Пыл саркафагаў
Шрифт:
Шыбеніца не арэлі, а павешанне не дзіцячая забаўка. Тут адпаведныя манеры патрэбны. Толькі вузлоў петляў звыш двухсот існуе, ад класічных да мадэрн: вось і дагадзі кожнаму да шыі. А з якім спрытам падстаўку з-пад ног выбіць трэба. Местачковае простанароддзе перайначыла назву прафесіі ката спецыялізацыі “ля шыбеніцы” па-свойску, па простаму: “манернік”. Таму катамі і не нараджаюцца — гэты боскі талент небам даецца тым, чыя шыя пабывала ў пяньковым гальштуку і не заціснулася. Тады ахвяра мяняецца месцамі са сваім катам. Гэта закон роду чалавекаў, сваеасаблівае, калі хочаце, звышнатуральнае права: “зашмаргні бліжняга свайго, інакш бліжні ўцісне цябе”. Колькі ні наракаў шыбенікам — усё як гарохам па вадзе: кругі ідуць пустыя, а толку мала. Жахліва і глядзець на іх: як незашмаргнутыя
ІІ
А на памяці як было! Жывое відовішча! Уся вёска збярэцца, начальства ўсялякага з райцэнтра напрыязджае. Сталы за дзяржаўны кошт накрываюць. А хатняга колькі пананясуць! Тут табе і каўбаска, пальцам пханая, і паляндвічка, і сальца вэнджанае. Без пляшкі самаробнай прыйсці — у сабакі вачэй пазычыць. Ну, начальству і хто пры ім, як вядома, месцы ля самай шыбеніцы пакінуць. Кату і ахвяры — самыя ганаровыя, на эшафоце.
Для будучага шыбеніка гэта свята ўдвая: ён герой дня, дзеля яго шыбеніцу талакой ладзілі, на яго прышлі падзівіцца! З эшафоту нават начальніку дулю можна паказаць, у кішэні трымаць ніякага сэнсу больш няма — з працы ўжо не скароцяць. І на шырокія колы грамадскасці плюй, пакуль у апошняй сліна цячэ ( ураднік з цівуном пільна сачылі і моцна па руках білі тых, хто да канца павешання нешта са сталоў хапаў). А на цябе праз галовы начальства ніхто і так пляваць не будзе. Хаця б дзеля апошняга жадання варта на эшафот узысці, пажадаеш, і на зайздрасць і на здзек з іншых да пупа перш за іх наясіся, цыгарку імпартную можош выпаліць, альбо вядро гарэлкі запатрабуй. Тады да пятлі цябе як паніча панясуць, а ты на ўсё горла спяваць будзеш, а то лайся, пакуль дыхаецца. Нават ванітаваць на вачах вялікага схода не сорамна, бо надыдзе час, і вышэй за ўсіх узнясуць, нават, за самага найвялікшага начальніка.
ІІІ
А які шыбеніца мела натоўпны паказальнік! Яна ж грамадзянскія пачуцці абуджала: адзін з уласнага надворка бервяно цягнуў, другі аборкай дапамагаў, трэці мыла нёс.
У сваім апошнім слове перад павешаннем гейдэльбергскі і берлінскі прафесар так абессмяроціў шыбеніцу: “Філасофія крыўды ў тым, што каля шыбеніцы адказнасць шыбеніка і віна тых, хто яго карае, узаемна касуюцца відовішчам законапаслухмянага народа”. Пагадзіцеся, кожны смяротны, прыйшоўшы да гэтых высноваў ніколі не сканае ад якісь там сухотаў, альбо, горш яшчэ, ад халеры. Гэта проста не можа ўкласціся ў галаве патэнцыяльнага шыбеніка, таго, хто за пазухай не глыж трымае, а аборку; таму гэта і не магчыма быць.
Увогуле, калі вы мысляр, а не цясляр ці паэта, то без аборкі вам не абысціся, бо ў іншым выпадку, без яе, вы звар’яцееце, будзеце хапацца за цыкуту, рабіць ін’екцыю альбо вас раздзяруць сабакі; а самы загадкавы верш пішацца перад павешаннем.
Для вёскі шыбеніца другой царквой стала, гэткім рухавіком прагрэсу. Бо шыбеніца не крыж — на ёй няма крыві, а шыбенікі яшчэ ніколі і нікуды не знікалі. Пасля ката з імі народныя ацаляльнікі практыкавалі: вантробы іх перакладалі, на мазгі глядзелі, ды ці мала куды там яшчэ глядзелі. Медыцына на ўзроўні была. Апошнім часам усе шыбенікі акурат здаровымі людзьмі былі.
На шыбеніцы нават стары маладзеў. Кампетэнцыю ў гэтым нават маем. Каб яе ўсенародна засведчыць, Джойс ажно раман склаў. Вось яны, доказы: “Выдатны навуковец гэр прафесар Люітпольд Блюмэндуфт прадставіў медыцынскія абгрунтаваньні таго, як у выніку раптоўнага пералому шыйных пазванкоў і пасьлядоўнага за ім разрыву сьпіннага мозгу, згодна з агульнапрызнанымі прынцыпамі медыцынскай навукі, непазьбежна ўзьнікае гвалтоўнае гангліённае стымуляваньне нэрвных асяродкаў генітальнага апарату, якое вымушае хутка пашырацца поры “пячорыстых целаў”, што ў сваю чаргу рэзка павялічвае
IV
Цяпер жа да чаго дагойдаліся? У сталіцу вязуць. А там без папярэджання ў смярдзючым падвале кульнуць у патыліцу ды бірку на палец на памяць пра забойства. З-пад шыбеніцы нават лісты да народа пісалі; сама пятля з шыі на рэпартаж натхняла... А ты не ведаеш, на калі і прамову скласці. Праўда, якая там прамова! Там хоць крычы, хоць драчы, ніхто не ўбачыць, ніхто не пачуе. Адно толькі добра: з мянтом гандлявацца не трэба. А перад павешаннем колькі з цябе яшчэ самагонкі здзяруць, каб вяроўка добра намыленая была, добра душыла. А ў падвале і так заб’юць, без торгу, моўчкі.
Адным словам, працэс.
Але яшчэ помнік Верлену з падзёўбанымі грудзямі і абгрызенымі пятамі сярод варонаў і ваўкоў ды выцвелыя лёзунгі згадваюць аб былым росквіце шыбеніцтва:
Рыхтуй сані летам, а аборку з раніцы!
Дзе-нідзе чуваць яшчэ жывое народнае слова, складзенае ў хаце шыбеніка яго сваякамі, накшталт гэтай прыказкі: “Паляўнічы без вавёркі што заможны без аборкі”.
Што і казаць, аборку з усяго можна зрабіць. Яна выратуе нават тады, калі ў кватэры за даўгі адключылі газ, а на новае лязо трэба пазычаць грошы і загаддзя ведаеш, што ніколі іх не аддасі.
І калі пагадзіцца з адным з астролагаў эпохі Малік-шаха, што чалавек — гэта каштоўны камень, то трэба і дадаць, што аборка яму — адпаведнае абрамленне.
V
Там-сям яшчэ знаходзяцца патрыёты: саматужна вешаюцца. Далёка па прыклад хадзіць не буду, раскажу пра суседа.
Зранку яму жонка кажа: “Скаціну напоіш — дам пахмяліцца”. Сусед па-свойму перайначыў: “Пахмялі спачатку, тады і напаю скаціну”. Але баба больш упартай была. Сусед толькі скрозь зубы і паплакаўся: “Век табе самой скаціну паіць!” Ды як бразнуў дзвярыма!
У студні вешаўся. Меркаваў, жонка адчыніць студню — а там ён вісіць. Тады зразумее, дурніца, што самой вёдры цягаць давядзецца. Усё жыццё з гэтай прычыны каяцца будзе.
Вяроўку добра да кораба не прывязаў: рукі трасліся (вядома ж, не пахмяліўся). Пятля нават і не заціснулася, як сусед уніз скочыў... Утапіўся.
Яшчэ адзін прыклад: другі сусед.
Звечарэла ўжо, вось толькі кароў прыгналі, а ён да жонкі як слата прычапіўся: дай яшчэ на адну пляшку, і ўсё тут. Святая справа — “дагнацца “ чалавек хацеў. Баба параіла мужыку спачатку карову падаіць, паабяцаўшы за гэта “дагнаць” яго да кандыцыі. Але гаспадар больш упарты быў. Тая яго з вачэй прагнала. Дык ён са злосці на бабу ўсё роўна на вочы ёй вырашыў трапіць: у хляве вешаўся. Дакладна разлічыў: пойдзе яна карову даіць, заадно і настрашыцца. І вяроўку добра замацаваў, і моцнаю вяроўка была... Бэлькай забіла, не вытрымала яна, замшэлая, і трэснула.
Адзін доўга пахмяляцца загадаў, другі даганяцца. Абодва вешаліся і не павесіліся, бо ўсё саматугам рабілі. Гэткіх прыкладаў і не пералічыць: той на аголеных правадах вешаўся і закараціла; а той ад жончыных вачэй у лес з вяроўкай сігануў, дзе яго звер ліхі падпільнаваў. Паммайстра з цесляром (толькі жонак сабе пабралі і адразу ж высветлілі, што жонка паммайстра жонкай цесляра павінна была стаць, і наадварот), а ўжо ў мехмайстэрні на нейкіх ланцугах крыўду хацелі задушыць. Не паспелі сябрукі-таварышы і па пляшцы пальнуць для бадзёрасці духу, як іх за тыя ланцужкі па розных баках і расцягнула. Гэта небарака практыкант-пэтэвушнік, сп’яну-здуру забаўляючыся, гарызантальны прывад да электрычнасці падрубіў. Ён ужо потым на следстве сцвярджаў, што ў спешцы рубільнік з ручкай унітаза зблытаў. Але гэта ўсёроўна нічога не мяняла. Дзецюкам вертыкальныя ланцугі чапляць трэба было, а то іх па гарызанталі і павяло..., першага ў нейкім мудрагелістым механізме з шасцяронкамі задрала, другім звычайны ступенчаты кардан абматала.