Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Птушкі

Манцэвіч Наста

Шрифт:

Але здаралася і так, што прыходзіла да іх дзяўчынка Машанька. «Добры вечар у хату!» — казала Машанька і заставалася там гаспадарыць. Як калі бывала… але бывала, што і на тры гады.. Калі так, то лічылася, што гэта добра. Дзеля гэтага ўсяго, акрамя вялікага ложку, крыху меншага і канапкі, у спальні стаяў яшчэ адзін — самы вялікі ложак.I называўся ён — ЛОЖА. Было ў яго яшчэ адно імя, але яго амаль што ніхто не ўжываў —«эстафетная палачка» — таму што яно было крыўднае. А ўсё чаму? Бо Машанька прыходзіла гаспадарыць не да ўсіх адразу, а да якога-небудзь аднаго канкрэтнага чалавека. То бок, то мог быць тата-мядзведзь альбо мама-мядзведзіха. Ну…і зрэдку, але бывала, што і сынулю-медзведзянят

ку перападала. Але не да ўсіх адразу. Не. І вось, да каго яна прыходзіла, той і дзяліў з ёй ЛОЖА.

Бывала, сядзяць мядзведзі доўгім зімовым вечарам каля тэлевізара, і сынуля-мядзведзік пытаецца: «Мама-мама, а чаму да нас заўжды пры ходзіць толькі адна Машанька? Як бы было добра, каб у кожнага з нас было па Машаньцы! У таты — вялікая Маша, у цябе — крыху меншая, і ў мяне — свая, маленькая Машанька…» І тады мама-мядзведзіха цяжка ўздыхала і адказвала: «Разумееш, сынку, тут, у нашым лесе, у гэтым засраным зарасніку жыве толькі адна Машанька. Таму даводзіцца дзяліцца з усімі…»

Вось такая вось, рабяткі, гісторыя. І ўсё-та я ў ёй разумею… Але ж мы, блядзь, не ў лесе!

Пазл

Ехала сёння ў набітым людзьмі тралейбусе ў цырульню. Я стаяла, а перада мной сядзела дзяўчынка і піла гарбатку з пластмасавай шкляначкі. Раптам дзяўчынка шырока адкрыла рот і блеванула ў шкляначку з гарбаткай на дне. Мне стала брыдка, і я адвярнулася. Дзяўчынка плакала… мама выцірала ёй рот і спрабавала супакоіць, а я не чула словаў, бо слухала плэер. На прыпынку яны пачалі выходзіць. Я забаялася, што зараз яна блеване на маю куртку, таму хутчэй прашмыгнула і села туды, адкуль толькі што яна ўстала. Тут мне стала брыдка ад таго, што сяджу цяпер на тым самым месцы… Я падняла галаву і ўбачыла перад сабой мужыка з адным вокам. Чорная дзірка ўглядалася ў мяне. І раптам усё стала па сваіх месцах. Склаўся пазл, расклаўся пасьянс. І я адчула, што ўсё харашо.

Падарожжа ў Егіпет

Томаку было 27 гадоў. Ён нарадзіўся ў невялічкім горадзе W. Няма сэнсу расказваць штосьці яшчэ пра Томака — ўсё адно нічога адметнага ў яго жыцці не адбывалася. Хіба што варта ўзгадаць пра знешнасць — Томак быў досыць прывабным. Ён мог бы нават карыстацца попытам сярод дзяўчат.

Усё здарылася падчас падарожжа ў Егіпет.

Ён, як звычайна, распланаваў усё яшчэ задоўга да самой вандроўкі.

23 студзеня яны з мамай сядуць у самалёт і ўжо праз чатыры гадзіны, апранутыя ў шорты і майкі, будуць ісці па афрыканскай зямлі, удыхаць цёплае, салодкае паветра. Ён прыабдыме маму, пацалуе яе ў шчаку, а яна хлопне яго па задніцы… па-бацькоўску лагодна. Ім дадуць адзін нумар і будуць гадаць, хто гэта — мама і сын альбо састарэлая жанчына з маладым палюбоўнікам? І ад такіх думак у Томака казытала пад левай лапаткай.

Ён вырашыў так. Кожную раніцу яны будуць прачынацца а сёмай, каб не марнаваць часу. У сем пачынае працаваць сталоўка — рана, і таму яны там будуць адны. Будзе добра і цёпла. Спакойна — гэта Томак любіў больш за ўсё. І ніякія гаваркія італьяшкі ці хто там яшчэ не будуць ім замінаць. Яны будуць есці круасаны і піць салодкую каву. На абед яны вып’юць булёнчык і з’ядуць спагеці з салатай. А перад сном абавязкова — па бакале чырвонага егіпецкага віна. Каб сон быў здаровым і крэпкім.

Пасля сняданку мама і Томак пойдуць на пляж. Адна толькі думка, што ім з мамай давядзецца ехаць у адным аўтобусе

з іншымі людзьмі, пачынала Томака нерваваць. Яны абавязкова будуць на пляжы да адзінаццаці, бо пасля сонца ў Егіпце становіцца небяспечным. Ён вельмі дасканала ўсё спланаваў.

— Прывітанне! Я — Віка. Адпачываеш з мамай?

Яна ляжала на пляжы і была вельмі прыгожай. І ён бы ніколі яе не заўважыў, калі б яна сама да яго не падышла. І тут усё закруцілася, закруцілася ў галаве Томака, як верталёты, а зямля пачала выпаўзаць з-пад ног.

— Ды так… — сказаў Томак.

А Віка была загарэлая і пабегла да мора, як русалка, нырнула ў ваду. І нават Томак сам сабе адзначыў, што яна прыгожая.

Цяпер увесь час, заўсёды, яна была побач з ім. На сняданак яна сядзела за суседнім столікам і макала круасаны ў каву, бо Томак ніяк не мог устаць а сёмай і прачынаўся ў дзевяць. Сядзела за імі з мамай у аўтобусе, які вёз іх з пляжу, а вечарам піла чырвонае віно. І Томак не мог з-за гэтага спакойна размаўляць з мамай. Гэта ніяк не ўваходзіла ў яго планы. Страшна сказаць, але нават ноччу яна яму снілася. І гэта без перабольшанняў былі кашмары. Мама раптам ператваралася ў Віку і пачынала казытаць яго пад пахамі, а потым тонкім і крэпкім языком залазіла яму ў рот. А потым ён ужо і не памятае што. І прачынаўся ўвесь потны. І крычаў: «Маааама!»

Томак нават цяпер ведаў, што яму рабіць. Заставалася яшчэ цэлыя чатыры дні адпачынку, і яшчэ ўсё магчыма было паправіць. Ён падпільнаваў яе раніцай, калі Віка выходзіла са свайго нумару. Засунуў нагу ў дзвярны праём. Праціснуўся сам у пакой, замкнуў яго знутры, каб ніхто не паспеў пабачыць. І апантана, захлынаючыся сваёй салодкай слінай, душыў, забіваў дзяўчыну.

Нарэшце ўсё было скончана. Віка ляжала нерухомая каля прыбіральні і была ўсё яшчэ прыгожай.

Мама, спі

Яна нават не ведае, як гэта здарылася, як так атрымалася. Часам ёй здавалася, што калі б яна адчула, што вось — яно навальваецца, вось — падкрадваецца, яна б змагла гэта спыніць, папярэдзіць. Але яна не ведае, калі гэта пачалося. Проста ў адзін момант так — бац! — і яна зразумела — усё. І ўсё, ты ўжо па вушы ў гэтым лайне і не ведаеш, як з яго выпаўзці, як вырвацца, і тонеш, тонеш, і вязнеш — усё глыбей і глыбей. Так яна прачнулася аднойчы ад жудаснага страху, ад адзіноты і зразумела, што яна не тут, не — не ў гэтым ложку, не ў гэтай кватэры, не ў гэтым горадзе. Не, яна не тут — яна сядзіць адна ў вялізнай цёмнай яме, і ёй страшна. Божухна, так страшна, што хоць ты крычы. І людзі так далёка, і ўсе гукі, усе галасы да яе далятаюць, быццам рэха, ледзь-ледзь можна пачуць, і ўсё нібыта ў тумане. А як так здарылася, яна не ведае, проста аднойчы прачнулася і зразумела, што яна не тут, а ў глыбачэзным калодзезі, халодным і страшным… Не звар’яцець. Не звар’яцець. Толькі не звар’яцець.

І тады яна пачала есці, цягнула ўсё, што траплялася пад руку. Толькі так, ёй здавалася, яна здолее выжыць. Не дасць смерці падкрасціся блізка і задушыць. Толькі калі будзе шмат есці — тады яна будзе моцнай і смерць не здолее яе закапаць у гэтым жудасным калодзезі. Яна не хацела паміраць, ёй так хацелася жыць, цяпер — як ніколі. І яна змагалася са смерцю — ела, ела, ела. Але гэта не дапамагала, яе цяжкое цела ўсё з большай моцай цягнула яе на дно, ёй не хапала паветра. Асабліва па начах, яна прачыналася і не магла дыхаць, хапала паветра ротам, нібы рыба. Хацелася закрычаць, пазваць на дапамогу, так, каб яе пачулі, каб прачнуліся суседзі. Я не хачу паміраць! Не звар’яцець.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 24

Сапфир Олег
24. Лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 24

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Тайны ордена

Каменистый Артем
6. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.48
рейтинг книги
Тайны ордена

Блуждающие огни 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 3

Новобрачная

Гарвуд Джулия
1. Невеста
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.09
рейтинг книги
Новобрачная

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Поющие в терновнике

Маккалоу Колин
Любовные романы:
современные любовные романы
9.56
рейтинг книги
Поющие в терновнике

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба