Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Вiця, асцярожна! Там недзе Iра...

Яраш глядзеў услед сыну i бязгучна смяяўся. Смяялася яго цела, перапоўненае здароўем i бадзёрасцю.

Галубы ўпалi ўнiз. Цi то яны адчулi небяспеку, цi, можа, убачылi, што гаспадары нарэшце пакiнулi свой пост i нiшто не перашкаджае заляцець у галубятню. Але яны не заляцелi адразу на гарышча, а ўсёй чарадой, шумна захлопаўшы крыламi, уселiся на парэнчы балкона, што быў зроблены над верандай з другога боку гэтага доўгага дома.

З акна паддашка высунулася лабастая галава з лысiнамi-затокамi, што глыбока ўрэзалiся ў доўгiя, крыху кучаравыя i

моцна ўскудлачаныя белыя валасы.

– Што ў вас за гармiдар такi?
– хмура спытаў Шыковiч, блiснуўшы залатым зубам.
– Не даяце чалавеку папрацаваць спакойна.

– Ты, Кiрыла, як Наташка, - засмяялася Валянцiна Андрэеўна.
– Усю ранiцу я хадзiла на пальчыках. Не можам жа мы хадзiць так цэлы дзень.

– Сёння нядзеля, Кiрыла Васiльевiч. Трэба адпачываць, - сказала Галiна Адамаўна.

Яраш хiтра сажмурыўся:

– Нешта ў цябе вочы заспаныя. Няўжо ад працы?

Галава Шыковiча схавалася. Яраш i жанчыны засмяялiся. Але праз момант Шыковiч з'явiўся на балконе ў зялёна-карычневай паласатай пiжаме. Пужнуў галубоў:

– Кыш, чэрцi! Ужо напэцкалi, - i да Яраша: - Я табе дам - "вочы заспаныя". Эскулап ты беспардонны! Гэта ж не твая работа! Выразаў сляпую кiшку, i больш нiякага клопату, iдзi ганяй галубоў.

– Няшчаснае чалавецтва! Як яно збяднее, калi не пачытае твайго артыкула. Цi, можа, свет перавернецца дагары нагамi?

– Цяпер яны доўга будуць шпiляць адзiн аднаго. Хадзем купацца, Галя.

– Наташка, купацца хочаш?

Дзяўчынка выглянула з акна, крыкнула:

– Чаго хачу - таго хачу! Тут жаданнi нашы, мамачка, заўсёды супадаюць. Яна выскачыла праз тое ж адчыненае акно з ручнiком i кнiгай у руках.

У кустах бухнуў стрэл.

Коршак спакойна праплыў над сядзiбай. Усе правялi яго вачамi. Яраш пашкадаваў:

– Прамазаў Вiктар.

– Насыпце яму солi на хвост, - хмыкнуў Шыковiч з вышынi.

– Я цябе, малавера пузатага, зараз скiну з тваёй галубятнi!

Адыходзячы, жанчыны пачулi, як пад цяжкiмi крокамi Яраша застагналi новыя ўсходцы, што вялi на гарышча, дзе Шыковiч абсталяваў сабе кабiнет. Потым, азiрнуўшыся, яны ўбачылi, што кароткi Шыковiч дрыгае ў паветры нагамi, падняты дужым Ярашам.

– Пусцi, чорт! Косцi паломiш. Во лапы! Клешчы! Табе не хiрургам трэба быць, а кавалём. Першы раз у жыццi бачу такога лекара... Адчапiся!

Задыхаўшыся, Шыковiч выслiзнуў з Ярашавых рук i адкацiўся на другi бок балкона.

– Валя прасiла штодзень размiнаць цябе. Глядзi, у цябе адразу знiк заспаны выгляд.

– Валя выдумае! А сама лянуецца зарадку рабiць. Я хоць шторанiцы паўгадзiны... нагамi дрыгаю...

– Вось iменна, дрыгаеш. Мала карысцi ад тваёй зарадкi.

Яраш наблiзiўся i стаў поплеч, ён быў вышэйшы на цэлую галаву. У горадзе, калi яны гулялi разам, на iх з усмешкамi азiралiся, а сябры жартавалi з iх i расказвалi анекдоты. Але гэта не шкодзiла iх дружбе.

Хвiлiну яны моўчкi глядзелi на луг, дзе памiж кустоў мiльгалi стракатыя халаты iх жонак i Наташы. Жанчыны iшлi да дубоў, за якiмi iскрылася тысячамi сонцаў даўгаватае люстра вады. Гэта старыца ракi. Самой ракi не вiдаць, у незапомныя часы яна адступiла ад лесу на добры кiламетр. Вiдзён

толькi чырвоны слуп лiхтара на беразе.

Луг не роўны i не гладкi, ён перарэзаны старыцамi-раўчакамi, канавамi, берагi якiх зараслi лазняком, на ўзгорках стаяць дубы, у зарэчнай далечы сiнее лес, злева з-за хмызнякоў выглядаюць стрэхi хат. Але ўсё адно нiдзе, нават у самым шырокiм полi, няма такога адчування прасторы i неабсяжнасцi, як тут, асаблiва калi глядзець вось з такой вышынi. Дзiўна, што неба тут таксама здаецца вышэй, чым дзе ў iншым месцы. I бачыш усё адразу: зялёную зямлю i блакiтнае неба. I ваду. Няхай мала яе, але яна адлюстроўвае ўсё - неба i дубы. А павярнiся назад i ўбачыш яшчэ адно дзiва прыроды - лес. Цудоўны бор - сасна ў сасну - абступаў невялiкую абжытую паляну. Злева, блiжэй да ручая, што аддзяляў лес ад лугу, сосны саступалi месца дубам-асiлкам, якiх нямнога засталося ў нашых лясах. Каля самага бору тулiлiся старыя будынкi ляснiцтва кантора, хаты ляснiчага, леснiка, канюшня.

Адзiнокая дача - гэта вялiкая i крыху нязграбная будынiна з рознымi па форме верандамi, з мансардай толькi ў адной палавiне - збудавана на мяжы лесу i лугу, пад дубамi. Шыковiч выхваляўся, што месца выбраў ён, забываючыся, што Яраш ведаў гэтую мясцiну яшчэ з партызанскiх часоў.

Шыковiч стаў на пальчыкi, пацягнуўся, падняўшы рукi, глыбока ўдыхнуў паветра. Яму хацелася сказаць каторы раз:

"Эх, якi маляўнiчы куток! Рыўера! Ухвалi мой густ ты, эскулап!" Але на гэты раз ён знайшоў iншую форму:

– Здаецца, што тут нават паветра больш, чым дзе... Якое неба! А?

– Больш кiслароду.

– Для мяне - паветра, для цябе - кiсларод. Гэта ж табе не кiслародная палатка. Мне здорава спiцца тут, - Шыковiч весела засмяяўся.
– У цябе вострае вока. Я такi праўда задрамаў над сваiм артыкулам.

– А мы ўсю ранiцу хадзiлi на пальчыках. Кiрыла творыць, - iранiчна пасмiхнуўся Яраш.

– Гэта ты хадзiў на пальчыках, хлус няшчасны? Свiстаў, як Салавей-разбойнiк. Ты пiсаў калi-небудзь публiцыстычныя артыкулы?

Не, дзякуй Богу.

– То-та. Гэта пакута. Асаблiва на заказаную тэму. Скажы, у цябе было, калi ты хочаш зрабiць лепш, адчуваеш, што можаш зрабiць, а не выходзiць? Атрымлiваецца нейкая жвачка. Нудная жвачка.

– Калi пiсаў дысертацыю, было. У рабоце - не. Жвачка ў нашай рабоце баранi божа!

Шыковiч на нейкi момант сур'ёзна задумаўся.

– Я разумею. Вiдаць, чым больш адказнасцi, тым работа цiкавей.

– Хiба ты пiшаш без адказнасцi?

– Чорт яго ведае. Часам мне здаецца, з малой адказнасцю.
– I раптам крыкнуў: - Бачыш?

– Што?

– Вясёлка! Маленькая вясёлка каля дуба. Вiдаць, Наташа пырскае пад берагам. Iх не вiдаць, а вясёлка ззяе. Хораша! Цi не пайсцi i нам пакупацца? I сам сабе рашуча адказаў: - Не! Трэба дапiсаць гэты злашчасны артыкул. Жывiцкi спусцiць з мяне тры скуры, калi заўтра не здам.

Аднак замест таго каб пайсцi працаваць, Шыковiч адышоў ад парэнчаў i павалiўся ў шэзлонг, з асалодай пацягнуўся, выставiўшы з-пад пiжамных штаноў валасатыя ногi. Заплюшчыў вочы i сказаў:

– Трэба пiсаць. А то ж мае быць яшчэ выпiўка. Я запрасiў у госцi Гукана.

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Слабость Виктории Бергман (сборник)

Сунд Эрик Аксл
Лучший скандинавский триллер
Детективы:
триллеры
прочие детективы
6.25
рейтинг книги
Слабость Виктории Бергман (сборник)

Хозяйка заброшенного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка заброшенного поместья

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Два мира. Том 1

Lutea
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
мистика
5.00
рейтинг книги
Два мира. Том 1

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Суббота Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.75
рейтинг книги
Шесть тайных свиданий мисс Недотроги