Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Порт у тумане (на белорусском языке)
Шрифт:

– Гэта ён?
– цiха спыталася яна ў Мэгрэ.

– Ён, - пацвердзiў камiсар.

Запала доўгае маўчанне. Мэгрэ назiраў за панi Гранмэзон. Тая глядзела ў акно. Вочы яе нiбыта нешта шукалi на вулiцы. Твар у яе быў вельмi сумны.

– Дазвольце задаць вам некалькi пытанняў, пакуль нiхто яшчэ не прыйшоў.

Яна згадзiлася.

– Вы ведалi Раймона да знаёмства з мужам?

– Я жыла ў доме насупраць.

Шэры дом, вельмi падобны на гэты. Над дзвярыма - пазалочаны герб натарыуса.

Я кахала Раймона. I ён кахаў мяне. Эрнэст заляцаўся да мяне, але рабiў гэта зусiм не так, як Раймон.

– Яны - вельмi розныя, праўда?

– Эрнэст ужо тады быў такi, якiм вы яго ведалi. Халодны чалавек без узросту. А ў Раймона была благая рэпутацыя, бо жыццё, якое ён вёў, было для нашага маленькага гарадка дужа бязладнае. З гэтай прычыны, а таксама таму, што ён быў бедны, бацька не згаджаўся на мой шлюб з iм.

Дзiўныя былi гэтыя прызнаннi, якiя яна рабiла каля цела мёртвага мужа. Здавалася, яна падводзiла сумны рахунак свайго жыцця.

– Вы былi каханкай Раймона?

Яна апусцiла павекi.

– I ён паехаў?

– Нiкога не папярэдзiўшы. Ноччу. Мне сказаў пра гэта Эрнэст. Паехаў, узяўшы з сабою нейкую частку грошай з касы кампанii.

– I Эрнэст ажанiўся з вамi? Ваш сын - не яго, праўда?

– Гэта сын Раймона. Уявiце сабе, калi ён паехаў i пакiнуў мяне адну, я ўжо ведала, што стану мацi. А Эрнэст прасiў маёй рукi. Вы толькi паглядзiце на гэтыя дамы, вулiцу, горад, дзе ўсе ведаюць адно аднаго.

– Вы сказалi яму праўду?

– Але. I ўсё ж такi ён ажанiўся са мною. Дзiця нарадзiлася ў Iталii, дзе я правяла амаль год, каб пазбегнуць розных перасудаў. Я лiчыла, што муж паводзiў сябе проста гераiчна.

– А потым?

Яна адвярнулася, бо позiрк яе ўпаў на мужава цела. Уздыхнуўшы, загаварыла зноў:

– Не ведаю. Думаю, ён кахаў мяне па-свойму. Ён хацеў, каб я стала яго жонкаю, - i атрымаў мяне, вы гэта можаце зразумець? Чалавек, няздольны да парыву. Ажанiўшыся, ён жыў, як i раней, для самога сябе. Я была часткай яго дома. Нешта накшталт даверанай асобы ў канторы. Не ведаю, цi паведамлялi яму пасля што-небудзь пра стрыечнага брата, але калi аднаго разу сын убачыў фатаграфiю Раймона i спытаўся, хто гэта, Эрнэст толькi i сказаў:

– Стрыечны брат, якi дрэнна скончыў.

Мэгрэ быў крыху ўсхваляваны: перад яго вачыма прайшло цэлае жыццё. I жыццё не аднаго чалавека, а цэлага дома, сям'i!

I гэтак праляцелi пятнаццаць гадоў! Куплялiся новыя параходы. У гэтым вось пакоi ладзiлiся прыёмы, партыi ў брыдж i абеды, вячэры...

Лета праводзiлi ў Вiстрэаме i ў гарах.

А цяпер панi Гранмэзон адчувала толькi стомленасць. Яна апусцiлася ў крэсла, правяла рукою па твары.

– Не разумею, - прашаптала яна.
– Гэты капiтан... Я яго нiколi раней не бачыла. Вы сапраўды думаеце, што?..

Мэгрэ прыслухаўся i

пайшоў адчыняць дзверы. За iмi стаяў "дзядзька Бернар". Ён быў устрывожаны, але ўвайсцi ў пакой не асмельваўся. Клерк дапытлiва паглядзеў на камiсара.

– Пан Гранмэзон памёр. Паведамiце гэта яго доктару. А служачым i слугам скажаце крыху пазней.

Мэгрэ зачынiў дзверы, сунуў быў руку ў кiшэню па люльку, але перадумаў палiць.

У яго душы нарадзiлася дзiўнае пачуццё сiмпатыi, павагi да гэтай жанчыны, якая пры першай сустрэчы здалася яму вельмi банальнай iстотай.

– Гэта муж паслаў вас учора ў Парыж?

– Але. Я не ведала, што Раймон у Францыi. Муж мяне проста папрасiў забраць сына з калежа i правесцi з iм колькi дзён на поўднi. Я не разумела, нашто гэта трэба, аднак зрабiла, як ён хацеў. Але толькi я прыехала ў "Лютэцыю", Эрнэст пазванiў мне i сказаў, каб я не iшла ў калеж, а вярталася дамоў.

– А сёння ранiцай вам званiў Раймон?

– Званiў. Прасiў тэрмiнова прывезцi яму крыху грошай. Кляўся, што ад гэтага залежыць наш далейшы спакой.

– Не вiнавацiў вашага мужа?

– Не. Там, у халупе, ён нават не ўспомнiў пра яго. Гаварыў пра нейкiх сяброў, маракоў, якiм ён павiнен заплацiць, перш чым паехаць з Францыi. Казаў яшчэ нешта пра нейкае караблекрушэнне.

Прыйшоў доктар, сябра сям'i. З жахам, не верачы вачам, глядзеў на труп.

– Пан Гранмэзон скончыў жыццё самагубствам!
– цвёрда вымавiў Мэгрэ.
– А вам трэба вызначыць хваробу, ад якой ён памёр. Вы мяне разумееце? Палiцыю я бяру на сябе...

Ён падышоў да панi Гранмэзон, пакланiўся ёй. Тая пасля некаторых ваганняў спытала:

– Вы не сказалi мне, чаму...

– Раймон вам калi-небудзь усё раскажа... Апошняе пытанне... Шаснаццатага верасня ваш сын быў у Вiстрэаме з вашым мужам, так?

– Так, ён заставаўся там да дваццатага.

Адышоўшы спiнай да дзвярэй, Мэгрэ выйшаў з пакоя. Цяжка ступаючы, ён спусцiўся па лесвiцы на першы паверх, прайшоў па калiдоры, адчуваючы нейкi цяжар на плячах i агiду ў душы.

На вулiцы ён глыбока ўдыхнуў свежае паветра. Нейкi час стаяў пад дажджом з голай галавою, як бы хацеў асвяжыцца, скiнуць з сябе ўсё тое жахлiвае, што вынес з дома Гранмэзонаў.

Зiрнуў апошнi раз на вокны. Пасля паглядзеў на дом насупраць, у якiм мэрава ўдава правяла сваю маладосць, i глыбока ўздыхнуў.

* * *

– Выходзьце!

Мэгрэ адчынiў дзверы камеры, у якой сядзеў Раймон, i знакам загадаў арыштаванаму iсцi за iм. Камiсар iшоў паперадзе, спачатку па вулiцы, пасля па дарозе ў порт.

Раймон дзiвiўся, не разумеючы прычыны гэтага раптоўнага вызвалення.

– Вы нiчога не хочаце мне сказаць?
– кiнуў Мэгрэ наўмысна незадаволеным тонам.

– Нiчога!

Поделиться:
Популярные книги

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Отверженный VII: Долг

Опсокополос Алексис
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг

Перед бегущей

Мак Иван
8. Легенды Вселенной
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Перед бегущей

Наследие Маозари 6

Панежин Евгений
6. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 6

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Полное собрание сочинений. Том 24

Л.Н. Толстой
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 24

Вампиры девичьих грез. Тетралогия. Город над бездной

Борисова Алина Александровна
Вампиры девичьих грез
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Вампиры девичьих грез. Тетралогия. Город над бездной

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный