Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Ану, спыні сваю трэнькаўку! — строга кідае да прыпечка Каця.

Нехта з кутка дабрадушна пярэчыць:

— Хай іграе. Можа, боль трохі заглушыць.

Сяржант энергічна пракашліваецца, збіраючыся заспяваць, калі не лепш, дык ва ўсякім разе гучней.

А назавтра утром ведут в особотдел: «Что же ты, мерзавец, в танке не сгорел?» —

зноў фальшыва пачынае ён, відаць, разумее гэта і, сустрэўшыся з позіркам немца, са злосцю абрывае запеў.

— Чаго бельмы вылупіў, фрыц? Не падабаецца? Хіба лепей можаш? Што ты наогул можаш, фрыцаўская морда?

— Нэмножько, —

раптам выразна вымаўляе немец і працягвае руку да гітары.

Сяржант, набычыўшы голаў, з паўхвіліны амаль з лютай збянтэжанасцю глядзіць на яго. Нібы вырашаючы, ці варта ўсур’ёз прымаць яго просьбу.

— Ану, ану! Ізабразі-ка… Паглядзім, што ты ўмееш. Ну! Давай! Дуй! — нечакана вырашае ён і аддае гітару.

Немец далікатна бярэ яе, уладкоўвае на каленях і, ціхенька перабіраючы струны, левай рукой падкручвае шурупы. У куце зноў усхапляецца абвязаны. Ён нічога не бачыць і праз ледзьве стрываны боль крычыць з роспаччу ў голасе:

— Ага, фрыц? Гэта фрыц? Чаму вы яго не заб’яце? Забіце фрыца!

Той, другі, ягоны сусед, прыпаднімаецца і лёгенька, бы малога, кладзе яго на спіну.

— Ладна, ціха… Я яго сам. Вы пачакайце…

Вочы гэтага чалавека з-пад насупленых броваў пры няпэўным святле «кацюшы» нядобра бліскаюць у бок немца. Абгарэлы корчыцца ў пакутах, енчыць, сцяўшы зубы. У хаце, аднак, на яго не звяртаюць увагі.

Немец няспешна настройвае гітару. Мы ўсе з затоенай цікаўнасцю глядзім на яго — усё ж не часта бачыш, як фашыст упраўляецца з музыкай. Цікава, што ў яго атрымаецца! У сяржанта на вузкалобым твары ўжо не хцівая ўсмешка, а прытоеная да часу пагроза. Мне здаецца, калі немец у чымсь не дагодзіць, то яму ўжо не спусцяць — прыйдзецца тады бараніць. Цяжкапаранены на ложку павяртае набок свой збялелы твар і з пакутніцкай нетутэйшасцю ў паўзаплюшчаных вачах таксама сочыць за немцам. Усё ж ён чакае чагось, і гэтае чаканне на кароценькую хвіліну нібы прытупляе ягоныя пакуты. З дзявочаю цікаўнасцю коратка азіраецца ад прыпечка Каця і хмурыцца. Чамусьці я пачынаю хацець, каб немец сапраўды сыграў што няблага. Міжвольна мне ўжо карціць на спачуванне да яго ў гэтай хаціне. Усё ж ён «мой» немец.

I сапраўды, ён хутка падстройвае гітару і трошкі сцішана, але лёгка і спрытна пачынае бегаць па струнах. Просценькі, усім вядомы матыўчык, як тоненькі сакавіцкі ручаёк, журчыць у хаціне:

Синенький скромный платочек Падал с опущенных плеч…

Вось дык дзіва! Вось табе і немец! Грае наша, рускае, як самы заўзяты русак. I параненыя, глядзі ты, пасціхалі ўсе, ніводзін не вякне ні слова — слухаюць. Сяржант з самага пачатку, відаць, страчвае свой пагрозлівы намер. Нехта ў куце сцішана ўздыхае, пасля ўсхліпвае — ага, плача! Гэта, здаецца, абпалены. Ну, але што ж зробіш! Што мы ўсе тут, у гэтай хаце, можам зрабіць, апроч як трываць свой боль. Хто большы, хто меншы, хто на дзень-два, хто на доўгія месяцы. Апёкі ж будуць балець да самага канца, пакуль не зажывуць — няма горшага болю, чым ад апёкаў. Цяпер нам адно — трэба звыкацца з болем, думаю я. Там, у стэпе за Кіраваградам, наступаюць, акружаюць, адбіваюць атакі, вызваляюць сёлы і станцыі, а мы тут — суцэльная канцэнтрацыя болю. Як толькі дагэтуль не дадумаліся выкарыстоўваць яго энергію, акумуіраваць, кансерваваць, ператвараць у іншыя віды? Колькі яе, нечалавечай і пакутнай, прападае бясследна ў гэтай вайе! На жаль, цяпер, як і тысячы год на зямлі, пакуты — асабістая справа кожнага, бескарысная трата вялізных людскіх намаганняў. Таму плач, баец, не саромся. Кажуць, ад плачу стане

лягчэй! I не чапляйся да немца. Чорт з ім, хай жыве, усё ж і ён — чалавек. Вунь як іграе…

Немец тым часам канчае іграць. Сяржант збянтэжана падаецца назад, ямчэй умошчваецца на ложку ў нагах параненага і ссоўвае на лоб пакамечаную, з растапыранымі вушамі шапку.

— Здорава, шэльма! Нічога не скажаш!

— Добра шпарыць… — стрымана адабраюць у куце.

Немец лёгенька кранае пальцамі струны, спрабуючы іх гучанне. Сяржант падабрэлымі вачыма разглядвае яго зверху. Відаць па ўсім, гэтаю ігрой немец пахіснуў у ім прывычную грубаватую самаўпэўненасць і абудзіў пачуццё звычайнай чалавечай цікавасці.

— Ты хто? Фашыст? — пытаецца ён, ва ўпор узіраючыся ў немца. — За Гітлера?

— Гітлер капут! Гітлер плёхо, — хуценька адказвае немец сваёю прывычнай фразай.

Я пазіраю на яго і адчуваю, як нешта ў ім перамянілася, быццам ажывела. Позірк набывае натуральнасць і перастае палахліва бегаць па тварах. Сцішаная ўвага рускіх супакойвае яго.

— Во гэта я разумею, — кажа сяржант і бесцырымонна, але без пагрозы ляпае яго па плячы. — Што, сам здаўся? Сам плен ком?

— Я, я. Сам, — пацвярджае немец.

— Правільна. Адабраю. Дай пяць. — Сяржант коратка ціскае за локаць яго занятую гітарай руку і ўжо зусім дружалюбна прапануе: — Ану ізабразі яшчэ што! Ну вось гэту: «На позицию девушка провожала бойца…»

— Огоньёк! — здагадваецца немец і хуткім гарлавым прабегам без слоў заканчвае мелодыю. Задаволены яго здагадлівасцю, сяржант адабрае:

— Во, во!

Неўзабаве немец зусім няблага іграе «Огонек», і я толькі дзіўлюся ягонай здатнасці да нашых песень. Сяржант хрыпата падпявае, а мяне горне ў салодкі, млявы, ліпучы сон. Я адчуваю: не трэба паддавацца яму, нельга, ці мала што… Трывога ў душы нейкі час змагаецца са сном, але неўзабаве, здаецца, ён усё ж адужвае ўсё — і клопат, і трывогу, і мой боль у назе…

10

Нешта мне замінае, пакутна трывожыць, я падсвядома імкнуся ў суладную млявасць забыцця, дзе нічога і — сон… Але гэтае нешта мацней за мяне, за стому, яно вырывае мяне з салодкае адсутнасці, і я прачынаюся. Толькі дзе я? Нейкія людзі, устрывожаная гамана, далёкія і блізкія галасы. I раптам скрозь санлявую няўцямнасць прарываецца адна фраза, якая адразу вяртае мяне да явы:

— Младшой! А младшой! Твайго немца забіраюць…

«Немца? Якога немца?.. Ага! Гэта ж я ў санчасці». Я ўскідваю цяжкую галаву. Насупраць у хаце, усё ў тым жа змроку «кацюш», «мой» немец і абапал яго двое: адзін у шынялі, другі — у паўшубку.

Гэта Шашок і Сахно.

Сахно паварочваецца на голас, затым — да мяне. На яго выгаленым твары пад нізка насунутай на лоб чорнай кубанкай строгая зацятасць няўмольнага выканаўцы закону.

— Вы куды? — асіпла кажу я. — Гэта — палонны.

— Младшой, не давай! Хай самі ў палон возьмуць, — падбухторвае з ложка сяржант.

Сахно строга азірае яго.

— Ану, замаўчаць! Вас не пытаюць, таварыш сяржант! — I да мяне — крыху цішэй, але ўсё тым жа тонам загаду: — Васілевіч! Прайдзёмце з намі!

— Куды ён пойдзе? У яго нага!

Гэта — Каця. Яна тут жа, за іхнімі спінамі, у мігатлівым святле «кацюшы». Я бачу яе светлыя, рассыпаныя на галаве валасы і, не разумеючы яшчэ, у чым справа, але адчуваючы, што мне не трэба паддавацца гэтым двум, кажу:

— У мяне нага. Во.

Сахно акідвае мяне недаверлівым позіркам, але больш ні слова не кажа і паварочваецца да немца.

— Ану, вэк!

Шашок расчыняе дзверы, Сахно лёгка піхае ў іх палоннага, які відавочна маркатнее і, не зірнуўшы ні на кога, выходзіць.

Поделиться:
Популярные книги

Отличница для ректора. Запретная магия

Воронцова Александра
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отличница для ректора. Запретная магия

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха