Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Прыгода Вальтэра Шнафса (на белорусском языке)
Шрифт:

У густым зараснiку мiльгалi маўклiвыя ценi; i часам у цемры месячны промень блiскаў на вастрыi сталёвага клiнка.

Замак стаяў спакойна, узвышаючы над акругай свой магутны i чорны абрыс. Адно на першым паверсе яшчэ свяцiлiся два акны.

Раптам зычны голас зароў:

– Наперад! Каб iм трасца! На штурм, дзецi мае!

I ў адзiн

момант дзверы, аканiцы, шыбы разляцелiся пад напорам людскога натоўпу, якi рынуў усярэдзiну, ламаў, трушчыў усё на сваiм шляху, запаланiў увесь дом. У адзiн момант пяцьдзесят жаўнераў, узброеных да зубоў, ускочылi на кухню, дзе мiрна адпачываў Вальтэр Шнафс, уткнулi яму ў грудзi пяцьдзесят зараджаных стрэльбаў, скiнулi з крэсла, павалiлi на падлогу, схапiлi, звязалi з ног да галавы.

Ён задыхаўся ад вялiкага здзiўлення, зусiм ачмурэў, не мог нiчога зразумець, чаму яго б'юць, чаму зневажаюць, яго апанаваў шалёны страх.

I раптам перад iм узнiк нейкi тоўсты, абвешаны залатымi бляхамi вайсковец, якi паставiў яму нагу на жывот i закрычаў:

– Вы мой палонны, здавайцеся!

Прусак, якi пачуў толькi адзiнае слова "палонны", адразу заенчыў: "Я-а, я-а, я-а!"

Яго паднялi, прывязалi да крэсла i пачалi разглядаць з вялiкай цiкаўнасцю. Пераможцы запыхалiся, дыхалi цяжка, нiбы валы. Некаторыя расселiся вакол, не могучы трымацца на нагах ад усхваляванасцi i стомы.

А ён усмiхаўся, ён цяпер усмiхаўся, бо быў упэўнены, што нарэшце трапiў у палон!

Увайшоў яшчэ адзiн афiцэр, ён сказаў:

– Мой палкоўнiк, ворагi кiнулiся наўцёкi; мяркуючы па ўсiм, многiя з iх паранены. Гаспадарамi становiшча ў акрузе застаёмся мы.

Тоўсты вайсковец, якi выцiраў сабе лоб, закрычаў:

– Перамога!

I занатаваў у сваёй запiсной кнiжачцы, якую выняў з кiшэнi: "Пасля бязлiтаснай бойкi прусакi вымушаны былi адступiць, несучы на сабе забiтых i параненых, колькасць якiх дасягала прыкладна пяцiдзесяцi чалавек. Некаторыя трапiлi да нас у палон".

Малады афiцэр

загаварыў iзноў:

– Цi мушу я даць яшчэ нейкiя распараджэннi, мой палкоўнiк?

Палкоўнiк адказаў:

– Зараз нам трэба будзе адысцi, каб пазбегчы ўдару, якi вораг, безумоўна, мяркуе нам нанесцi ў адказ больш магутнымi сiламi i з дапамогай артылерыi.

I ён аддаў загад выступаць.

У прыцемку пад замкавымi мурамi ўсе зноў ушыкавалiся ў калону i рушылi наперад, з усiх бакоў абступiўшы звязанага па руках i па нагах Вальтэра Шнафса, якога цягнулi шэсць жаўнераў з рэвальверамi ў руках.

Наперад, даследаваць дарогу, высылалася разведка. Iшлi асцярожлiва, час ад часу рабiлi прыпынкi.

Калi пачало свiтаць, калона ўвайшла ў галоўнае мястэчка акругi Лярош-Уазэль, атрад нацыянальнай гвардыi якой здзейснiў гэты подзвiг.

Узрушанае, занадта ўсхваляванае насельнiцтва ўжо чакала. Калi ўсе ўбачылi каску палоннага, падняўся страшэнны гвалт. Кабеты ўскiдалi рукi, старыя бабулькi плакалi, нейкi сiвы дзед кiнуў у прусака сваёй мылiцай, але толькi паранiў яго ахоўнiку нос.

Палкоўнiк крычаў на ўсю моц:

– Сачыце за бяспекаю вязня!

Нарэшце дабралiся да гарадской ратушы. Турэмны пакой быў адчынены, Вальтэра Шнафса развязалi i кiнулi ўсярэдзiну.

На варту вакол будынка было пастаўлена дзвесце ўзброеных салдатаў.

I тады, нягледзячы на голад, якi мучыў яго доўгi час, прусак, звар'яцелы ад радасцi, пачаў скакаць; ён скакаў утрапёна, ускiдваючы рукi i ногi, ён крычаў нешта немым голасам i скакаў - заўзята, нястрымна, пакуль не павалiўся, знямоглы, на каменную падлогу каля сцяны.

Ён быў палонны Ўратаваны!

Вось так, усяго праз шэсць гадзiн акупацыi, замак Шампiнье быў адбiты ў ворага.

Гандляр-суконшчык, палкоўнiк Рацье, якi ўзначальваў у гэтай аперацыi лярош-уазэльскi атрад нацыянальнай гвардыi, быў узнагароджаны.

123
Поделиться:
Популярные книги

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Баронесса. Эхо забытой цивилизации

Верескова Дарья
1. Проект «Фронтир Вита»
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Баронесса. Эхо забытой цивилизации

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Достояние леди

Адлер Элизабет
Любовные романы:
современные любовные романы
7.33
рейтинг книги
Достояние леди

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Полное собрание сочинений. Том 24

Л.Н. Толстой
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 24

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Совершенный: Призрак

Vector
2. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: Призрак

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Чапаев и пустота

Пелевин Виктор Олегович
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Чапаев и пустота

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца