Шрифт:
Данііл Хармс
Пра з’явы ды існаванні
Вось бутэлька з гарэлкай, так званы спіртуёз. А побач вы бачыце Мікалая Іванавіча Акудохава.
Вось з бутэлькі ўзнімаюцца спіртуёзныя выпарэнні. Паглядзіце, як дыхае носам Мікалай Іванавіч Акудохаў. Паглядзіце, як ён аблізваецца і як ён жмурэцца. Відаць, яму гэта вельмі прыемна, і галоўным чынам таму, што спіртуёз.
Але звярніце ўвагу на тое, што за спінай Мікалая Іванавіча
Тое, вядома, і ўявіць сабе немагчыма.
Але на гэта нам пляваць, нас цікавіць толькі спіртуёз і Мікалай Іванавіч Акудохаў.
Вось Мікалай Іванавіч бярэ рукой бутэльку са спіртуёзам і падносіць яе да свайго носа. Мікалай Іванавіч нюхае і варушыць ротам, як трус.
Цяпер надышоў час сказаць, што не толькі за спінай Мікалая Іванавіча, але і наперадзе, так бы мовіць, перад грудзьмі і ўвогуле навокал няма нічога. Поўная адсутнасць усялякага існавання, альбо, як дасціпна заўважалі калісь: адсутнасць усялякай прысутнасці.
Аднак давайце цікавіцца толькі спіртуёзам і Мікалаем Іванавічам.
Уявіце сабе, Мікалай Іванавіч зазірае ў нутар бутэлькі са спіртуёзам, потым падносіць яе да вуснаў, перакульвае бутэльку донцам да гары і выпівае, уявіцце сабе, увесь спіртуёз.
Ну і спрыт! Мікалай Іванавіч выпіў увесь спіртуёз і палыпаў вачыма. Ну і спрыт! Як гэта ён!
А мы цяпер павінны сказаць вось што: уласна кажучы, не толькі за спінай Мікалая Іванавіча альбо спераду і вакол толькі, але гэтакжасама і ўнутры Мікалая Іванавіча нічога не было, нічога не існавала.
Яно, зразумела, магло быць так, як мы толькі што сказалі, а сам Мікалай Іванавіч мог пры гэтым прыўдала існаваць. Гэта, вядома, так. Але, шчыра кажучы, уся рэч у тым, што Мікалай Іванавіч не існаваў і не існуе. Вось ў чым рэч-та.
Вы запытаецеся: А як жа бутэлька са спіртуёзам? Асабліва, вось куды падзеўся спіртуёз, калі яго выпіў Мікалай Іванавіч, якога не існуе? Бутэлька, скажам, засталася. А дзе ж спіртуёз? Толькі што быў, а вось раптам яго і няма. Мікалай Іванавіч жа не існуе, кажаце вы. Вось як жа гэта так?
Тут мы і самі губляемся ў здагадках.
А зрэшты, што ж мы гэта кажам? Бо мы ж заўважылі, што як у нутры, так і па-за Мікалаем Іванавічам нічога не існуе. А паколькі ні ўнутры, ні знадворку нічога не існуе то значыцца, і бутэлькі не існуе. Ці не так?
Але, з іншага боку, звярніце ўвагу на наступнае: калі мы кажам, што нічога не існуе ні з нутры, ні з вонку, то з’яўляецца пытанне: з нутры і з вонку чаго? Няйначай усё-ткі штосьці існуе? А можа, і не існуе. Тады для чаго ж мы казалі з нутры і з вонку?
Не, тут відавочна тупік. І мы самі не ведаем, што сказаць.
Дапабачэнне.
Пісьменнік: Я пісьменнік!
Чытач: А па-мойму, ты г…о!
(Пісьменнік стаіць некалькі хвілін узрушаны гэтай новай ідэяй і падае нежывы. Яго выносяць).
Мастак: Я мастак!
Рабочы: А па-мойму, ты г...о!
(Мастак зараз жа збялеў, як палатно,
Яго як ветрык захістаў,
І нечакана ён сканаў,
Мастака выносяць).
Кампазітар:
Ваня Рублёў: А па-мойму, ты .….!
(Кампазітар, цяжка дыхаючы, так і сеў. Яго нечакана выносяць).
Хімік: Я хімік!
Фізік: А па-мойму, ты ..…!
(Хімік ані слова больш не сказаў і цяжка паваліўся на падлогу).
Але мастак пасадзіў натуршчыцу на стол і рассунуў ёй ногі. Дзявуля амаль не супраціўлялася і толькі закрыла твар рукамі. Амонава і Пачварская сказалі, што перш трэба было-б дзявулю адвесці ў ванну і вымыць ёй паміж ног, а то нюхаць падобныя водары проста брыдка. Дзявуля хацела ўскочыць, але мастак утрымаў яе і прасіў, не звяртаючы ўвагі, сядзець так, як ён яе пасадзіў. Дзявуля, не ведаючы, што ёй рабіць, зноў села. Мастак і мастачкі паселі на свае месцы і пачалі змалёўваць натуршчыцу. Пятровіч сказала, што натуршчыца вельмі спакушальная жанчына, але Пачварская і Амонава заявілі, што яна занадта поўная і непрыстойная. Златагрымаў сказаў, што гэта і робіць яе спакушальнай, але Пачварская сказала, што гэта проста брыдка, а зусім не спакушальна. “Зірніце, – сказала Пачварская. – Фі! З яе так і ліецца на абрус. Чаго ўжо тут спакушальнага, калі я ад сюль адчуваю, як ад яе пахне”. Пятровіч сказала, што гэта паказвае толькі яе жаночую моц. Абельфар пачырванела і пагадзілася. Амонава сказала, што яна нічога падобнага не бачыла, што трэба дайсці да найвышэйшай кропкі ўзбуджэння і то так не паліецца, як у гэтай дзявулі. Пятровіч сказала, што гледзячы на гэта, можна і самой узбудзіцца і што Златагрымаў, напэўна, ужо ўзбуджаны. Златагрымаў прызнаўся, што дзявуля моцна на яго дзейнічае. Абельфар сядзела чырвоная і цяжка дыхала. “Аднак паветра ў пакоі робіцца невыносным!” – сказала Пачварская. Абельфар круцілася на крэсле, потым ускочыла і выйшла з пакоя. “Вось, – сказала Пятровіч, – вы бачыце вынік жаночай спакушальнасці. Гэта дзейнічае нават на кабет. Абельфар пайшла паправіца. Адчуваю, што і я хутка буду вымушана зрабіць тое самае”. Вось, – сказала Амонава, – нашая перавага худзенькіх жанчын. У нас заўжды ўсё ў парадку. А вы і Абельфар мажныя кабеткі і вам даводзіцца пільнаваць сябе зашмат”. “Аднак, – сказаў Златагрымаў, – мажнасць і некаторая неахайнасць менавіта і шануецца ў жанчыне!”
Леў Маркавіч (падскоквае да дамы) – Дазвольце!
Дама (адштурхоўвае далонямі) – Адстаньце!
Л.М. (з наскокам) – Дазвольце!
Дама (адпіхвае нагамі) – Сыдзіце!
Л.М. (мацае рукамі) – Дайце разок!
Дама (адпіхвае нагамі) – Прэч! Прэч!
Л.М. – Адзін толькі пістон!
Дама (мыкае, маўляў, “не”).
Л.М. – Пістон! Адзін пістон!
Дама (закатвае вочы).
Л.М. (Мітусіцца, лезе рукой за сваім струмантам і раптам апынаецца не можа яго знайсці).