Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Порт у тумане (на белорусском языке)
Шрифт:

– А жывяце ў Бергене?

– У Трамсё, на Лафатэнскiх астравах.

– Вы - камерсант?

– У мяне завод па перапрацоўцы адходаў траскi.

– Такiх, як iкра, напрыклад?

– Iкра i ўсё астатняе. Робiм з галоў i печанi рыбiн тлушч, з касцей угнаенне...

– Выдатна! Проста выдатна! Застаецца толькi высветлiць, што вы рабiлi ў Вiстрэаме ў ноч з шаснаццатага на семнаццатае верасня...

Незнаёмы не разгубiўся, паволi азiрнуўся i адказаў:

– Мяне не было ў Вiстрэаме.

– Дзе ж вы былi?

А вы?

Усмiхнуўшыся, ён растлумачыў свой адказ:

– Я хачу сказаць: цi б маглi вы самi вось гэтак раптоўна сказаць, што вы рабiлi ў якi-небудзь дзень, гадзiну, калi з тае пары прайшло ўжо больш за месяц?

– Вы былi ў Нарвегii?

– Магчыма.

– Трымайце!

I Мэгрэ працягнуў субяседнiку асадку з залатым пяром, якую нарвежац, падзякаваўшы, спакойна паклаў у кiшэню.

Дальбог, прыгожы мужчына! Прыкладна таго ж узросту i росту, што i мэр, але больш статны i дужы. У яго цёмных вачах можна было ўгадаць напружанае ўнутранае жыццё. А ўсмешка тонкiх вуснаў казала пра вялiкую ўпэўненасць чалавека ў сабе.

На камiсаравы пытаннi ён адказваў пачцiва.

– Мяркую, - сказаў ён, - наша сустрэча - простая памылка, i быў бы рады зноў адправiцца ў дарогу...

– Гэта ўжо iншае пытанне. Дзе вы пазнаёмiлiся з Вялiкiм Луi?

Але незнаёмы, насуперак чаканню Мэгрэ, i не паглядзеў на матроса.

– Вялiкiм Луi?
– перапытаў нарвежац.

– Вы пазнаёмiлiся з капiтанам Жарысам, калi ён яшчэ плаваў?

– Прабачце. Я не разумею.

– Вядома! А калi я спытаю ў вас, чаму вы начуеце на борце развалiны-драгi замест таго, каб уладкавацца ў гатэлi, вы таксама будзеце здзiўлены?

– А як вы думаеце? Згадзiцеся, што на маiм месцы...

– I, аднак, учора вы прыбылi ў Вiстрэам на борце "Сэн-Мiшэля". Пры ўваходзе ў порт пераселi са шхуны ў шлюпку. Потым перабралiся на драгу i правялi там ноч. Сёння пасля абеду абышлi вiлу, у якой мы цяпер знаходзiмся, потым узялi ровар i паехалi ў Кан. Купiлi там машыну. Выехалi ў Парыж. I цi не з панi Гранмэзон вы павiнны былi сустрэцца ў гатэлi "Лютэцыя"? У такiм выпадку няма патрэбы нiкуды ехаць. Або я дужа памыляюся, або яна будзе тут сёння ноччу.

Маўчанне. Мэр ператварыўся ў статую. Позiрк у яго быў настолькi нерухомы, што ў iм не адчувалася нiякага жыцця. Вялiкi Луi пачэсваў раз-пораз патылiцу i пазяхаў, усё яшчэ седзячы, тым часам як усе астатнiя стаялi.

– Вас завуць Марцiно?

– Але, Жан Марцiно.

– Ну дык вось, пан Жан Марцiно, падумайце! Цi сапраўды вам няма чаго паведамiць нам? Вельмi нават магчыма, што адзiн з тых, хто тут прысутнiчае, хутка ўстане перад судом.

– Мне не толькi няма чаго вам сказаць, але i хочацца папрасiць вашага дазволу папярэдзiць нарвежскага консула, каб ён прыняў неабходныя меры.

I гэты туды ж! Гранмэзон пагражаў ужо, што паскардзiцца, цяпер i Марцiно збiраецца зрабiць тое самае! Хiба што адзiн Вялiкi Луi нiкому нiчым

не пагражаў, згодзен цярпець што хочаш, было б толькi што выпiць.

Чуваць было, як бушаваў шторм, якi з прылiвам дасягнуў свайго пiку.

Позiрк у Люка быў вельмi красамоўны. Канечне, ён думаў: "Ну i ўлiплi ж мы ў гiсторыю! Хоць бы што-небудзь высветлiлася!.."

Мэгрэ хадзiў па пакоi, сердаваў, палiў.

– Значыць, вы нiчога не ведаеце, нi адзiн, нi другi, пра знiкненне капiтана Жарыса i яго смерць?

Абодва моўчкi пакруцiлi галавою. Раз-пораз Мэгрэ спыняў свой позiрк на Марцiно.

У гэты момант звонку пачулiся хуткiя крокi i стук у дзверы. Пасля кароткiх ваганняў Люка пайшоў адчыняць. Убегла Жулi. Яна цяжка дыхала. Спынiўшыся, ледзь вымавiла:

– Камiсар, мой брат...

I адразу ж здзiўлена змоўкнула, убачыўшы перад сабою гiганцкую постаць Вялiкага Луi, якi ўстаў з крэсла.

– Ваш брат?..
– перапытаў Мэгрэ.

– Нiчога... Я...

Яна паспрабавала ўсмiхнуцца, усё яшчэ цяжка дыхаючы. Адступаючы спiнаю назад, наткнулася на Марцiно, павярнулася да яго.

– Прабачце, пан...

Стала ясна, што яна не знаёмая з iм.

Праз адчыненыя дзверы ў пакой урываўся вецер.

IХ. ЗМОВА МАЎЧАННЯ

Жулi спяшалася ўсё расказаць:

– Я была дома зусiм адна... Мне было страшна... Легла спаць не раздзеўшыся. Раптам у дзверы моцна пастукалi... Прыйшоў Ланэк, братаў капiтан...

– "Сэн-Мiшэль" у порце?

– Ён быў у шлюзе, калi я праходзiла мiма... Ланэк хацеў тэрмiнова пабачыць брата... Здаецца, яны спяшаюцца адплыць... Я сказала яму, што Луi нават не заходзiў да мяне... I ўстрывожылася за яго, бо ён плёў нешта дзiўнае, я нават не разабрала нiчога...

– Чаму вы прыйшлi сюды?
– спытаўся Мэгрэ.

– Хацела даведацца, цi няма для Луi якой небяспекi... Ланэк сказаў, што небяспека ёсць i што, мажлiва, нiчым ужо не паможаш... А ў порце мне перадалi, што вы тут...

Незадаволены матрос пацiснуў плячыма, быццам казаў тым самым, што жанчыны часта хвалююцца праз любую драбязу.

– Вам пагражае небяспека?
– спытаўся Мэгрэ, спрабуючы злавiць яго позiрк.

Вялiкi Луi засмяяўся. Смех у яго быў штучны i здаўся iдыёцкiм.

– Чым устрывожаны Ланэк?

– А я адкуль ведаю?

Агледзеўшы прысутных, камiсар задуменна, з горыччу вымавiў:

– Значыцца, вы нiчога не ведаеце! I ўсе ў аднолькавым становiшчы. Вы, пан мэр, не знаёмы з панам Марцiно i не ведаеце, чаму Вялiкi Луi, якога вы прымаеце, як добрага знаёмага, гуляеце з iм у шашкi, кормiце i поiце, пачынае раптам бiць вас па твары кулакамi, проста м а л а ц i ц ь...

Нi слова ў адказ.

– I гэта яшчэ не ўсё! Вы лiчыце такiя паводзiны матроса натуральнымi! Не баронiцеся! Адмаўляецеся нават падаць на яго скаргу. Ды што там - i не думаеце выставiць "вашага сябра" за дзверы!

Поделиться:
Популярные книги

Невеста драконьего принца

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Невеста драконьего принца

Черный дембель. Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 1

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Маленькая хозяйка большого герцогства

Вера Виктория
2. Герцогиня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.80
рейтинг книги
Маленькая хозяйка большого герцогства

Тайны затерянных звезд. Том 2

Лекс Эл
2. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 2

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Право на месть

Ледова Анна
3. Академия Ровельхейм
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на месть

Ваше Сиятельство 10

Моури Эрли
10. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
технофэнтези
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 10

Проблема выбора

Шеллина Олеся
2. Внук Петра Великого
Фантастика:
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Проблема выбора

Сын Тишайшего 2

Яманов Александр
2. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 2

Вторая жизнь

Санфиров Александр
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.88
рейтинг книги
Вторая жизнь

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4