Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Прыхiльнiк ураду (на белорусском языке)
Шрифт:

Раптам Гум, малады бледы журналiст, падыйшоў да Бонца й шапянуў: "Я знаю напэўна, што вашага сына арыштавалi й катавалi ў турме сталiцы. Што вы на гэта скажаце?"

Бонца заплюшчыў вочы, ягоныя павекi былi прыцярушаныя парахном вапны; ён скрывiў вусны i адказаў: "У мяне няма сына, i таму немагчыма, каб яго катавалi. Мы за гэты

ўрад, чуеце! Я - за гэты ўрад".

Ён запалiў самаробную крывую цыгарку, моцна зацягнуўся й зiрнуў на дзьверы аўтобуса, ужо адкрытыя. Гарэк вярнуўся й даведаўся пра ход размовы. Бонца вагаўся, перакочваючыся з абцасаў на мыскi. Выглядала на тое, што ён сапраўды адчуў палёгку, калi Гарэк зноў падышоў да нас, i на далейшыя пытаньнi ён адказваў дасьцiпна й падрабязна, раз-пораз са сьвiстам прапускаючы паветра праз правалiны ў зубах.

Калi паўз нас iшоў нейкi мужчына з касой, Бонца паклiкаў яго; мужчына падышоў цяжкiм крокам, зьняў касу з пляча i выслухаў з Бонцавых вуснаў пытаньнi, якiя мы папярэдне задавалi самому Бонцу. Мужчына з абурэньнем пакруцiў галавой: ён быў гарачым прыхiльнiкам ураду, i Бонца сустракаў кожнае ягонае прызнаньне зь цiхiм трыюмфам. Урэшце мужчыны пацiснулi адзiн аднаму рукi, быццам каб змацаваць у нашай прысутнасьцi сваю супольную адданасьць ураду.

Мы таксама пачалi разьвiтвацца, кожны з нас падаваў Бонцу руку - я быў апошнiм; але сьцiскаючы ягоную грубую, з патрэсканаю скурай, руку, я адчуў папяровы шарык памiж нашымi далонямi. Павольна, сагнутымi пальцамi, я забраў яго, адышоўся й запхнуў шарык у кiшэнь. Бэла Бонца стаяў i курыў хуткiмi, кароткiмi зацяжкамi; ён гукнуў жонку, i яна разам з Бонцам i мужчынам з касой сачыла ад'езд аўтобуса, а тым часам дзецi караскалiся на засланы каменьнем i тымi нiзкiмi бясколернымi кустамi ўзгорак.

Мы вярталiся ня тым самым шляхам, а праз гарачую раўнiну, пакуль не напаткалi чыгуначны насып, уздоўж якога бегла гравейка. Увесь гэты час я трымаў адну руку ў

кiшэнi, а ў руцэ маленькi папяровы шарык з такiм цьвёрдым ядром, што пазногцi ў яго не ўцiскалiся, як моцна я нi пружыўся. Я не адважваўся выцягнуць шарык, бо час ад часу зь люстэрка задняга вiду нас дасягаў мэлянхалiчны пагляд Гарэка. Па-над намi й далей па мёртвай зямлi iмклiва праляцеў вусьцiшны цень; толькi пасьля мы пачулi гул прапэлераў i ўбачылi самалёт, якi ляцеў у кiрунку сталiцы нiзка па-над чыгункай; на даляглядзе ён павярнуўся, зноўку гульлiва праiмчаў над намi i пасьля ўжо не пакiдаў нас у спакоi.

Я думаў пра Бэлу Бонца, трымаў у руцэ папяровы шарык зь цьвёрдым ядром i адчуваў, як пацее далонь. У канцы чыгуначнага насыпу паказалася нешта, наблiзiлася да нас, i мы пазналi дрызiну з маладымi жаўнерамi. Яны прыветна памахалi нам аўтаматамi. Я асьцярожна выцягнуў папяровы шарык, але не глядзеў на яго, а хутка запхнуў яго ў маленькую кiшэню, адзiную кiшэню, якую я мог зашпiлiць. I зноў думаў пра Бэлу Бонца, прыхiльнiка ўраду: я зноў бачыў ягоныя жаўтаватыя боты з сырой скуры, летуценную задаволенасьць ягонага твару i чорныя правалiны, калi ён пачынаў гаварыць. Нiхто з нас не сумняваўся, што ў ягонай асобе мы спаткалi шчырага прыхiльнiка ўраду.

Мы вярталiся ў сталiцу ўздоўж мора; вецер даносiў да нас працяжны, падобны да цмоканьня пацалункаў шум вады, якая бiлася ў падмытыя скалы. Каля опэры мы выйшлi, Гарэк ветлiва разьвiтаўся з намi. Я вярнуўся ў гатэль, адзiн, на лiфце падняўся да свайго пакою i ў прыбiральнi разгарнуў папяровы шарык, якi мне ўпотайкi даверыў прыхiльнiк ураду: там нiчога не было напiсана, нiводнай лiтары, нiводнага слова. У паперу быў загорнуты пярэднi зуб, пакрыты карычневатымi сьлядамi нiкатыны. Гэта быў чалавечы нашчэплены зуб, i я ведаў, чый.

1959

Пераклад: Алесь Пяткевiч

12
Поделиться:
Популярные книги

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

Наследник пепла. Книга II

Дубов Дмитрий
2. Пламя и месть
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга II

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Отморозки

Земляной Андрей Борисович
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Отморозки

Инвестиго, из медика в маги

Рэд Илья
1. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Наследие Маозари 6

Панежин Евгений
6. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 6

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3