Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Што яны страцiлi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Шчасце... Гм... Прызнацца вам, я нiколi не думала аб тым, што такое шчасце. Дый калi мне думаць пра гэта, памяркуйце самi? Выходзiш з дому з адным клопатам: дзе б што знайсцi, як бы найлепш выканаць заданнi калектыву... Стойце! Стойце! Вось-вось крутнулася ў галаве думка, i здаецца, тая самая, якая мне трэба.

Мурашка аж замлела - так моцна яна задумалася. Усе вакол таксама маўчалi, каб не пашкодзiць мурашцы злавiць i замацаваць патрэбную думку. Толькi авадзень скептычна пакруцiў тоўстаю галавою.

– Вось што будзе шчасце!
– раптам выпалiла мурашка i

села на жывот, заварушыўшы разам усiмi лапкамi.
– Шчасце - гэта найлепшае выкананне волi калектыву, жаданне прынесцi сябе ў ахвяру калектыву, усведамленне, што ў яго дабрабыце ёсць частка твае працы; карацей сказаць: шчасце - гэта гармонiя ў тым калектыве, да якога ты належыш.

– А калi я не хачу належаць нi да якога калектыву, дык маю я права шукаць сабе шчасця i быць шчаслiвым?
– забубнiў авадзень.
– Ведаю я гэтыя калектывы! Мы, аваднi, таксама маем звычку трымацца разам. I што ж? Загудзе наш рой каля якое там каровы або вала, а яны пападымаюць хвасты трубою, ды як памчацца - i бывай здароў! А калектыў толькi аблiзваецца.

– I не дзiва, што памчацца, - прамовiў чырвоны з крапiнкамi матыль.
– Ты адзiн як загудзеш, дык страшна робiцца. А што казаць, калi вас збярэцца цэлы рой?

– Вы памыляецеся, авадзень, - сказаў шэршань, - як бы вы нi ўсведамлялi сабе калектыў i яго мэты, як бы асабiста нi глядзелi вы на калектыўны лад жыцця, усё ж такi вы жывяце, вы мусiце жыць у калектыве, i за межамi яго, скажу проста, немагчыма бытаванне асобы!

– Брава, брава, шэршань!
– запляскаў лапкамi камар.
– Мне незвычайна падабаюцца вашы думкi i спосаб iх выказвання.

У самы разгар камаровага красамоўства пачулася гудзенне, i ўслед за гэтым, як бомба, з'явiўся жук. Не паспелi тут i слова вымавiць, як жук раптоўна ўляцеў у самую сярэдзiну сходу i тут жа, не схаваўшы нават нiжнiх мяккiх крылляў, упаў на спiну i пачаў ад здавалення перабiраць крывымi ножкамi.

Зялёнакрылая i сiнякрылая бабкi войкнулi i адначасна ледзь не памлелi такiм раструханым здаўся iм жук.

– Схавай, брат, сваю кашульку, бо нашы паненкi паўмiраюць ад сораму, сказаў авадзень.

– Фi, фi!
– запiшчалi бабкi.
– Ах, якi мужык! Як дрэнна ад яго пахне.

– Слухайце, жук, вы трымаецеся непрыстойна ў кампанii дам, - закруцiўся каля жука камар.

А жук, не зварочваючы нi на кога ўвагi, ляжаў на спiне i перабiраў нагамi.

– Эх, браткi, слаўна! Эх, слаўна!
– выгукваў жук.
– Ну ж i папрацаваў я, ну ж i пашанцавала мне! Шэсць ям выкапаў я! А колькi дабра нанасiў туды! Колькi скарбу!..

Крута змянiўшы тон размовы, жук раптам перавярнуўся, акiнуў поглядам сход i спытаў:

– Цi шчаслiвыя вы, прыяцелi мае?

– Шчаслiвыя!
– адгукнулiся ўсе разам.

– А што зрабiла вас шчаслiвымi?

– Хараство гэтае ранiцы.

– Прыгоства нашага краю.

– Жыццё.

– Згода.

– Дабрабыт.

– Гармонiя калектыву.

I яшчэ многа розных адказаў пачуў жук.

– Ну, калi так, дык давайце ж весялiцца!

I вось жукi, мухi, мошкi, пчолы, матылькi, бабкi, конiкi, шэршнi, восы i ўсе,

хто на гэты час апынуўся тут, закружылiся, зазванiлi, заiгралi, забубнiлi i справiлi такi слаўны карагод i музыку, што i возера, i лес, i поле, i рэчка з далiнаю слухалi i ад здавалення цiха ўсмiхалiся. Нават хмаркi на небе заслухалiся гэтымi спевамi, гэтай музыкай, заслухалiся i чамусьцi спахмурнелi.

А за гэты час у прыродзе зрабiлася нейкая змена. Цень ад лесу паволi насоўваўся i лажыўся на возера, а разам з гэтым i нейкi змрок адганяў вясёлы настрой у тых, хто кружыўся ў вясёлым карагодзе.

– Не ведаю чаму, але мне штосьцi маркотна стала, - скардзiлася зялёнакрылая бабка, сеўшы на лiсток аеру.

– Ах, i не кажы, мiлая: i я чуюся так, як бы штосьцi страцiла, - адказала ёй сiнякрылая таварышка.

– Мутарна мне ў вашым зборышчы, - прабубнiў авадзень i паляцеў у лес пад кару старога дуба.

Пасядзела на купiне зялёная жаба i нi з таго нi з сяго плюхнула ўнiз галавою, перабралася на другую купiну i пачала разважаць аб сваiх асабiстых справах.

Чарнавокi конiк зашыўся ў лазовы куст, сеў на лiсток i пачаў стракатаць, каб заглушыць смутак. Камар уткнуўся носам у траву i сядзеў над вадою нахмурыўшыся.

Распаўзлiся, разляцелiся ўсе, i кожны пачаў думаць толькi аб сабе, жыць толькi сваiмi iнтарэсамi, але разам з гэтым кожны адчуваў нейкае нездаваленне i брак чагосьцi, а чаго iменна - нiхто добра не ведаў.

Пад вечар уся кампанiя зноў сабралася. Колькi тут нi гаварылi, але такога тлумачэння, якое задаволiла б усiх, нiхто не мог даць.

Толькi шэршань унёс прапазiцыю звярнуцца з запытаннем да старога дуба. Прапазiцыя была прынята аднагалосна.

Паляцела, папаўзла, паскакала ўся кампанiя да старога дуба. Шэршань, як найбольш знаёмы з дубам i болей адукаваны i спрытны на язык, выступiў ад iмя сходу.

– Памажы ты нам, дубе, развязаць адно вельмi важнае пытанне. Некалькi гадзiн таму назад мы былi шчаслiвыя i вясёлыя, сыпалiся жарты, былi танцы, выказвалiся незвычайна мудрыя думкi, я нават шкадую, што мы iх не запiсалi. Але непрыметна для нас самiх зрабiлася з намi нешта такое, што мы страцiлi добры настрой i гумар, прасцей сказаўшы, згубiлi сваё шчасце. Але гэтага мала, страцiўшы шчасце, мы сталi сярдзiтымi, неўспагаднымi, ачарсцвела наша сэрца, адзервянела наша душа, мы гатовы накiдацца адзiн на другога, i такiя выпадкi, на жаль, мелi месца ў нашай сям'i. Скажы ж ты нам, дубе, якiя прычыны парадзiлi гэта? Чаго нам бракуе?

– Дзецi мае!
– важна сказаў дуб.
– Калi вы меркавалi, у чым знаходзiцца шчасце, вы забылiся прыняць пад увагу адну вельмi важную акалiчнасць, а без яе поўнага шчасця i не можа быць.

– Чаго не прынялi, чаго не прынялi пад увагу, дзядзька?
– пачулася пытанне.

А дуб, хоць ён у школу вучыцца не хадзiў i педагогiкi не праходзiў, але быў добры педагог. Ён сказаў:

– Толькi тая веда робiцца нашым сталым здабыткам, калi мы даходзiм да яе, здабываем яе самi. Калi вы не дадумаецеся заўтра самi, тады збярыцеся зноў тут, i я скажу, што вы страцiлi i чаго бракуе, каб вярнуць ваша шчасце.

123
Поделиться:
Популярные книги

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

"Сломанная подкова" Таверна у трёх дорог

Скор Элен
1. Попаданка в деле
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сломанная подкова Таверна у трёх дорог

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Ваше Сиятельство 10

Моури Эрли
10. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
технофэнтези
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 10

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Наследие Маозари 8

Панежин Евгений
8. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 8