Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях

Бохан Юрый Мікалаевіч

Шрифт:

Да пешага турніру набліжаўся пешы паядынак, які сягае сваімі каранямі яшчэ ранняга сярэднявечча з звязваецца, верагодна, з т.зв. “Божым судом”. У ХV ст. гэты від практыкаванняў атрымаў назву “пешы бой”, ці “старадаўні нямецкі пешы бой”. У адрозненне ад турніраў, ён праводзіўся паміж двума праціўнікамі на чатырохкутным рысталішчы, агароджаных канатамі (прататып сучаснага баксёрскага рынга). Пры двары германскага імператара Максімільяна І гэты від баявых практыкаванняў атрымаў вялікую папулярнасць, быў значна рэгламентаваны і ўжо ў такой форме шырока разышоўся па ўсёй Еўропе. Ён праводзіўся першапачаткова на мячах, але ўжо ў часы Максімільяна І – на самых розных відах клінковай, абуховай і дрэўкавай зброі – мячах, у тым ліку двуручных, цясаках, кінжалах, сякерах,

булавах, баявыях цапах, піках, альшпісах, алебардах і г.д. Задачай удзельнікаў пешага бою было нанясенне праціўніку як мага большай колькасці ўдараў. Падобныя баі, якія вельмі спрыялі развіццю фехтавальнага мастацтва, былі адным з найбольш небяспечных відаў турнірных спаборніцтваў. Таму ў ХV ст., калі яны набылі характар не крывавых “Божых судоў”, а спартыўных спаборніцтваў, іх правядзенне патрабавала шматлікіх мераў перасцярогі. Перш за ўсё, на рысталішчы прысутнічала некалькі (да 8) памочнікаў суддзяў, апранутых ў даспехі і ўзброеных палкамі. Яны ўважліва сачылі за ходам бою і ў выпадку неабходнасці разводзілі ў бакі разюшаных праціўнікаў. Акрамя таго, з канца ХV ст. для пешых баёў канструяваліся спецыяльныя даспехі, у якіх не толькі ўлічваліся засцерагальныя якасці, але таксама прадугледжвалася пэўнае абмежаванне свабоды рухаў, каб прадухіліць нанясенне суперніку занадта моцных ўдараў.24

Важным відам баявых практыкаванняў зяўляліся конныя сутычкі капійнікаў, якія ў свядомасці сучаснага чалавека часта, але не зусім слушна, асацыююцца з турнірамі ў сціслым разуменні гэтага слова. Яшчэ ў ХІІ—ХІІІ стст. сутычкі капійнікаў праводзіліся рэдка, аднак у далейшым іх папулярнасць узрастала і дасягнула свайго апагея ў ХV—ХVІ стст. Першапачаткова тут, як і на ўласна турнірах (групавых сутыкненнях), прадугледжвалася змаганне на мячах у тых выпадках, калі бой на копях не выяўляў пераможцу. Аднак у далейшым ад другой фазы сутыкнення адмовіліся, колькасць капійных заездаў павялічылі да некалькіх і цяпер перамога прызнавалася за тым, што выбіў праціўніка з сядла ці скрышыў большую колькасць копяў. Як правіла, сутычкі на копях папярэднічалі ўласна турнірам.

У ХV ст. зявілася некалькі дзесяткаў варыянтаў сутыкненняў на копях, аднак усе яны могуць быць падзелены на дзве групы – сутыкненні на тупых копях (ням. Gestech) і сутыкненні на вострых копях (ням. Rennen). Адрозненні паміж гэтымі варыянтамі заключаліся не толькі ў выкарыстоўваемых копях, але таксама ў канструкцыі даспехаў, манеры вядзення боя, задачах удзельнікаў.

Асаблівасцю сутыкненняў на тупых копях (гештэх) было тое, што пасля кожнага заезда, калі пераможца не быў выяўлены, праціўнікі зноў разязджаліся на зыходныя пазіцыі, адкуль паўторна атакавалі адзін аднаго. Выдзяліліся італьянскі гештэх, які праводзіўся праз плот, і некалькі варыянтаў нямецкага гештэха, асноўнымі з якіх былі гештэх “высокіх сёдлаў” (Gestech im hohen Zeug), “агульнанямецкі” (gemeideutsche Gestech) і “апранутых у даспех” (Gestech im Beinharnisch). Для ўсіх гэтых відаў сутыкненняў было характэрна выкарыстанне спецыяльнага даспеха (ням. Stechzeug). Галоўнай асаблівасцю гештэха “высокіх сёдлаў” было, як вынікае з назвы, выкарыстанне сядла, якое забяспечвала вершніку больш высокую пасадку. Высокія пярэднія лукі, абітыя жалезам, даходзілі да грудзей рыцара і закрывалі ногі. Да пярэдніх лук мацаваўся жалезны пояс, які ахопліваў тулава вершніка і цалкам выключаў яго падзенне з каня. Таму задачай удзельнікаў такога спаборніцтва было не выбіць праціўніка з сядла, а толькі скрышыць уласнае капё і тым самым прадэманстраваць сілу ўдара. Падчас правядзення гештэха “высокіх сёдлаў” прадугледжвалася выкарыстанне металічнага пакрыцця ног рыцара, скураной конскай папоны і глухога металічнага налобніка.

“Агульнанямецкі” гештэх не прадугледжваў аховы ног вершніка. У каня скураной папонай пакрывалася толькі холка, затое для лепшай аховы конскіх грудзей выкарыстоўвалася падушка з грубага палатна, набітая саломай. Сядло было пазбаўлена задняй лукі, што рабіла пасадку ў ім даволі ненадзейнай. Таму галоўнай задачай падчас гэтага віда спаборніцтваў было збіць праціўніка з сядла, хаця на ўменне скрышыць капё таксама звярталася ўвага.

Гештэх “апранутых у даспех” прадугледжваў два варыянты, якія адрозніваліся тыпам сядла – з высокімі заднімі лукамі ці без іх. У адпаведнасці з гэтым задачай удзельнікаў было скрышыць сваё капё ці выбіць праціўніка з сядла. Асаблівасцю гешэхта “апранутых у даспех” было абавязковае выкарыстанне даспешнага пакрыцця ног

рыцара.25

Турнірныя сутыкненні “рэнэн” ўзніклі ў Германіі ў першай палавіне ХV ст. Па ўсёй верагоднасці, яны выводзяцца з баявых гульняў не прадстаўнікоў цяжкаўзброенага рыцарства, а лёгкіх вершнікаў, называных часам “рэнерамі”. Іх засцерагальнае ўзбраенне абмяжоўвалася шлемам-саладай, кірасай, шчытом-тарчай, якія толькі раз-пораз дапаўняліся наручамі. Сутыкненні праводзіліся з поўным разгонам каня, прычым праціўнікі, якія выкарыстоўвалі баявыя вострыя копі, стараліся выбіць праціўніка з сядла. Калі сутыкненне не выяўляла пераможцу, супернікі не разязджаліся на зыходныя пазіцыя, як у гештэху, а скакалі на супрацілеглыя канцы рысталішча, разварочваліся, бралі новыя копі і зноў сутыкаліся. Такім чынам, паядынак мог уяўляць сабой цэлую серыю сутыкненняў, якія нагадвалі скачкі, што і гучыць па-нямецку як “Rennen”.26

Хутка рэнэнам зацікавіліся і прадстаўнікі знаці. Была распрацавана вялізарная колькасці варыянтаў падобных спаборніцтваў, часам, здавалася б, вельмі слаба звязаных паміж сабой. Адзінае, што іх абядноўвала – выкарыстанне вострых копяў і сутыкненні ў выглядзе серыі атак з поўным разгонам каня. Як правіла, гэты від практыкаванняў вымагаў спецыяльнага даспеха – т.зв. “рэнцойг” (Rennzeug), аднак некаторыя варыянты рэнэна праводзіліся без выкарыстання асобных элементаў, ці ўвогуле без даспеха.

Вызначыць усе варыянты рэнэна, існаваўшыя ў ХV—ХVІ стст., не ўяўляецца магчымым, таму ёсць сэнс спыніцца толькі на некаторых з іх. Найбольш набліжаным да гештэха зяўляліся т.зв. “жорсткі рэнэн” (ням. Anzogenrennen), “змяшаны рэнэн” (ням. Kronelrennen) “палявы рэнэн” (ням. Feldrennen) і “іншаземны рэнэн” (ням.Welschrennen). Задачай удзельнікаў “жорсткага рэнэна” было скрышыць сваё капё аб тарчу праціўніка. У “змяшаным рэнэне” адзін з праціўнікаў быў апрануты ў “рэнцойг”, а другі – у “штэхцойг”, прычым ад удзельнікаў патрабавалася выбіць праціўніка з сядла ці зламаць сваё капё. У “палявым рэнэне”, удзельнікі якога выкарыстоўвалі баявыя даспехі, патрабавалася скрышыць капё. “Іншаземны рэнэн”, які патрабаваў ад удзельнікаў выбіць праціўніка з сядла ці зламаць сваё капё, прадугледжваў выкарыстанне баявых даспехаў у камплекце з закрытым шлемам тыпа “армэ”.

Аналагічныя задачы ставіліся перад удзельнікамі “вульстрэнэна” (ням. Wulstrennen), хоць у гэтым відзе практыкаванняў не выкарыстоўваўся шлем. Падчас правядзення “пфаненрэнэна” (ням. Pfannenrennen) не выкарыстоўваўся не толькі шлем, але і даспех. Праціўнікаў бараніла толькі набліжаная да прастакутніка нагрудная пласціна. Гэты від турнірных сутыкненняў лічыўся такім небяспечным, што на рысталішчы загадзя змяшчалася труна для пераможанага рыцара.

Задачай удзельнікаў “механічнага рэнэна” (ням. Geschiftrennen) было нанесці трапны ўдар праціўніку і пры гэтым утрымацца ў сядле. Сваю назву гэты від сутыкненняў атрымаў з-за выкарыстання спецыяльных механізмаў, якія падпружыньвалі тарчу ці нагрудную мішэнь. У адпаведнасці з гэтым выдзеляліся “мехаічны рэнэн з тарчай” (ням. Geschifttartschenrennen) і “механічны рэнэн з нагруднай мішэнню” (Geschiftscheibenrennen). Пры ўдалым удары капя механізм прыводзіўся ў дзеянне і выкідаў высока ўверх тарчу альбо разкідаў у бакі клінні, якія падпружыньвалі мішэнь. Тым самым не толькі дакладна вызначалася трапнасць і сіла ўдара капём, але і павышалася відовішчнасць спаборніцтваў.

Да згаданага варыянта рэнэта набліжаўся т.зв. “бундрэнэн” (ням. Bundrennen). Пры ўдалым удары капём смецыяльны механізм таксама выкідаў тарчу праціўніка высока ўверх, але пры гэтым яна разляталася на мноства сегментаў. Асаблівасцю тэтага варыянта турнірных сутыкненняў было тое, што тут не прадугледжвалася выкарыстанне падбародніка, парыкрываўшага ніжнюю частку твару. Таму пры няўдалым удары супернікам пагражала смяротная небяспека.

Трапнасць удару была галоўным патрабаваннем да ўдзельнікаў і падчас правядзення “трапнага рэнэна” (ням. Scharfrennen). Вершнік павінен быў ці выбіць праціўніка з сядла, ці моцным ударам капя сарваць выгнутую тарчу з крукоў, якія фіксавалі яе на кірасе.27

Поделиться:
Популярные книги

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Землянка для двух нагов

Софи Ирен
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Землянка для двух нагов

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Хроники сыска (сборник)

Свечин Николай
3. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
8.85
рейтинг книги
Хроники сыска (сборник)

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Старая дева

Брэйн Даниэль
2. Ваш выход, маэстро!
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старая дева

Последняя Арена 9

Греков Сергей
9. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 9