Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Праз Люстэрка і што там убачыла Аліса

Кэрролл Льюис

Шрифт:

Самым цяжкім пад час прамаўлення слова, было менавіта тое, што Каралевы прыціснулі яе з абодвух бакоў так, што дзяўчынцы папросту не хапала кіслароду.

– Я паднялася, каб выразіць вам сваю ўдзячнасць,- пачала Аліса, насамрэч падняўшыся на колькі сантыметраў, але паспела ўхапіцца за край стала і зноў села на месца.

– Сцеражыся!- крыкнула Белая Каралева, схапіўшы Алісіны валасы абедзвюма рукамі.- Што тут зараз пачнецца!

Усё (распавядала Аліса апасля) здарылася ў адно імгненне. Свечы выраслі да столі, выглядаючы, нібы зарасці чароту з палаючымі вярхушкамі. Бутэлькі

прыляпіла сабе па баках пару талерак і шпарка махалі імі, як крыламі і, карыстаючыся вілкамі на манер ног, разбегліся па ўсіх напрамках.

– Як тыя птушкі,- казала сабе Аліса, назіраючы за пачынаючымся хаасам.

Раптам дзяўчынка адчула нечый хрыплы смех з боку і азірнулася на Белую Каралеву, каб паглядзець, што з ёй здарылася. Але замест яе на крэсле сядзела ягнячая нага.

– А вось і я!- крыкнуў хтось з глыбокай супніцы, Аліса павярнулася ў яе бок і ўбачыла добразычлівы твар Каралевы, які праз імгненне знік у супе.

Трэба было імгненна, штосьці зрабіць. Некаторыя з гасцей ужо ляжалі на блюдах, а чарпак ішоў па стале ў Алісіным напрамку, падаваючы знакі, каб яна асвабадзіла яму шлях.

– Сілаў маіх больш няма гэта цярпець!- яна схапілася за край стала... узяла абрус абедзвюма рукамі, дзёрнула, і ўсё, што знаходзілася на стале - талеркі, блюда, госці, свечы, адразу ж апынуліся на падлозе.

– А вось вас,- прамовіла яна, шалёна азірнуўшыся на Чорную Каралеву, якую палічыла крыніцай ўсіх яе бедаў... Але ж Каралевы там не было... Яна раптоўна зменшылася да памеру невялічкай лялькі і цяпер сядзела на стале, вясёла гуляючы ўласнай хусткай, якая цягнулася ззаду яе.

Іншым часам Аліса, напэўна, здзівілася б, але ж зараз яна была вельмі ўзбуджаная, каб чамусьці здзіўляцца.

– А вось вас,- зноў пачала дзяўчынка, схапіўшы маленькую Каралеву ў той момант, калі тая пыталася пераскочыць праз бутэльку, якая толькі што перакулілася на абрус,- я захістаю, як тое кацяня!

Раздзел X

Хістанка

Сказаўшы гэта, Аліса падняла Чорную Каралеву са стала і з усёй моцы пачала яе трэсці.

Каралева, нават, не супраціўлялася. Але ж пачалі змяняцца яе рысы. Твар зрабіўся маленькім, а вочы наадварот вялічэзнымі і зялёнымі. За той час, пакуль Аліса трэсла яе, яна зрабілася карацей... таўсцей... мякчэй... пухмяней... ды...

Раздзел XI

Абуджэнне

... урэшце рэшт ператварылася на сапраўднае кацяня.

Раздзел XII

Дык хто ж каго сніў?

– Вашая Вялікасць, не шляхетна гэтак громка варкатаць,- паціраючы вочы, звярнулася Аліса да кацяня з павагаю, але ж з некаторай долей суворасці.- Вох, ты мяне абудзіла! А я бачыла такі дзівосны сон! Ты таксама там была са мной, Кіці... Там у Люстраным Сусвеце. Я гэта дакладна ведаю, мая даражэнечкая!

Але ж ва ўсіх кацянят, як калісьці заўважыла Аліса, ёсць даволі дрэнная звычка,

як да іх не звяртайся і што ім не кажы, у адказ заўжды пачуеш толькі іхняе варкатанне.

– Ах, калі б яны, напрыклад, варкаталі, калі хочуць сказаць “так” і мявучылі, калі адмаўляюцца, ці штосьць накшталт гэтага,- разважала дзяўчынка,- з імі яшчэ неяк магчыма было б весці далікатныя размовы! Але ж якая гэта размова, калі яны заўжды адказваюць адно і тое ж!

Кацяня зноў прынялося варкатаць і немагчыма было нават уявіць, згаджалася яно, ці наадварот казала “не”.

Аліса доўга шукала на стале сярод шахматных фігураў, але ўрэшце знайшла, Чорную Каралеву. Яна апусцілася на калені на дыванок і паставіла яе ля кацянёвай мысачкі, каб яны ўважліва маглі паглядзець адно на адно.

– Так, Кіці!- ускрыкнула яна, запляскаўшы ў далоні.- Прызнавайся, што Чорнай Каралевай была ты!

(- Але ж яна, нават, не паглядзела на Каралеву,- распавядала пазней Аліса сястры,- больш таго, адвярнулася, нібы ёй гэта зусім не цікава, але ж пры гэтым нібыта саромілася сама сябе. Думаю, што яна ўсё ж такі была Чорнай Каралевай)

– Сядзь прамей, мая даражэнькая!- вясёла ўскрыкнула Аліса.- І рабі рэверанеранс, калі думаеш... аб чым варкатаць. Памятай, гэта эканоміць час!- дзяўчынка злавіла кацяня і злёгку пацалавала у мысачку,- Гэта ў гонар таго, что ты была Каралевай!

– Бэлечка, мае ты кацянятка!- працягвала дзяўчынка, азірнуўшыся на белае кацяня, якога яшчэ працягвалі прыбіраць,- калі ўжо Дзіна скончыць прыбіраць Вашую Белую Вялікасць? Вось чаму ў маім сне ты была такой нязграбай... Дзіна! Ці ведаеш ты, што зараз умываеш саму Белую Каралеву!? Ты не павінна быць з ёй гэткай непаважлівай!

– А ці не падкажаш мне, Дзіначка, кім была ты?- працягвала Аліса, уладкаваўшыся на дыванку, паставіўшы на яго локаць, ды падпершы галаву рукою, каб можна было назіраць ўсіх трох кошак.- Скажы мне, Дзіна, ці не ты часам абярнулася на Ханьці-Данці? Думаю, што так... Але не трэба хваліцца гэтым перад сваімі сяброўкамі, таму што я не зусім упэўненая...

– Між іншым, Кіці, калі ты ўсамрэч была са мной у маім сне, больш за ўсё табе там напэўна спадабалася паэзія... Я паслухала столькі разнастайных вершаў і ўсё аб рыбах! А заўтра ранкам ты атрымаеш сапраўднае задавальненне. Калі ты будзеш снедаць, я буду чытаць табе “Маржа і Цесляра”. А ты, мая даражэнькая, павінна зрабіць выгляд, што еш вустрыц!

– А зараз, Кіці трэба разабрацца, чый гэта ўсё ж такі быў сон. Гэта вельмі сур’ёзнае пытанне, таму кінь лізаць лапу... быццам Дзіна не вымыла цябе сёння з ранку! Гэта альбо мой сон, альбо Чорнага Караля. Канечне, ён быў часткай майго сну... Але ж я таксама яму снілася! Няўжо гэта ўсё-такі сніў ён? Каму ж гэта ведаць, мая ты даражэнькая, як не табе, ты ж была яго жонкай... Вох, Кіці, дапамажы мне знайсці адказ! Упэўненая, што твая лапа можа й пачакаць!

Поделиться:
Популярные книги

Архил...? 4

Кожевников Павел
4. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Архил...? 4

Камень Книга одиннадцатая

Минин Станислав
11. Камень
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Камень Книга одиннадцатая

1941: Время кровавых псов

Золотько Александр Карлович
1. Всеволод Залесский
Приключения:
исторические приключения
6.36
рейтинг книги
1941: Время кровавых псов

Нечто чудесное

Макнот Джудит
2. Романтическая серия
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.43
рейтинг книги
Нечто чудесное

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Голодные игры

Коллинз Сьюзен
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.48
рейтинг книги
Голодные игры

Мастер темных Арканов

Карелин Сергей Витальевич
1. Мастер темных арканов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов

Страж Кодекса. Книга VIII

Романов Илья Николаевич
8. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга VIII

Сердце Дракона. Том 8

Клеванский Кирилл Сергеевич
8. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.53
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 8

Ученичество. Книга 2

Понарошку Евгений
2. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 2

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Мастер темных Арканов 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Мастер темных арканов
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов 5

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели