Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

А ў дзверы ўжо заглядвалi сёстры, хворыя, i ўсё аддзяленне загудзела, як разварушаны вулей.

5

На супынцы таксi каля вакзала адзiн з шафёраў ветлiва запрасiў Яраша:

– Калi ласка, доктар, у маю машыну.

– У Дзятлаўскае ляснiцтва. Ведаеце?

– Ведаю. Наш брат усё мусiць ведаць.

"Волга" рванула з месца, Яраш па iнерцыi адкiнуўся на спiнку i гэтак застыў. Мiльгалi вулiчныя лiхтары, вiтрыны, сiгналы сустрэчных машын. Ён заплюшчыў вочы, але не адчуў асалоды адпачынку. Дзень скончаны. Незвычайны дзень. Яраш жыў уражаннямi

ад сустрэчы з чалавекам, якога васемнаццаць год лiчыў мёртвым. "Вось сюжэт для Кiрылы". Ён хацеў надаць думкам iншы кiрунак, абстрагавацца i супакоiцца. Але дарэмна. Супакоiцца не так проста.

Зося папрасiла, каб ён аперыраваў яе. I не сказала, як многiя iншыя: "Лепш памерцi, чым так пакутаваць". Не. Яна верыць, што ён здолее ўратаваць яе.

Калi тая аперацыя! Праз месяц... I цi можна яе ўвогуле аперыраваць? Гэта яшчэ пакажуць даследаваннi. А ён ужо хвалюецца. Хвалюецца, бадай, мацней, чым перад сваёй першай самастойнай аперацыяй. Уяўляе яе сэрца, бачыць, як на макеце, звужэнне левай перадсардэчна-страўнiкавай шчылiны... Недастатковасць клапана... Мозг пачынае напружана працаваць. Iдзе аперацыя. Ён уважлiва i прыдзiрлiва прасочвае ўвесь ход яе, ад падрыхтоўкi хворай да...

Раскрывае грудзi... Бярэ сэрца... Вось яно...

Машына рэзка спынiлася. Яраш расплюшчыў вочы. Стаялi перад закрытым шлагбаўмам каля чыгуначнага пераезду на ўскраiне горада.

"Усяго праехалi?" - здзiвiўся ён.

Прайшло некалькi хвiлiн, а ён траха не скончыў такую аперацыю, на якую патрэбны гадзiны.

– Задрамалi, Антон Кузьмiч?
– спытаў шафёр.

Дзесьцi збоку пыхкаў паравоз. Затрубiў у ражок стрэлачнiк.

Яраш заглянуў шафёру ў твар, асветлены слабым водблiскам прыбораў i чырвоным лiхтаром шлагбаўма. Не, гэтага чалавека ён не лячыў, памяць у яго на твары добрая. Шафёр, зразумеўшы, што доктар хоча пазнаць яго, растлумачыў:

– Вы ўратавалi майго сына, Антон Кузьмiч. На ўсё жыццё вам удзячны. Мацi штодня ўспамiнае. Хаця б ты, кажа, павазiў доктара. Скажыце, i я кожны дзень буду вазiць вас.

– Хабар?
– усмiхнуўся Яраш.

– Якi хабар, доктар?
– пакрыўдзiўся шафёр.
– Хабар даюць за цёмныя дзялы. А тут - жыццё сына...

Прайшоў нядоўгi таварны састаў. Старэнькi паравоз сыпануў у начное неба жменю iскраў. Але яны не сталi зоркамi - упалi назад на зямлю i патухлi.

Павольна падымаўся шлагбаўм. У нейкi мiг замест чырвонага лiхтара загарэўся зялёны. Яраша заўсёды здзiўляла гэтая няхiтрая механiка.

Машына кiнула на пераезд сноп кароткага святла. Заблiшчалi рэйкi. Вартаўнiк пагразiў пальцам. За пераездам фары выхапiлi з ночы больш доўгi кавалак чорнай шашы.

Яраш глянуў убок i ўбачыў зоркi. Iх было мала, i яны плылi над чорным лесам, якi заўсёды ўначы чамусьцi здаваўся горнай градой - з вяршынямi, доламi, цяснiнамi. А ўдзень гэта была зусiм роўная сцяна лесу за кiламетр ад дарогi. Там, наперадзе, лес падступiць да самай шашы, i тады знiкне гэтая iлюзiя. Антон Кузьмiч нiяк не мог растлумачыць прычыны такога зрокавага падману.

Усё гэта - супынка, размова з шафёрам,

зоркi, лес - адцягнула думкi ад Зосi. Праўда, ненадоўга. Хутка ён пачаў зноў думаць пра яе, але ўжо iнакш. Прыгадаў, як зноў, другi раз за дзень, сутыкнуўся з Тамарай. Яна раптам запярэчыла супраць пераводу Зосi ў тую клiнiку, дзе пастаянна працаваў Яраш. Калi ён пайшоў, каб растлумачыць ёй, што мае сам аперыраваць хворую i таму зручней, каб яна была пад яго штодзённым наглядам, Тамара са здзекам спытала:

– Гэта тваё падпольнае каханне?

Антон не вытрываў i вылаяўся груба i злосна. Гаецкая спалохалася, адразу аформiла перавод.

Калi Яраш пазванiў у рэдакцыю Шыковiчу, што мусiць затрымацца, той сказаў:

– Хрэн з табой. Сядзi каля сваiх хворых хоць тыдзень. А я млею ад духаты.

Ён доўга сядзеў каля сваёй хворай. Зося глядзела на яго i хораша ўсмiхалася, шчаслiва i збянтэжана.

– Дзе вы былi ўвесь гэты час?

– Апошнiя тры гады тут, у нашым горадзе.

– I не ведалi пра мяне?

– Ведала. Бачыла колькi разоў.

– Бачылi? I не маглi прыйсцi?

– Я маленькi чалавек, Антон Кузьмiч. Прыёмшчыца арцелi кравецкай на Выселках.

– Ды якое мае значэнне, кiм вы працавалi! Глупства! Сорамна падпольшчыцы дзялiць людзей на маленькiх i вялiкiх.

– Якая я падпольшчыца! Я дачка доктара Савiча.
– Вочы Зосi напоўнiлiся слязамi.

– Ну, не трэба! Калi ласка! Нiякiх хваляванняў i нiякiх расказаў! Аб усiм пагаворым пасля.
– Ён падняўся, каб пайсцi.

Яна папрасiла нясмела, сарамлiва:

– Пасядзiце яшчэ трошкi, Антон Кузьмiч. Хлопчык гэты, Тарас, жывы?

– Хлопчык! Хлопчык гэты ў армii адслужыў. На заводзе робiць...

– Я шукала яго.
– Яна як бы вiнавата прасiла прабачэння за тое, што не здолела знайсцi дзiця.

– Пасля, пасля. Не хвалюйце сябе нiякiмi ўспамiнамi.

Сёстры i санiтаркi хадзiлi на пальчыках i гаварылi шэптам. У iх былi спалоханыя твары. Яраша абурыла гэта, але ён змаўчаў. Прымусiў сябе маўчаць. Што б яны падумалi, каб ён, звычайна ветлiвы i далiкатны з малодшым персаналам, раптам накрычаў на iх?

Цяпер, у машыне, ён падумаў, што трэба заўтра ж пра ўсё расказаць Машы i папрасiць, каб яна ўзяла шэфства над Зосяй. Не медыцынскае. Чалавечае.

Таксi звярнула з шашы ў лес. У святле фар дрэвы здаюцца дэкаратыўна нежывымi i ў той жа час фантастычна прыгожымi. Праплываюць застылыя ствалы з нерухомым белым лiсцем. Быццам на мiг з'яўляюцца на свет з дагiстарычнай цемры i зноў знiкаюць назаўсёды. Ценi бягуць наперадзе, пераганяючы святло, доўгiя i вузкiя - блiзка i шырокiя - удалi. А з бакоў - чарната. А ўгары - цемра: зноў не вiдаць зорак.

Яраш надзвычай любiў начную язду па лесе. Часта прасiў Шыковiча паездзiць. Той не разумеў яго захаплення. Яраш злаваўся: "Якi ты, да д'ябла, пiсьменнiк, калi не адчуваеш такой прыгажосцi? Ты паглядзi на гэтыя сосны! Якi ў iх колер? А ценi? З чым ты параўнаеш iх? Паспрабуй напiсаць гэта рэалiстычным пэндзлем. Памрэш - не напiшаш. Тут, брат, трэба нейкi асобы, умоўны прыём".

Поделиться:
Популярные книги

Мастер темных Арканов

Карелин Сергей Витальевич
1. Мастер темных арканов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Камень Книга одиннадцатая

Минин Станислав
11. Камень
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Камень Книга одиннадцатая

Игра на чужом поле

Иванов Дмитрий
14. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Игра на чужом поле

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия