Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стары чалавек і мора

Хемингуэй Эрнест

Шрифт:

— Ён стомлены або адпачывае, — сказаў стары чалавек. — А зараз я мушу спажыць пасілак з гэтага дэльфіна, перадыхнуць і трошкі паспаць.

Пад зорамі ўсё больш і больш халоднай начы стары чалавек з'еў палавінку рыбнага філе і лятучую рыбу (папярэдне ён растрыбушыў яе і адрэзаў ёй галаву).

— Якая выдатная ежа — вараны або смажаны дэльфін, — сказаў ён. — І які ён агідны сыры. Я ніколі болей не выйду ў лодцы, не ўзяўшы лаймаў або солі.

«Калі б у мяне былі мазгі, я ўвесь дзень плюхаў бы ваду на нос чаўна, і, высыхаючы, яна б ператварылася ў соль, — падумаў ён. — Але ж я зачапіў на кручок дэльфіна

амаль на заходзе сонца. І ўсё ж слабавата рыхтаваўся. Аднак я грунтоўна ўсё перажаваў, і на ваніты не цягне».

Неба зацягвалася хмарамі, што плылі на ўсход, і адна за адной зоркі, якія ён ведаў, знікалі. Здавалася, што ён завітае ў вялізны каньён хмар. Вецер сціх.

— Тут будзе кепскае надвор'е праз тры ці чатыры дні, — сказаў ён. — Але не сёння ўночы і не заўтра. Шыкуйся зараз да свайго сну, старэча, пакуль рыба паводзіць сябе спакойна.

Учэпіста трымаючы шнур у правай руцэ, ён прыціснуў яе клубом, налёгшы ўсёй сваёй вагой на борт носа. Пасля ён спусціў шнур на плячах трохі ніжэй і ўхапіўся за яго левай рукой.

«Мая правая рука можа трымаць яго датуль, пакуль ён прыціснуты, — падумаў стары чалавек. — Калі шнур аслабне ў сне, левая абудзіць мяне, як той пачне выпаўзаць. Цяжкавата будзе правай руцэ. Але ён звычны да пакаранняў [34] . Нават калі я пасплю хвілін дваццаць або паўгадзіны, будзе няблага».

Так ён ляжаў, заціскаючы сабою, усім целам сваім шнур, перакладаючы ўсю сваю вагу на правую руку, і ўрэшце заснуў.

Стары чалавек сніў не ільвоў, а вялізны касяк марскіх свіней, што расцягнуўся на восем ці дзесяць міляў, і гэта было ў час іхняга спароўвання, і яны скакалі высока ў паветра ды вярталіся ў тую ж яму, якую яны, скачучы, утваралі ў вадзе.

34

Стары чалавек, персаніфікуючы і сваю правую руку, ужывае ў стасунку да яе мужчынскі род.

Потым яму снілася, што ён у вёсцы на сваім ложку, і што дзьме «паўночнік» [35] , яму дужа сцюдзёна, а левая рука здранцвела, бо галава ягоная спачывае на ёй замест падушкі.

Пасля гэтага прысніўся яму доўгі жоўты бераг, і ён убачыў, як шарай гадзінай першы леў ступіў на бераг, а пасля прыйшлі другія львы, і ён, успёршы падбародак на борт, на носе карабля, што стаяў на якары пад павевам берагавога брызу, чакаў з'яўлення новых львоў і быў шчаслівы.

Месяц ужо даўно ўзышоў, але стары чалавек спаў сабе, і рыба рупна цягнула лодку, і тая кіравалася ў тунэль, збудаваны з хмар.

35

Моцны паўночны вецер.

Ён прачнуўся ад удару ў твар кулаком уласнай правай рукі. Апякаючы яе, шнур ірваўся ўніз, у мора. Стары чалавек зусім не чуў левай рукі і як толькі мог тармазіў правай, але шнур з імклівасцю раскручваўся. Урэшце левая рука намацала шнур, і ён прыціснуўся да яго спінай, хоць шнур апальваў яе і руку, што прыняла на сябе ўсю напругу, і балюча рэзаў яе. Ён азірнуўся на запасныя маткі: яны падавалі шнур са спорнасцю канвеера. Якраз тады

рыба скочыла з вады, як быццам выбухнула ў акіяне, а пасля цяжка ўпала. Потым яна скакала зноў і зноў, але лодка ішла хутка, хоць шнур усё размотваўся, і стары чалавек напінаў яго аж да небяспечнай напругі, напінаў яшчэ і яшчэ раз. Урэшце яго шпурнула на нос лодкі, тыцнула тварам у адрэзаны кавалак дэльфіна, і ён не мог паварушыцца.

«Вось што мы атрымалі, — падумаў ён. — Прымайма падарунак. Але змусь яго заплаціць за гульні са шнурам, — падумаў ён. — Змусь яго заплаціць за гэта».

Ён не мог бачыць рыбіных скачкоў, адно чуў, як нібыта разломваўся акіян, ды цяжкі ўсплёск, калі марлін рухнуў. Шнур з ягонай хуткасцю моцна раніў рукі, але стары чалавек загадзя ведаў, што гэтак будзе, і звыкла намагаўся, каб той не чапляў найбольш далікатных частак рукі, не саслізнуў у далонь ды не разануў па пальцах. «Калі б хлопчык быў тут, ён змачыў бы маткі шнура, — падумаў стары чалавек. — Але, калі б хлопчык быў тут. Калі б хлопчык быў тут…»

Шнур усё знікаў і знікаў у вадзе, але зараз рух гэты павольнеў, і стары чалавек прымушаў рыбіну здабываць кажнюткую цалю шнура. Вось ён узняў галаву на дне лодкі, пакінуўшы там кавалак рыбы, расплюшчаны ягонай шчакой. Пасля ён укленчыў, а тады паволі ўстаў на ногі. Ён адпускаў шнур, але з кожным разам усё больш непаспешліва. Ён адсунуўся назад, туды, дзе намацваў нагою маткі шнура, якіх не мог бачыць у цемры. Тут яшчэ было процьма шнуру, і на марлінаву долю выпадала валачыць увесь прыпас у вадзе.

«Так, — падумаў ён. — І, апрача таго, марлін скочыў больш за тузін разоў і напоўніў мяшкі ўздоўж свайго хрыбта паветрам і цяпер не можа падацца паміраць глыбока на дно, адкуль я не здолеў бы яго выцягнуць. Неўзабаве ён пачне кружляць, і вось тады я павінен як след націснуць на яго. Цікава, што яго так раптоўна спудзіла? Мажліва, голад напоўніў адчаем або штосьці напалохала ўночы? Можа, ён раптам адчуў страх. Але ж гэткая спакойная дужая рыбіна, і такая, здавалася, бясстрашная і ўпэўненая. Дзіўна».

— Лепей сам будзь бясстрашны і ўпэўнены ў сабе, старэча, — сказаў ён. — Ты трымаеш яго ізноў, ды не можаш ані трохі падцягнуць шнур. Але неўзабаве ён павінен закружляць.

Трымаючы шнур левай рукой і плячыма, стары чалавек нахіліўся і чарпануў вады правай рукой, каб змыць рэшткі рыбінага мяса са свайго твару.

Ён непакоіўся, каб яно не пацягнула яго на ваніты, і ён не падупаў на сіле. Абмыўшы твар, стары чалавек памыў правую руку ў вадзе за бортам і не выцягваў яе пэўны час з салёнай вады, назіраючы за з'яўленнем першага святла, за якім — усход сонца. «Ён кіруецца амаль на ўсход, — падумаў стары чалавек. — Значыцца, ён замарыўся і даверыўся плыні. Неўзабаве ён абавязкова закружляе. Тады і распачнецца праўдзівая нашая праца».

Палічыўшы ўрэшце, што яго правая рука была ў вадзе дастаткова доўга, стары чалавек выцягнуў яе і агледзеў.

— Нічога страшнага, — сказаў ён. — І няхай баліць, боль для мужчыны рэч звычная.

Ён асцярожна ўзяўся за шнур, каб той не трапіў на ніводны свежы парэз, і пасунуўся так, каб мог апусціць левую руку ў мора з другога боку чоўна.

— Для такое нікчэмнасці, як ты, твае паводзіны былі яшчэ не найгоршыя, — звярнуўся ён да левай рукі. — Але быў момант, калі я не мог цябе знайсці.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Оружие победы

Грабин Василий Гаврилович
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Оружие победы

Конь Рыжий

Москвитина Полина Дмитриевна
2. Сказания о людях тайги
Проза:
историческая проза
8.75
рейтинг книги
Конь Рыжий

Хёвдинг Нормандии. Эмма, королева двух королей

Улофсон Руне Пер
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Хёвдинг Нормандии. Эмма, королева двух королей

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Девочка-яд

Коэн Даша
2. Молодые, горячие, влюбленные
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка-яд

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Пипец Котенку!

Майерс Александр
1. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку!

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Игра престолов

Мартин Джордж Р.Р.
1. Песнь Льда и Огня
Фантастика:
фэнтези
9.48
рейтинг книги
Игра престолов

Картошка есть? А если найду?

Дорничев Дмитрий
1. Моё пространственное убежище
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.50
рейтинг книги
Картошка есть? А если найду?

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2