — скупа пацвердзіла Зоська. Петракоў, сціскаючы ў руках бот, ціха ўздыхнуў.

— Да-а-а…

— А што? — не зразумела Зоська.

— Ды нічога, што ж… Учора вунь вярталіся хлопцы з Чапаеўскага. Двое. Трэцяга няслі ў пасцілцы. Во боты з яго.

Зоська перацяла дыханне.

— Што? Забілі?

— Забіты. Дзве кулі. Адна ў грудзі, другая ў жывот.

— Да, дрэнь справа, — паморшчыўся Антон.

Зоська моўчкі сядзела, непрыемна ўражаная

гэтаю весткай, хаця, калі разважыць, чаго тут было здзіўляцца? Ці мала дзе каго забілі — ішла вайна, і забівалі кожны дзень сотнямі. I ўсё ж яна адчувала, што гэта між іншым пачутая навіна мела нейкія адносіны і да яе, — можа, забіты перапраўляўся на той бок ля гэтага самага Астраўка, ды і забілі яго недзе ў тых жа мясцінах, дзе прыйдзецца дзейнічаць ёй. Зноў жа размова пра кулю ў жывот заўжды выклікала ў Зоські непрыемнае адчуванне. Болей за ўсё яна баялася менавіта кулі ў жывот, хаця і разумела, што атрымаць кулю ў галаву ці ў грудзі, мабыць, не лепей. Петракоў з дапамогай самаробнага шыла і дратвы старанна рамантаваў бот, увесь час хрыпла пакашліваў, і Зоська, гледзячы на яго тоўста абвязаную нейкай суконкай шыю, сказала:

— У вас горла баліць, ага?

— Ды ўжо баліць, — адказаў ён, не адрываючыся ад свайго занятку. — Застудзіў і вот… Відаць, дакашляю гэту зіму.

— Ну чаму вы так! — здзівілася Зоська, адчуўшы ў ягоным голасе тужлівыя ноткі. Петракоў толькі махнуў рукой.

— А, усё роўна. Чым жысць такая…

Антон нецярпліва рэзка ўстаў з лаўкі і, сагнуўшы галаву пад нізкаю столлю, зірнуў праз няшчыльна прычыненыя дзверы, з якіх усё несла ветрам і сцюжай.

— Ну дзе ж твой Барматухін? Ці, можа, ты перавязеш?

— Барматухін перавязе. Ён цяпер перавозчык. Антону яўна тут не сядзелася, ды і Зоська ледзьве трывала ў гэтай прагорклай ад дыму зямлянцы. Цяпер яе, праўда, расчуліў спакутаваны выгляд Петракова, і ёй стала шкада хворага чалавека.

— Дык, можа, лякарства трэба якое? Можа, вам мёд памог бы? — сказала яна, настылымі рукамі пагладжваючы прыгрэтае ля печкі калена.

— Якое лякарства! Мне ўжо нішто не паможа, прыйдзецца таго… Сухоты ў мяне, — проста паведаміў Петракоў і змоўк, глыбока засунутай у халяву рукой мацаючы канец дратвы.

Зоська збянтэжылася. Яна не ведала, што ў такіх выпадках можна сказаць чалавеку, чым суцешыць яго. Ды і ці трэба суцяшаць наогул?

Сабачка, які быў недзе знік, радасна заскавытаў па той бок дзвярэй, Антон зірнуў праз акно і адступіўся. Дзверы шырока расчыніліся, і ў іх паявіўся, відаць, вельмі азяблы хлапчук з худзенькай шыяй і ў сямі нейкіх неахайна захінутых на грудзях апранахах. На яго галаве, глыбока насунутая на вушы, сядзела шэрая паношаная кепка з гузічкам наверсе.

— Сігнал давалі, дзядзька Мікалай?

— Даваў, як жа. Во перавезці, — паказаў позіркам на гасцей Петракоў, і Зоська здагадалася, што ўрэшце прыйшоў Барматухін. А яна думала, што гэта будзе чорны мужык з барадой. Хлопец, аднак, увайшоў у зямлянку і прычыніў за сабой дзверы, за якімі тоненька віскатаў сабачка.

— Закалеў. Такі вецер усчаўся…

— «Сала» ўсё прэ? — запытаў Петракоў.

— Яшчэ болей стала. Такія крыгі — ого!

— Стане Нёман, — рашыў Петракоў. — Хужы дзела будзе.

— А нам хужы не будзе, — сказаў Барматухін.

Поделиться:
Популярные книги

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

СД. Том 15

Клеванский Кирилл Сергеевич
15. Сердце дракона
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
6.14
рейтинг книги
СД. Том 15

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Оцифрованный. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Линкор Михаил
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оцифрованный. Том 1

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Шаман. Похищенные

Калбазов Константин Георгиевич
1. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.44
рейтинг книги
Шаман. Похищенные

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4