Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Слова сапраўднага лад

Сямёнава Ала

Шрифт:

І што ж? Усё так бездакорна? Безумоўна, ёсць і выдаткі. І адчуваецца ў асобе Галубовіча — а гэта, канечне, асоба — і нікім не прадбачаная мяжа трываласці, там, дзе немагчыма не набыць мацунак нікому, і наадварот, зусім не зразумелы правал у варунках зусім простых і ўсім даступных. Але што вельмі важна — ён сам добра адчувае спраўджанае і няспраўджанае. За сябе і за другіх,

І далёка хай яшчэ да песні. Пакланюся выгнанаму дню, Што душу акрыліць напрадвесні, Каб набраць для песні вышыню.

Вышыню гэтую згаданыя паэты набіраюць у рэальнай існасці, дзе найбольш адчувальным вымярэннем выступае прастора і менш канкрэтна выяўлена — час. Тут існуе Сусвет і Зямля, і самае блізкае месца па Зямлі — Беларусь, і яшчэ больш канкрэтна —

родны кут, мясціна продкаў і бацькоў. Існуе ўсё, што ёсць у жывой рэальнасці і заўсёды існавала ў тым свеце, што стваралі паэты: неба, сонца, зоркі, дрэвы, кветкі і тыя істоты, якія прынята ў літаратуры называць лірычнымі героямі. А час больш існуе ў зменах пары года, у ранках і захадах і менш — у сваім канкрэтызаваным сучасным выяўленні. Зараз суцэльная тоеснасць усведамлення паэта сённяшняму моманту («И время было мной, и я был им,— Я. Еўтушэнка) не мае гарачых прыхільнікаў і сярод маладых, і сярод не зусім ужо маладых. Паэты 80-х імкнуцца ўспрымаць рэчаіснасць у абсягах калі не глабальных, дык досыць шырокіх — вечнасць, гісторыя, памяць. У такіх вымярэннях: «Імгненне — вечнасці дзіця» (І. Рубін). І пакуль што не так часта выходзяць маладыя да той сацыяльна-палітычнай і сацыяльна-вытворчай канкрэтыкі эпохі, якой моцная савецкая паэзія ўвогуле і беларуская паэзія ў прыватнасці. Але — у аўтараў першай кнігі ўсё паперадзе. І спробы такога кшталту ёсць.

Ну, скажам, адна з самых папулярных «вандроўных» тэм апошняга дваццацігоддзя. Вёска — горад. Хто толькі не аддаў даніну гэтай тэме ў беларускай літаратуры. І сёння яна ці не дамінуе ў сучаснай паэзіі і прозе. Сучасная вечная тэма. І паэты «прызыву» 1984-га шчыра паўтарылі тое, што было да іх. У Рубіна: «І раптам балюча захочацца жыць адразу і ў горадзе неяк, і ў вёсцы». Ну, і што ты зробіш з памяццю сваёй, калі ў 1963 годзе ў аповесці «Сена на асфальце» Міхась Стральцоў пісаў: «Мне даўно хацелася прымірыць горад і вёску ў сваёй душы». З той пары многа было варыяцый на гэтую тэму. З'явілася яшчэ. Не пазбегнуў паўтору тут і Алесь Пісьмянкоў: «І, відаць, не выпадкова болю сціснулі ціскі: я не той, не свой, вясковы, і зусім не гарадскі».

Безумоўна, гэта не узурпіраванае крытычнае вета на тэму. Маўляў, барані вас усе згрызоты, устрымайцеся — аслупавана. Але такая ўжо нялёгкая планіда мастака. Цяжка сказаць новае. Аднак іншага шляху няма.

А вось, дарэчы, яшчэ адна праблема сённяшняга дня — вёска, лёс старых на сяле. Сёння набыла яна значнае мастакоўскае напаўненне і грамадзянскі рэзананс у беларускіх пісьменнікаў, прынамсі ў Алеся Жука (аповесць «Паляванне на Апошняга Жураўля») і Аляксея Дударава (п'еса «Вечар») і ў маладых паэтаў знайшла нестандартнае выяўленне. Іх не так многа, тых вершаў, якія пазначаюць пэўны кірунак у асваенні гэтай важнай тэмы. Ёсць такі верш і ў Алеся Пісьмянкова:

Там, дзе спеюць туманы, За далёкай вярстой, У садзе цёткі Ліксаны Густа б'е лістабой. Больш ніхто тут не вохкне, Не збярэ навіну, І заб'юць сёння вокны, Як учора — труну!

І хаця ёсць прыватнае тлумачэнне, чаму стаў нежывы сад цёткі: «Дзетак бусел не скінуў і ў капусце няма», ажно ўспрымаецца гэты факт больш абагульнена, мы ж ведаем колькі хочаце літаратурных узораў (а за імі — жыццё): багатая нібыта на спадчыннікаў хата, ажно стаіць са сляпымі невідушчымі вокнамі — па свеце рассыпаліся дзеткі, і ў вёсцы няма каму карыстацца жытлом. З гэтага ж асэнсавальнага рада ў Алеся Пісьмянкова і яшчэ адзін верш — «У адстаўцы». Пра былога калгаснага конюха. Механізацыя — скасавалі стайню. І чалавек нечакана для самога сябе траціць сэнс жыцця — любімую працу. «Нібы душу стрыножылі».

Верш гэты невялічкі — чатыры чатырохрадкоўі. Але напісаны ён з нешматслоўнай дакладнасцю. Няма ні эфектных верыфікацый, ні экспрэсіўных прыёмаў, сам па сабе матэрыял дастаткова празаізаваны, але верш моцны эмацыянальнай спрасаванасцю зместу, праўдай факта, які выходзіць да адной з няпростых праблем, што стварае НТР.

З непадробным спачуваннем, уласцівым сялянскаму сыну, піша пра неперспектыўную вёску Іван Рубін. Адзін з вершаў пачынаецца якраз такім маларадасным абвяшчэннем: «Вёсачку неперспектыўнаю завуць». І паспачуваем мы разам з аўтарам бабе Мотры, у якой у хаце працякае дах, а дзеці не спяшаюцца ехаць — хіба што па сала ды садавіну. І адчуем важнасць і сацыяльную неабходнасць такога верша. І не заўважым у ім неахайнасцей пісьма, але не знойдзем вось таго мастацкага імпульсу,

які сведчыў бы канкрэтна — пра гэта трэба было апавядаць вершам.

Маладыя паэты сёння, можа, часцей, як раней, звяртаюцца да гісторыі. Гэта, між іншым, своеасаблівая адзнака менавіта сённяшняга дня. Паўсюдна прыкметна цікавасць да мінулага. Ва ўсіх праявах. І Можна пагадзіцца, мабыць, цалкам з Даніілам Граніным, які, выступаючы перад чытачамі, вызначыў гэтую зацікаўленасць як высокі знак і культуры і самаўсведамлення народа. І тут, у практыцы маладых паэтаў, факт таксама знамянальны. Як прыкмета часу. Як працяг традыцыі, найбольш вызначанай у сучаснай беларускай літаратуры, мабыць, у паэзіі Уладзіміра Караткевіча. Тут можна пазваць вершы Алеся Пісьмянкова: «Ля карціны П. Сергіевіча «Званар», «Кушлянская балада», «У Каменцы», Алеся Жыгунова: «Кастусь Каліноўскі», «Крывічы» і г. д. Зразумела, гэтая тэматыка робіцца мастацтвам, калі яна ажывае вобразамі, а не сплывае рэмінісцэнцыямі і паўторамі. Калі «крывёю ўзбухаюць даты» (А. Пісьмянкоў), калі раптам уразіць такім знаёма-незнаёмым: «На ўзгорку сярод травы ён ляжыць — радавы Айчыннай, бессмяротны яе радавы» (А. Жыгуноў). Хаця — гэтая нядаўняя гісторыя ўспрымаецца ўсімі намі не як гісторыя і нават не як учарашні дзень. Як незабыўны боль помніцца свята ўсімі. Помніцца — і літаратурнымі ўзорамі. Таму верш «Партызаны ў палоне» В. Шніпа ўспрымаецца як паўтор паўтораў. Гэтая жахлівая традыцыя катаў — «жалезам выпеклі на спіне зорку» — мае і літаратурныя адлюстраванні, ад таго, пагрозліва запамінальнага ў Маякоўскага: «пятиконечные звезды выжигали на наших спинах панские воеводы». І нават не ў гэтым паўторы справа — не дадае нічога новага ў вобразным выяўленні тэмы паэт. А памяць існуе аб'ектыўна. І ў сацыяльна-гістарычным выяўленні сваім, і ў будзённа-звычаёвым, і літаратурным. І гэта неацэнная ўласцівасць яе.

Дзякуючы гэтай уласцівасці памяці для Алеся Жыгунова вельмі характэрна ўспрыняцце свету ў крэўнай сувязі з мінулым, з нядаўнімі продкамі сваімі. І рэчаўны свет у яго адухоўлены іх працай, іх асобамі. Нават на бабіным ручніку, здаецца яму, хлапчуку, «пеўні вялі суладна, світальна: ку-карэ-ку!» І адчуваецца, што пытанне: «А мы з табою вышыванкі матуліны ці збераглі?» — для яго не рытарычнае, не з літаратурнага рада. Тут — сувязь усіх гэтых вышываных васількоў і пеўнікаў — з цяплом працавітых рук, што іх стварылі, з хлебным пахам палёў, з росным ветрам лясоў. Хаця — часам трапляе ў гэтую свежую плынь жыцця халадок літаратурных варыяцый. І як ва ўсіх згаданых паэтаў з літаратурнай адукацыяй (а яе маюць усе, акрамя Л. Галубовіча і В. Шніпа) — прачытанае, успомнена-забытае. Пэўныя тэндэнцыі часу адчуваюцца не толькі ў канкрэтнай сучаснай тэматыцы, у цікавасці да гісторыі, невыпадковай уяўляецца і агульная ўвага да Максіма Багдановіча. Вершы, прысвечаныя паэту, ёсць у Галубовіча і ІІісьмянкова, а ў Галубовіча і Шніпа — аднолькавыя эпіграфы да вершаў з Максіма Багдановіча («Маладыя гады,/ Маладыя жаданні!»). І ў гэтым угадваецца накіраванасць эстэтычная, цэнасная арыентацыя.

Ёсць агульныя тэндэнцыі, ёсць агульныя тэмы, тэмы вандроўныя, ёсць агульныя і вандроўныя паэтычныя тропы. Раптам у такіх двух розных паэтаў, як Л. Галубовіч і В. Шніп, з'яўляюцца — у Галубовіча — «І сонца над светам спакусна плыве, як бохан гарачы пшанічнага хлеба», у Шніпа — «Бохан сонечны з небакраю»... А Шніпу гэты вобраз так упадабаўся, што ў яго спачатку «якуцкія вавёркі коцяць сонца ў Беларусь», а праз старонку «буслы над вёскай нашай коцяць бохан сонца па дубах». А ў вершы «Ёсць на Валожыншчыне вёска Пугачы» яшчэ раз «буслы на захад сонца коцяць па дубах». І немагчыма не ўспомніць барадулінскае «неба тваіх вачэй», калі чытаеш у Шніпа «нябёсы вачэй над дачушкай матуля схіліла ізноў». І больш як рызыкоўны ў яго такі троп: «Букет расцвіў слязой». Хаця сам па сабе верш, у якім ёсць гэты радок, празрысты, чысты, з харошым настроем узнёслай закаханасці, што заўсёды светліць пачуццё паэта:

Паглядзі, над белай зямлёй Белы дзень на сонечным кані.

Светлае, чыстае, яснае — гэта ўвогуле асноўны ўспрымальны колер паэта. Нібыта прамень, што не прайшоў яшчэ цераз прызму жыццёвых выпрабаванняў і не раскладзены на розныя колеры спектру.

Першага снегу святло, Ты для мяне, як свята, Сонца памалу ўзышло З коміна крайняй хаты. Вецер сцяжыну маю Ноччу замёў на лузе. Ціха на ганку стаю, Снег патушыць баюся.
Поделиться:
Популярные книги

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Моя на одну ночь

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.50
рейтинг книги
Моя на одну ночь

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

О, мой бомж

Джема
1. Несвятая троица
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
О, мой бомж

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Вадбольский

Никитин Юрий Александрович
1. Вадбольский
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вадбольский

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Купец VI ранга

Вяч Павел
6. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец VI ранга

Товарищ "Чума" 3

lanpirot
3. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 3

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Фараон

Распопов Дмитрий Викторович
1. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фараон

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша