Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Салдацкi лёс (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ге, не дужа iх лёгка было прыцiскаць. Мы раз пад Аўгустовам акружылi чалавек сто, дык бiлiся да апошняга. Толькi параненых некалькi засталося. Астатнiя - трупы.

– Ну... Не, я правiльна скумекаў. Сышлiся мы за адзiн дуб. Значыць, дагнаў я яго. Ён па адзiн бок, я - па другi. Тут ужо ўцякаць яму - не з рукi, баiцца, адбяжыць - я i тыркну ў спiну. Дык ён хаваецца. Я аўтамат напярод i бокам за iм. Ён бокам ад мяне. я ў другi бок - ён таксама. Як дзецi. Цяпер дык аж смешна. Тады - не да смеху,

праўда, было. Злосць мяне разабрала, ашалеў проста. За Дзянiсава - такi хлапец!.. I вось якраз падляцеў - прама на яго парабел. Чую - трэсь, курок, значыць, а стрэлу няма. Асечка, цi што? Цi, можа, патроны ўсе?

– Асечка. Калi патроны канчаюцца, тады гэты парабел iх затвор паднiмае. Тарчком так.

– Можа, i асечка, ага. Падскочыў я ды як трахну яго прыкладам, ён i паляцеў спотырча. Я зверху. Згрэб яго рукi, аўтамат мой не ведаю, куды i дзяваўся. Але i ён, гадзiна, дужы, рукасты фрыц, не якi там пархацiк. Пiсталет у яго выпаў, ну, думаю, цяпер ты мой, галубчык. I тут трохi здзiвiла мяне, помню, рукамi ён не за мяне, а нешта за сябе хапнуўся. Так, глядзь я гэта, а ў яго на двух пальцах ужо колца з чакой. Выдзернуў, значыць. а ў другой граната.

– Ого!

– Я ўвесь ахалонуў, аж воласы дыбам. Але неяк паспеў, згрэб ягоную лапу з гранатай. Як цяпер памятаю -зялёненькая такая, круглая, бы гусiнае яечка, з паскай пасярэдзiне. а ў канцы - вядома, узрывальнiк. Знаеш жа - планку адпусцiць, пстрыкне i - капут абодвум. Кiшкi на сучча... Дай тваiх паспрабаваць, балгарскiх, гэтыя нягеглыя нешта. Сiгарэт i тых людскiх прывезцi не можа. Гандлярка наша.

– Мусiць жа, сама не курыць?

– Сама-та не. Дык мужык курыць. Магла б пацiкавiцца. А то ж без курава якая жызнь!

– Не дужа яны тым цiкавяцца.

– Ось i бяда. Iм абы выручка i каб клопату менш. Хаця магло i на базе не быць. I такое мажлiва. Ну. Дык, значыць, сапiм мы абодва i выкручваемся, як вужы. I ўсё ж я ашчаперыў яго лапу i дзяржу, аж жылы мае трашчаць. А ён i так, i гэтак - морда ўся ў поце, вочы на лоб, зуб сталёвы ў роце блiскае - болей мне з таго зуб гэты запомнiўся - белы, як лыжка, блiскучы. I, мусiць, не ўтрываў я, здаў недзе. Ён i пхнуў гранату абоч, якраз ля майго калена ў траву. Я, ужо халадзеючы, неяк злаўчыўся, нагой яе як шпоркну ад сябе. Чую, хляснула - узрывальнiк, значыць, я на другi бок за яго, а тут як грохне - дымам, зямлёй завалiла, боль... Не дакумекаеш ужо, што i балела. Проста боль, хоць заравi я i ачумеў. Самлеў. Нiчога не помню.

– Во i ў нас гэтак было. На Пулкаўскiм. Наш аддзялённы Яфiмкiн першы ўварваўся ў дзот, схапiў кулямёт iхнi... I давай...

– Ты чакай... Ачнуўся, чую - смярдзiць калёным, падняў галаву - млосна i ванiтаваць хочацца. Ляжым мы крыж-накрыж - ён, праўда, на мне - i недзе рыззё тлее. А пада мной мокра -

кроў яго i мая - усё ў адной лужыне. Неяк сапхнуў яго - камбiнзон у шматы, ўся спiна, знаеш, нiбы ваўкi яе рвалi. Але i я - не дай Бог! Крануўся - чую, хана! Нага нежывая, косць тырчыць, ад бота - кiрзовыя ласкуты. Давай крычаць. Разы два вякнуў i зноў самлеў.

– Ну! Ведама ж, калi крывi столькi. I яшчэ вады хочацца, ага?

– Во праўда. Смага - гарэла ўсё.

– Гэта ад крывi. Кроў выходзiць - пiць хочацца. Знаю... I з Яфiмкiным так было, ледзь уратавалi. Ну, прадставiлi яго да Героя, а нас - каго да Айчыннай, каго да адвагi...

– Усё ж пашэнцiла. Пачулi сапёры. Унялi кроў, вывалаклi мяне на дарогу. У таго фрыца дакументы забралi. Прывязлi ў вёску, дзе штаб наш. А Краўчонак ужо сядзiць на прызбе, чакае палкоўнiка да залiвае хлопцам, як немца лавiў. Аказваецца, i ягоны фрыц тут жа, у хаце. Як мы разбеглiся ў лесе, Краўчонак з iм дужа не цацкаўся -куляй цюкнуў у плячо, той i задраў руку ўгору. Ну, Краўчонак i выгнаў яго на дарогу. Падбеглi байцы - глядзяць, што за звер. А немчык стары такi, з адышкай, даволi плюгаваты - словам, нiкчэмны фрыцок. Адно толькi пагоны нешта дужа кручоныя. Павялi ў штаб, а там як убачылi, як набеглi, - аказаўся генералам, крыж такi меў з дубовымi лiсцямi. Ну яго, канешне, на самалёт i - у штаб фронту. Да самаго камандуючага. А мой фрыц, калi раскумекалi ў дакументах, быў ягоны шафёр. Каб на цябе халера! Ну, вядома, праз месяц Краўчонку - ордэн Ленiна, сяржанта прысвоiлi. Во як! А я ўжо на тым i скончыў - сем месяцаў у шпiталi - адзiнаццаць ран, не жартачкi. Нагу адцяпалi па калена. Во як!

– А мы гэта свае мядалькi праз тыдзень i палучылi. А Яфiмкiн, бедалак, прыходзiць са шпiталю, няма нiчога. Кажуць - на Героя не пацягнуў. Так i застаўся без нiчога.

– Ну дык гэта што! А Краўчонка ў штаб узялi. Як жа - з такiм ордэнам. Гэткай узнагароды нават палкоўнiк не меў. Дэмабiлiзаваўся - у калгас ужо не пайшоў, старшынёй сельпа паставiлi. Вунь паглядзеў бы на яго дамоўку.

– Бачыў. З верандай, сiнiм пафарбавана.

– Ну. Жыве чалавек! Але хай! Я не шкадую. Супраць нiчога не маю. Толькi думаю: ось жа каму пашэнцiць, а каму i не...

– Гэта так, канешне.

– Во я i кажу.

– Жыццё! Глядзi, а ў цябе ўжо i бульбачка зацвiтае. Скараспелка?

– Ну. Ледзьве пад старасць на жыццё ўзбiўся. А то ўсё па бальнiцах. I, халера на яго, - бо не за тым пабег. Але хто ж ведаў, за кiм было бегчы.

– А я сваю ўжо раз паганяў. Ды дрэнь нешта. Калi б сорт памяняць.

– Ось так яно. А бульба што - вырасце. Хоць драбненькая. Вунь лета быццам нiшто стаiць.

– Лета нiшто. Людскае.

– Ну! А ты кажаш...

1966 г.

12
Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 8

Flow Ascold
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Око воды. Том 2

Зелинская Ляна
6. Чёрная королева
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Око воды. Том 2

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Зомби

Парсиев Дмитрий
1. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Зомби

Час Презрения

Сапковский Анджей
4. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Час Презрения

Прорвемся, опера!

Киров Никита
1. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера!

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Гридень. Начало

Гуров Валерий Александрович
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация