Пра з'явы ды існаванні
Шрифт:
Баброў: Бабуля! Што гэта вы пад стол залезлі?
Бабуля: Ну, годзе, годзе. Табе чаго трэба?
Баброў: Ды вось, прыйшоў запытацца: ці не знойдзецца ў вас дробкі гарбаты?
Бабуля: Ану, дапамажы мне з пад стала вылезці.
Баброў: Што, у вас упала не шта? Вох, вазачку разбілі!
Бабуля (перадражнівае):
Баброў: Ах, зноў селі!
Бабуля: Села, дык і што ж?
Баброў: Дазвольце дапамагчы. (Падымае бабулю)
Бабуля: Вось карта кепска ішла. Я і так і гэтак… Ды ты мяне за рукі не цягні, а вазьмі пад пахі. Усё, ведаеш, кароль за каралём. Мне пяцёрка патрэбная, а тут усё каралі ідуць.
Ах!
Баброў: Божа! Вы зноў селі.
Бабуля: Ды што ты прыстаў: селі ды селі! Чаго табе ад мяне трэба?
Баброў: Я прыйшоў папрасіць вас дробку гарбаты.
Бабуля: Ведаю ўжо. Казаў ужо. Не люблю двадцаць разоў тое самае выслухваць. Толькі і ведаеш: Ах, зноў селі! і дробку гарбаты. Ну, чаго глядзіш! Падымі, кажуць табе.
Баброў (падымаючы бабулю): Я ўжо вас, дазвольце, і ў фатэль пасаджу.
Бабуля: А ты паменей размаўляй, а лепш падымай, як след. Я хацела табе сказаць, ды ледзь не забыла: дзверы та ў мяне ў спальнай зноў кепска зачыняюцца. Пэўна, ты ўсё абыяк зрабіў.
Баброў: Не, я клямку на шрупчыках паставіў.
Бабуля: А ты думаеш, я разумею, што гэта за клямка ды шрупчыкі. Мяне гэта не тычыцца. Мне трэба, каб дзверы зачыняліся.
Баброў: Яна
Бабуля: Ну, годзе, годзе, гэта ўжо там твой клопат. Мне трэба толькі… Ах! (зноў садзіцца на падлогу)
Баброў: Божа мой!
Бабуля: Ды ты што, вырашыў мяне аб падлогу кідаць з намерам? Здзеквацца вырашыў? Ах, ты, нягоднік. Ну, проста ты нягоднік, і лепш ідзі адсюль!
Баброў: Ды я, бабуля, праўда, хацеў вас у фатэль пасадзіць.
Бабуля: Я табе што сказала? Каб ты ішоў вон. А ты чаго не ідзеш! Ну, чаго ж ты не ідзеш? Ты чуіш? Ідзі вон! Ну? Прыбірайся вон!
Бабуля: Вон! Вон! Вон! Прыбірайся вон! Скажыце, які мярзотнік! (Падымаецца з падлогі і садзіцца ў фатэль) А жонка яго проста непрыстойная дама. Дома ходзіць зусім голая і нават мяне, старую, не сароміцца. Прыкрые непрыстойнае месца далонню, так і ходзіць. А потым гэтай рукой за абедам хлеб чапае. Проста глядзець брыдка. Думае, што ўжо калі яна маладая ды прыгожая, дык ужо ёй усё можна. А сама, неахайніца, у сябе, дзе належа, ніколі, як след, не вымые. Я, кажа, люблю, каб ад жанчыны жанчынай пахла! Я, як яна прыйдзе, дык адразу слоічак з адэкалонам да носа. Можа быць, мужчынам гэта прыемна, а мяне, ужо прабачце, пазбаўце ад гэтага. Такая бессаромніца! Ходзіць голая без усякага сораму. А калі сядзіць, дык нават ногі, як след, не сцісне разам, так што ўсё на паказ. А там у яе, ну, проста заўжды мокра. Так, іншым разам, і цячэ. Скажаш ёй: ты б хоць пайшла ды вымылася, а яна кажа: ну, там не трэба часта мыць, і возьме, насовачкай проста выцера. Гэта яшчэ добра, калі насовачкай, а то і проста рукой. Толькі яшчэ горш размажа. Я ніколі ёй рукі не падаю, у яе вечна ад рук непрыстойна пахне. І грудзі ў яе непрыстойныя. Праўда, вельмі прыгожыя і пругкія, але такія вялікія, што, па мойму, проста непрыстойна. Вось ўжо Фама жонку знайшоў сабе! Чым яна яго завабіла, не разумею!