Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ралля суровая

Мацяш Ніна

Шрифт:
ПЕСНЯ МАТЧЫНАЙ МАЛАДОСЦІ ...Замерла хвіля, як матыль на шпільцы: Знарок ці незнарок? Сабе ці мне? — Вяртае мама песняй маладосць сваю: ...Насыпаў пшанца Аж па калянца, Наліў вадзіцы Аж па крыліцы. Галубка не есць, Галубка не п'е, На крутую гару Усё плакаці йдзе. — Галубка мая, Шызакрылая, Якая ўдалася Ты журлівая! Ой, ёсць у мяне Семсот галубоў. Лятай, выбірай Па сэрцу любоў. — Ой, лятала я, Выбірала я, Не знайшла такога, Як страціла я... А на старой бярозе за акном Кажнюткі ліст імя тваё калыша; А
за парогам кожная сцяжынка
Звіваецца ў дарогу — да цябе; І што ні міг, сваёй кажнюткай нотай Святло і цень — табе — складаюць гімн.
МЕСЯЧНАЯ НОЧ Цяпер што звязвае нас? Якія ніці? Адчужана-роўны бляск: Поўня ў зеніце. Такі чалавечы пагляд У гэтай поўні... Улада з усіх улад: Помню. Хлусіў ты, хвалёны час. Няма адхлання. Глыбозным праваллем між нас Прызнанне. Дзень забыўся пра ўсход. Спяць людзі. Маркота з усіх маркот: Не любіш.
* * * З блакіту задыхаецца зямля, — Асмяглай зеленню травы й лістоты, Калоссем — з прагай спеласці — ў палях Да неба цягнецца услед грымотам. Ды ліўні ўваскрасальныя ўсё міма: Ты не любімы. Бяскроўныя нябёсы і ралля У колеры адным — у шэрым — стынуг.ь. Ні зоркі барвы; зводдаль спакваля Нагортваецца снежная пустыня; Адзіна ветру свіст здзічэлы, грубы: Сам больш не любіш.
* * * Штогоду з бярозы мільярды насенінак падала, І сёння мільярды віруюць, як зорная россып, Каб з іх поараслі — апраўданнем, аплатаю — Чатыры бярозкі.
АРАБІНЫ Ну вось, зноў арабіны адцвілі, Шчэ ў адзін чэрвень велічна ўваходзяць. Хто я? Дзеля чаго тут, на зямлі? Нашто брыла тысячагоддзі, Пакуль, як арабіна ў лета, крок У гэтую хвіліну не зрабіла, Якая — памылкова ці знарок?— Са сну маю свядомасць абудзіла? Лістоты й гронак вязіва шуміць Прад небам вечнае зачараванне. А я — а я ўсяго кароткі міг, Працяг у часе нечых існаванняў. Працяг іх лепшых помыслаў, відаць, Надзея іх няздзейсненых памкненняў. Я ж чую, чую: плодная вада Упарта акрынічвае карэнне Маё; і я — за продкаў, за сябе— Распростваю спіну, увысь цягнуся. Ідуць у задуменні, не ў журбе У песню арабіны Беларусі.
* * * Чакаю цябе. Так жаўронак світання чакае, З чужой чужаніцы дадому вярнуўшыся ўночы. Чакаю цябе. У сваім неспакоі блукаю, Які мне то памяць тваю, то няміласць прарочыць, Жыву без цябе, як без лесу бяроза на ўзгорку — Высокая, дужая, толькі заўжды ў адзіноце, Нязломная, толькі ці ведае хто, як ёй горка Адной грэцца сонцам, калі гэта сонца ўзыходзіць... Чакаю цябе.
ЗМЯРКАННЕ Вячэрнія птахі запелі. На змену спякотнаму дню Задумнаю свежасцю спеляць Маю цішыню. І вокліч, і высвіст, і шчэбет, І рэзкі, наструнены крык. Гарыць аблачыначка ў небе, Жарынай гарыць. Яе прахалода папеліць Галінкаю не варухне... Вячэрнія птахі запелі... Як молада мне! І як мне на дзіва спакойна! Скацілася сонца ў лясок. І — не апусцела шпакоўня... Усё яшчэ збудзецца, ўсё!

ПЕРАКЛАДЫ
ЮЛІУШ СЛАВАЦКІ ГІМН
з польскай
Сумна мне, божа! У сто пераліваў Захадам граеш ты мне прамяністым, Гасіш валошкавай хваляй імклівай Зорак агністасць... Хоць залаціш неба й мора так гожа, — Сумна мне, божа! Голаў падняўшы, як колас нішчымны, Моўчкі стаю ў здавалёнасці ленай. Воку чужому такім ціхамірным
Здамся, напэўна.
Ты толькі ведай, што сэрца трывожыць, — Сумна мне, божа!
Нібы малое, што не адпускае Маці без плачу, — я блізкі рыданню Бачыць, як сонца мне з хвалі кідае Промень расстання. Хай яно ззянне назаўтра памножыць, — Сумна мне, божа! Тут, над марскою бурліваю пашчай, — Сто міль ад берага, сто да другога, — Сёння буслоў цёплакрылых пабачыу У лёце строгім. Я ж іх вітаў і над польскаю пожняй, — Сумна мне, божа! Тое, што думаў пра смерць я так, многа, Роднага дому не ведаў гадамі, Быў як вандроўнік у цяжкіх дарогах, Пад перунамі, Што не ўгадаць, дзе ў магілу паложаць, — Сумна мне, божа! Помніку-стражу ніколі не ўсведчыць, Дзе будуць тлець мае белые косці. Тым, хто на могілках — па-чалавечы Век мне зайздросціць. Прыстань мая быць спакойнай не можа, — Сумна мне, божа! Часта дзіця на радзіме далёкай Шлях мой малітвай гарачай асвеціць. Ды не к айчыне нясе маю лодку, — Гоніць па свеце. Мусіць, малітва мне ўжо не паможа, — Сумна мне, божа! Гэтае неба пры сонца заходзе, Гэту раскошу вясёлкавых цудаў Новые людзі і цераз стагоддзе Бачыць тут будуць. Пакуль не зміруся, што знікнуць я можу, — Сумна мне, божа!
УЛАДЗІСЛАЎ БРАНЕЎСКІ МАРКОТА І ПЕСНЯ з польскай Мо нічога ў жыцці й не засвеціць? Яшчэ год, яшчэ два, яшчэ ікс... Маіх думак чорныя лебедзі адплываюць Віслаю ў Стыкс. Ведаў я, што мне сэрцам тут грызці, што за ўдары прыняць мне найперш, не разлікам, не хцівай карысцю будаваў я жыццё і верш. Моц сардэчная ж песні маркотай пераедзена, быццам іржой, — цемру ночы здушанай нотаю толькі крык прашывае мой. Ды навек юны я ў крыку гэтым! Перуны? — Што ж, хай б'юць у мяне! Не паддамся я гэтаму свету, свету гэтаму крыкну: не!
ЯН ГУШЧА * * * з польскай Блаславёна часіна, якая ўсім дорыць вяртанне... Звыкла гаўкаюць цюцькі, напавер, у парыве вітання. Граблі месцяцца ў рад каля клуні; і шумна, і людна; зараз кожны, каб змыць спёку дзённую, рушыць да студні. Кій заместа каня — я нашуся наўскач панадворкам. Азірае змярканне хату ў яблынях месячным вокам. Брат стрыечны, які, трохгадовы, ўтапіўся у ставе, свае граблі таксама ля сцяны, побач з іншымі, ставіць. Бабка сварыцца з ганка, што жартаў даволі ўжо, годзе, маладзіцамі жарты да граха, як вядома, даводзяць!). Пад насценнаю лямпай на доўгім стале мноства місак: там тварог з малаком, між якім шнырыць бляск вёрткім лісам; (шчэ ніхто не сядае за стол, шчэ вядзецца бяседа у чаканні на ўсіх. Хай вяртаюцца з белага свету, хай прыходзяць з акопаў і сцюж, са счарнелага глогу, з невядомых расстанняў-разлук, з меандрычнай дарогі). Вокны насцеж, і з цемрадзі, што загусае жывіцай, цвыркуны і мацейка, спакушоныя лямпай начніцы. Вечар зноўку зычлівы, таму мітусні ані звання. У абуджаным рэху выцікоўваю столькі вяртання!.. Вечар гэтакі ціхі, што па лесе, як прывід, блукаю, а ўсе чыста імёны абліччы свае спатыкаюць. Лямпа там, па-за лесам, тварагу там цэлыя горы. Упаду на мурог у адрыне, знясілены зморай. Блаславёна часіна, якая ўсім дорыць вяртанне, нават зайцу таму, нават зайцу, што бацька падраніў.
ЯН ГУШЧА * * * з польскай Зорка, як нечым уражана, падае. Дрэва, як некім паранена, сохне. Чалавек, як блуканнямі змучаны, стукае ў дзверы чужыя. Падчас адчыняюцца.
ЯН ГУШЧА * * *
Поделиться:
Популярные книги

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Росток

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Росток

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

СД. Том 15

Клеванский Кирилл Сергеевич
15. Сердце дракона
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
6.14
рейтинг книги
СД. Том 15

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Рыжая Ехидна
2. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.83
рейтинг книги
Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас