Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пайсці і не вярнуцца

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Нагу нацёрла, — буркнула Зоська. Сапраўды ў левым боце тоўстым вузлом збілася ануча, якая балюча церла ступню.

— Дык пераабуйся.

Не ведаючы яшчэ, што рабіць, Зоська хуценька агледзелася вакол — далёка наперадзе каля ўзлеску, здалося, бліснуў і прапаў агеньчык.

— Там што — вёска?

— Там? — Антон паўзіраўся ў вечаровыя, амаль начныя ўжо прыцемкі. — Вёскі тут не павінна быць. Можа, хутар.

— Зойдзем на хутар, — сказала яна.

— Нашто? Да Скідзеля вунь пяць кіламетраў.

— Ну зойдзем. Мне трэба.

— Во яшчэ! Нашто

табе хутар? Прыйдзем на месца, там можна пасушыцца і ваабшчэ…

Але яна хутка пайшла наперад па ўзлеску на далёкі чырванаваты агеньчык пад лесам. Яна і сама не ведала, нашто ёй быў гэты адзінокі хутар, але адчувала, што цяпер нельга ісці ў Скідзель і неяк трэба змарнаваць час. Не ведаючы пра яе намер, Антон незадаволена патупаў следам.

Яны доўга ішлі па раскіслым снезе ўздоўж лесу, кіруючы на мільготкі агеньчык у нечым акне. Зоська ўжо не старалася размаўляць з Антонам, яна ціхенька плакала, неўпрыцям выціраючы пальцамі вочы. Гэта ж трэба так усё спляжыць у іхняй і без таго нялёгкай дарозе, думала яна пра Антона, адчуваючы сябе глыбока абражанай і няшчаснай. Аказваецца, яна патрэбна была яму для шкурнага яго намеру, а зусім не таму, што ён пакахаў яе. Хаця… Усё ж ён ад яе не адмовіўся — наадварот, ён гатовы быў звязаць свой лёс з яе лёсам. Ды і яна таксама была б не супраць, яна была б рада, калі б толькі ён заставаўся ранейшым партызанскім хлопцам Галубіным. Але ж ён надумаў перамяніцца, стаць нечым іншым — як на гэта магла пагадзіцца Зоська?

I, апроч усяго іншага, ён надумаў яўную дурнату з гэтым Скідзелем. Дзіва, як ён не можа зразумець, што немцы ніколі не даруюць яму яго партызанства і рана ці позна павесяць з біркай на шыі. Дарма ён спадзяецца на нейкага свайго земляка. У такой справе ніякі зямляк не заступнік.

Трэба было затрымацца самой і затрымаць на хутары Антона, але як зрабіць гэта, Зоська яшчэ не ведала. У той жа час яна адчувала, што сама надта спазнялася, што так могуць мінуць усе тэрміны яе задання. Хаця цяпер ёй было не да тэрмінаў. Пад пагрозай апынуліся яе галава і яе заданні наогул.

Агеньчык, што бліскаў воддаль, недзе прапаў, яны нейкі час нічога не бачылі ля сябе, апроч цьмянага снежнага поля, дужа шумеў на ветры хвойны ўзлесак побач. Гэты ўзлесак цягнуўся і цягнуўся кудысь у снегавыя прыцемкі, і Зоська, ужо не адстаючы, таропка ішла за Антонам, пакуль за чарговым паваротам наперадзе зноў не з’явіўся чырвоны агеньчык у акенцы. Блізка пад самым лесам тоўпілася некалькі хутарскіх будынін, чарнеўся на снезе пункцір плота і на суччы дрэў у чорным небе цьмяна шарэлі камякі снегу. Антон раптам спыніўся, Зоська таксама замарудзіла крок — з хутара даляцеў скрып асвера і невыразны пляскат вады, якую пералівалі з аднаго вядра ў другое.

Нічога не сказаўшы, Антон скіраваў уздоўж плота да хутара, і Зоська, трохі адстаўшы, пайшла следам. Мабыць, яны зайшлі з тылавога боку сядзібы, ад лесу, — хату і акенца з агеньчыкам неўзабаве затулілі снежныя стрэхі нейкіх паветак, з’явілася лазня наводшыбе. Пад нізкай сцяной хаты ляжала засланая снегам куча бярвення, мабыць, нарыхтаванага на дровы ці на якую

іншую патрэбу. Антон абышоў гэтае бярвенне і амаль сутыкнуўся з чалавекам у кажусе, які нёс у абедзвюх руках два драўляныя вядры з вадой.

— О, поўныя, удача будзе! — замест прывітання жартоўна сказаў Антон. Чалавек спыніўся, асцярожна паставіў вёдры на снег, моўчкі разглядаючы ў прыцемках начнога госця. — У хаце чужых няма? — ціха запытаў Антон.

— Нёма, — глуха азваўся чалавек.

— Хазяін? — кіўнуў Антон.

— Так, так.

— Ну запрашай у хату. Пагрэцца нада.

— Проша, проша пана, — не надта, аднак, узрадавана прамовіў гаспадар. Пакінуўшы на снезе вёдры, ён ступіў на дашчаны, ачышчаны ад снегу ганак, расчыніў нізкія дзверы. — Проша пана.

Пераступіўшы следам за Антонам парог, Зоська апынулася ў прасторным трысцене, гаспадар зачыніў за ёй дзверы, і яна агледзелася. Насупраць ад увахода дымна палілася ў печы з вялікімі чорнымі чыгунамі ля агню — напэўна, на корм жывёле, падумала Зоська. Тут жа з вілачнікам у руках стаяла белатварая, не старая яшчэ кабеціна, спакойна і моўчкі яна аглядзела Антона, пасля перавяла позірк на Зоську. З-за стала здзіўлена пазіраў на іх хлопчык-падлетак, які сядзеў над раскладзенай кніжкай, побач мільгаў агеньчык капцілкі, той самы, напэўна, які прывёў іх сюды.

У хаце было амаль цёмна, сцюдзёна дзьмула з дзвярэй, дровы ў печы, напэўна, толькі яшчэ разгараліся.

— Мы трошкі адпачыць, — сказаў Антон, стоячы перад жанчынай.

— Проша, проша, — ціха сказала гаспадыня і паставіла ў кут вілачнік.

Зоська спрабавала даўмецца, куды яны трапілі, што за людзі на гэтым хутары, але адразу што-небудзь зразумець было цяжка. Здаецца, гаспадар з гаспадыняй размаўлялі па-польску, значыцца, належалі да мясцовай шляхты, якая, як памятала Зоська, мела свае асаблівыя адносіны да ўсяго на свеце. Белавалосы хлопчык выскачыў з-за стала і паслужліва падсунуў гасцям кароткую лаўку, якая стаяла каля сцяны.

— Проша пані і пана сядаць, — з лагоднай напеўнасцю ў голасе сказала гаспадыня.

— Сядзем, — сказаў Антон. — Сядай, Зоська, пераабувайся. Пагрэемся трохі.

Зоська з асалодай апусцілася на гладкую дубовую лаўку, сцягнула ўшчэнт раскіслы бот. Хлопчык зноў заняў сваё месца за сталом.

— Што чытаеш? — запыталася Зоська, зазіраючы ў кніжку.

— Я? «Таямнічы востраў», — пераадольваючы ніякаватасць, адказаў хлопчык па-беларуску.

— Ведаю. Харошая кніга.

— Ага. Толькі канца няма. Канец тут выдраны, — сказаў і, мабыць, засаромеўся хлопчык.

— Канец, проша пані, выдраны, так ён яе чатыры разы прачытаў. Ужо амаль на памяць ведае, — загаварыла ад печы гаспадыня, і ў тоне яе Зоська пачула ледзьве прытоены гонар за поспехі сына. Што ж, увогуле гэта ёй спадабалася.

— Дык калі б канец быў, — сумна сказаў хлопчык, забаўляючыся з кніжкай. Зоська паправіла анучу і з натугай ледзьве надзела змакрэлы бот.

— Дык ты і не ведаеш, чым скончылася? Я зараз табе раскажу. Цябе як завуць?

— Вацык.

— Ану дай кніжку, Вацык.

Поделиться:
Популярные книги

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Владеющий

Злобин Михаил
2. Пророк Дьявола
Фантастика:
фэнтези
8.50
рейтинг книги
Владеющий

Совершенный: Призрак

Vector
2. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: Призрак

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Часовая битва

Щерба Наталья Васильевна
6. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.38
рейтинг книги
Часовая битва

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов