Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сьцяна (аповесцi, на белорусском языке)
Шрифт:

– Гэта чуеш, да Касатага Вусаў прыехаў, - лагаднейшым, чым раней, голасам паведамiла яна.

– Вусаў?

– Ну, Вусаў. Той самы!

– Да Касатага?

– А нягож...

Во гэта навiна, - падумаў Снайпер-Iван. Старэйшыя дзеравенцы гэтага Вусава памяталi ўсе гады да вайны й пасьля, але пасьля нiхто нiдзе ня чуў i ня бачыў яго. Спакваля пачалi на яго забывацца, думалi: прапаў за вайну, як тады прападала нямала каго. Меркавалi, што туды яму i дарога. Нiхто нiколi не памянуў яго добрым словам, так ён насалiў тут за тыя некалькi гадоў, што ажыцьцяўляў клясавую барацьбу i рэпрэсii ў iхным Богам праклятым раёне. А ён, глядзi ты, - аказваецца, жывы, здаровы, i нават прыехаў да свайго сябрука сувязнога

Касатага. Але да каго ж яшчэ мог ён наведацца?..

– Надвячоркам Манька Валодзева бачыла, як з аўтобуса цераз аселiцу iшоў. Агародамi. Мусiць, каб не пазналi. Спраўны такi, у капелюшы.

– Мабыць, баiцца, аднак...

Узварушаны той навiной, Снайпер-Iван памалу пабрыў абсаджанай каровiнымi лепяхамi вулiцай да хаты Саўчанкi. Ён аж забыўся на сваю патрэбу, калi ступiў у расчыненыя варотцы сядзiбы. Саўчанка, мажны, шыракагруды дзядзька зь сiвою чупрынай на галаве, у белай расшпiленай сарочцы, скончыўшы адбiваць касу, прыладжваў яе да касавiльна.

– Чуў?
– запытаў ад варотцаў Снайпер-Iван.
– Вусаў прыехаў.

З выгляду быццам абыякавы да ягоных словаў, Саўчанка падняў касу, памацаў, цi ня кратаецца на касавiльне. Каса ня краталася.

– Прыехаў, ага, - пацьвердзiў ён спакойна.

– Да Касатага?

– Да Касатага.

– I што яму трэба?

– Значыць, штось трэба, - ухiлiўся ад адказу Саўчанка. Але, мусiць, ён таксама ня шмат што ведаў. Хоць калi б i ведаў, ад гэтага чалавека ня шмат можна было дазнацца.

– Закурыць у цябе цi ёсьць?

Вялiкай рукой Саўчанка моўчкi вышчамiў зь цеснай кiшэнi штаноў пакамечаны цыгарэтны пачак, даў суседу, пасьля ўзяў адну цыгарэту сам.

– Дык гэта што ж атрымлiваецца?
– закурыўшы, ня мог чагосьцi даўмецца Снайпер-Iван.
– Па-новаму пачынаецца, цi як?

– Можа, i па-новаму.

Саўчанка быў старэйшы за Снайпера-Iвана i, у адрозьненьне ад яго, негаваркi i стрыманы ў пачуцьцях. Для таго былi свае прычыны: толькi якiх-небудзь пяць гадоў прыехаў зь Сiбiры, з ссылкi, у якой адбухаў цi ня дваццаць пяць гадоў. Паехаў некалi маладым мальцам з бацькамi-падкулачнiкамi, а вярнуўся сiвым i старым. Паводзiў сябе цiхмана, мабыць, не адчуваючы раўнёй з астатнiмi калгасьнiкамi, хоць бы во i з гэтым Iванам. Гэты так загераiзаваўся ў вайну, што гатовы быў забыцца пра сваё бацькоўскае прозьвiшча Ярашэвiч i ахватней адгукаўся на мянушку Снайпер. Але лацно Iвану, ён i праўда прайшоў агонь i ваду ў партызанцы, i хоць славы там агораў ня шмат, затое языку цяпер даваў волю. Ня тое, што Саўчанка, нядаўнi ссыльны падкулачнiк, якi на старасьцi гадоў захацеў дажываць свой век у родным кутку. Тут трэба было раз i назаўжды забыцца пра свае крыўды. Калi б яны забывалiся.

– Я яму пакажу, сволачы, такую яго маць!
– вылаяўся Снайпер-Iван, кiруючы з падворка.

На вулiцы, аднак, ён спынiўся, яшчэ ня маючы рашучасьцi рэалiзаваць сваю злосьць. Патаптаўшыся ля плоту, успомнiў, што ёсьць яшчэ чалавек, якому варта пачуць тую навiну пра Вусава, гэта - Ляплеўскi, настаўнiк, што рабiў у раёне i прыехаў цяпер у касьбу памагчы мацi. Тая жыла на краi вёскi, ля сажалкi, i Снайпер-Iван рашуча скiраваў туды. Каб хоць бы параiцца, аслабанiць душу ад таго, што пачало расьпiраць яго, ад застарэлае крыўды. Калiсьцi той энкавэдэшнiк перасаджаў палову вёскi. То быў чужынец, аднекуль прыежджы ў iхны раён, i ў iхнай вёсцы займеў сабе вернага памочнiка зь мясцовых - Касатага, зь якiм i саджалi, пачынаючы з трыццаць трэцяга. Але асаблiва пашчыравалi яны ў трыццаць сёмым, калi загрэблi i старога Iванавага бацьку. На ўласнага стукача Касатага ў вяскоўцаў злосьцi ўжо не было, яна ўся перагарэла за гады, калi гэтага недалэнгу таксама загрэблi, хоць i апошнiм у тую пару, - на заедак. Праўда, таму ўсё ж неяк пашэнцiла вярнуцца пасьля вайны з нажытымi ў лягеры сухотамi i таксама рэабiлiтаваным, як ягоныя ахвяры,

што бязь сьледу пазьнiкалi ў лягерах i турмах. Цяпер ён жыў-дажываў са старой бабай у старым дамку, апусьцелым ад дзяцей i сямейнiкаў, якiх некалi было ў яго многа. Але сямейнiкi паразьяжджалiся хто куды, бо жыць з такiм бацькам было ня надта зручна, асаблiва апошнiм часам. Людзям Касаты казаў, што на супрацоўнiцтва з ворганамi яго змусiў усё той Вусаў, бо Касаты меў грашок яшчэ з часоў рэвалюцыi, калi, будучы ў войску, пацiкавiўся палiтыкай i разы два наведаў партыйныя сходкi левых эсэраў. Тая цiкаўнасьць дорага каштавала салдату, ды й цi толькi яму аднаму.

На незагароджаным ад вулiцы падворку Ляплеўскага нiкога не было вiдаць, але на паркане каля сенцаў вiселi поруч дзьве касы з блiшчастымi лёзамi, згледзеўшы якiя, Снайпер-Iван зразумеў, што гаспадар дома. I яшчэ нехта апроч, якi, мяркуючы па ўсiм, памагаў яму на касьбе. Снайпер-Iван пацiху перайшоў зарослы лапухамi падворак, зайшоў на той бок хаты i адразу ўбачыў двух мужыкоў. Пад глухой сьцяной ля старой разгалiстай грушыны быў змайстраваны невялiчкi столiк з лаўкай, за якiм цяпер сядзеў маладжавы, хоць ужо лысы Ляплеўскi i ягоны госьць Дубчык. Гэты апошнi быў дужа падобны на дачасна састарэлага хлопчыка з худой шыяй i зморшчаным, бы печаны яблык, тварыкам. Абодва моўчкi ўтаропiлiся ў нечаканага заходжага. На засланым газэцiнай стале валялiся калiвы сарванай з градкi цыбулi i стаялi дзьве шклянкi. Бутэльку, вядома, яны засьцярожлiва пасьпелi прыхiнуць у траву побач, што, аднак, адразу згледзеў Снайпер-Iван.

– П'ем!
– замест прывiтаньня строга канстатаваў той.

– А што - нельга?
– з выклiкам азваўся Ляплеўскi. У ягоным паглядзе, аднак, мiльгануў цень занепакоенасьцi - цi мала што? Усё ж Ляплеўскi нядаўна ўступiў у партыю, чаго дамагаўся шмат гадоў, як, зрэшты, i Снайпер-Iван, таму зьявiлася падстава асьцерагацца.
– I табе можам налiць. Дубчык, дай шклянку.

Дубчык, нешта жуючы поўным ротам, не адразу пасунуў сваю пустую шклянку, у якую Ляплеўскi ашчадна адмерыў роўна палову. Затым трохi пляснуў у сваю.

– Во дакасiлi, дык надумалi адмецiць, - сьцiпла патлумачыў гаспадар.

Снайпер-Iван выпiў тыя паўшклянкi - адным спраўным глытком, заядаць нiчым ня стаў, узяў са стала пачак "Прымы". Зацягнуўшыся пару разоў, расслаблена апусьцiўся на вузлаватыя каранi грушы, што вытыркалiся побач зь зямлi.

– А вы ведаеце, хто да Касатага прыехаў?

– Ну, а хто? Пляменьнiк? У яго ж у Воршы племяшы жывуць, - спакойна зазначыў гаспадар, таксама закурваючы.

– Пляменьнiкi!.. Вусаў, во хто прыехаў. Той самы. Чэкiсты НКВД. Якi твайго брата змылiў. I тваiх, Дубчык. А то - пляменьнiкi...

За столiкам ураз зьнерухомелi, Ляплеўскi на момант нiбы праглынуў язык, а Дубчык нават перастаў жаваць.

– Гэта што ж яму трэба?
– вымавiў нарэшце Ляплеўскi.

– А во нешта трэба. Можа, у свой час не дабраў?

– Дык не дабраў. Мы ж во засталiся.

– Мы дык засталiся. А колькi не засталося? У мяне - бацька. У цябе брат. Такi слаўны дзяцюк быў, граматны чалавек, усё вучыўся, вучыўся. I парцейны. У яго вунь, - Снайпер кiўнуў на Дубчыка, якi амаль са спалохам на дзiцячым твары нерухома сядзеў, адхiнуўшыся да бёрнаў сьцяны.
– У яго во, лiчы, уся сям'я ляснула.

– Бацька, - тонкiм голасам сьцiпла ўдакладнiў Дубчык.

– Бацьку ўзялi. А матка памерла. Чаму памерла - ня знаеш? Бо надарвалася, адна з кучай малых. Ты во добра - старэйшы. А трое малых тваiх дзе?

– Пад крыжамi...

– Во, пад крыжамi. Бо з голаду дайшлi. Помню, як жабравалi. Малыя. Па вёсках. Праўда, малым хоць давалi...

– Жабравалi, - паныла пагадзiўся Дубчык.

– Дык рэабiлiцiравалi, - уставiў сваё Ляплеўскi i завучана бадзёрым тонам дадаў, як усiм вядомае: - Парцiя дапусьцiла памылкi, яна iх i выправiла.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Росток

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Росток

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Пипец Котенку!

Майерс Александр
1. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку!

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2