Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Ранiцай у залiтым чырвоным святлом пакоi я ўспомнiў, што адбылося ноччу. Гаворка з Гiбарыянам мне прыснiлася, а што было пасля? Я чуў яго голас, у гэтым я перакананы, але ўспомнiць, што ён сказаў, не магу. Праўда, ён не гаварыў, а чытаў лекцыю. Лекцыю?..

Хэры мылася. Чуўся шум вады ў душавой. Я зазiрнуў пад ложак, куды некалькi дзён таму закiнуў магнiтафон. Яго там не было.

— Хэры! — гукнуў я.

Яе твар, залiты вадой, паказаўся з-за шафы.

— Хэры, ты не бачыла пад ложкам магнiтафон? Маленькi, кiшэнны…

Там ляжала шмат рэчаў. Я склала iх туды, — яна паказала на палiчку з лякарствамi каля аптэчкi i знiкла ў душавой.

Я ўскочыў з ложка i пашукаў там, але нiчога не знайшоў.

— Ты не магла яго не заўважыць, — сказаў я, калi Хэры вярнулася ў пакой.

Яна моўчкi расчэсвалася перад люстэркам. Толькi зараз я заўважыў, якая яна бледная. Яе вочы ў люстэрку пазiралi на мяне насцярожана.

— Хэры, — упарта, як асёл, пачаў я зноў, - магнiтафона на палiцы няма.

— Ты нiчога больш не хочаш сказаць мне?

— Даруй, — мармытнуў я, — ты маеш рацыю, гэта глупства…

Не хапала, каб мы пасварылiся!

Мы пайшлi снедаць. Хэры рабiла ўсё не так, як звычайна, але я не мог зразумець, якая тут рознiца. Яна да ўсяго прыглядалася, часам не чула, што я ёй кажу, захопленая сваiмi думкамi. Я заўважыў, што вочы ў яе блiшчаць.

— Што з табой? — спытаўся я шэптам. — Ты плачаш?

— Ат, не чапай мяне. Гэта несапраўдныя слёзы, — прашаптала Хэры.

Вiдаць, трэба было высветлiць усё да канца, але я больш за ўсё на свеце баюся «шчырых размоў». Мяне турбавала зусiм iншае. Хоць я i ведаў, што iнтрыгi Снаўта i Сарторыуса мне толькi прыснiлiся, я пачаў успамiнаць, цi ёсць на Станцыi хоць якая-небудзь зручная зброя. Я не думаў, навошта яна мне, — проста хацелася яе знайсцi. Я сказаў Хэры, што мушу пайсцi ў трум i на склады. Яна моўчкi пайшла са мной. Я капаўся ў скрынях, вынюхваў у кантэйнерах, а калi спусцiўся на самы нiз, не змог адолець жадання зазiрнуць у халодную камеру. Мне не хацелася, каб Хэры заходзiла туды, таму я толькi прачынiў дзверы i агледзеў усё памяшканне. Пад цёмным покрывам па-ранейшаму адрознiвалiся абрысы цела нябожчыка, але з таго месца, дзе я стаяў, нельга было ўбачыць, ляжыць там чарнаскурая цi не. Мне здалося, што яе няма.

Я працягваў блукаць, так i не знайшоўшы нiчога вартага ўвагi. Настрой усё больш i больш псаваўся. Нечакана я заўважыў, што побач са мной няма Хэры. Зрэшты, яна адразу ж з’явiлася — затрымалася ў калiдоры, але ўжо адно тое, што Хэры спрабавала аддалiцца — а ёй жа дорага каштавала пакiнуць мяне хоць на хвiлiнку, — павiнна было насцярожыць мяне. Я па-ранейшаму iмiтаваў пакрыўджанага, карацей, паводзiў сябе надзвычай дзiўна. Разбалелася галава, я не мог знайсцi нiякiх парашкоў i, злосны, як чорт, перакапаў усю аптэчку. У аперацыйную iсцi не хацелася, i наогул у мяне нiчога не ладзiлася. Хэры, як цень, блукала па пакоi, часам некуды знiкала. Пасля поўдня, калi мы паабедалi (зрэшты,

яна наогул не ела, а я жаваў без апетыту — у мяне так трашчала галава, што я нават не спрабаваў прымусiць Хэры паесцi), яна раптам села побач i пачала скубцi мой рукаў.

— Што? — неахвотна азваўся я.

Мне хацелася пайсцi наверх, бо здавалася, што трубы перадаюць слабы водгук стуку — вiдаць, Сарторыус займаўся апаратурай высокага напружання. Але ад адной думкi, што давядзецца браць з сабой Хэры, знiкала ўсялякае жаданне iсцi. Прысутнасць Хэры ў бiблiятэцы была хоць крыху зразумелая, але там, сярод машын, гэта можа даць падставы Снаўту для непажаданых заўваг.

— Крыс, — прашаптала Хэры, — а як у нас з табой?..

Я мiжволi ўздыхнуў. Нельга сказаць, што гэта быў шчаслiвы дзень.

— Усё цудоўна. А ў чым справа?

— Я хачу з табой пагаварыць.

— Калi ласка. Я слухаю.

— Але не так.

— А як? Я ж табе казаў, што ў мяне вельмi балiць галава, ды i клопатаў шмат…

— Каб толькi было жаданне, Крыс.

Я прымусiў сябе ўсмiхнуцца. Напэўна, гэта выглядала пакутлiва.

— Добра, каханая, кажы.

— А ты скажаш мне праўду?

Я падняў бровы. Такi пачатак мне не падабаўся.

— Навошта я буду цябе падманваць?

— У цябе могуць быць прычыны. Сур’ёзныя. Але калi хочаш, каб… ну, ведаеш… тады не падманвай мяне.

Я прамаўчаў.

— Зараз я нештачка табе скажу, але i ты мне скажы. Добра? Усю праўду. Нягледзячы нi на што.

Я не пазiраў у яе вочы, а яна лавiла мой позiрк. Я зрабiў выгляд, што не заўважаю гэтага.

— Я ўжо сказала табе, што не ведаю, адкуль я тут з’явiлася. Хiба мо ты ведаеш. Пачакай, я яшчэ не ўсё сказала. Мо i ты не ведаеш. А калi ведаеш i не можаш цяпер сказаць, то, магчыма, скажаш калi-небудзь пазней? Гэта не будзе сама страшнае. Ва ўсякiм разе дасi мне шанц.

Мне стала холадна.

— Дзiцятка, што ты кажаш? Якi шанц?.. — мармытаў я.

— Крыс, кiм бы я нi была, але я не дзiця. Ты ж абяцаў. Скажы.

Тое «кiм бы я нi была» так перахапiла мне горла, што я знямеў i мог толькi пазiраць на яе, бязглузда кiваючы галавой, нiбы абараняючыся ад таго, што я меў пачуць.

— Паслухай, неабавязкова ж казаць зараз, проста скажы, што не можаш…

— Я нiчога не хаваю… — адказаў я хрыплым голасам.

— Вось i добра, — прамовiла яна i ўстала.

Я хацеў што-небудзь сказаць, адчуваючы, што нельга так заканчваць размову, але словы заселi ў горле.

— Хэры…

Яна стаяла ля акна, спiнай да мяне. Цёмна-сiнi пусты Акiян раскiнуўся пад пустым небам.

— Хэры, калi ты думаеш, што… Хэры, ты ж ведаеш, што я кахаю цябе…

— Мяне?

Я падышоў да яе. Хацеў абняць. Яна вызвалiлася, адпiхнуўшы маю руку.

— Ты такi добры… — сказала яна. — Кахаеш? Мяне? Я хацела б, каб ты лепш бiў мяне!

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Мастер клинков. Начало пути

Распопов Дмитрий Викторович
1. Мастер клинков
Фантастика:
фэнтези
9.16
рейтинг книги
Мастер клинков. Начало пути

Божья коровка 2

Дроздов Анатолий Федорович
2. Божья коровка
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Божья коровка 2

Судья (Адвокат-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
2. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
7.24
рейтинг книги
Судья (Адвокат-2)

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Лучший из худший 3

Дашко Дмитрий
3. Лучший из худших
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Лучший из худший 3

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

Снегурка для опера Морозова

Бигси Анна
4. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Снегурка для опера Морозова

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого