Родныя дзеці
Шрифт:
Бяссонне
– Усведамлення цвёрды
– Антось абвёў вачыма Усіх прысутных.
– Вось такі Дзед Тодар наш быў малайчына... Крывёй напісаны радкі!.. – Ён не вярнуўся з той Сібіры, - Сказала Зося.
– Там і ўмёр. Ад бабы вашае, Сабіны, Я чула шмат. І ад сясцёр. Ён бальшавік быў. У падполлі Пісаў лістоўкі на цара. А бацька ваш адно й запомніў Яго - як везлі са двара... – Антось, - зірнула Антуніна, - Ты даў бы ў школьны наш музей Адзін адбітак. То ж навіна! Было б цікава для людзей! Няхай і продак ваш законна Увекавечыцца ў сяле, Каб самі мы глядзелі сёння З павагай большай на сябе... Сцяпан, уражаны чытаннем, Узяў запіскі ў брата з рук: – А ты не думаў даць «Тэстамент» У навуковы нейкі друк? – Занёс адразу ж быў у «Весці». Прадмоўку даў - каб быў «пад'езд». Увы, увы! Шалудзька Несцер Сказаў: «Не пойдзе. Дробны змест». – Відаць, Шалудзька добры ёлуп, Калі ён так на змест глядзіць. – О, ён гісторык плюс філолаг І плюс вядомы більярдзіст! Ды над навукай ён не чахне. Більярдны шар - вось гэта рэч! Ажно барты трашчаць - як жахне!
– І адлятаюць лузы прэч! Ён мог бы есці хлеб з більярда, Калі б быў хлебны гэты спорт. А так - трымаецца заядла За ўсе пасады, лысы чорт! Наогул - тып ён унікальны. Чаму? Каб ліха не спаткаць - Прыдумаў спосаб геніяльны, Як кары грознай «унікаць». Як толькі вынюхае, гіцаль, Што будзе біта галава - Кладзецца зразу ж у бальніцу На цэлы месяц ці на два! Ну, і пакуль яго там лечаць, Разоў пятнаццаць «возьмуць кроў» - Адыдзе ў суддзяў сэрца-печань І гнеў абернецца ў любоў. Ягоны спосаб-ход нялюдскі Сябры, што рухаюць прагрэс, Назвалі «спосабам Шалудзькі» І карыстаюцца ім спрэс! Бальніца бедная забіта - Так не кладзе ніякі грып! Шалудзька - блазан-чмут нібыта, На справе ж - подлы, шкодны тып. Хамут і дуб, ён бездакорна Спасціг унутраным чуццём Закон сярэдняга узроўню, Што мае сілу над жыццём. Ён не ўпусціў той час, той даты, Калі агулам, сярод дня, У дактары і ў кандыдаты Папёр вучоны серадняк. З усіх навук, якія вызнаў, Адну засвоіў ён найлепш: Як сёрбаць лыжкаю вялізнай З катла грамадскага кулеш. Ён зразумеў, што можна лёгка, Зусім на пуп не беручы, Перарабіць камы з пахлёбкай На адмысловыя харчы. Што ў нашай сферы над другімі Ёсць перавага з пераваг: Да скону можа хлус-алхімік Сядзець на пышных пірагах! Дыпламаваны хутаранін, Ён у душы смяецца дзесь, Як мы настойліва таранім Сцяну прыватніцтва штодзень. Камуністычная свядомасць - Для нас няпісаны закон, Таму народную маёмасць Мы не трымаем пад замком. «Сумленне - суд наш найвышэйшы!» - Крычыць аратар у гурму. А ён сядзіць, сапе і шэпча: «Сваё - вазьму! Сваё - вазьму!..» Ён у навуцы нуль, банкруцька, Тыповы рытар-вадалей, Ды хтосьці лічыць, што Шалудзька Пасунуў штось крыху далей. І вось - слыве вучоным Несцер І памагае з усіх сіл Сваім падлізнікам залезці На навуковы небасхіл. Для іх, няздар, ён вараціла Аўтарытэтна-прабіўны, І на пальто яго з раціна Набожна хукаюць яны. Пылінкі-нітачкі здымаюць - З сабачай вернасцю ў вачах. Студэнты ж хэнці штось не маюць Яго брашуркі вывучаць. Таму ён любіць звыш білета Задаць пытанне «на зарэз»: «А дзе, калі і што пра гэта Пісаў прафесар Чымергэс?» І тым пускае пыл у вочы - Маўляў, дасведчаны які! Між іншым, так на пол жаночы Глядзіць - аж трэскаюць «бялкі»! Казаў ягоны аднакурснік, Што гэты самы хват-дзялок Ужо ў студэнцтве быў распуснік І вечна цёрся ля дзявок. Да навуковых прац нятленных Не меў цікавасці, аднак Трактат аб зонах эрагенных Чытаў шчырэй, чым дыямат. – Відаць, нішто сабе з выставы? Калі ў навуцы не дабраў, Дык хоць на выгляд, гад, цікавы?
– Тамаш з ухмылкаю спытаў. – Ён жаба рыжая - на выгляд! І ростам - жабы не вышэй, І вочы жабіны - навыкат, І рот, бы ў жабы, - да вушэй. Без шыі, чэраўца ды лапкі, Сядзіць
– І Антуніна к Тамашу Знарок плячом на міг прыпала: Маўляў - не жабай даражу. Браты затрэсліся ад смеху. – Ну, ты мастак! Бадай ты скіс! – Партрэт - на зайздрасць і на ўцеху! – Які партрэт? Адно - эскіз!.. І тут заўважылі, што маці Глядзіць без смеху з-пад павек. – Не трэба, Анцік, так смяяцца: Усё ж ён з імем чалавек. – З фальшывым, мамачка, з фальшывым! Ён у навуцы - шкодны клешч: Сядзіць, упіўшыся, на шыі, Пакуль не лопне ў рэшце рэшт. А што ён лопне неўзабаве - Дык гэта ясна мне як дзень: Не без канца ж цярпець дзяржаве, Як клеіць дурня ліхадзей!.. – Ідзіце, дзеці, спаць - не рана: Ужо за поўнач, ноч - на спад. А што ж ты, Сцёпа, нечакана Наважыў заўтрага назад? Здаецца ж, ты маніўся болей Пагасцяваць... Пабыць даўжэй. А то й ці ўбачымся з табою: Я з кожным летам - не дужэй... – Ты што, матулька? Ты павінна Жыць доўга-доўга. Без цябе Нам гэта хата не ўявіма, Як храм без бога на сцяне. А ехаць трэба мне... Так выйшла, Што мушу ехаць... Выбачай!.. Сцяпан у пуні лёг, на вышках, На сене - пахкім, нібы чай. Яно ўціскалася, шамцела, Шаптала штосьці: шу-шу-шу...
– Бы замаўляла стому цела, Сон напускала на душу. Ды сон зусім не браў Вячорку. Праз дзірку-шчыліну ў шчыце Ён бачыў неба пас і зорку, Што ярка ззяла ў цемнаце. Нібы ў вар'яцкай крутаверці, Мільгалі думкі ўразнабой, І незнаёма востра ў сэрцы Упершыню азваўся боль. «А можа, ўсё-такі застацца? Хоць дзень ці два яшчэ пабыць? І што?.. Пабачыцца? Спаткацца? Душа ў душу - пагаварыць? Не атрымалася ж размовы! І зноў - бязвінны вінават... Дзе судзіць лёс - што значаць словы Той май быў столькі год назад!.. Хоць дзіўна ўсё ж: і мне і Алі З другімі сонца не ўзышло... Ах, Аля, Аля!.. Пакаралі Сябе мы самі нізашто!.. А ўсё магло ж бы быць іначай - Як у шчасліўшых між людзей, Калі б на сцежцы на юначай Не вырыў яму ліхадзей. Пераступіць бы тую плётку, Разумна разам абмінуць... Ах, Аля, Аля! Як жа лёгка Далі сябе мы абмануць!.. Пайду прайдуся... Усё роўна, Відаць, не будзе сёння сну. Паклон адвешу школе роднай, На зоры мар маіх зірну...» Каменны Лог маўчаў - бы вымер. Вячорка чуў свой кожны крок. Вачамі вокан нежывымі Глядзелі хаты ў ноч, у змрок. Сон, сон кругом! Спяць людзі звыкла, Спіць белы бусел на гняздзе, Ані лісцінка, ні травінка Не зварухнецца анідзе! Сцяпан раз-пораз прыпыняўся - Стаяў і слухаў цішыню, Глядзеў на круглы месяц ясны, На зор міглівых гушчыню. Вось ён - бясконцы і бязмежны Непадуладны нам сусвет! Вялікі чымсьці, нечым смешны, Хто ў ім ты - грэшны чалавек? І што твой клопат чалавечы, Твой бунт штодзённы, твой дакор - Вось перад гэтым векавечным Свячэннем месяца і зор? Чаму ж так мала даражыш ты Загадкі гэтай хараством: «На залатым густым іржышчы Пасецца ўночы лысы вол»?.. Ля школьных веснічак знаёмых Сцяпан умлеў: не можа быць! Наўзбоч, як прывід, нерухома - Альжбета Францаўна стаіць! Уміг здавіла грудзі хваля - Што ўзняў з прадоння ураган. Нарэшце вырвалася: - Аля?! Пачуў - глухое: - Я, Сцяпан... Што вельмі ўразіла перш-наперш - Твар - незвычайнай белатой І дзве рукі - ля сэрца накрыж, - Як на іконе ў прасвятой. – У гэткі час не спіш ты? Аля! – Так, як і ты... Не сплю, Сцяпан. – І ты даўно стаіш тут?.. Аля! – Яшчэ ад той вясны, Сцяпан. – Чакай, ты... што? Ты - плачаш? Аля! – Ты ж бачыш... Плачу я, Сцяпан. – Чаго? Па чым ты плачаш, Аля? – Па ўсім жыцці сваім, Сцяпан... Вячорка ўбачыў побач камень, - Валун, што тут ляжаў здавён, - Прысеў, падпёр чало рукамі. Як быць далей - не ведаў ён. Альжбета Францаўна стаяла - І з месца нават не сышла. Маўчала ноч. Зямля маўчала. Адкуль жа музыка плыла? Ну, так, ён чуў зусім выяўна: Як шум спакойнага дажджу, Што ўсё бліжэй, - напеўна, плаўна Плыла мелодыя ў душу. Гучала мякка, задуменна І ўся - праменіла святло. Ад калыханкі нешта мела, І штось ад гімна ў ёй было. Такой яму яшчэ ніколі Не надаралася ўлавіць - Ні тут, у родным наваколлі, Ні ў іншых далях палявых. Знаць - бласлаўлёна падарожжа Да гэтых хат, садоў, сядзіб... – Сцяпан, валун халодны, можа, - Прастуду схопіш, не сядзі... Вячорка ўстаў, у светлай цемры, На добры крок ступіў бліжэй. – Паслухай, Аля... я хацеў бы Наведаць заўтра ваш музей. – А ты... хіба не едзеш заўтра? – Вячэрнім... Тым, што ля васьмі... – Прыходзь... Такога экскурсанта Паводзіць сам Ілля Кузьміч. – А ты?.. Не зможаш?.. Ці не хочаш? – Змагу... Адно... там шмат заган... – Тады... спакойнай, Аля, ночы!.. – Спакойнай раніцы, Сцяпан!.. * * * І зноў на вышкі ўзлез Вячорка, І зноў праз шчыліну ў шчыце Убачыў неба, - толькі зорка Ужо не ззяла ў цемнаце. «Глядзі... Глядзі... Цяпер не скора Ты будзеш тут... Не скора, брат! Раз ёсць начное неба ў зорах - То, значыць, ёсць і зарапад...»
Дапеўка
– Ад мнагатомных, мнагатонных І манатонных эпапей! Я не спаборнічаць сабраўся, Тым больш - у тонах і тамах, Калі ад зборнічкаў падаўся На стаўбавы эпічны шлях. Адну надзею ў сэрцы маю, Што ў нейкі з дальніх вечароў, З нагоды нейкай, аб'яднаю Сваіх няведамых сяброў, І ў некім знойдзецца адвага, І нехта скажа без граха: «Тут лёс, браткі, ляжыць на вагах, А з ім - і слова, і страфа!..»
1972-1984
Поделиться:
Популярные книги
Хорошая девочка
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не лечи мне мозги, МАГ!
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 2
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Студиозус 2
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
Господин следователь
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Жизнь в подарок
2. Калейдоскоп
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00