Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Слова сапраўднага лад

Сямёнава Ала

Шрифт:

Выхад да маштабных праблем, спеласць, выверанасць думкі, пэўнасць сацыяльных арыентацый, усведамленне сучаснасці і эпохі, суаднесенасць класава зразуметага гістарызму і народнасці, актуальнага і сутнаснага характарызуюць паэзію Максіма Танка і Пімена Панчанкі. І справа не ў тым, што па традыцыі і па ранейшых, вышынных заваёвах творчых мы абавязкова і па інэрцыі называем народных, знакамітых. Гэткі абавязковы крытычны рэверанс. Не. Сапраўды, здараецца і так. Многае зроблена. Сапраўды — вяршыня славы. Але ж — па нейкіх прычынах узнікла патрэба творчай паўзы, нешта спеліцца, выношваецца. Бывае і больш складана — цяжка зноў браць высакагорныя пікі. А імя існуе, паўтараецца, згадваецца. Тут жа — надзвычайная творчая актыўнасць.

Важкасць роздуму і адначасова — напружанасць эмоцый, свежасць светаадчування, светаўспрымання. Выйшла з друку, пазначаная 1985 годам, кніга П. Панчанкі «Лясныя воблакі». Праглядваецца ясна і значная зместам кніга ў М. Танка, калі меркаваць па публікацыях 1984 года. «Спрацаваны мужыцкі Пегас» Максіма Танка ў адной толькі палымяпскай падборцы здолеў і сягапуць да вышынь спрадвечных ісцін і маштабных праблем («Малітва», «У іх славу», «Я — твой», «Кожны знае...», «Хіба няма нічога цяжэйшага...», «Хвоя», «Садзіце лясы!») і ўмеў дабраць смаку на лужку так званай пейзажнай лірыкі з добрым поцягам да філасофскага роздуму («Ад вясенняй расы травы зелянеюць...», «Ля апаленага бліскавіцай камля...»), і ўспомніць нялёгкія шляхі Вялікай Айчыннай («Салют Перамогі»), і асцярожна, адчуваючы кранальную ўрачыстасць моманту, накіравацца да аазісаў успамінаў і мрояў («Табе», «Стагаванне», «Разбіла жбан...», «Жанчына»).

Неадступны клопат пра лёс чалавека і чалавецтва адчуваецца ў многіх вершах М. Танка.

Пошум траў і лістоў, посвіст крыл кажаноў, У запечку знаёмы накцюрн цвіркуноў. Маладзік пачынае зажынкі ў палях, І рыпіць Зорны Воз на цыганскіх шляхах. Талакі камарынай плыве перазвон... Чуйны нешта з гадамі становіцца соп. Часта будзіць трывога: як гэты спакой Назаўжды зберагчы над калыскай людской? І мне гэтай трывогі ніяк не прыспаць, І ніякімі чарамі не адагнаць.

Як залаты запас духоўнасці захоўвае паэт вялікую ачышчальную сілу смеху, смеху, што «нам дорыць светлае шчасце», «з твораў фальшывых багоў зрывае бязлітасна маскі», «ратуе ад ісцін паблеклых».

Ратуе смех ад ісцін паблеклых і Пімена Панчанку: «Я прачытаў сем тысяч кніжак./Гартаў падручнікаў гару./ Хоць ад навукі неяк выжыў, /І ўсё ж дурным, відаць, памру». Маладое здзіўленне не пакідае паэта, бо «старых загадак — міліёны/ І свежаствораных — не менш». З дзёрзкім маладым запалам не міне Панчанка тых праблем, што даўно няўтомна хвалююць яго: «Нас век спажывецкі таксама крануў», з горыччу чалавека, які мае на такое слова нерытарычнае права, скажа:

Я не прыхільнік тых выслоўяў Мяшчанскай мудрасці, Але Няўжо усё, што бралі кроўю, Згарыць у атамным катле?

Напярэдадні саракагоддзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай Пімен Панчанка з асобым, строгім адчуваннем грамадзянскай годнасці напомніць:

Не вымаўляй без патрэбы Грознае слова — народ. І не звані ў справе шэранькай Словам магутным — народ. Мы пакланіцца павінны Ў памяць бацькоў і дзядоў Саракавой гадавіне Мірных і светлых гадоў.

Перагукаецца з ім словам ветэрана Максім Танк: «Сорак

салютаў прагрукала ў сэрцы...» І згадае ў вершы, прысвечаным Пімену Панчанку, пра іх сяброўскае разуменне, выпрабаванне «безліччу кіламетраў франтавога грому».

А нам гэтая «безліч дарог» нагадае не сёлетні, але такі памятны верш Аляксея Русецкага: «Клубя, пад пылам густым гудуць / дарог франтавых палосы,— / ужо з Беларусі да нас бягуць, / насустрач бягуць бярозы».

І адчуецца натуральная пераемнасць з тымі дарогамі і бярозамі ў «зямлі вякоў» Рыгора Барадуліна:

На смерць ішлі За гэтую зямлю, За гэтую красу, За сцяг світання Сыны зямлі...

Дарэчы тут сказаць, што і тая нізка вершаў з кнігі «Розгалас», адкуль узяты гэтыя радкі, і многія іншыя публікацыі, і двухтомнік выбранага Р. Барадуліна — паэтычная справаздача многіх гадоў нястомнай працы — пасведчылі яшчэ раз пра тое, якога яркага, па-грамадзянску страснага, удумлівага і ўмелага мастака маем мы ў асобе гэтага паэта, кожны творчы год якога напоўнены працай і пошукам.

Саракагоддзю Перамогі і на год ранейшаму саракагоддзю вызвалення Беларусі прысвечана многа вершаў — шчырых, не з «поваду», часам з такім вось, як у Васіля Зуёнка, скажам, пашыраным гарызонтам літаратурнай рэальнасці:

Ляцелі пахавальныя — Вайне лісты пахвальныя, Што так яна стараецца, Што столькі забіваецца... Ляцелі, роспач будзячы, З вайны — штодзённа — падалі, Як лісце з кроны будучых Стагоддзяў неразгаданых.

Многа шчырых, гарачых радкоў пра Вялікую Айчынную з'явілася ў многіх паэтаў Беларусі, у тым ліку і тых, хто піша на рускай мове — А. Дракахруста, Н. Кісліка, В. Тараса. І яшчэ раз пацвердзіла, якія высокія ўзоры сапраўднай паэзіі дала так званая тэма Айчыннай вайны, тэма, што ва ўсіх выбалела ў сэрцы, нізка вершаў у «Маладосці», 1984, № 7. Рэдакцыя прапанавала і новыя вершы: У. Някляева, Г. Пашкова, М. Мятліцкага. І яшчэ раз нагадала нам тыя вершы, што не забываюцца: Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, С. Гаўрусёва, А. Вярцінскага, У. Паўлава, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка.

Знамянальна, мабыць, і атрыманне літаратурнай прэміі ветэранам Айчыннай вайны Пятром Прыходзькам. Дзяржаўныя прэміі БССР 1984 года сярод паэтаў — Данута Бічэль-Загнетава і Пятрусь Макаль. Пра гэта многа гаварылася на старонках друку, як таго і вымагае прадмет гаворкі.

А вось прыгадаць моўленае ў часопісах і газетах 1984 года Максімам Лужаніным і Васілём Віткам проста неабходна.

Не тое каб спакойнае, але разважлівае, нетаропкае слова, нягучнае, але якое добра чуецца, запамінаецца.

Максім Лужанін, неяк зпарочыста нават сухаваты, не ярка праграмны, ён і пра галоўны свой боль скажа негаманкім, сцішаным голасам чалавека, які ведае цану сапраўднаму:

Усмешка праслізне Ад ісціны бясспрэчнай: Багі вайны гразней, Паэты даўгавечней.

Абвергне не абмежаваны ніякімі ваганнямі давер да сябе, самаўпэўненасць Васіль Віткп. Нястомны, суцэльна недыдактычны асветнік і выхавацель, ён рупіцца пра культурную спадчыну, пра пераемнасць духоўных каштоўнасцей, вельмі ўдала выкарыстоўваючы самаіронію: «Што калісьці было, палыном парасло,/ Прыдарожным дзядоўнікам і/ малачаем — / Не вывучаем!/ Мы нанова, нанова сусвет адкрываем! / І мне ўласнае невуцтва/ Уцехай было».

Поделиться:
Популярные книги

Сердце Дракона. Том 7

Клеванский Кирилл Сергеевич
7. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.38
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 7

Страж Кодекса. Книга II

Романов Илья Николаевич
2. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга II

Пипец Котенку! 3

Майерс Александр
3. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 3

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Ваше Сиятельство 11

Моури Эрли
11. Ваше Сиятельство
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 11

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Курсант: назад в СССР

Дамиров Рафаэль
1. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи