Сьцягi над горадам (на белорусском языке)
Шрифт:
Адчыняюцца дзьверы гарсавету. Углыбiнi вiдзён тав. Камароў. Яўна па ягонай камандзе да ўдзельнiкаў урачыстага ўзьняцьця сьцягу
ВАХЦЁРКА (запыхана). Где наша знамя?
ПАЭТ I БАРД. А вось (выцягвае з запазухi сярпаста-малаткасты "флаг").
ВАХЦЁРКА. Отдавайте имущество (учэпiста хапае "флаг", гэтаксама подбегам вяртаецца ў будынак гарсавету й зачыняе зь сярэдзiны дзьверы на засаўку).
Удзельнiкi ўзыходжаньня на дах прапануюць падпалкоўнiку скласьцi пратакол. Таму гэтая iдэя вiдавочна падабаецца, але абсурднасьць сытуацыi разумее нават ён.
ПАДПАЛКОЎНIК. Отойдите, у нас служебный разговор.
ПАЭТ I БАРД (падступна).
ПАДПАЛКОЎНIК (зьнячэўлена). Пока никакого.
ПАЭТ I БАРД. Зараз мы вам дамо новы, у нас яшчэ ёсьць.
ПАДПАЛКОЎНIК (не чакаючы небясьпечнага падарунка, хутка сядае ў машыну). В отдел!
Усьлед за падпалкоўнiкам ад'яжджае машына з маўклiвымi людзьмi ў цывiльным, потым - дзяжурны варанок. На пустым пляцы перад будынкам застаюцца пяцёра тых, з каго пачыналася дзеяньне. Адчуваецца, што ўсiх мучае смага.
У выпадку сцэнiчнага ўвасабленьня можа гучаць гiмн Макара Краўцова "Мы выйдзем шчыльнымi радамi..."
Над гарсаветам лунае бел-чырвона-белы сьцяг.
Усё.
Верасень, 1991 г.