Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пайсці і не вярнуцца

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Вы сарвеце заданне.

— Вы самі сарвалі сваё заданне. Чаго сталі? — крыкнуў ён на сваіх. — Ану марш! Салей — наперад!

Салей паслухмяна ступіў у снег і пакрочыў па схіле наўкось да вяршыні пагорка; за ім рушыў Антон. Сяржант пачакаў, прапусціў перад сабой Зоську, таўстунка Пашку і пайшоў ззаду за ўсімі.

17

«Вось жа паслаў Бог ратавальнікаў, як толькі ад іх адвязацца?» — думала Зоська, зноў ідучы па схіле за Антонам. ёй так не хацелася плясціся невядома куды, непакой за нявыкананае заданне ахапіў яе з новаю сілай, яна ледзьве перамагла ў сабе нецярплівасць, але што было рабіць?

Яна даўно прапусціла ўсе тэрміны, парушыла ўвесь парадак, наблытала і ўсё ўскладніла. Ведама, у яе не

хапіла вопыту, спрыту, а болей за ўсё — характару, простай чалавечай настойлівасці. Яна ўжо шкадавала, што заступілася за Антона, напэўна, цяпер без яго было б тут лягчэй, напэўна, ён заслугоўваў таго, каб яго расстралялі. Але ў суддзі яму яна не гадзілася, яна наогул нікому не гадзілася ў суддзі, таму што сама адчувала сябе вінаватай. Зноў жа, у выпадку з гэтым Галубіным яна не была асобай старонняй, хутчэй зацікаўленай, і цяпер, калі трохі аціх боль ад таго, што здарылася ноччу на хутары, адчула, што лепш ухіліцца ад гэтай малапрыемнай справы. Вось прывядуць у атрад і няхай тады яго судзяць. На тое там ёсць начальства, таварышы, людзі болей разумныя, а галоўнае — болей рашучыя, чым яна. Зоська больш не хацела быць звязанай з ім і ягоным лёсам. Хопіць з яе таго, што іх ужо звязвала. Хуткім крокам яны перайшлі раўніннае поле і ўвайшлі ў такі ж раўнінны хваёвы лясок. Ісці было лёгка. Яшчэ не старыя, рэдкія, без падлеску хвойкі хоць і кепска хавалі людзей, затое давалі добра бачыць вакол. Салей наперадзе ўсё круціў галавой, цікаваў, але, здаецца, у хвойніку было пуста. Яны ўсе маўчалі, толькі глядзелі і слухалі. Але хвойнічак хутка скончыўся, наперадзе зноў раскінуўся прытуманены прастор поля, і Салей, не дайшоўшы крокаў дваццаць да ўзлеску, спыніўся.

— Таварыш сяржант!..

Сяржант хутка прайшоў наперад, разам з Салеем прысеў за нізенькай бухматай хвойкай. Наперадзе ў полі штось адбывалася, здаецца, там былі людзі, але адсюль Зоська яшчэ нічога не магла ўгледзець і сачыла толькі за тым, як сяржант засцярожліва назірае з-за хвойкі. Каля яе, скінуўшы з рэменя нямецкі карабін з чорным ложам, стаяў таўстунок Пашка. Трывожны неспакой Зоські за невясёлыя свае справы трохі суняўся, выцеснены трывогай іншага роду. Цяпер, аднак, усё залежала ад гэтых людзей, яна ж была пазбаўлена ўсякай магчымасці, ініцыятывы і нічога зрабіць не магла.

– Ідзіце сюды! — ціха паклікаў іх да сябе сяржант, і яны ўсе падышлі да яго кучаравай хвойкі. — Вунь, бачыце?

Паўзіраўшыся цераз поле ў расцягнены далёкі ўзлесак, Зоська ўбачыла там людзей, коней з вазамі, мабыць, там пралягала дарога, і людзі па нейкай патрэбе спыніліся на ўзлеску. З гэтага боку, ад поля, дарогу і людзей трошкі затуляў рэдкі бярэзнічак, праз які, аднак, усё было відаць на дарозе. Аднекуль справа бег у той бок невысокі насып чыгункі з радком тэлеграфных слупоў і рэдзенькай паскай кустоўя. Напэўна, гэта і была тая чыгунка, пра якую гаварыў у раўку Салей.

— Бачылі? — азірнуўшыся, кіўнуў сяржант. — Паспрабуем за насыпам.

— Панятна, — сказаў Антон такім тонам, быццам ён быў тут раўнапраўны баец, а не чалавек пад арыштам. — Толькі перабежкамі трэба.

— Не перабежкамі, японскі гарадавы, а на пузе! Па-пластунску, ясна? — злосна паправіў яго сяржант.

— Можна і па-пластунску. Лепш за ўсё па канаве.

— Па канаве, вось іменна. Значыць, так! — азірнуўся сяржант. — Я іду наперадзе. За мной — ты! — паказаў ён на Антона. — Пасля Пашка і ты, — тыцнуў ён пальцам у Зоську. — Салей, будзеш апошнім. У выпадку чаго — агонь і рыўком у лес. Панятна?

— Ясна! — ранейшым тонам за ўсіх адказаў Антон. Яны павярнулі між соснаў управа і, не выходзячы на ўзлесак, накіраваліся да чыгункі. У хвойніку іх не было відаць, але хвойнік не дапяў да чыгункі, узлесак неўзабаве павярнуў убок, наперадзе быў голы кавалак поля, які трэба было пераходзіць у адкрытую. Сяржант раздражнёна памянуў японскага гарадавога, пачакаў, і Зоська падумала: пашле кагось наперад. Але не паслаў. Азірнуўшыся па баках і трошкі ўгнуўшы галаву памчаўся па полі сам. За ім, таксама ўвабраўшы галаву ў плечы, шырока засігаў па снезе Антон. Пашка-таўстунок памарудзіў, мабыць, болей, чым трэба было, і калі сяржант ужо дабег да чыгункі,

па-бабску валюхаючы задам, патрухаў па свежых слядах. Зоська не стала чакаць, калі ён адбяжыць далёка, і пабегла за ім. Хаця і было далекавата, але яна ўжо згледзела за насыпам коней, калёсы, што стоўпіліся каля такога ж хвойнага ўзлеску, там жа відаць было некалькі чалавечых постацей, але адсюль зразумець, што яны рабілі, было немагчыма. Тым не менш з дарогі, здаецца, іх не заўважылі, яны ўсе перабеглі ад хвойніку да чыгункі, не пачуўшы ні крыку, ні стрэлу. Быццам пакуль усё абышлося… Здаецца, і сапраўды абышлося. Зоська зразумела гэта з палёгкай, калі сама дабегла да калючых кусцікаў прыдарожных прысадаў і калі туды ж, быццам і не надта гнучыся, толькі прыгорбіўшыся, прытрухаў Салей. Сяржант бокам ляжаў на снезе і жэстам паклаў ля сябе астатніх.

— Усё ціха? Так… Цяпер на кароткіх дыстанцыях…

Не шмат разважаючы, ён ускочыў на ногі і памчаўся ўздоўж па канаве, за ім памчаўся Антон. Зоська адчула, як мацней забілася сэрца ці то ад знямогі, ці, можа, таму, што небяспека ўсё павялічвалася — цяпер ім належала праслізнуць пад самым носам у немцаў. Ох, калі ды заўважаць! Сапраўды, была б хоць зброя, а то… Хіба што пакажа сваё ўмельства гэты занудны сяржант. Наколькі ён быў ёй несімпатычны раней, настолькі цяпер браў на сябе ўсю надзею.

Можа быць, які кіламетр яны, дужа ўгнуўшыся, беглі ўздоўж невысокага насыпу. Але вось насып нарэшце зраўняўся з полем, а галоўнае, скончыўся хмызнячок прысадаў, сяржант упаў грудзьмі на бераг канавы, і яны ўсе пападалі на яго. Яны не адважваліся зірнуць цераз насып і толькі слухалі, але быццам па той бок чыгункі іх яшчэ не заўважылі. Што ж, наперадзе было самае труднае — трэба было паўзці.

Рыхлы неглыбокі снег заняўся пад ранак тоненькай хрумсткай скарынкай, якая, аднак, балюча рэзала счырванелыя Зосьчыны рукі; яе спаднічка і калені вельмі хутка змакрэлі, але яна не адчувала сцюжы. Ёй нават зрабілася душна пад цёплаю хусткай, дзяўчына ссунула яе на патыліцу і ледзьве спраўлялася за порстка мільгаўшымі ў канаве Антонавымі ботамі, баючыся адстаць і тым парушыць парадак. Зноў жа ззаду ўвесь час на яе насядаў Пашка — яна разы два азірнулася, і яго потны твар аказаўся ля самых яе ног. Далей за ім, валюхаючы аснежаным, у армяку задам, варушыўся Салей.

Так, уткнуўшыся тварам у снег і нічога не бачачы навакол, яны прапаўзлі з паўкіламетра, і Зосьцы пачало ўжо здавацца, што яна болей не вытрывае. У грудзях яе гарэла ад стомы, спіна, плечы і жывот — усё аблівалася ліпкім гарачым потам. Збоку зноў пачаліся рэдзенькія кусцікі, здаецца, ужо недалёка быў хвойнік, калі яна ледзь не налезла ў канаве на нерухомы Антонаў бот і сама знерухомела таксама. Толькі яна ўзрадавалася нечаканаму перапынку, як сяржант, азірнуўшыся, ярасным шэптам кінуў: «Хутка! Упярод!» — і боты Антона замільгалі з такой быстрынёй, што яна адразу адстала. З усяе сілы перабіраючы рукамі і размазваючы каленямі гразь пад снегам, яна кінулася за ім, балюча выцялася каленам аб нейкі камень у снезе, сцяла зубы ад болю. I ўсё ж яна адставала. Яна адчувала блізкую, затоеную да пары небяспеку і разумела, што трэба хутчэй. Але хутчэй яна не магла. Яна толькі закусіла вусны, калі, ткнуўшы ў яе нагой, з нейкай незразумелай паспепшасцю цераз яе перакуліўся Пашка, яна думала: перакуліцца яшчэ і Салей, і падрыхтавалася застацца апошняй. Але Салей не абмінаў яе, ён упарта поўз ззаду. Антона яна ўжо і не бачыла, яна безнадзейна адставала і, каб пераканацца, што гіне, набралася рашучасці і зірнула з канавы.

Яна не магла бачыць управа — усё ж іх затуляў невысокі насып чыгункі, затое аднаго позірку ўлева было даволі, каб схаладнець ад страху. Зусім недалёка наперадзе з папярэчнай дарогі цягнуліся да чыгункі некалькі вазоў з седакамі. Пакуль яны, мабыць, нічога не прыкмячалі ў канаве, але, пад’ехаўшы бліжэй, бясспрэчна ўбачаць усё. Сяржант, напэўна, ірвануўся праскочыць раней, можа, пад носам у гэтых вазоў, але праскочыць ён ужо не паспее. На некалькі кароткіх секунд Зоська абмерла ад убачанага, не маючы сілы дагнаць пярэдніх і не ведаючы, што рабіць. Хапаючы ротам паветра, яна ніцма ляжала ў канаве, пакуль не адчула моцны штуршок у бот.

Поделиться:
Популярные книги

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

СД. Том 15

Клеванский Кирилл Сергеевич
15. Сердце дракона
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
6.14
рейтинг книги
СД. Том 15

Недотрога для темного дракона

Панфилова Алина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Недотрога для темного дракона

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Ох уж этот Мин Джин Хо 4

Кронос Александр
4. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 4

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство