Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Першая справа Мэгрэ (на белорусском языке)
Шрифт:

– Праўдзе.

– Якой праўдзе?

I шэф заключыў:

– Можаце запалiць люльку. З панядзелка вы - iнспектар у групе камiсара Барадэ.

Мэгрэ i не падазраваў, што некалi, праз дваццаць два гады, ён зноў спаткаецца з Элiз, якая тады будзе насiць ужо iнакшае - арыстакратычнае iтальянскае

прозвiшча мужа.

Не ведаў ён i таго, што яна прыме яго ў тым жа нязменным офiсе Бальтазараў - у кабiнеце, якi ён уяўляў толькi дзякуючы нейкаму Дэдэ, - дзе ён нарэшце ўбачыць партрэт старога, якi па-ранейшаму будзе вiсець на сваiм месцы.

"Месье камiсар..."

Камiсар - гэта ён, Мэгрэ.

"Лiчу не лiшнiм прасiць вас пра захаванне тайны..."

I справа будзе тычыцца таго, што на адмiнiстрацыйнай мове вызначаецца як "следства ў сямейных iнтарэсах".

"У маёй дачкi, на няшчасце, характар бацькi..."

Што да яе самой, то яна будзе спакойная i халодная, як стары Бальтазар, чый партрэт ва ўвесь рост будзе вiсець за яе крэслам.

"Яна дазволiла сабе захапiцца адной бессаромнай асобай, ён павёз яе ў Ангельшчыну, дзе дамогся дазволу на шлюб. Трэба любой цаной..."

Не, ён яшчэ не ведаў, што яму яшчэ раз давядзецца трымаць у сваiх руках гонар сям'i Бальтазараў.

Пакуль яму было ўсяго дваццаць шэсць гадоў. I яму рупiла хутчэй падзялiцца сваёй радасцю з жонкай: "Я паступаю ў опергрупу шэфа!"

Але яму не ўдалося адразу ж спраўдзiць сваё жаданне. На вулiцы яго чакаў Жустэн Мiнар.

– Кепскiя навiны?

– Добрыя! Мяне прасваталi!

Флейтыст расхваляваўся, здаецца, яшчэ болей,

чым Мэгрэ.

– Вы пакiдаеце камiсарыят?

– З заўтрашняга дня.

– Замочым такую падзею?

I яны адправiлiся ў пiўную "Дафiн", у двух кроках ад Набярэжнай. Iнспектары з Вышукной, якiя сядзелi тут i пiлi пiва, зусiм не звярталi ўвагi на двух незнаёмцаў, што ўсё чокалiся i аж свяцiлiся радасцю.

Мiне колькi дзён, i адзiн з гэтых мужчын перастане быць для iх незнаёмцам. Мэгрэ стане iм раўня. Ён будзе заходзiць сюды, як дадому, гарсон пачне вiтаць яго па iменi i будзе ведаць, што яму падаць.

Дадому ён вярнуўся толькi ўвечары i - п'яны. Сто разоў - то флейтыст Мэгрэ, то Мэгрэ флейтыста - праводзiлi адзiн аднаго з аднаго канца вулiцы ў другi.

– Твая жонка...
– пярэчыў Мэгрэ.

– Якое гэта мае значэнне?!

– Ты не спознiшся на свае танцулькi?

– Якiя танцулькi?!

Паднiмаючыся па лесвiцы, Мэгрэ нарабiў грукату. Ён расчынiў дзверы i сур'ёзна абвясцiў:

– Вiтай новага iнспектара з групы шэфа!

– А дзе ж твой кацялок?

Ён правёў рукой па галаве i пераканаўся, што сапраўды дзесьцi згубiў свой кацялок.

– Вось яны, жанчыны! Але заўваж... ты толькi заўваж, бо гэта вельмi важна... вельмi важна, чуеш?.. I камiсар тут нi пры чым... Яны даўно ўжо сачылi за мной, а я i не ведаў... Ведаеш, хто мне пра гэта сказаў?.. Сам шэф... Ён мне сказаў... Я не магу паўтарыць табе ўсё, што ён сказаў мне, але ён зусiм як бацька... Бацька, разумееш?

Яна прынесла яму пантофлi i згатавала моцную каву.

Поделиться:
Популярные книги

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Сочинения в двух томах

Майков Аполлон Николаевич
Поэзия:
поэзия
5.00
рейтинг книги
Сочинения в двух томах

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Де Виан Рейн. Хозяйка Инс-Айдена

Арниева Юлия
2. Делия де Виан Рейн
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Де Виан Рейн. Хозяйка Инс-Айдена

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3

Друд, или Человек в черном

Симмонс Дэн
Фантастика:
социально-философская фантастика
6.80
рейтинг книги
Друд, или Человек в черном

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Пророк, огонь и роза. Ищущие

Вансайрес
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пророк, огонь и роза. Ищущие