Радкі і жыццё
Шрифт:
Цудоўны быў смутак шасцідзесятых гадоў. Сам яшчэ малады, пачуцці маладыя, але — трывога сталення, адчуванне страт і незваротнасці. Усё яшчэ новае, але і ў навізне ўжо адчуванне паўторнасці. Побач — новая маладосць, для якой ты ўжо стараваты... Усё-такі яшчэ не было такой звыкласці, будзённасці, яшчэ ва ўсім — шырыня і загадкавасць.
Цяпер — як нейкая прадвызначанасць рэчышча, з дня ў дзень, усё як не самім накрэслена, без рыўкоў, рамантыкі...
3 24-га лютага — на курсах у ВПШ. Лекцыі, лекцыі, семінары. Шмат пра недахопы. Лектары-кіраўнікі як быццам усё
Чарговы лектар: «Изменить содержание и стиль руководства», «Грамотно решать социальные вопросы». «Умение развить социальную активность масс».
Днямі — доўгая-доўгая размова з Аксанай Фёдараўнай Куляшовай. На лаўцы ў парку Горкага. Якраз было прыгожае сонца, лёгкі ўгрэў (але ж і халадок памалу з выцемкаў прабіўся ў рукавы, ногі). Дзве яе галоўныя заўвагі: «Паўтараеце Бярозкіна, гаворачы пра ўплывы». Можа, трохі і паўтараю, але ж спачатку несамастойнасць была. Талент яе пераадольваў, і трэба было паказаць і ўсвядоміць гэты шлях пераадольвання.
— Свядома ці несвядома ўсё прыпісана Алесі.
— Не ўсё, але падумаю.
21.3.
На вяселлі ў дваюраднага брата Н.
Нейкая там сваячка ці суседка бяжыць па калідоры і бачыць: у закутку яе муж, п’яненькі, некага цалуе. Яна малоціць кулакамі мужа, але дападае да жанчыны. Лямант, выгаворванні. Уцягненне сведкаў.
Назаўтра А. I. таксама падключаецца з мараллю. Тая прызнаецца: «ён сказаў: — Вы такая'прыгожая.— Мне было прыемна. Тады ён гаворыць: — Можна, я вас пацалую. — I я не змагла адмовіцца».
Смяюцца з яе. А мне бачыцца сірата, расла без бацькоў, кульгавая, заўсёды без добрых акрас і строяў, муж няўважлівы. I ёй сапраўды было прыемна, што вось нехта яе заўважыў і ўсё такое...
Дзень сонечны, чыстае неба, ціхая веснавая свежасць — паляцець птушкаю, нарабіць глупства, правеяцца ветрам, знайсці няўрымслівасць і надзею, закахацца да стогну...
Яўг. Янішчыц у закр. рэцэнзіі на зб. вершаў Л. «Колеры».
У дваццаць няпоўных гадоў —
Ужо саламяныя ўдовы.
Замест любых вуснаў мядовых
Быў роспачны колер ільдоў.
Пара б паэтэсе ўжо ведаць такую жыццёвую ісціну: айчынная ўдава — гэта ніколі! — не саламяная!
У кнізе «Польский рассказ» (М., «МГ», 1974) апавяданне Леслава М. Бартэльскага «Жена — краеугольный камень» з прысвячэннем «Марии — единственной». «Сентябрь» Е. Путрамента (М., 1975) напісаны ў 1952. Бел. проза тады такіх набыткаў не мела — паводле інтэлектуальнай, светапогляднай. шырыні, стылявой разнастайнасці..
Польскія часці ў верасні 1939 года адбіваліся 35 дзён (Англія, Бельгія, Францыя і Галандыя ў 1940—38 дзён).
Михаил Русинек. «Дикий пляж».
361. «...видно, былые обиды и поражения не дают мне покоя, и я совершенно не выношу ничего немецкого, вернее, гитлеровского».
362. «Это комплекс неотмщенного злодеяния, незавершенного счета
Мирослав Жулавский. «Предчувствие». С. 132: «Это было тяжелое и трудное время, памяти которого мы остались верны, как каждый, кто, начав борьбу, возвращал себе и человеческое и национальное достоинство, поскольку одного без другого не существует».
Яр. Ивашкевич (с. 20): «Моим учителем здесь является Чехов, который с кажущейся легкостью достигает той прозрачности и глубины, о которых я и веду речь... мне кажется, что попытки передать нашу сложную действительность при помощи нарочито усложненной формы несостоятельны. Таким путем нельзя добиться ни правдивого отображения нашей действительности, ни создания подлинных ценностей в литературе».
Заключэнне Р. Яўсеева на рукапісны зборнік «10 на 10» А. Глобуса:
«Не магу сказаць, якой будзе наша паэзія ў 21 ст., думаецца мне, што яна будзе трымацца народных традыцый. У гэтым жа рукапісе, у прыведзеных прыкладах паэзіі няма, бо ў ёй няма жывой душы, не бачна за ёй чалавека. Усё вельмі нежыццёва, красвордна».
Ул. Караткевіч. Рэцэнзія — яна ж невялікі ўступ.
«Пачуўшы гэта, каліф здзівіўся». Або: «Тут візір і каліф страшэнна здзівіліся». Такімі вось сказамі аж стракацеюць старонкі казак «Тысячы і адной ночы». Яны здзіўляліся, а нас не здзіўляюць ні прыгоды Сіндбада, ні джын (у сэнсе дух) у бутэльцы, ні Багдад, убачаны ў чароўным крышталі. Для нас гэта такая самая рэалънасць, як дываньт-самалёты.
I, аднак, неўтаймоўная Шахразадаа — паэзія не-не дый паднясе нам нешта нечаканае. Вось як. у гэтым выпадку з кнігай (першай) Адама Глобуса «10 на 10»...
I не будзем перашкаджаць маладым у іхніх сумленных пошуках.
Галоўным чынам таму, што ніхто не ведае, нават той, сямі пядзяў у лобе, які ён будзе заўтра — магістральны шлях паэзіі. Я, напрыклад, люблю свае вершы, але не магу пасдрачацца, што на вялікім радаслоўным дрэве паэзіі мая галіна не з’яўляедца тупіковай. I ніхто не можа.
I менавіта з гэтых прычын мы павінны абраць сваім дэвізам «цярпімасць». Бо вось будуць спрачацца год праз пяцьдзесят нейкія студэнты, і нехта ў запале гордай маладосці кіне: «Хлопцы тады новае пачыналі, тое, чым мы жывём, а шлях гэтага напаўзабытага Караткевіча — вёў у тупік!» Ён не будзе тады ведаць, што, магчыма, і лінія «хлопцаў» праз сто год будзе тупіковай, і гэта заканамерна, бо паэзія — рэч вечна жывая — і ідзе дарогаю спроб і памылак.
I тады нехта крыху больш памяркоўны, магчыма, скажа: «Гэта ты кінь. Адкуль ён мог бачыць дрэва ў такім малым яшчэ парастку». I дадасць: «Прынамсі, хаця нікому не перашкаджаў».