Поделиться:
Шрифт:
Ніл Гілевіч
Родныя дзеці
Запеўка
Прычына
– Будзіла крыўду, шкадаванне, Пакутнай прыкрасцю гняло. Калі ж нарэшце крыўда гэта З вірлівай мутнасцю сплыла - Было запозна ўжо: Альжбета - За іншым замужам была. Памылку выправіць, хоць з болем, Назад, хоць з кроўю, адкруціць - На гэта ўзняцца ён не здолеў. Рашыў: няхай перабаліць. Нашмат пазней, калі ўжо ўласнай Быў сам ён звязаны сям'ёй, Цераз знаёмага дазнаўся Сцяпан што-кольвечы аб ёй. Альжбета шлюб свой разарвала: Ёй шчасця замуж не прынёс, І марнаваць яна не стала З нялюбым свой жаночы лёс. Ішлі гады... Аднойчы ўвосень Яму прывезла маці ў дом Такую вестку, што здалося: Над галавою грымнуў гром. – Да нас вучыцельку аднекуль Прыслалі ў школу працаваць. Яшчэ ў тваім прыблізна веку, Альжбетай Францаўнаю зваць. Дык дзецям гэтак дорыць ласку, Як маці родная, дальбог!.. – Альжбета Францаўна?
– знянацку Схаваць здзіўлення ён не змог. – Хіба мо ведаеш яе ты?
– Як бы ўлавіў штось матчын слых. – Не, проста дзіўна, што... Альжбета, Імя такое... са старых. – Ну, так. А прозвішчам - Кудзёлка. Разводка быццам бы... Але Па ўсім відаць, што не свісцёлка. Да ўсіх з павагай у сяле. Як толькі далі ёй хаціну, Што завуч вызваліў, Зяцькоў, - Гадоў пятнаццаці дзяўчыну, Дачку, прывезла ад бацькоў... Сцяпану ў сэрца, як іголкай, Кальнула: «Вось дык навіна! Альжбета Францаўна Кудзёлка! Няма сумнення, што яна...» Маўчаў, аглушаны як быццам, І зразумець ніяк не мог: Чаму ёй
– Здзівілася яна. Такі, гаворыць, талент звонкі Радзіўся ў гэтакай глушы... Ад большай пэўнасці ў Вячоркі Паспакайнела на душы. «Ну, так, забылася няйначай, Што гаварыў я колісь ёй - Аб нашай вёсцы, школе нашай, Аб першай музыцы маёй... От можа фокус быць вясёлы: Прыеду я - і як на грэх Адразу ўбачымся ля школы...» І зноў па сэрцы цень прабег. Ён мусіў сам сабе прызнацца: Паклаўшы крыж на той бядзе, Ён не хацеў бы сустракацца З былым - ніколі і нідзе. Тут справа, знаў ён, не ў капрызах Яго натуры. Справа ў тым, Што калі нават попел-прысак Астыў - нашто капацца ў ім? А ёй? Хіба ёй будзе ў радасць Узрушыць памяць гаркатой? Яна ж дагэтуль лічыць здрадай Яго правінны ўчынак той. Калі ў яе спакой і немуць Пануе ў сэрцы - не бунтуй! Авось пачасе куды-небудзь Перабярэцца і адтуль... У гэткіх роздумах-развагах Бываў Вячорка ўсякі раз, Калі матуля ў госці звала - На адпачынак, на папас. І ўсякі раз яго паездка Ізноў не месцілася ў план... Ды вось прыйшло пісьмо-павестка, Якой чакаў ужо Сцяпан. «Ты не забыўся, брат наш кроўны, - Струменіў водар з родных слоў, - Што маме, Сохвіі Пятроўне, Праз месяц семдзесят гадоў? Якраз на свята, на купалле. Дык выкрай часу і прыедзь. Каб потым людзі не казалі - Парадуй маму і прывець...» Сцяпан і сам у тлуме будняў Не забываў пра юбілей. «Ну, што ж, рыхтуйся, сын аблудны! Тут не адкласці надалей. Набок усякую нязмогу! На свята маці рушым, брат, Каб нават падаў на дарогу Перад табой каменны град! Ну, а наконт магчымай стрэчы... Ці не пара прасцей, дзівак, Глядзець на гэтакія рэчы? Табе ж за сорак як-ніяк!.. Ці мала што ў жыцці бывае! Якіх вузлоў не вяжа лёс! Няшчасны той, хто ўсё прымае Да сэрца блізка і ўсур'ёз. Спакойна, брат, звычайна стаўся І да сябе, і да людзей... Ах, ты, на жаль, не гэткі ўдаўся? Не можаш звольна і прасцей? Тады - ты сам свой інквізітар, І - як сказаў алкаш-сусед: «Прабач, таварыш кампазітар, За гэтым я прыйшоў на свет!..»
Згадкі ў дарозе
– Крычыць нязлосна на яго.
– Дальбог, куплю табе наморднік, Каб не брахаў абы-чаго!..» Сцяпан у думках спасміхнуўся, Як уявіў славесны шторм, Што ўздымуць дома немінуча Антось з Мікітам і Шкутом. Антось на слова быў заядлы І апанента ў спрэчцы браў Што называецца «за яблык» - Дыхнуць секунды не даваў. Ён быў філосаф-сацыёлаг, Дацэнт сталічнай ВНУ. З натур дасціпных і вясёлых. І клаў за праўду галаву. Таму Антося шанавалі Адзінаверцы і сябры, Ды часта ў пене бушавалі Акадэмічныя «зубры». Ён мог бы век не знаць дакукі, Каб на ражон не пёрся сам. «Аб эфектыўнасці навукі» Аднойчы працу напісаў. Сацыялогіі айчыннай Наважыў трохі памагчы: Як цесна ў сувязі прычыннай Стаяць Навука і Харчы? Грунтоўна вывучыў, даследваў І сцвердзіў з жарам у крыві: Якая процьма дармаедаў Пасецца ў многіх НДІ! У пераказе дзядзькі Лёксы Карціна выглядзела так: Антось рашыў зімой у вёсцы, У цішыні, пісаць трактат. Падсунуў стол да самай грубкі - Каб ногі ў цёплае ўпіраць, Паклаў канспекты, картак грудкі, Паперы чыстай пачак пяць. Ну, за работу, Анцік! З богам! А маці строга наказаў: «Вары мне толькі груцу з бобам - Штодзень каб поўненькі казан!..» За месяц, седзячы на груцы, Зрабіў трактат лістоў на сто: «Ці трэба заткалы ў навуцы, А калі трэба - дык нашто?» І выйшла: заткалы патрэбны! Дарэмна скрыва хтось глядзіць: Ніколькі нават не ганебна Сягоння ў заткалах хадзіць! І больш таго: у тым і штука, Што калі недзе ёсць уздым І мае поспехі навука, - Дык гэта дзякуючы ім! На працы заткала шчыруе - Шукае, доследы вядзе! А той, хто заткалам кіруе, Сваё імя паўзверх кладзе. «Тады наш Анцік чуць не спёкся - Шаноўных шмат увёў у злосць...» - Так разабраўся дзядзька Лёкса У тым, што высветліў Антось. Наогул, дзядзька ўмеў надзіва Адчуць турботы племяшоў. З Антосем ладзіў асабліва - Сваю натуру ў ім знайшоў. Меў дар маўлення смехатворац, І ўсе браты сябе не раз На тым лавілі, што гавораць «Нутром» ягоных слоў і фраз. Як антыпод і выключэнне У іх гурбе - Мікіта быў. «З ім гаварыць - адно мучэнне», - Мікіту дзядзька не любіў. На свяце ж будзе і Мікіта - Старэйшы самы, зводны брат. Хоць нос трымае самавіта - Прыедзе к маці ў акурат. Аддаць належнае тут трэба: Не забывае родны дом. Ягоны бацька Зміцер Рэпа Пакінуў Зосю маладой. Той год быў «годам пералому», І Рэпа, сельскі актывіст, Па прапанове выканкому Старшыняваць пайшоў кудысь. Ён заглядаў дамоў наездам І ўсё радзей - пакуль здаля Не дапаўзла да Зосі вестка: Другая ўжо з ім спіць, змяя! Пакінуў Зміцер жонку з сынам - Пяцігадовым хлапчанём. Ото ж яна і ўгаласіла, Калі збіраў пажыткі ён! Крычма крычала паратунку, Мікітку трэсла з усіх сіл: - Прасі, сынок, прасі татульку, Каб ён цябе не сіраціў! І сын прасіў - услед за маткай Крычаў: «Татулечка, не едзь! Забі змяю, забі, мой татка, А то змяя цябе заесць!..» Не апрытомнеў Рэпа Зміцер На слёзны лямант хлапчука. На развітанне воч не выцер - Не абрасілася шчака. Душы ж дзіцячай неакрэплай Ён рану страшную нанёс. На ўсё жыццё Мікіта Рэпа Застаўся з крыўдаю на лёс... А Зося выйшла за Якуба І - да някліканых нягод - Жыла з ім проста міла-люба: Спраўлялі хрэсьбіны штогод. Мікітку - горача любіла, Ад крыўды чуйна берагла. З праклятай даты - не набіла Яго ні разу: не магла. І калі ўсё-такі ён вырас Непамяркоўным, грубым, злым, - Быў вінават, відаць, той вырак, Грымаса здрады над малым. На ўласны хлеб пайшоў ён рана І рана ўлады зведаў смак. Да ўсякай мэты крочыў прама. Амбіцый меў ажно зашмат. Каб не ўніжаць аўтарытэту, Ён Рэпу справіў на Рэппо, - Хоць землякі замену гэту Не прынялі, яму назло. У вочы звалі «паважаным», За вочы - тыя ж языкі Маглі назваць і «Абіззянам», Ого, як могуць землякі! Мянушку гэту меў ён змалку. А праз каго? Чыя віна? Ды ўсё праз тую поскудзь-малпу, Каб тройчы выдахла яна! Калісь настаўніца Марыніч Свой падапечны шосты клас Павезла ў горад, каб звярынец Ім паказаць: гасціў якраз. Усё агледзелі: мо дзвесце Звяроў і птушак - па чарзе. І прыпыніліся нарэшце Ля клеткі з рослым шымпанзе. Касмач стаяў і чухаў брыдка Даўжэзнай лапаю жывот. Такое ўбачыўшы, Мікітка Аж да вушэй разявіў рот. Ад дзіва пырснуў смехам хлопец І ўцехай-радасцю заззяў: – Вы гляньце, гляньце, што ён робіць - Вялізны гэны абіззян! – Не «абіззян», а «обезьяна» Па-руску трэба гаварыць, - Марыніч ціхенька сказала, Каб перад дзецьмі не журыць. Але Мікітка тут жа ўспыхнуў І ёй без бою не ўступіў (Ужо тады ішло на пыху - Заўваг крытычных не любіў!): – Дык абіззяна - калі маці, А калі бацька - дык жа як?
– І нават з крыўдай патлумачыў: – Чаму ж ёсць гуска і гусак?.. Малыя тут жа падхапілі Няўдалы моўны наватвор І да Мікіткі прыляпілі: Ты - аўтар, значыць, гонар - твой. У вёсцы так было адвеку: Калі дасціпнае імя Прышпіліць нехта чалавеку - То не здзярэ і смерць сама. І дзеці вырастуць і ўнукі Пад гэтым імем - цэлы род Яго без крыўды, без дакукі Адносіць сто гадоў і год!.. Вось так, пад роўны гул матора, Сцяпан, схіліўшы галаву, Успамінаў, каго ён скора Пабачыць дома наяву. А найчасцей перад вачыма З'яўляўся даўні эпізод: Ушчэнт шчаслівая дзяўчына На вулку выбегла з варот. У белай кофтачцы шаўковай, І валасы - святлісты шоўк. Глядзіць разгублена наўкола: Няма! Спазніўся! Не прыйшоў! Ні на дарожцы пешаходнай, Ні на брусчатай маставой... А ён знарок стаіўся воддаль За тоўстай ліпай векавой. Ах, тая ліпа-медавуха! Як часта ў сэрцы ён пасля, Калі даймала горыч-скруха, Чуў весні шум яе галля! І бачыў трэшчыны-маршчыны, Што ўверх віліся па кары. І - чысты, юны твар дзяўчыны - Нібы лілея на зары... «Ого! Яна вось-вось гатова Заплакаць! К чорту гэты жарт!» - Я тут!
– гукнуў Сцяпан са схову І выйшаў к ёй, на тратуар. Не раззлавалася - ні трохі. Ізноў імгненна расцвіла, Прабегла тры-чатыры крокі І - крылы-рукі развяла. А ты?.. Дзівак! Нясмелы дурань! Ці ж можна з гэткім паляцець?.. Успамінай цяпер і думай - Пра заўтра думай, целяпень! Напэўна ж прыйдзецца спаткацца, Сустрэць... Праз дваццаць два гады! Пра што пытацца? Як трымацца? Ці засталіся хоць сляды - Таго, што колісь хвалявала? А што карысці, калі й так? Тваё што сэрца захавала? Які ў цябё застаўся знак? Астаткі крыўды, шкадавання, Ды думка скрушная, з якой Даўно змірыўся ты: вяртання Няма да ліпы векавой. Няма вяртання і не будзе. І вы ўдваіх, сабе ж назло, Не варушыце, не турбуйце Таго, што зеллем парасло.
Адступленне першае - патэтычнае
– Няхай усклікну І я - за волатамі ўслед. Як пілігрым нясе малітву - Так я нясу іх запавет. Я скалясіў і змераў пешкі Твае прасторы ўдоўж і ўшыр - І ўсе шляхі, дарогі, сцежкі Пакрыжаваліся ў душы. Не знаю сам, якога зелля Ты падліваеш мне ў пітво, - Што гэтак моцна, гэтак хмельна Тваё чаруе хараство. Не знаю слоў, каб растлумачыць, Разгадку тайны праявіць, - Чаму штодня мне трэба бачыць Твой непаўторны краявід. Чаму без роднага паветра Я доўга дыхаць не магу. Чаму мне суджана павечна У неаплатным быць даўгу - Перад тваёю некрыхлівай, Зусім не кідкаю красой, Што з воч зрываецца імклівай, Непераможнаю слязой, Што анікому не чужая І нават кончаных бадзяг Адчуць раптоўна прымушае, Як радасць тахкае ў грудзях. «Якая дзіўная краіна!
– Пісала госціца адна: - І да Бабруйска скрозь - раўніна, І за Бабруйскам - раўніна!..» Перапрашаю госцю вельмі - Удакладніць належыць тэкст: Хоць раўніна - ды не пустэльня, Хоць і раўніна - ды не стэп! А ўсё лясы ды пералескі, Бары, дубровы ды гаі, Бяроз і сосен пераблескі, Нязмоўчны шчэбет у галлі. А ўсё пагоркі, ды лагчыны, Ды касагоры, ды равы, Сярод палеткаў - лугавіны, У ціхіх поймах - паплавы. А ўсё азёры ды азерцы, Бруенне рэчак, плыннасць рэк... Дык што ж за дзіва, што на сэрцы Адбіўся вобраз твой навек? Дняпро і Нёман, Сож і Прыпяць, Дзвіна, Бяроза і Вілля - Спляліся так, што не разблытаць Іх у душы маёй, зямля! Не раз'яднаць і не адсекчы Ні ручайка - пакуль жывы. Тваіх артэрый ток адвечны - Давечны ток маёй крыві. Спыні на міг - і задыхнуся, І - як падкошаны ўпаду. Ды знаю, што прашэпчуць вусны Раней, чым іх навек звяду. Тваё імя яшчэ прамоўлю Апошні раз, о краю мой! Шчаслівы лёс - плаціць любоўю Табе і жыць - адною ёй. З чаго пачаў калісь над Гайнай - І скончу тым... Спакойны я: Павек не стане чорнай ганьбай Любоў прасветлая мая!..
Белы май
– Дзіўна як назвалі Бацькі... Забытае імя!» Вядучы рэй, лабасты хлопец, Гукнуў: «Цяпер - жаночы вальс!» Каля Вячоркі ўзнікла постаць: - Я запрашаю ў танец вас! Сцяпан як быццам прабудзіўся: Глядзіць - Альжбета перад ім! Ад неспадзеўкі - разгубіўся, Хацеў адмовіцца зусім. Але ў апошняе імгненне Кіўнуў на згоду галавой І, не сказаць, каб зграбна вельмі, На круг брусчасты выйшаў з ёй. О першы вальс! Павек забыцца Не зможа той паднебны ўзлёт! Як лёгка з ёй было кружыцца, Адчуўшы ў сэрцы веснаход! Як далікатна, нібы пёрка, Далонька ўлеглася ў руцэ! Як звабна блізка, нібы зорка, Радзімка ззяла на шчацэ! «Вы нейчы госць тут?» - запытала. «Не, мы зайшлі к вам... проста так». Язык яму - як завязала: Адно глытаў сухі камяк. Хоць меў прыгожы голас звонкі І быў не з роду маўчуноў - Ён не знаходзіў для гаворкі Зачэпкі добрай, вартых слоў. «А вы ігралі, як артыстка!» - Знямогся ўрэшце ён маўчаць. І ўбачыў: сонечная іскра У карых бліснула вачах. Кранула водзывам ягоным! «Ды што вы! Так - дурэць люблю...» Тут абарваўся вальс - і гоман Спусціў іх з неба на зямлю. Музыка ўпараны на крэсла Баян паставіў: «Перакур!» Сцяпан туды рвануўся з месца: «Дазвольце мне сыграць, пакуль...» Мо ад няёмкасці хлапечай Уздумаў гонар апраўдаць? Ускінуў дзве шляі на плечы І з ходу ўрэзаў - як аддаць! «Эге!
– адразу ўсе адчулі.
– Вось гэта ўзровень, гэта клас!» Аж пыл пайшоў па вестыбюлі - Так завіхрыла полька ўраз. Што праўда, сам музыка трохі Занерваваў і ўмерыў дух: Альжбета-лыжачніца ў скокі З нахабным Бэнсем выйшла ў круг. Але заўважыў: хоць дзяўчыне І сыпле ўсмешкі Юзік-хват, А ўсё ж яна не-не дый кіне На баяніста зірк-пагляд. Пасля яго шалёнай полькі Альжбета знікла неўпрыкмет. Калі - не ўгледзеў ён, а толькі - Застаўся ў сэрцы гулкі след. Такі гарачы след трывожны, Што ён пачаў шпацыраваць Ля інтэрната вечар кожны - А раптам выпадзе спаткаць? Ну, дык і выпала нарэшце! З сяброўкай-дылдай пад руку Яна аднойчы выйшла з весніц - Якраз насустрач дзіваку. Сцяпан сумеўся, разгубіўся: Пракляты сорам, каб ты счах! Даў «добры вечар» і спыніўся - З мальбой і радасцю ў вачах. Яны таксама крок стрымалі. Лілася з вокан гамана. «Вы так прыгожа ў нас ігралі!
– Сказала шчыра... не яна.
– Прыходзьце зноў! Абавязкова!» - Штось «дылдзе» рупіла самой. Яна ж - ні слова, ні паўслова Але глядзела... божа мой! Як на яго яна глядзела! З якой прадоннай глыбіні! Якая светлая надзея Пускала ў сэрцы карані!.. Ледзь дачакаўшыся суботы, Сцяпан падаўся ў інтэрнат. Адзін. І шмат іграў з ахвоты. І танцаваў з Альжбетай шмат. Але сказаць ёй хоць намёкам, Чаго прыйшоў ён зноў сюды, Чаго блукаў ля іхніх вокан, - Не змог музыка малады. І ён рашыў пакарыстацца Вядомым спосабам старым: Прызнацца ў вершы - і на танцах Аддаць лісток ёй. А затым... Ужо што будзе - тое будзе. Ва ўсякім разе - будзе знаць. Тры дні мазгі мазоліў-трудзіў, Каб як найлепей напісаць. У рыфму ён яшчэ са школы Грашыў - умеў цаляць як след. І вось на лісціку васковым - Амаль класічны трыялет: «Ты сэрца мне усхвалявала, Як краска першая вясной На ціхай просецы лясной - Ты сэрца мне усхвалявала. Пасля іх будзе тут нямала Цвісці, буяць, зырчэць красой. Ты ж сэрца мне усхвалявала, Як краска першая вясной». Перачытаў сто раз - не меней, Рашыў: «І ў друк бы падышло!» І ў нагрудной паклаў кішэні - Каб лёгка выхапіць было. Назаўтра ж вечарам, у танцы, Пад шоргат ног, пад гоман-гам, Ён у кішэньку сунуў пальцы, Сказаў: «Вазьміце, гэта вам!..» І чуе: «Мне? Але навошта? Не разумею, што за жарт?..» Зірнуў - бы хтось яму бязбожна Чабэхнуў кіпенем у твар. Ён не лісток дае з блакноту, Дзе ёй прызнанне ў вершы сплёў, - А глянцавітую банкноту - Ні больш, ні менш - на сто рублёў! Паблытаў, гад! Ляжала ў той жа Малой кішэньцы на грудзях. Якая ганьба-стыд, о божа! Які канфуз! Ды пры людзях! «Даруйце!» - згроб купюру ў жменю І ў дзверы ледзьве не бягом. Яна - на ганак праз імгненне, А там - на вулку, наўздагон. «Сцяпан! Вярніцеся!
– гукнула.
– Прашу, вярніцеся! Сцяпан!..» Спыніўся ён. Душа пачула: Ад сэрца голас - не спадман. «Вы трохі дзіўны, выбачайце. Чаго з-за дробязі ўцякаць? Забудзьце ўсё - і не зважайце...» «Я вам хацеў вось гэта даць...» І ён падаў ёй невялікі Учвэртку складзены лісток. Яна ўзяла і для прыліку Зірнула ўпрыцемку: «Сцішок?!» «Вы... не цяпер, вы потым гляньце», - Ён сарамліва папрасіў... Яны вярнуліся на танцы - Як быццам іншыя зусім. Як бы на іх лягла ўжо мета Якогась кону аднаго. І цэлы вечар той Альжбета Не пакідала ўжо яго... ...На цёмнай лесвіцы вячэрняй Акно расчынена ў прастор - У весні горад, - да свячэння Агнёў і зор, агнёў і зор. «Уночы будзе навальніца», - Ён, бы сабе, сказаў услых. Яшчэ сакрэт і таямніца - Усё, што ўзнікла паміж іх. Але ўжо з моцнае далоні Не вырываецца далонь. Але ўжо хіліцца да скроні, Нібыта ў лёгкім хмелі, скронь. І слова згоды ўжо трапеча На смяглых вуснах - без умоў, Што не далей, як заўтра ўвечар, Яны спаткаюцца ізноў. * * * Сляпы ад шчасця ў май той белы, Калі шугаў паўсюдна бэз, Не знаў Сцяпан, што да Альжбеты Тады ж «прыліп» і Юзік Бэнсь. Дый не на жарт «забрала» Бэнся! Амбітны, хцівы сэрцаед У інтэрнат зайсці ўжо меўся, Каб на яе натрапіць след. І як жа вырачыў ён вочы, І як напнуўся цецівой, Калі яна сама аднойчы Да іх заглянула ў пакой. Яе прывёў Сцяпан - і проста Сказаў, не ўмеючы хітрыць: «Мая знаёмая і госця, Прашу ласкавымі вас быць!..» Найлепей Юзік просьбу ўважыў - Ласкавы быў, аж цераз край: І шчодра досціпы адважваў, І згатаваў імгненна чай. Адшчоўкнуў ключыкам куфэрак І тут жа («ахні, слабы пол!») Кулёк не нейкіх там цукерак, А «мішак» высыпаў на стол. Альжбета ахнула, канешна. Ніхто ёй «мішак» не купляў. Бэнсь звысака глядзеў належна: «Частуйся! Семечкі, маўляў! Яшчэ не гэткае зазнаеш, - Прасіўся довад з языка, - Калі, вядома, розум маеш І прэч адшыеш вахлака!..» Калі ж яна Сцяпану ўрэшце Шапнула: «Нам ісці пара!» - Зніякавеў, застыў ва ўсмешцы - Нядобрай, як аскал тхара. «Не, з гэтым я не прыміруся, І ты не радуйся, дружок. На ўсё пайду - свайго даб'юся: Ты будзеш сцёрты ў парашок!..» Услед за імі з інтэрната На вулку выйшаў - злы, як звер, І - прама ў будку «Сто на брата», Дзе Лёф даваў і напавер. Сядзеў за столікам дапозна, За кухлем кухаль асушаў, І чым далей - тым болей грозна План помсты ў думках вырашаў. «Ну хто такі Сцяпан Вячорка? Паршывы конь у табуне! Чаму ж павінна гэта зорка Свяціць яму? Чаму - не мне? Абдзіртус з віцебскай глыбінкі! Калі паштэт я ем усмак - Ён, здыхля, душыцца ад слінкі, Глядзіць у рот мне, як жабрак! Ды і наогул!.. Чым ён знаны, Каб мог супернічаць са мной? Не, гэны яблычак крамяны Я адаб'ю любой цаной!..»
Ганьба
– Гукнула Тэкля да яго. Гілена вобмігам на сподак Суседу закусь падала І ўся ад шчасця млела ўпотай - Уся брыняла і цвіла. Ледзь дых вярнуўся да Сцяпана, Як Юзік ткнуў рукой на іх: – Вы паглядзіце, што за пара: Дальбог, нявеста і жаніх! Старых уцешыў вокліч гэткі: Быў па душы абоім «зяць». – Дапраўды кажаш, мае дзеткі: Такую пару - пашукаць!.. Сцяпан зірнуў на Бэнся грозна: – Ты... гэта самае, прымоўч!.. Гілена ж соладка-трывожна Тым часам думала пра ноч. Была няўрымсная Гілена! Вячорка раптам так адчуў Пякельны жар яе калена - Аж стала горача ўваччу. Пяршак, што ён кульнуў з ахвотай, Сцяпана моцна захмяліў. А ўжо Базыль другім заходам Ім шклянкі поўныя наліў. – Давайце кропляю свянцонай Яшчэ абнашчымся разок, Хоць вы прывыклі да куплёнай, А гэта - так сабе, квасок! І як пад добрую закуску, Дык можна буталь апрастаць, Крыху пахыркаць у падушку І зноў за плуг на полі стаць!.. Не ўнікшы ў гэткую манеру Хваліць сябе «наадварот», Сцяпан за чыстую манету Прыняў усё, што збаяў Крот. Таму, не быўшы п'яны з роду, Пасля «заходаў» чатырох Язык варочаў, як калоду, І ўстаць з услона сам не змог. Апошні момант, што назаўтра Туманна ў памяці ўваскрэс, - Вясёлы Бэнсь крычыць з азартам: «Смялей, жаніх! Даёш прагрэс!..» Старая ўдумліва рашыла, Каму дзе класціся з гасцей: Сцяпан, без памяці, за шырмай Заняў Гіленіну пасцель. Свабодны ложак у святліцы Дастаўся Бэнсю. А дачцэ... Дачка павінна прымасціцца Ля «зяця» побач. Дзе ж яшчэ? Ёй Тэкля так і прашаптала: «Ідзі! Каб ведаў, чый ён зяць. Ну, што ты бельмы пакуляла? Цяпер няма чаго куляць!..» На шчырасць гэткую Гілена Не спадзявалася ніяк І аж крыху пачырванела: «Дык ён жа... п'яны, як мярцвяк!» «Ты не пра тое зараз думай! Ты прыбяры спярша да рук! Калі, дасць бог, ён чэсны дурань - Дык будзе бацьку мець байструк! Прайшла з паскуднікам навуку - Прыруч і добрага хлапца! Упусціш - выганю, як суку, У чым стаіш! Ані рубца!..» * * * Сцяпан ачнуўся. Так, нібыта Ужо не спіць, а галавы - Не павярнуць: свінцом наліта. І сам увесь - як нежывы. Але выразна адчувае: Хтось цёпла дыхае ў шчаку, Ля шыі коўдру раскрывае І на плячо кладзе руку. І тут жа - голас, мяккі, ветлы: «Прачнуўся? Годзе, годзе спаць!» Каму і хто гаворыць гэта? Знаёмы хтось - а не пазнаць. «А ты такі салодкі, Сцёпчык! З табою страціш галаву! Калі ў нас першы будзе хлопчык - Таксама Сцёпам назаву!..» Як ток працяў. Дайшло імгненна. Расплюшчыў вочы. Твар у твар - Над ім шчаслівая Гілена Палае, дыхае, як жар. Пагляд - даверліва-крыштальны, І губкі - банцікам-вузлом. Тут шырма шырхнула - і ў спальню Убегла Тэкля з абразом. «Са шлюбам вас! Са шлюбам, дзеткі! Раз самі божы запавед З сябе знялі - то бог у сведкі: Ідзіце зразу ў сельсавет! Калі ўжо гэтак раптам выйшла - Благаслаўляем вас з айцом!..» І бацька тут падбег увішна, Сказаў: «А ты, брат, малайцом! Умэнт з Гіленкай згаварыўся! І тыдня ўслед не пахадзіў!..» Сцяпан, збялелы, падхапіўся, Памостам ногі астудзіў. Але кальнула так у скронях, Што, каб не ўпасці, тут жа сеў, Заціснуў голаў у далонях, Адчуў: канец - задушыць гнеў. «Дык гэта... што ж гэта такое? Я - звар'яцеў? Або - яны? Ух, як нясцерпна ў чэрап коле! Набраўся ўчора, бот дурны!..» «Ці не муціць цябе, Сцяпанка?
– Бліжэй ступіла Тэкля крок.
– Бач, не пайшла здароўю п'янка. Базыль, дай похмелкі глыток!..» «Ідзіце к чорту!» - дзіка, страшна Сцяпан у гневе закрычаў, Схапіў свой «клёш» з бліскучай спражкай, Збірацца похапкі пачаў. «Ну-ну! Нявольна так, дзіцятка! Ужо ж нікому не сакрэт! І справядліва кажа матка: Цяпер вам толькі ў сельсавет! А што ж! Дачка ў нас - не круцёлка, У бацькі-маткі - на слуху. Паненскі стан трымала цвёрда, Каб гонар быў і жаніху!» - Так бацька з годнасцю, спаважна Размову хітрую павёў І «гарай» з бутлі учарашняй Напоўніў шклянкі да краёў. «Дапусцім, нават і па п'янцы, Але ж было, зяцёк, было! Давай асушым, брат, па шклянцы, Каб сумляванне не ўзяло! На шчасце гэта неспадзеўка - Адно патрэбна ўразумець. Ты паглядзі, якая дзеўка, Якую жонку будзеш мець! На ўсе шаснаццаць - гаспадыня: І ткаць - сама, і шыць, і мыць. І ўжо бітком набіта скрыня - Пасаг дадзім - як мае быць!..» Тым часам, седзячы на ложку, Гілена хліпаць пачала - Усё мацней, мацней патрошку І Тэклі жару паддала: «Ты што ж? Зрабіўшы дзеўцы псуту, Як той пранцузкі кавалер... Каму ж яе цяпер падсуну? Хто ж возьме гэткую цяпер?..» Сцяпан, не бачачы нічога І як не чуючы зусім, Ужо рвануўся да парога, Як раптам - Юзік перад ім. «Я - еду!
– крыкнуў.
– Гэта пастка!» «Мне ўсё вядома. Пачакай! Не гарачыся, калі ласка, І ад Гілены - не ўцякай. Падумай сам: бацькі сягоння ж У камітэт напішуць ліст - З кансерваторыі пагоняць, І з камсамола паляціш...» «Ты што - смяешся? Ці сур'ёзна?» «Зусім сур'ёзна, галубок!» «Пусці!» - сказаў Сцяпан пагрозна Ды так, што той - адразу ўбок. Сцяпан піхнуў рукою дзверы, Не зачыніўшы за сабой, - І са двара, як ад халеры, Панёсся вулачкай крывой. У лесе толькі, ля рачулкі, Спыніўся, лоб вадой абдаў, Пачуў у скронях стукат гулкі - І ўрэшце сэрцу волю даў. Не сутрымаў усхліпу-плачу - Папёрлі слёзы з глыбіні. «Каму і як я растлумачу, Што тут няма маёй віны? А можа, толькі папужалі - І не пашлюць у Мінск пісьма? Тады ўтаіць усё ад Алі? А як дазнаецца сама? Не, лепей ёй сказаць адкрыта, Што ў гэткі трапіў пераплёт...» Аж задыхаўся ён ад крыўды І кляў увесь Гіленін род.
Адступленне другое - іранічнае
Разлад
– ён буркаў ціха, А сам - і ў сне трымцеў адным: Ці пранясецца тое ліха, Ці перуном праб'е над ім? Быў кожны дзень яму, як момант - Як той замёрлы страшны міг Між бліскавіцаю і громам, Калі ты ўвесь - напяты слых. Але міналі дні і тыдні - Яго ніхто не выклікаў, Каб суд вяршыць над ім агідны, Што ён дзяўчыну ашукаў. Сцяпан патроху стаў вяртацца У свой ранейшы стан-настрой: У педвучылішчы на танцах Ізноў дзяўчат здзіўляць ігрой, Хадзіць з Альжбетай у любімы Садок ля Свіслачы-ракі, Дзе ў вечар шыза-галубіны Рука не просіцца з рукі... Адно, што кепска: з той падзеі, З тых дат, адносіны між ім І Бэнсем рэзка ўхаладзелі - Сцяпан адчуў яго чужым. Ён успрыняў тады як здраду Яго параду «не ўцякаць». А здраду.... здраду нават брату Сцяпан не змог бы дараваць. І ён сказаў без далікацтва: «Прадаў мяне ты з галавой - І я прашу не заікацца, Што мы сябры былі з табой...» А тут яшчэ, на зайздрасць Бэнсю, Які чарнеў ад «творчых мук», Вячорка склаў такую песню, Што нават выдрукаваў друк. Амбітны Юзік ад здзіўлення Не мог ачомацца ніяк. Яго душу пачаў з карэння Тачыць суперніцтва чарвяк. Самаўлюбёнага без меры Азлобіў сябраў поспех-плён. Не, Бэнсь ніколі не паверыць, Што нехта здольны больш, чым ён. * * * Альжбета ў ноч на схіле мая Ад шчасця плакала ажно. А ўранку з пошты атрымала За смерць страшнейшае пісьмо. Якісьці аўтар ананімны У трох радках паведамляў: «Разіня! Сцёпа твой любімы Гілене пуза нагуляў! Калі не верыш, то праедзься У вёску Доўгія Брады, Дзе выступаў ён у канцэрце І волю даў сабе тады...» Як непрытомная чытала Яна забойчыя радкі. «Дык вось чаму ён, - прыгадала, - Вярнуўся нейкі не такі!..» Пасля схапілася за сэрца І, закрычаўшы нема «о-ой!», Нібы падсечанае дрэўца, Упала ніц на ложак свой. І ні адной душы ў пакоі - Ані адной з яе дзяўчат, Каб хоць бы словам супакоіць Ці хоць бы побач памаўчаць. Яна нямела, абмірала І, як у трызненні, у сне, Адно бясконца паўтарала: «Забіў ты, Сцёпачка, мяне!..» Слоў не знаходзіла Альжбета. Пераціналі спазмы дых. «Як мог... як мог зрабіць ты гэта? Ты - мой свяцейшы за святых? А тое ўсё, што мы... што потым Павінна быць было між нас?.. Пра што так марыла я ўпотай - Аж калацілася не раз?.. Дык тое ўсё было няпраўдай? Ты прытвараўся і хлусіў?.. У сэрцы, высцюдзеным здрадай, Гадзюку чорную насіў?..» Зусім знясіленая горам, Ад слёз знямогшыся, ад мук, Яна ляжала дзіцем хворым І - не азвалася на стук. Хаця на гэты стук заўсёды Улёт ляцела да дзвярэй, Каб родны твар, пагляд вясёлы За імі ўбачыць найскарэй. Цяпер «не-не!» - шапталі губы. «Не-не!
– круціла галавой.
– Ён здраднік, здраднік, а не любы! Хай прэч ідзе, а не ў пакой!..» А ён яшчэ пастукаў тройчы. Счакаў. Паслухаў - цішыня. На дзверыну націснуў трохі, І - адчынілася яна. Спытаўся голасна: - Хто дома? Маўчанне. Хмыкнуў: «Можа, спіць?» Зайшоў і ўбачыў: нерухома Альжбета страшная ляжыць. Сцяпан жахнуўся, крыкнуў: - Аля! Падбег да ложка: - Што з табой?.. Не зварухнулася. Не ўстала. Адно смыкнуўся ў вуснах боль. Глядзіць, не міргаючы нават. А што ў вачах - не зразумець: Пагарда? Крыўда? Ці нянавісць? Ці зразу ўсё? Ці, можа, смерць? – Ты захварэла? Аля? Аля! Ты што маўчыш? Кажы хутчэй!.. Адчуў: па целе ўсім, як хваля, Трывога - жарам да вачэй. Яго здагадка паласнула - Аж адступіў назад на крок. Альжбета моўчкі працягнула Яму скамечаны лісток. Ён прачытаў, і горкі посмех Скрывіў яго прыгожы твар. «Ну, вось і ў Бэнся творчы поспех! Якраз у дыхавіцу ўдар!..» Шпурнуў на стол лісток паскудны, Прысеў на ложак, у нагах. – Глядзіш, як быццам я - падсудны... Ну й гад жа - Юзік, ну і гад! Яго пісьмо - паклёп, не болей, А ты паверыла яму... Альжбета выдавіла з болем: – Калі паклёп, тады чаму... Чаму ты быў... пасля паездкі... Нібы апушчаны ў ваду?.. – Чаму? Настрой быў вельмі кепскі: Я ледзь не трапіў у бяду... Яна глядзіць - жывая ледзьве: «Ну, гавары ж ты, гавары!..» – Там баба - хітрая, як ведзьма, І ёй да пары - псюк стары. Ну, і дачка... такая ж выжла! Хацелі з ёю... ажаніць. Нічога з гэтага не выйшла - Мяне ў пятлю не заманіць. Але ў душу наклалі бруду - Такога бруду, што, відаць, Усё жыццё выплёўваць буду. І ўсё жыццё сябе караць. Яна глядзела і чакала: «А што далей? А што далей?..» – Мяне наіўнасць ашукала: Я дрэнна ведаю людзей. У іх там, знаеш, самагонка - Як звер: кладуць у брагу штось. А я ў напітку гэтым тонка Не разбіраюся... Ну й вось! Мяне ўпаілі там... Сумысля. Так, што і памяць адняло... Яна глядзіць - нібы завісла Над прорвай: «Потым... што было?» – Прачнуўся ўранку, ну, а збоку - Пачвара гэная... сапе... Альжбета ўпрогалас глыбока Паветра ўхліпнула ў сябе. І закрычала: - Значыць, праўда! Дык праўда ўсё ж, а не паклёп!.. – Якая праўда? Ёй бы варта Пусціць за гэта кулю ў лоб! Каб я - і з ёй?.. Ды ты вар'ятка, Калі паверыла ў абман!.. – Ты з ёю спаў! Мне гадка, гадка! Ты брыдкі мне! Ідзі, Сцяпан! Ты і пачаў, відаць, з памылкі, Калі ўнушыў сабе, што я... Не, кошка брудная з памыйкі - Вось муза творчая твая!.. Сцяпан, бы ўджалены, адразу Падскочыў з ложка. Губы сцяў. Такой зняважлівай абразы Ён ад Альжбеты не чакаў. – Вось нават як? Тады - нічому Не веру й я... Тады - бывай!.. Праз месяц, кінуўшы вучобу, Вячорка з'ехаў на Алтай. Магчыма б, ён свой пыл і ўмерыў, Калі б не ўбачыў неяк сам, Як з Аляй вечарам па скверы Хадзіў-гуляў якісь курсант. А да таго ж камсорг Асьмінка Сказаў, па дружбе, пад сакрэт, Што паступіла ананімка У камсамольскі камітэт. Нібыта ён, Сцяпан Вячорка, Дзяўчыну ў вёсцы збэсціў дзесь, І будзе шумная «праборка» - На калектыў студэнцкі ўвесь! Вось толькі вернецца аднекуль З камандзіроўкі сакратар... «Не, я цярпець не стану здзеку, Памру - не дам пляваць у твар! Пачнём свой лёс каваць нанова. Пасля - пабачым, паглядзім. Урэшце, з гэткай установай На свеце горад не адзін. Часова прыйдзецца расстацца З гарачай мараю сваёй...» А што рабіць? Куды падацца? Жыццё паўсюдна б'е бруёй. Сама рэальнасць падказала: Быў пяцьдзесят чацвёрты год - І моладзь з мінскага вакзала Штотыдзень брала шлях на ўсход, У край аблогаў нечапаных, У Казахстан і на Алтай - Каб небывалы, нечуваны Спячы цалінны каравай. Туды, туды - увага, сіла, І грошы-сродкі ўсе - туды, Каб цаліна ускаласіла На незлічоныя пуды. Уся, здавалася, краіна Надзеяй новай зажыла, - На ўсе лады загаманіла, На ўсе акорды загула, Ад уяўлення, што за зерне У свірны прыйдзе, хлеб які!
– Яшчэ глыбей Нечарназем'е Туліла твар у хмызнякі.
На ўзвеях часу
– і з іх кішэняў Грабуць усё - да медзякоў. Паўвека ўжо я назіраю (Пра гэта зло не піша друк!), Як лепшых хлопцаў прыбірае Мяшчанства хцівае да рук! Абы хто з іх успыхнуў ярка Свячэннем ноты ці радка - Ураз падлезе хітраванка І забрытае прастака! Ён ні спагады, ні падмогі Не будзе мець да скону дзён. Каму кладзе свой дар пад ногі - Не разумее, ахламон!.. І не заўважыць, не адчуе, Як з небам повязь абарве - Пад дудку злыдня затанцуе, У дружбе з д'яблам зажыве...» Сцяпан тым разам ад старога Пайшоў з цяжарам у грудзях. «Ну, а які мяне самога Чакае ў будучыні шлях? І чым закончу я нарэшце? Няўжо вось гэта мой і лёс - Да скону з Фенечкай ва ўпрэжцы Цягнуць паныла грузны воз? І дзесь на рытвінах-калдобах, Як той знямоглы конь стары, Аднойчы рухнуць у аглоблях - Задраць капыцце без пары?..» Тым часам цешча, мама Фені, Раптоўна сталася ўдавой, І Феня ў моцным задуменні Ізноў затрызніла Масквой. Трохпакаёвая кватэра Каля Садовага кальца - Жыла ў яе душы, як вера, Якой не здрадзіць да канца. «Паеду, - Феня заявіла, - Пабуду ў мамы нейкі час...» Праз дзень, аднак жа, прыкаціла З рашэннем цвёрдым, як указ. «Дык вось табе, Сцяпан, умова: Або - пярэбары ў Маскву, Або - развод. І тэрмінова. Бо ўсё вісіць на валаску...» Ён зразумеў без тлумачэння Яе жаданых думак ход. Сабе сказаў: «Канец мучэння!» А ёй: «Развод, - сказаў, - развод!»
Адступленне трэцяе - гістарычнае
Комментарии:
Популярные книги
Землянка для двух нагов
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Краш-тест для майора
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 2
2. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том III
3. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 1
1. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Адвокат вольного города
1. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Пятнадцать ножевых 3
3. 15 ножевых
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.71
рейтинг книги
Найди меня Шерхан
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Прорвемся, опера!
1. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00