Стары лес (на белорусском языке)
Шрифт:
Замiтусiўся лес, i два грозныя вагары, дзве сцяны дрэў рынулiся адна на другую. Падняўся вiхор.
Дрэвы звiлiся
Цэлы дзень i ўсю ноч бiлася пушча, i месца пабоiшча ўяўляла сабой грозны i жудасны малюнак разбурэння i смерцi.
Прыйшла вясна, растаяў снег, павеяла цяплом, i зноў пачало абуджацца жыццё. Толькi пушча выглядала яшчэ нудней. Усюды ляжалi камлi, верхавiны, вывараты, тырчалi высокiя пнi. Толькi дзе-нiдзе, на пагорках, засталiся рэдзенькiя купкi дубоў, невялiчкiя кудзеркi
Плакалi сiраты дрэвы, стоячы над трупамi сваiх родных, сваякоў i знаёмых. А яснае сонейка грэла так прыветна i цёпла.
– I нашто была нам гэтая трасянiна?
– казала рэшта пушчы.
– Цi нам не хапiла б месца пад ясным сонейкам? Дзе наша сiла? Дзе краса наша?
– Каб не рэчка, каб яна не падзялiла нас на дзве часткi, гэтага не здарылася б, - казалi хвоi.
– Праўда, праўда, - падхапiла лiпа, - з-за яе знiшчылася пушча.
– Ну i ўцешцеся, калi знайшлi вiнаватага!
– адказала сярдзiтая сойка.