Што лепей (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Што лепей (на белорусском языке)

Шрифт:

Якуб Колас

Што лепей?

На зялёным грудку, дзе рос шорсткi сiвец, стаяла Хвоя. Хiба толькi той не любаваўся ёю, хто пазiраў больш унiз, як угору. Адметнасць яе ад хвояў, што гадавалiся ў лесе, кiдалася адразу кожнаму ў вочы. У лесе хвоям трэба было цягнуцца адной перад другою: там раслi зграбныя дубкi i паважныя грабы. Дык трэба

было звяртаць увагу на сваё хараство, на сваю постаць i прынадзiць да сябе лесавых дзецюкоў, каб павярнуць iх сэрца ў свой бок. А каму прыемна ўпусцiць прыгожага хлопца-малойца! Толькi хвоя-ядначка не ганялася за кавалерамi, можа, таму, што iх тут i не было, бо лес стаяў наводшыбе. У яе было сваё жыццё, свой клопат. Толькi ж адзiнота налажыла на яе след сумнай задумы, i, стоячы тут, прыгожая Хвоя заўсёды сумавала. Аб чым? Трудна сказаць. I толькi зрэдку, бывала, ранiцамi, на ўсходе сонейка, ад яе патыхала цiхай ласкай i радасцю; тады прасвятлялiся яе нiзка апушчаныя галiны, якiя звычайна надавалi сумны выгляд прыгожай Хваiне.

Хто ведае: можа, гэты сум, гэтая туга - адвечныя спадарожнiкi тых, хто многа разважае, хто жыве адзiн з сабой, а можа, i праўда - такое ўжо наша жыццё, што не дае здавалення. Не раз жалiлася наша Хвоя жаваранку на сваю адзiноту, на сваё непатрэбнае тут жыццё. Ну, каму з яе карысць?

– Ведаеш, мiлы жаваранак: лепш не жыць зусiм, чым мець такое жыццё!

Жаваранку шкада было Хвоi, i ён спяваў ёй такiя мiлыя песнi!

Вецер пасмейваўся з гэтай гутаркi i не верыў таму, што казала Хвоя. Але з чаго i з каго не кпiць вецер? I верыць яму таксама не варта.

Прыляцеў раз Каршун i сеў на Хвоi, - на ёй была такая галiна, як бы сумыслу дзеля гасцей вырасла.

– Гм!
– сказаў Каршун.
– А агонь усё не гасне. Калi пойдзе так далей, дык i лес увесь згарыць.

– Пра якi агонь кажаш ты, Каршун?
– спытала Хвоя.

– Пра той, што палiць, - адказаў сярдзiта Каршун.

– А якi агонь не палiць?

– Той, што не

пячэ.

– А хiба ёсць такi агонь?

Каршун не адказаў, вiдаць было, што ён растрывожаны i болей гаварыць не мае ахвоты.

Можа б, яно i лепей было, каб Каршун зусiм нiчога не казаў, - лепей жыць без страху i трывогi, а памiраць усё роўна калi-небудзь ды трэба. Справа была ў тым, што недалёка гарэў торф!

У першую хвiлiну Хвоя нiчога не цямiла: была як бы аглушана гэтай весткаю. Вецер кожную ранiцу разносiў ва ўсе бакi горкi дым, што збiраўся за ноч над гарэлым тарфяным балотам. I не раз гэты дым затрымлiваўся ў пышнай iглiцы адзiнокага дрэва. То той, то другi - кожны дзень так цi iначай казаў пра няшчасце, пра гэты тарфяны пажар. Ясна было нават i пням, што iх усiх тут чакае.

Хвоiны думкi цяпер кружылiся каля аднаго... I так ёй мiла стала жыццё i гэты свет. Здавалася, з вачэй яе апала пялёнка, i яна першы раз зiрнула навокал.

I нейкi жаль агарнуў адзiнокую Хвою. Ёй шкада стала ўзгоркаў, што беглi ва ўсе канцы. Як прыгожа выглядалi iх зялёныя пакаты! Жоўтыя пясочкi былi такiя ласкавыя, такiя прыветныя... Эх, колькi хараства навокал! I як гэта не бачыла яна раней усяго гэтага! Даўнейшы яе сум, яе нараканне на сваю долю, цяпер у яе ўласных вачах, былi такiя нязначныя i непраўдзiвыя.

А агонь усё блiзiўся, нiклi астатнiя надзеi. Паволi цягнулiся днi трывогi i страху. Сонца высушвала апошнiя сокi з зямлi, i вецер разносiў па свеце яе жальбу - лёгкую, сiняватую смугу...

– Эх, якая сляпая была я, - казала Хвоя, - не ведала цаны жыцця, а пазнала яе тады, калi смерць ужо кiнула цень на мае галiнкi.

– А як табе здаецца, Хвоя, - спытаў вецер, - што лепей: пражыць свой век цiха, спакойна, не пазнаўшы, як мiла жыццё, цi пазнаць яго хараство i вартасць цаной вялiкага няшчасця?

Маўчала Хвоя, яшчэ нiжэй павiслi яе пышныя галiны.

Комментарии:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Здравствуй, 1984-й

Иванов Дмитрий
1. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
6.42
рейтинг книги
Здравствуй, 1984-й

Кодекс Крови. Книга ХI

Борзых М.
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Ваше Сиятельство 4т

Моури Эрли
4. Ваше Сиятельство
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 4т

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3

Мастер 11

Чащин Валерий
11. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 11

Темный Лекарь 13

Токсик Саша
13. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 13

Цикл романов "Целитель". Компиляция. Книги 1-17

Большаков Валерий Петрович
Целитель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цикл романов Целитель. Компиляция. Книги 1-17

Япона осень

Сухов Лео
6. Антикризисный Актив
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Япона осень

Барон Дубов 8

Карелин Сергей Витальевич
8. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 8

Моя простая курортная жизнь 4

Блум М.
4. Моя простая курортная жизнь
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Моя простая курортная жизнь 4

Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X