Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стары чалавек і мора

Хемингуэй Эрнест

Шрифт:

Стары чалавек стаў караскацца зноў, але каля вяршыні ўзгорка ўпаў і колькі часу ляжаў, з мачтай на плячы. Ён намагаўся ўстаць, але гэта было яму не па сіле, і ён сядзеў тамака, трымаючы мачту на плячы, ды пазіраў на дарогу. Кот шмыгнуў на далёкім схіле ўзгорка, спяшаючыся па нейкіх сваіх справах, стары чалавек паназіраў за ім. А потым вочы ягоныя глядзелі на дарогу.

Урэшце стары чалавек паклаў мачту на дол і ўстаў. Падняў мачту, узваліў на плячо і папхнуўся па дарозе ўгору. Ён мусіў пяць разоў сядаць аддыхвацца, пакуль дабраўся да свайго жытла.

У халупе ён прыставіў мачту да сцяны, у цемры адшукаў

бутэльку з вадой і трохі глынуў з яе. Пасля ўлёгся на ложак. Стары чалавек нацягнуў коўдру на сябе і заснуў, лежачы тварам на газетах, выпрастаўшы рукі далонямі ўгору.

Ён спаў, калі хлопчык зазірнуў раніцою ў дзверы. Дзьмула гэтак моцна, што на дрэйфуючых лодках [41] нельга было выходзіць у мора, і хлопчык позна спаў, а пасля прыйшоў, як і кожнае раніцы, у хаціну старога чалавека.

Увачавідкі пераканаўшыся, што стары чалавек дыхае, хлопчык убачыў ягоныя рукі і заплакаў. Ён асцярожна выйшаў з халупы, каб прынесці старому чалавеку трохі кавы, і ўсю дарогу, ідучы, плакаў.

41

Лодкі з адмысловымі сеткамі, у якія падчас прыліву заплывае рыба.

Багата рыбакоў стоўпілася вакол чоўна, разглядаючы тое, што было да яго прывязана. Адзін, закасаўшы порткі, залез у ваду і мераў шкілет кавалкам шнура.

Хлопчык не спусціўся ўніз. Ён пабываў там раней, і адзін з рыбакоў па ягонай просьбе глядзеў за лодкай.

— Як ён маецца? — нехта з гурту гукнуў хлопчыку.

— Спіць, — абазваўся той. Хлопчык не саромеўся, што людзі бачаць, як ён плача. — Хай ніхто яго не турбуе.

— Ейная даўжыня ад носа да хваста была васемнаццаць футаў, — апавясціў рыбак, які мераў шкілет.

— Пэўна ж, — адказаў хлопчык. Ён прыйшоў да «Тэрасы» і папрасіў бляшанку кавы.

— Гарачай, і каб у ёй было многа малака і цукру.

— Што-небудзь яшчэ?

— Не. Потым пабачым, што ён мог бы з'есці.

— Якая была рыбіна! — сказаў карчмар. — Свет гэткае не бачыў. Тыя дзве, што ты злавіў учора, таксама нічога.

— Да д'ябла мае рыбы! — сказаў хлопчык і зноў пачаў плакаць.

— Можа, вып'еш якога трунку?

— Не, — адмовіўся хлопчык. — Скажы, каб не турбавалі Сант'яга. Я яшчэ прыйду.

— Перадай, я вельмі яму спачуваю.

— Дзякуй, — адказаў хлопчык.

Ён занёс гарачую бляшанку кавы ў халупу старога чалавека і сядзеў там, каля яго, пакуль той не прачнуўся. Аднаго разу хлопчыку здалося, што стары чалавек прачынаецца. Але ён зноў упаў у цяжкі сон, і хлопчык хадзіў цераз дарогу пазычыць трохі дроў, каб падагрэць каву.

Нарэшце стары чалавек прачнуўся.

— Не, не сядай, — сказаў хлопчык. — Выпі гэта. — Ён наліў крыху кавы ў шклянку.

Стары чалавек узяў шклянку і выпіў.

— Яны пабілі мяне, Маналін, — сказаў ён. — Ушчэнт пабілі мяне.

— Не ён пабіў цябе. Не марлін.

— Не. Сапраўды не. Гэта здарылася потым.

— Педрыка глядзіць за лодкай і начыннем. Што ты мяркуеш зрабіць з галавою?

— Хай Педрыка пасячэ яе ды скарыстае ў пастках на рыбу.

— А кап'ё?

— Вазьмі сабе, калі хочаш.

— Хачу, — сказаў хлопчык. — А зараз нам трэба яшчэ сёе-тое вырашыць.

— Ці

шукалі мяне?

— Шукалі. Берагавая варта і самалёты.

— Акіян — ён надта вялікі, а човен — малы, яго цяжка ўгледзець, — сказаў стары чалавек. Ён заўважыў, як гэта прыемна мець суразмоўцу, а не проста гаварыць сам з сабою ды з морам. — Мне бракавала цябе, — сказаў ён. — А што ты ўлавіў?

— Адну першага дня. Яшчэ адну другога і дзве трэцяга.

— Вельмі добра.

— Цяпер мы зноў будзем разам рыбачыць.

— Не. Я няўдачнік. Шанцаванне пакінула мяне.

— Д'ябал з ім, з шанцаваннем, — сказаў хлопчык. — Я прынясу шанцаванне з сабою.

— А што твае скажуць?

— Мяне гэта не абыходзіць. Учора я злавіў аж дзве. Мы будзем рыбачыць разам, бо мне яшчэ шмат чаго трэба ўведаць.

— Мы павінны займець добрыя восці, каб выняць дух з любой рыбіны, і хай яны заўсёды будуць пад рукой на борце. Ты можаш зрабіць лязо з рэсорнай планкі старога форда. Набрусуем яе ў Гуанабакоа. Яно мусіць быць вострае, аднак загартоўваць не трэба, бо зломіцца. Мой нож зламаўся.

— Я дастану другі нож і набрусую рэсору. Колькі дзён яшчэ будзе ўладарыць brisа?

— Можа, тры. Можа, болей.

— Я ўсё зраблю найлепшым чынам, — сказаў хлопчык. — А ты, старэча, дагледзь свае рукі.

— Я ведаю, як іх падгаіць. Уночы я выплюнуў штось нязвыклае і адчуў: нешта ў маіх грудзях зламалася.

— Падлячы і гэта, — сказаў хлопчык. — Кладзіся, старэча, а я табе прынясу чыстую кашулю і што-небудзь паесці.

— Прынясі якую газету за тыя дні, калі мяне тут не было, — папрасіў стары чалавек.

— Ты мусіш акрыяць хутка, бо мне багата чаго трэба ўведаць, а ты можаш навучыць мяне ўсяму. Табе было вельмі цяжка?

— Страшэнна, — адказаў стары чалавек.

— Я прынясу ежу і газеты, — сказаў хлопчык. — Адпачні як след, старэча. І яшчэ я зайду ў аптэку па лекі для тваіх рук.

— Не забудзься сказаць Педрыку, што галава рыбіны — ягоная.

— Не забудуся.

Хлопчык выйшаў з дзвярэй і стаў спускацца па каралавай разбітай дарозе: зноў ён плакаў.

Папаўдні гэтага дня гурт турыстаў сядзеў на «Тэрасе» і адна кабета, пазіраючы ў ваду, захламленую пустымі бляшанкамі з-пад піва і дохлымі баракудамі, убачыла агромністы доўгі белы хрыбетны слуп з вялізным хвастом на канцы.

Хвост узнімаўся і калыхаўся з прылівам, калі там, за ўваходам у гавань нястомна і мерна разгойдваў мора ўсходні вятрыска.

— Што там такое? — спыталася яна ў афіцыянта і паказала на доўгую хрыбетніцу велізарнай рыбіны, што была зараз проста смеццем, якое чакала, калі прыліў змые яго.

— Цібурон [42] , — сказаў афіцыянт, — эшарка [43] . — Яму здавалася, ён тлумачыць, што адбылося.

— Я не ведала, што ў акул гэткія гожыя зграбныя хвасты.

42

Мясцовая назва акулы.

43

Ангельскае слова «шарк» (акула) з гішпанскай прыстаўкай.

Поделиться:
Популярные книги

О, Путник!

Арбеков Александр Анатольевич
1. Квинтет. Миры
Фантастика:
социально-философская фантастика
5.00
рейтинг книги
О, Путник!

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Ланьлинский насмешник
Старинная литература:
древневосточная литература
7.00
рейтинг книги
Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Барин-Шабарин

Гуров Валерий Александрович
1. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин

Весь Карл Май в одном томе

Май Карл Фридрих
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Весь Карл Май в одном томе

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Барон Дубов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 2

Все повести и рассказы Клиффорда Саймака в одной книге

Саймак Клиффорд Дональд
1. Собрание сочинений Клиффорда Саймака в двух томах
Фантастика:
фэнтези
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Все повести и рассказы Клиффорда Саймака в одной книге

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар