Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Порт у тумане (на белорусском языке)
Шрифт:

Жулi такая напалоханая, што ледзь асмельваецца iсцi першая.

Адчынiлi дзверы ў сталовую. Iдэальны парадак. Паркет i мэбля - што люстра. Пiянiна. Фарфор, прыгожыя кiтайскiя лакiраваныя цацкi, прывезеныя, пэўна, капiтанам з Далёкага Ўсходу. Здаецца, гэтым пакоем нiколi не карысталiся.

– Гляньце, калi ласка, за шторамi, - просiць Жулi.

Пасля - гасцёўня. Мэбля тут расстаўлена ў тым самым парадку, у якiм стаяла ў краме, дзе куплялася. Капiтан iдзе за iмi, яўна задаволены. Яны падымаюцца па засланай чырвоным дываном

лесвiцы. Наверсе - тры пакоi, адным з якiх зноў-такi, вiдаць, не карыстаюцца.

I ўсюды - iдэальная чысцiня, бездакорны парадак. Прыемна пахне вёскаю i кухняю.

Нiкога ў доме. Вокны i дзверы ў сад - зачыненыя.

– Кошка, мусiць, прабралася ў дом праз якую-небудзь дзiрку, - кажа Мэгрэ.

– Няма ў нас нiякiх дзiрак...

Усе вяртаюцца на кухню. Жулi адчыняе шафу.

– Можа, налiць вам чаго-небудзь выпiць?
– пытаецца ў Мэгрэ Жулi.

Менавiта цяпер, у звычайным гаспадарчым клопаце, налiваючы лiкёр у маленькiя чарачкi, аздобленыя маляванымi кветачкамi, яна адчула асаблiва востры адчай i заплакала.

Яна ўпотайкi кiдае позiрк на капiтана, якi спакойна сядзiць у крэсле. Ёй цяжка глядзець на свайго гаспадара, i яна адварочваецца ад яго i лапоча, каб хоць крыху забыцца:

– Я падрыхтую вам пакой...

I зноў плача. Здымае са сцяны белы фартух i выцiрае слёзы.

– Я спынюся лепш у гатэлi, - кажа камiсар.
– Тут ёсць якi-небудзь гатэль?

Жулi глядзiць на маленькi насценны гадзiннiк - такiя звычайна выйграюць на кiрмашах. Цiканне яго вельмi натуральна ўпiсваецца ў патрыярхальнасць дома.

– Але, ёсць, - адказвае дзяўчына.
– Цяпер там яшчэ не спяць. Гэта па той бок шлюза, якраз непадалёк ад шынка, што вы бачылi.

Аднак вiдаць, што ёй не хочацца адпускаць яго. Пэўна, яна баiцца застацца адна з капiтанам, бо i зiрнуць цяпер на яго не асмельваецца.

– Вы думаеце, у доме няма нiкога чужога?
– пытаецца яна.

– Вы ж самi бачылi.

– Вы прыйдзеце заўтра ранiцай?

Яна праводзiць яго да дзвярэй - i адразу ж зачыняецца. Туман такi густы, што Мэгрэ не ведае, куды iсцi. Але брамку ўсё ж такi знаходзiць. Выйшаўшы з саду, ён адчувае спачатку, што iдзе па траве, пасля выходзiць на брук. Удалечынi чуваць нейкi гук, але нельга зразумець, што гэта такое.

Гук падобны на мычанне каровы, але нейкi роспачны.

– Во дзе дурань!
– кажа раптам сам сабе Мэгрэ.
– Гэта ж карабельны сiгнал, на туман...

Камiсар дрэнна арыентуецца. Далёка ўнiзе, пад нагамi, ён бачыць ваду - яна дымiцца. Мэгрэ i не ведае, што стаiць на сцяне шлюза. Недзе скрыпяць дзержакi. Камiсар не памятае, у якiм месцы яны пераехалi канал, i, убачыўшы вузенькi масток, ужо мерыцца ступiць на яго.

– Асцярожна!
– чуе ён голас.

Ну i ну! Голас зусiм побач, Мэгрэ здаецца, што ён тут зусiм адзiн, а за тры метры ад яго, аказваецца, стаiць чалавек. Толькi пiльна ўгледзеўшыся, Мэгрэ распазнае

сiлуэт.

Камiсар адразу ж разумее перасцярогу: масток, на якi ён ужо ледзь не ступiў быў, апускаецца. Гэта вароты шлюза. Неўзабаве вiдовiшча робiцца яшчэ больш фантасмагарычнае: побач, за некалькi метраў ад Мэгрэ, узнiкае ўжо не постаць чалавека, а сапраўдная сцяна вышынёю з добры дом. Уверсе, над сцяною цьмяныя агеньчыкi.

Зусiм побач з камiсарам, як выцягнуць руку, праплывае параход! Падае швартоў, хтосьцi падымае яго, цягне да кнехтаў i замацоўвае.

– Назад!.. Асцярожна!
– зноў крычыць нехта, ужо на капiтанскiм мастку.

Яшчэ хвiлiну назад усё навокал здавалася мёртвым, пустынным. А цяпер, iдучы ўздоўж шлюза, Мэгрэ прыкмячае, што ў тумане рухаюцца чалавечыя постацi. Хтосьцi круцiць дзяржак, нехта цягне другi швартоў. Таможнiкi чакаюць, пакуль з борта спусцяць трап.

I ўсё гэта людзi робяць, лiчы, усляпую.

Мэгрэ дакранаецца да вусаў - на iх цяжкiя кроплi вiльгацi.

– Хочаце перайсцi?
– крычыць яму зноў нехта.

Голас зусiм побач з камiсарам - Мэгрэ стаiць цяпер каля другiх варотаў шлюза.

– Давайце хутчэй, а то прыйдзецца чакаць хвiлiн пятнаццаць.

Мэгрэ пераходзiць, трымаючыся за парэнчы. Пад нагамi бурлiць вада, а ўдалечынi гэтаксама, як i раней, чуецца роспачны гудок. Чым далей праходзiць наперад Мэгрэ, тым больш узнiкае ў тумане постацей, тым жвавей вiруе ў порце загадкавае жыццё. Увагу камiсара прыцягвае недалёкi агеньчык. Мэгрэ падыходзiць блiжэй i ў прывязанай да пiрса лодцы бачыць рыбака, якi апускае i падымае вялiкiя сеткi, прымацаваныя да жэрдак.

Рыбак кiдае на камiсара абыякавы позiрк i зноў пачынае разбiраць у сваiм кашы дробную рыбу.

Побач з параходам трохi святлей. Вiдаць, як на палубе ходзяць людзi. На мастку ангельская гаворка. На краi пiрса мужчына ў форменнай фуражцы вiзiруе дакументы.

Начальнiк порта. Чалавек, якi замяняе цяпер Жарыса.

Як i той, гэты мужчына невысокага росту, але худзейшы i рухавейшы. Ён перакiдваецца жартамi з афiцэрамi на караблi.

Увогуле, свет цяпер раздзелены для Мэгрэ на дзве часткi: некалькi адносна светлых квадратных метраў порта i бясконцая цемра, у якой угадваюцца абрысы сушы i мора, што ледзь чутна шумiць злева.

Цi не ў такi вось вечар знiк з Вiстрэама Жарыс? Пэўна, ён правяраў дакументы, як гэта робiць цяпер яго калега, гэтаксама жартаваў, сачыў за шлюзам, за манеўрам судна. Бачыць нешта ў гэтым тумане яму не трэба было: ён выдатна арыентаваўся па прывычных гуках. У порце звычайна нiхто i не глядзiць сабе пад ногi, калi iдзе.

Мэгрэ распальвае люльку i хмурыцца: яму непрыемна адчуваць сябе тут няўклюдным, нязграбным сухапутнiкам, якога палохае i хвалюе ўсё, што мае дачыненне да мора.

Вароты шлюза адчыняюцца. Судна выходзiць у канал, толькi троху вузейшы за Сену ў Парыжы.

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Слабость Виктории Бергман (сборник)

Сунд Эрик Аксл
Лучший скандинавский триллер
Детективы:
триллеры
прочие детективы
6.25
рейтинг книги
Слабость Виктории Бергман (сборник)

Хозяйка заброшенного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка заброшенного поместья

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Два мира. Том 1

Lutea
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
мистика
5.00
рейтинг книги
Два мира. Том 1

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Суббота Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.75
рейтинг книги
Шесть тайных свиданий мисс Недотроги